Автор: Пользователь скрыл имя, 01 Марта 2013 в 20:10, контрольная работа
Арганізацыя дзяржаўнага кіравання і сацыяльна-палітычны лад княства.
Сістэма мясцовага кіравання. Магдэбургскае права.
Фарміраванне агульнай прававой сістэмы. Статуты 1529, 1566 гадоў. Судовая рэформа 1564 – 1566 гадоў.
Статут ВКЛ складаýся з 13 раздзелаý i 244 артыкулаý, а пасля ýнясення ý яго дапаýненняý колькасць артыкулаý павялiчылася да 283. Раздзелы 1-3 уключаюць у асноýным нормы дзяржаýнага права i прынцыповыя палажэннi iншых галiн права; у 4 i 5 адлюстраваны шлюбна-сямейнае, апякунскае i спадчыннае права; у 6 - судова-працэсуальнае права; у 7 – крымiнальнае права; у 8 – зямельнае права; у 9 – лясное i паляýнiчае права; у 10 – цывiльнае права; у 11-13 – крымiнальнае i крымiнальна-працэсуальнае права.
У Статуце 1529г. юрыдычна замацаваны асновы грамадзянскага i дзяржаýнага ладу, прававое становiшча класаý, саслоýяý i сацыяльных груп насельнiцтва, парадак утварэння, склад i паýнамоцтвы некаторых органаý дзяржаýнага кiравання i суда. Абвяшчалася правiла, у сувязi з якiм усе асобы павiнны былi судзiцца паводле норм, выкладзенных у Статуце. Асаблiвая ýвага ý Статуце надавалася судова-працэсуальнаму праву. Абвяшчаýся прынцып публiчнасцi правасуддзя, фармальнай роýнасцi бакоý у працэсе, права абвiнавачанага на абарону з удзелам адваката. У перыяд феадалiзму такое абвяшчэнне iдэi правапарадку было значным крокам наперад. Iдэi гуманiзма паýплывалi на нормы крымiнальнага i цывiльнага права. Так, абвяшчалася, што нiхто не павiнен адказваць за чужую вiну, а крымiнальнае пакаранне трэба назначаць толькi асобам, вiна якiх устаноýлена судом. Вольны чалавек за здзейсненае злачынства не павiнен быý аддавацца ý вечную няволю. У Статуце шмат увагi аддавалася шлюбна-сямейнаму праву. Змяшчалiся нормы, якiя вызначалi маемасныя правы жанчын i дзяцей, парадак выдачы дзяýчат замуж. Падрабязна рэгламентаваýся парадак назначэння апекуноý непаýналетнiм дзецям, якiя засталiся без бацькоý. Нормы дзяржаýнага права, выкладзеныя ý Статуце, у сваей сукупнасцi стварылi своеасаблiвую феадальную канстытуцыю, у якой упершыню вызначалiся структура i характар дзейнасцi органаý дзяржаýнай улады, замацоýвалiся асноýныя правы i прывiлеi пануючага класа i саслоýя шляхты.
Другi Статут ВКЛ (Статут 1566 г.) меý асноýнымi крынiцамi агульназемельныя i абласныя прывiлеi, Судзебнiк 1468 г., Статут ВКЛ 1529 г. i некаторыя нормы звычаевага права; выкарыстаý таксама нормы царкоýнага права.
Праект Статута рыхтавала камiсiя пад кiраýнiцтвам канцлера М. Радзiвiла Чорнага пры ýдзеле маршалка дворнага А. Б. Валовiча. У iм былi спалучаны тэарэтычныя распрацоýкi мясцовага права з практычнай дзейнасцю i тэарэтычнымi асновамi рымскага i заходнееýрапейскага права. У асноýным захавана структура Статута 1529 г. 367 артыкулаý Статута 1566 г. аб’яднаны ý 14 раздзелаý. Першыя 3 раздзелы ахоплiваюць нормы дзяржаýнага, ваеннага, адмiнiстрацыйнага права, 4 – судовага ладу i працэсу, 5-6 – сямейнага i апякунскага права, 7-9 – цывiльнага права, 10 – ляснога i паляýнiчага права, 11-14 – крымiнальнага права. Найбольш iстотныя змены ýнесены ý нормы дзяржаýнага, судова-працэсуальнага i цывiльнага права.
