Автор: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 21:32, реферат
Паўстанне 1863-1864гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага было першай спробай палітычнага і духоўнага разняволення беларускага народа і заваявання яго незалежнасці (незалежнасці ад Расіі і Польшчы). Кастусь Каліноўскі па сутнасці быў першым, хто прапанаваў праграму барацьбы беларускага народа за самастойнасць і незалежнасць ад другіх краін. Актуальнасць тэмы ў тым, што гэтае паўстанне – адпраўны пункт ідэі незалежнасці. Беларусы павінны быць самасвядомымі, імкнуцца захаваць і ўмацаваць незалежнасць сваёй краіны.
Каліноўскі выступіў у абарону уніяцкай царквы, якая паўстала на Беларусі ў выніку Брэсцкай царкоўнай уніі 1596г. Пакольку праваслаўе ў тыя часы было паслухмянай духоўнай зброяй у руках царызму, а каталіцкае веравызнанне з’яўлялася сродкам паланізацыі беларусаў, то унія, з пункту гледжання Каліноўскага, выступала як “мужыцкая народная вера, пагарджаная пануючымі, як і сам мужык беларускі”. [2, 213]
Каліноўскі прызнаваў правы ўсіх народаў на самавызначэнне. Ён выдвінуў ідэю стварэння суверэннай нацыянальнай (беларускай) дзяржавы, незалежнай ад Расіі і ад Польшчы. У сваіх працах Каліноўскі звяртаўся да канстытуцый дэмакратычных дзяржаў. Яго палітычным ідэалам з’яўлялася рэспубліка.
Ажжыцяўленне ўсіх сваіх сацыяльна-палітычных ідэй і планаў Каліноўскі звязваў з дэмакратычнай рэвалюцыяй. Пры гэтым галоўнай рэвалюцыйнай сілай ён лічыў сялянства. Але побач з сялянствам ён бачыў магчымым удзел у рэвалюцыі таксама і студэнтаў, гараджан, асобных памешчыкаў (на ўмовах, якія не супярэчылі б інтарэсам сялян).
Вялікую ролю ў дасягненні новага жыцця Каліноўскі адводзіў жанчыне. Ён яскрава бачыў прыгнечанае становішча беларускай жанчыны-сялянкі. Ён заклікаў жанчын да ўдзелу ў вызваленчай барацьбе. І жанчыны прымалі гэты ўдзел. Яны перавозілі загады рэвалюцыйнага урада, рэвалюцыйную пошту, значныя сумы грошаў паўстанцам і г.д. Яны дапамагалі і самому Каліноўскаму. Паводле гістарычных крыніц, у жанчынах Каліноўскі знаходзіў памочнікаў. Адной з іх з’яўлялася нарачоная Каліноўскага – Марыя Ямант.
Часткай
грамадска-палітычных поглядаў Каліноўскага
з’яўлялася выхаванне. Ён крытыкаваў
педагогіку, што існавала ў сучасным
яму грамадстве. Каліноўскі лічыў, што
існуючы грамадскі і дзяржаўны
лад не могуць дзецям працоўных забяспечыць
адпаведнага выхавання і
Грамадска-палітычныя
ідэі, сфармуляваныя Каліноўскім, валодалі
беларускай нацыянальнай грамадскай думкай
і нацыянальна-вызваленчым
Каліноўскаму прысвечаны шмат твораў пісьменнікаў і паэтаў Беларусі: А.Куляшова, У.Караткевіча, Н.Гілевіча і інш. Вобраз Каліноўскага ёсць таксама і ў выяўленчым мастацтве – жывапісе, скульптуры, графіцы (працы П.Сергіевіча, С.Селіханава, Р.Кудрэвіча і інш.).
Сёння Вікенці Канстанцін Каліноўскі – адзін з самых любімых герояў беларускага народа. Ён жыве сярод нас у назвах вуліц, вёсак, школ. І яго значэнне непадуладна часу.
Глава IV. Міхаіл Мураўёў
Доўгія гады феномен віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва прыцягвае ўвагу даследчыкаў, пісьменнікаў, публіцыстаў.
З 1826 па 1835г. служыў ён спачатку віцэ-губернатарам у Віцебску, а потым губернатарам у Магілёве і Гародні. За гэты час прапанаваў Мікалаю I шэраг праектаў рэакцыйных указаў, якія на доўгія гады перавярнулі ўсё мясцовае грамадскае жыццё. У прыватнасці, ён падаў цару ідэю аб закрыцці Віленскага універсітэта (1832), аб адмене на Беларусі і ў Літве дзейнасці Літоўскага Статута і падпарадкавання беларускіх і літоўскіх зямель дзеянню агульнарасійскіх законаў (1834, 1840). Мураўёў прычыніўся і да скасавання Брэсцкай царкоўнай уніі, не без яго намаганняў адбылося далучэнне уніяцкай царквы да праваслаўнай (1839).
