Автор: Пользователь скрыл имя, 01 Марта 2013 в 20:10, контрольная работа
Арганізацыя дзяржаўнага кіравання і сацыяльна-палітычны лад княства.
Сістэма мясцовага кіравання. Магдэбургскае права.
Фарміраванне агульнай прававой сістэмы. Статуты 1529, 1566 гадоў. Судовая рэформа 1564 – 1566 гадоў.
Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы - кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў. Да XV ст. дзяржаўцы называліся цівунамі. Яны мелі права вяршыць суд над усімі простымі людзьмі, якія жылі на падначаленай ім тэрыторыі. Гэтак жа, як ваяводы і старасты, дзяржаўцы неслі адказнасць за сваю дзейнасць перад урадам. [3, с. 45]
У 1566 г. у дадатак да ўжо існуючых ваяводстваў было ўтворана пяць новых, у тым ліку тры ў Беларусі – Мсціслаўскае, Менскае і Берасцейскае. Паводле новага адміністрацыйнага падзелу ўся тэрыторыя дзяржавы складалася з 13 ваяводстваў, кожнае з якіх мела ад аднаго да пяці паветаў. Беларускія землі ўваходзілі ў дзевяць ваяводстваў княства: Берасцейскае (паветы Берасцейскі і Пінскі), Віленскае (паветы Ашмянскі і Браслаўскі), Віцебскае (паветы Аршанскі і Віцебскі), Менскае (паветы Менскі, Рэчыцкі і Мазырскі), Мсціслаўскае, Новагародскае (паветы Новагародскі, Ваўкавыскі і Слонімскі), Троцкае (паветы Гарадзенскі і Лідскі), а таксама Полацкае і Смаленскае, тэрыторыя якіх у тыя гады знаходзілася пад уладаю маскоўскага цара. Такі адміністрацыйны падзел заставаўся амаль нязменным да канца XVIII ст.
На чале кожнага ваяводства стаяў ваявода, прызначаны вялікім князем. Толькі ў Віцебскім і Полацкім ваяводствах, як і ў Жамойціі, яго па-ранейшаму выбіралі на абласным сейміку. Прэрагатывы ваяводаў былі істотна абмежаваныя. У выніку рэформаў у кампетэнцыі іх судовай улады засталіся толькі крымінальныя справы і разбор скаргаў маемаснага характару. Адміністрацыйныя функцыі ваяводы пашыраліся толькі на цэнтральны павет, бо іншымі кіравалі старасты. Адзінства ваяводстваў было захавана толькі ў ваенных адносінах: на чале ўсяго ваяводскага руху стаяў ваявода, да якога прыводзілі войска з цэнтральнага павета кашталян, а з астатніх – маршалкі. Ваяводы пяці новаўтвораных ваяводстваў наогул не атрымалі адміністрацыйнай і судовай улады. Як і ў Польшчы, яны толькі ўзначальвалі мясцовыя ўзброеныя сілы і маглі ўваходзіць у склад гаспадарскай рады, а ўсім астатнім займаліся старасты. Што да паветаў, дык імі кіравалі судовыя старасты, у прэрагатывы якіх уваходзілі і адміністрацыйныя, і судовыя, і чыста гаспадарчыя функцыі.
На практыцы новы адміністрацыйны падзел не адразу паўсюдна ўсталяваўся. На тэрыторыі Беларусі апрача паветаў шмат дзе яшчэ доўга існавалі каралеўскія эканоміі, дзяржавы, староствы і намесніцтвы. [5, с. 87]
Магдэбургскае права. Кіраванне ў беларускіх гарадах.
У перыяд узнікнення і станаўлення ВКЛ кіраванне ў гарадах дзяржавы было разнастайным. У вялікакняжацкіх гарадах кіравалі ад імя князя яго службовыя асобы. У гарадах “прыслухоўваючых” земляў доўгі час захоўваліся старажытныя органы пад кіраўніцтвам мясцовых князеў. Паступова складаўся статус і прыватнаўласніцкіх гарадоў, у якіх усе справы знаходзіліся пад кантролем канкрэтнага феадала-землеўласніка.