Статут 1566 г. замацаваý асноýныя прынцыпы права: адзiнства права для грамадзян, хоць яно не было роýным для ýсiх; дзяржаýны суверынiтэт; абмежаванне ýлады гаспадара; прыярытэт пiсанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаý улады i кiравання.
У Статуце 1566 г. у пэýнай меры ýжо быý акрэслены пераход ад феадальнага права ýласнасцi да буржуазнага. Ен даваý права ýсiм феадалам вольна распаражацца сваiмi маенткамi. У Статуце паýней выкладзены нормы спадчыннага права, iстотныя змены ýнесены ý крымiнальнае права. Суб’ектам злачынства прызнаваýся толькi чалавек. Непаýналетнiя маглi быць пакараны толькi пасля 14 гадоý. Абвяшчалася прэзумпцыя невiнаватасцi. Крымiнальнае пакаранне павiнна было ажыццяýляцца толькi па суду, а асобе, якая абвiнавацiла каго-небудзь у злачынстве i вiна якой не даказана, павiнна была быць пакарана так, як мог быць пакараны абвiнавачаны ею. [7, с. 6]
Судовая рэформа.
У 1564 – 1566 гг. адбываецца ýраýнаванне правоý шляхты i магнатэрыi ý судовай сферы. Пад нацiскам шляхты магнаты ý 1564 г. адраклiся ад свайго асобнага статуса ý судовых справах i фармальна, згодна з лiтарай закона, прыраýнялiся да ýсяго рыцарства.
У 1565 годзе Вiленскiм прывiлеем Жыгiмонта Аýгуста ýся дзяржава была падзелена на 30 раенаý – судовых паветаý, у кожным з якiх утваралася земскае, гродскае i падкаморскае судаводства. Кожны павет меý сеймiк, якi збiраýся ý адмiнiстрацыйным цэнтры судовай акругi i выбiраý двух паслоý на вальны сейм дзяржавы.
У гэты ж час праходзiць разгалiнаванне сiстэмы судоý, у вынiку чаго складваюцца дзве сiстэмы судовых органаý: агульнасаслоýныя, што былi заснаваныя на звычаевым праве i законе, i саслоýныя (для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян, татар, яýрэяý) суды. Саслоýныя суды для шляхты былi аддзелены ад адмiнiстрацыi i дзейнiчалi на падставе закону ý адповеднасцi з тэорыяй аб падзеле ýлад. Астатнiя саслоýныя суды дзейнiчалi на аснове Бiблii, Карана, Торы, спецыяльных нарматыýных актаý цi старажытнага копнага права.
Вышэйшым агульнасаслоýным судом лiчыýся вялiкакняжацкi суд, iснавалi таксама суд паноý-рады i камiсарскi суд, якiя з’яýлялiся разнавiднасцю вялiкакняжацкага суда.
Вялiкакняжацкi суд меý вельмi шырокiя паýнамоцтвы. Ен разглядаý справы як па першай, так i па другой iнстанцыi. У якасцi суда першай iнстанцыi вялiкакняжацкi суд разглядаý справы аб дзяржаýных злачынствах, «споры о силе и значении различных жалованных грамот, затрагивающих интересы государственной казны», аб прыналежнасцi да саслоýя шляхты, аб палiтычных злачынствах, аб скаргах на незаконныя дзеяннi вышэйшых службовых асоб. Выключна да падсуднасцi вялiкакняжацкага суда адносiлiся справы аб злачынствах супраць паноý-рады, ваявод, кашталянаý, старастаý, суддзяý у час выканання iмi сваiх службовых абавязкаý. У якасцi суда другой iнстанцыi вялiкакняжацкi суд разглядаý любыя справы, якiя прыходзiлi ý парадку апеляцыi на рашэннi з мясцовых судоý. Разгляд спраý у вялiкакняжацкiм судзе веýся пры ýдзеле вялiкага князя i радных паноý. Рашэннi вялiкакняжацкага суда лiчылiся канчатковымi i абскарджанню не падлягалi.
Суд паноý-рады мог разглядаць па даручэннi вялiкага князя справы, якiя паступалi на iмя гаспадара. Яго рашэннi мелi сiлу незалежна ад колькасцi членаý Рады, якiя прысутнiчалi на судовым пасяджэннi.
Калi суд паноý-рады разглядаý самыя розныя справы па даручэннi гаспадара, то камiсарскi ýтвараýся iм для рашэння спраý, якiя паступалi на iмя вялiкага князя i тычылiся толькi зямельных спрэчак феадалаý, што закраналi iнтарэсы вялiкакняжацкiх уладанняý. Спецыяльна прызначаныя камiсары выязджалi на месца i там разглядалi спрэчку па сутнасцi справы i прымалi па ей рашэннi.
У Вялýкýм княстве Лiтоýскiм iснаваý i соймавы суд. Ен першапачаткова праводзiýся вялiкiм князем i панамi-радай у час склiкання соймаý. Згодна са Статутам 1588 г. справы ý соймавым судзе разглядалiся вялiкiм князем, панамi-радай i васьмю дэпутатамi сойма.
Адной з разнавiднасцей вялiкакняжацкага суда быý маршалкаýскi суд. Яго мог узначальваць адзiн цi два маршалкi. Гэты суд разглядаý справы па даручэннi або загаду гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджэнняý звычайна быý гаспадарскi двор, а калi ýзнiкала неабходнасць, то ен мог пераязджаць i ý iншыя месцы.
Як вядома, вялiкi князь вельмi часта адсутнiчаý у дзяржаве, а ý межах Вялiкага княства Лiтоýскага пераязджаý з рэгiена ý рэгiен. Па гэтай прычыне феадалам цяжка было знайсцi вышэйшага суддзю, вялiкакняжацкi суд збiраýся рэдка, у вынiку чаго разгляд асобных судовых спраý затрымлiваýся на дзесяткi гадоý.
З мэтай разгрузiць вялiкакняжацкi суд граматай караля Стэфана Баторыя ад 1 сакавiка 1581 г. быý утвораны Галоýны суд (трыбунал) – найвышэйшы суд Вялiкага княства Лiтоýскага. З яго ýтварэннем судовая ýлада вялiкага князя i паноý-рады абмяжоýвалася, што ýказвае на пастаянную тэндэнцыю да аслаблення ýлады вялiкага князя ý дзяржаве i ýмацавання ролi шляхты. Можна меркаваць, што з ýтварэннем Галоýнага суда узмацнiýся i суверынiтэт Вялiкага княства Лiтоýскага.
Трыбунал Вялiкага княства Лiтоýскага ствараýся для апеляцыйнага перагляду спраý, але асобныя справы ен мог разглядаць у парадку першай iнстанцыi. Яго пастановы мелi сiлу пастаноý сойма. Галоýны суд складаýся з 46 суддзяý-дэпутатаý, якiя выбiралiся на соймiках з мясцовай шляхты, па два ад кожнага павета тэрмiнам на 1 год. Пры гэтым трэба адзначыць, што выбранымi маглi быць толькi шляхцiцы, якiя мелi ýласныя зямельныя ýладаннi, дасведчаныя ý праве i мясцовых звычаях.
Галоýны суд разглядаý апеляцыi на рашэннi земскiх, замкавых i падкаморскiх судоý, а таксама скаргi на рашэннi павятовай адмiнiстрацыi. Ен разглядаý скаргi на рашэннi панскiх судоý у адносiнах служылых шляхцiцаý, прыгаворанных да пакарання смерцю, турэмнага зняволення цi буйных грашовых штрафаý.