Актывізацыя эканамічных адносін прыводзіла да таго, што гарады-крэпасці з ваенна-адміністрацыйных цэнтраў усе больш пераўтвараліся ў цэнтры раместваў, гандлю і культуры. Усе гэта выклікала неабходнасць рэфармавання органаў гарадскога кіравання, надання большай волі ў гаспадарчай дзейнасці самім гарадскім жыхарам. Ужо на этапе кансалідацыі асобных княстваў у ВКЛ некаторыя беларускія гарады сталі дабівацца права на большую самастойнасць і самакіраванне. Прыкладам ім служылі заходнееўрапейскія гарады з магдэбургскім правам.
Падставай распаўсюджвання магдэбургскага
права на беларускіх землях стаў шэраг
сацыяльна-палітычных, эканамічных
і прававых перадумоў. Нормы мясцовага
звычайнага права ўжо не маглі
задавальняць патрэбы гараджан у
рэгуляванні ўсе больш
Спачатку магдэбургскае права было ўведзена ў заходняй частцы ВКЛ, адкуль яно пачало распаўсюджвацца далей на ўсход. Першымі атрымалі граматы на магдэбургскае права ў канцы XIV ст. беларускія гарады Вільня, Бярэсце і Гародня. Ініцыятыва па ўвядзенні ў горадзе магдэбургскага права магла зыходзіць ад насельніцтва горада або ад самога князя ў вялікакняжацкіх гарадах. У прыватнаўласніцкіх гарадах ініцыятарам часцей за ўсе выступаў сам феадал-уласнік.
Граматы на магдэбургскае права выдаваліся гарадам паступова на працягу некалькіх стагоддзяў, прычым часам у сілу шматлікіх прычын такое права давалася часткова (напрыклад, Сураж, Ула, Вяліж і некаторыя іншыя маленькія гарады і мястэчкі мелі толькі ўласны войтаўскі суд). Праз пэўны час некаторым гарадам даваліся паўторныя граматы, якія дапаўнялі ранейшыя праы горада і гараджан, тым больш што часам у перыяд шматлікіх войнаў яны страчваліся.
Граматы на магдэбургскае права прадугледжвалі абмежаванне ўлады мясцовых дзяржаўных органаў і стварэнне ў горадзе ўласных органаў кіравання і самакіравання, адносна самастойную арганізацыю і рэгуляванне рамеснай і гандлевай дзейнасці, а таксама замацоўвалі права гараджан на свій уласны гарадскі суд. У гэтых гарадах уводзілася асаблівая форма гарадскога кіравання, падобная ў некаторых рысах да формы кіравання ў гарадах Нямеччыны і Польшчы, якія мелі магдэбургскае права. У адпаведнасці з граматай гарадское насельніцтва вызвалялася ад адміністрацыйнай і судовай улады мясцовай адміністрацыі – ваяводаў, старастаў і іх намеснікаў, а ў горадзе ствараліся ўласныя органы кіравання – градскі магістрат, на чале якіх стаялі войт і гарадская рада. З наданнем магдэбургскага права горад атрымоўваў і права на свой уласны герб.
Спачатку галава горада – войт – прызначаўся цэнтральнай адміністрацыяй, як правіла, з ліку землеўласнікаў. Затым ен падбіраў сабе намесніка (лентвойта), бурмістраў, членаў гарадской рады і лаўнікаў, з якімі сумесна здзяйсняў адміністрацыйныя і судовыя функцыі. Пазней у шэрагу гарадоў насельніцтва абірала радцаў і лаўнікаў, а часам і войта, выкупіўшы гэтую пасаду ў дзяржавы, што сведчыць аб пэўных усе большых рысах самакіравання ў такіх гарадах.
Гарадскі войт ведаў пытаннямі агульнага кіравання справамі горада, сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе, зборам сродкаў у дзяржаўную казну і на агульнагарадскія патрэбы, здзяйсняў правасуддзе. [3, с. 51]
Уласна магістрат складаўся з рады і лавы. Найбольш уплывовым калектыўным органам самакіравання з’яўлялася рада. У яе ўваходзілі ад 6 да 24 радцаў, якія, як правіла, выбіраліся штогод агульным сходам мяшчан. На чале рады стаялі бурмістры, якія маглі прызначацца ці зацвярджацца войтам з ліку радцаў. Рада выступала ў якасці гарадскога ўрада; ей жа належалі таксама функцыі суда па маемасных і грамадзянскіх справах. Бурмістраўска-радзецкія суды разглядалі справы рамеснікаў і рамесніцкіх карпарацый, гандлева-крэдытныя пытанні і спрэчкі па іх, справы, звязаныя з сямейнымі адносінамі і маральнасцю. Кампетэнцыі рады падлягалі таксама справы, звязаныя з абвінавачваннем у чарадзействе.