У якасцi першай iнстанцыi Галоýны суд разглядаý справы, якiя раней былi ý кампетэнцыi вялiкакняжацкага суда. Асобныя катэгорыi спраý складалi скаргi на незаконныя дзеяннi i злоýжываннi мясцовых службовых асоб i суддзяý, а таксама справы, якiя былi адкладзены вялiкакняжацкiм судом да 1581 г. Пад юрысдыкцыю трыбунала падпадалi таксама справы духоýных асоб, пры разглядзе якiх стваралася сумесная калегiя, у якую ýваходзiлi члены Галоýнага суда i прадстаýнiкi духавенства.
Сесii трыбунала праходзiлi пад старшынствам выбранага суддзямi маршалка. Справы разглядалiся судовай калегiяй з двух – сямi чалавек. Пастановы прымалiся большасцю галасоý на аснове Статутаý Вялiкага княства Лiтоýскага, соймавых Канстытуцый i звычаевага права. Не прымалi ýдзелу ý разглядзе справы члены суда з таго самага павета, што i бакi ý спрэчцы. Як адзначалася, рашэннi Галоýнага суда мелi сiлу соймавых пастаноý, таму яны не маглi быць абскарджаны i адменены нават вялiкiм князем. Выкананне рашэнняý праводзiлася павятовымi судамi або павятовымi старастамi.
Месцам работы сесiй Галоýнага суда былi Вiльня (штогод), Менск i Наваградак (па чарзе праз год). Да 1588 г. сесii праходзiлi i ý Троках.
Разам з разглядам судовых спраý Галоýны суд выконваý i натарыяльныя абавязкi: завяраý завяшчаннi, дагаворы пазыкi, куплi-продажу маенткаý.
Акрамя Галоýнага суда было яшчэ некалькi судоý вышэйшай iнстанцыi, у прыватнасцi суд лiтоýскай скарбавай камiсii, або «Скарбавы трыбунал». Ен быý утвораны ý Вялiкiм княстве Лiтоýскiм у 1609 г. i складаýся з падскарбiяý, аднаго сенатара i сямi шляхцiцаý, выбраных на сойме. Да кампетэнцыi «Скарбавага трыбунала» адносiлiся ýсе справы, якiя тычылiся гандлевых кантрактаý, спрэчак памiж купцамi i iскаý па векселях, злачынных дзеянняý, накiраваных супраць службовых асоб дзяржаýнага скарба, нявыплаты дзяржаýных падаткаý.
Сярод мясцовых судоý найбольш старадаýнiм быý замкавы суд, пасяджэннi якога праводзiлiся ý замку. Замкавы суд з’яýляýся агульнасаслоýным: у iм разглядалiся справы па абвiнавачваннi шляхты i простых людзей.
Паýнамоцтвы замкавага суда былi даволi шырокiя i ахоплiвалi асноýныя катэгорыi крымiнальных спраý. Аднак трэба падкрэслiць, што яму былi падсудныя крымiнальныя справы аб найбольш цяжкiх злачынствах толькi тых асоб, якiя былi затрыманы на месцы злачынства цi злоýлены на працягу 24 гадзiн з моманту яго здзяйснення.
Замкавы суд мог дзейнiчаць у двух саставах: вышэйшым (як першая i другая iнстанцыi) i нiжэйшым (толькi ý якасцi першай iнстанцыi). У склад вышэйшага замкавага суда ýваходзiлi ваявода цi стараста, а таксама прадстаýнiкi мясцовых феадалаý, а ý Полацку – i мяшчан. Нiжэйшы замкавы суд складаýся з памешчыкаý, ваяводы або старасты, а таксама суддзi i пiсара. Па Статуту 1566 г. на гэтыя пасады ý судзе маглi быць прызначаны толькi ýражэнцы ВКЛ – дабрачынныя шляхцiцы, якiя валодалi нерухомай маемасцю ý дадзеным павеце. Статут 1588 г. патрабаваý таксама, каб шляхцiцы, выбраныя ý састаý суда, ведалi беларускую грамату i законы.