Апроч выканання судовых функцый
рада актыўна займалася і
Важны бок дзейнасці рады складалі крокі па забеспячэнні добраўпарадкавання горада і бяспекі яго жыхароў. Гэты пункт з’яўляўся прадметам асаблівага клопату рады, якая жорстка карала ўсіх парушальнікаў гарадской бяспекі. Вінаваты ў падпале, напрыклад, сам падлягаў спаленню. Клапацілася рада і пра боегатоўнасць горада на выпадак ваеннай небяспекі; у яе падпарадкаванні знаходзіліся “мескія” ўмацаванні і арсеналы. У адстойванні гарадскіх інтарэсаў рада не спынялася перад супрацьдзеяннем феадальнаму самаўладдзю. І ўсе ж гэтыя інтарэсы разумеліся пераважна як інтарэсы заможных мяшчан, таму дзейнасць рады насіла даволі ярка выражаны класавы і групавы характар.
Больш абмежаваныя функцыі
Абодва судовыя органы часам дзейнічалі паралельна без дакладнага размежавання функцый. Практыкаваліся таксама сумесныя пасяджэнні для вырашэння спраў, якія тычыліся горада ў цэлым, або калі кампетэнцыі аднаго з судоў не хапала для вынясення пастановы. [6, с. 359]
Бурмістры займаліся рашэннем бягучых спраў гарадскога кіравання, ведалі пытаннямі гандлю, раместваў, гарадскога добраўпарадкавання, клапаціліся аб гарадскіх абарончых збудаваннях.
Колькасць службовых асобаў залежыла ад ліку гарадскіх жыхароў.
Соцкія, дзесятнікі знаходзіліся ў падначаленні ў войта і бурмістраў. Яны ажыццяўлялі функцыі па зборы падаткаў ў горадзе, кантролю за дзейнасцю гандляроў і рамеснікаў.
Магдэбургскае права ўнесла значныя
змяненні ў прававое становішча мяшчан,
удакладніла і палепшыла яго.
Замест шматлікіх натуральных
Аднак беларускія гарады не проста ўспрынялі новыя прынцыпы жыццядзейнасці гарадоў і сістэму гарадскіх органаў кіравання, якая была перайначана прымяняльна да мясцовых умоў і асаблівасцяў. Што тычыцца непасрэдна прававых умоў, на падставе якіх будавалася сістэма ўзаемаадносінаў гараджан у розных грамадскіх сферах, то ў пераважнай большасці ў іх знайшлі адлюстраванне мясцовыя звычаі і тыя ўласныя новыя нормы, якія былі выпрацаваны ў працэсе развіцця дзяржавы і вылучэння гараджан у адасобленае саслоўе – мяшчан.
Такім чынам, магдэбургскае права на Беларусі ўяўляла сабой сукупнасць прававых нормаў як уласнага звычайнага гарадскога права, так і запазычанага заходнееўрапейскага магдэбургскага права, што рэгулявалі жыццядзейнасць гарадскога насельніцтва ў гарадах, атрымаўшых адпаведныя гарадскія граматы. Пашырэнне магдэбургскага права на Беларусі было абумоўлена павелічэннем ролі гарадоў у грамадскім жыцці дзяржавы.
Паступова большасць гарадоў Беларусі і нават некаторыя мястэчкі атрымалі магдэбургскае права, прычым прыкладам ім служылі ўжо тыя беларускія гарады, якія да гэтага часу атрымалі такое права і карысталіся ім на працягу доўгага перыяду.