Такiм чынам, галоýная роля ý замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адмiнiстрацыi. Аднак сам факт уключэння ý склад замкавага суда суддзi i пiсара, якiя таксама былi з мясцовых феадалаý i ведалi законы, сведчыць пра пэýныя зрухi ý судаводстве, развiццi права. Суд пачаý аддзяляцца ад адмiнiстрацыi, i ý феадалаý узнiкла неабходнасць набываць спецыяльныя юрыдычныя веды.
Калi вышэйшы гродскi суд атрымлiваý скаргу на пастанову нiжэйшага суда, то ен павiнен быý разглядзець яе не пазней чым праз чатыры тыднi. Апеляцыi на рашэннi вышэйшага гродскага суда падавалiся ý Галоýны суд.
Справаводства замкавага суда веý пiсар; дастаýка заяý i выкананне рашэнняý суда ажыццяýлялiся павятовымi вознымi i судовым прыставам. Пры замкавым судзе нес службу кат, была турма, у якой утрымлiвалiся зняволеныя па рашэннях замкавага, земскага i Галоýнага судоý. Важнай функцыяй замкавага суда было выкананне прыгавораý i рашэнняý iншых судоý.
У кампетэнцыю гродскага суда ýваходзiлi i некаторыя адмiнiстрацыйныя функцыi. Так, у час работы сваей сесii i сесii земскага суда ен вызначаý дом для судовага пасяджэння, размяркоýваý кватэры для членаý земскага суда i iншых чыноýнiкаý, якiя прыязджалi на сесiю. Ен таксама выконваý i фiксаваý у актавых кнiгах некаторыя натарыяльныя дзеяннi: рабiý копii дакументаý, афармляý завяшчаннi, акты дарэння, куплi-продажу, залогу, пазыкi, усынаýлення.
Найбольш тыповым, аддзеленным ад адмiнiстрацыi саслоýным судом для шляхты быý земскi павятовы суд. У асноýным ен разглядаý грамадзянскiя iскi i крымiнальныя справы па абвiнавачаннi шляхты. Земскi суд выконваý таксама функцыi натарыята, запiсваý скаргi на незаконныя дзеяннi службовых асоб павета. Канчатковае прававое афармленне земскага суда праведзена Бельскiм прывiлеем 1564 г. i Статутамi 1566 i 1588 гг.
У састаý земскага суда ýваходзiлi суддзя, падсудак i пiсар, якiя выбiралiся на з’езде з павятовай шляхты. На кожную пасаду з’езд вылучаý чатырох кандыдатаý з мясцовых аселых шляхцiцаý-хрысцiян, якiя валодалi беларускай граматай, ведалi права i не займалi духоýных i дзяржаýных пасад. З гэтага спiса вялiкi князь выбiраý i зацвярджаý аднаго кандыдата на месца. Суддзi прызначалiся пажыццева i нiхто, нават вялiкi князь, не мог вызвалiць iх ад абавязкаý. Iм таксама забаранялася сумяшчаць сваю працу з iншай службай. На першай сесii новы суддзя публiчна прысягаý, што будзе судзiць справядлiва, не зважаючы на грамадскае i матэрыяльнае становiшча людзей, асабiстыя адносiны да iх.
Сесii земскага суда збiралiся тры разы на год: у студзенi, чэрвенi i кастрычнiку. Кожная доýжылася тры – чатыры тыднi. Судаводства вялося на падставе Бельскага прывiлея 1564 г. i Статутаý ВКЛ 1529, 1566 i 1588 гг. на старабеларускай, а пазней на польскай мове. Калi на судзе сярод прысутных былi людзi, дасведчаныя ý пытаннях права, то суддзi запрашалi iх да «рассудку праýнага», i яны мелi дарадчы голас пры вынясеннi судовых пастаноý. Кожны, хто быý на судзе, мог сказаць тое, што ведаý па разглядаемай справе, выказаць свой погляд на яе.
Информация о работе Палiтычна-прававая сiстэма Вялiкага княства Лiтоýскага