Асаблівай сацыяльнай і палітычнай з’явай у ВКЛ сталі юрыдыкі – адміністрацыйна аддзеленыя часткі тэрыторыі гарадоў, якія знаходзіліся пад уласнай юрыдыскацыяй якога-небудзь землеўласніка або царкоўнай установы. Юрыдыкі былі выключэннем з магдэбургскай сістэмы гарадскога кіравання. Яны ствараліся на частцы той гарадской тэрыторыі, якая была ва ўласнасці канкрэтнага феадала-землеўласніка або царквы. На жыхароў юрыдык не распаўсюджвалася адміністрацыйная і судовая ўлада гарадскіх органаў кіравання. Юрыдыкі не плацілі падаткаў, якія ішлі ў бюджэт горада, і цалкам залежылі ад свайго ўладальніка, таму гараджане і гарадская адміністрацыя былі часта незадаволеныя юрыдыкамі і падавалі скаргі вялікаму князю. [3, с. 53]
Фармiраванне агульнай прававой сiстэмы. Статуты 1529, 1566 гадоý. Судовая рэформа 1564 – 1566 гадоý.
Пачатак кадыфiкацыi права.
Пашырэнне i колькаснае павелiчэнне заканадаýчых актаý па розных пытаннях сацыяльна-эканамiчнага i палiтычнага жыцця краiны выклiкала патрэбу ý сiстэматызацыi i кадыфiкацыi бягучага прававога матэрыялу.
Першай спробай сiтэматызацыi нормаý
права ý агульнадзяржаýным
Акрамя абагульнення бягучага заканадаýства, нормаý мясцовага звычаевага права i судовай практыкi па названых галiнах права Судзебнiк увеý шэраг новых прынцыпаý i падыходаý жзяржавы да пакарання злачынцаý. Так, напрыклад, у iм устанаýлiвалiся адзiныя для ýсей дзяржавы вiды пакаранняý за злачынствы супраць феадальнай уласнасцi, абмяжоýвалiся адказнасць жонкi i дзяцей за злачынствы мужа i бацькi. Тым самым у Судзебнiку атрымала замацаванне iдэя iндывiдуалiзацыi пакарання. Быý устаноýлен новы прынцып вызвалення ад крымiнальнай адказнасцi дзяцей да сямiгадовага ýзроста.
Такiм чынам, выданнем Судзебнiка быý пакладзены пачатак новаму этапу ý развiццi прававой тэорыi i практыкi заканадаýчай дзейнасцi дзяржаýных органаý, з’яýленню новых прынцыпаý сiстэматызацыi i кадыфiкацыi феадальнага права. [5, с. 81]
Статуты 1529 i 1566 гадоý.
Вяршыняй сiстэматызатарскай i кадыфiкацыйнай дзейнасцi стала распрацоýка i прыняцце сусветна вядомых зводаý законаý ВКЛ – Статутаý 1529, 1566 i 1588 гг. Па сваей унутранай дасканаласцi i шырынi рэгулюемых адносiн яны не мелi сабе роýных сярод юрыдычных актаý у Еýропе.
Першы Статут ВКЛ (Статут 1529) склала камiсiя начале з канцлерам ВКЛ А. Гаштольдам на аснове кадыфiкацыi i сiстэматызацыi норм мясцовага звычаевага права, пастаноý судовых i дзяржаýных устаноý, Судзбнiка 1468 г., прывiлеяý. Пры яго падрыхтоýцы ýпершыню выпрацаваны сiстэма i структура размяшчэння прававых норм у залежнасцi ад iх зместу, уключаны тыповыя i абагульненыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзена шмат новых прававых норм, у якiх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносiны; уключаны нормы дзяржаýнага, адмiнiстрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымiнальнага, судова-працэсуальнага i iншых галiн права. Складальнiкi Статута адступiлi ад сiстэмы кадыфiкацыi, прынятай у рымскiм праве, i выпрацавалi сваю. У яе аснове закладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы, адзiнства права на прыярытэт пiсанага права. Статут уключаý нормы агульнага права i спецыяльныя нормы, якiя забяспечвалi прывiлеi пануючаму класу або яго групам. Пры гэтым яны былi не выключэннем, а састаýной часткай у сiстэме Статута 1529 г., хоць i супярэчылi яго асноýным прынцыпам.
Информация о работе Палiтычна-прававая сiстэма Вялiкага княства Лiтоýскага