Усе праекты Мураўёва былі ўхвалены Мікалаем I і праведзены ў жыццё. Ён стаў членам Дзяржаўнага савета, міністрам дзяржаўнай маёмасці. Сучаснікі высока ацэньвалі здольнасці і адукаванасць Мураўёва. Гэта быў адзін бок яго асобы. “Наколькі высока ён (Мураўёў), стаяў па розуме і адукацыі, настолькі нізка стаяў ён па сваіх маральных якасцях” (П.В.Даўгарукаў). [1, 181]
У маладосці – дзекабрыст, адзін са складальнікаў статута “Саюза благоденствия”, у канцы жыцця – праціўнік вызвалення сялян, кат беларускага, літоўскага і польскага народаў.
Маральная дэградацыя Мураўёва была, як кажуць расійцы, “налицо”: за агідны, пачварны знешні выгляд яго празвалі ў Пецярбургу “курносый ярыга”. Ярыга – гэта значыць махляр, ашуканец, круцель, шэльма, п’яніца, бяспутны чалавек. Гэта мянушка Мураўёва ў сталіце імперыі была шырока вядомай.
Называлі Мураўёва і “двуликим Янусом”, і “переодетым мясником”, і “монголом”, і “калмыком”. Але самая агідная мянушка Мураўёва – “вешальнік”. У “Вялікай Савецкай Энцыклапедыі” гэтая мянушка з’явілася ў 1863г. “за жорсткасць”, праяўленую Мураўёвым “падчас падаўлення паўстання”. Але гэтая мянушка на самой справе ўжо прыкладна за трыццаць гадоў да паўстання 1863г. ужывалася грамадствам. [1, 182-183]
Упершыню яна прыліпла да Мураўёва ў Гародні пасля пакарання смерцю аднаго з першых беларускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў Міхаіла Валовіча (ён быў павешаны па загаду Мураўёва ў 1833г.).
І вось калі з гэтай сумнай нагоды Мураўёў выступаў перад прыціхлым гарадзенскім дваранствам з палкай прамовай, адзін з прысутніх , які не страціў бадзёрасці духу, наўмысна гучна запытаў у аднаго з блізкіх да Мураўёва чыноўнікаў: “А ці не сваяк наш новы губернатар майму былому знаёмаму Сяргею Мураўёву-Апосталу, які быў павешаны ў 1826 годзе?”. Мураўёў пачуў пытанне, закіпеў ад гневу, затупаў нагамі і крыкнуў:”Скажыце яму, што я не з тых Мураўёвых, якіх вешаюць, а з тых Мураўёвых, якія вешаюць!”. З таго часу мянушка “вешальнік”, якая нарадзілася на гарадзенскай зямлі, замацавалася за ім на ўсё астатняе жыццё. [1, 183]
У 1862г. Мураўёў быў абвінавачаны ў бязмежным казнакрадстве (яго выкрыў ураджэнец Беларусі Іасафат Агрызка) і мусіў пайсці ў адстаўку. З гэтай нагоды “яму настрачылі цудоўны рэскрыпт, як усім звальняемым міністрам, дзе дзякавалі за службу, ім аказаную, і шкадавалі аб расстройстве яго здароўя, па-мядзведжаму моцнага”.
Паўстанне 1863г. прымусіла Аляксандра II прызначыць Мураўёва віленскім генерал-губернатарам. 14 траўня 1863г. Мураўёў прыбыў у Вільню, а 18 траўня адбыліся ўжо першыя пакаранні ў Вільні і Менску. За час знаходжання Мураўёва на пасадзе віленскага генерал-губернатара (з траўня 1863г. па травень 1865г.) было павешана і расстраляна 128 чалавек, тысячы былі сасланы ў Сібір, у арыштанцкія роты, на катаргу і г.д. [1, 183]
З
лета 1863г. і пачалося жорсткае супрацьстаянне
Мураўёва і Каліноўскага. Апошні рэпрэсіўнай
палітыцы царскай улады проціпаставіў
моцныя прадуманыя дзеянні рэвалюцыйнай
арганізацыі. Асабістага спаткання
Каліноўскага і Мураўёва гістарычныя
крыніцы не зафіксавалі, але праціўнікі
добра ведалі пра існаванне адзін
аднаго і пра тыя ролі, якія адыгрывалі
яны ў гістарычным
У сваіх “Успамінах”, напісаных у 1866г. незадоўга да смерці (надрукаваны толькі ў 1882-1883гг. на старонках часопіса “Русская старина”), Мураўёў адлюстраваў адзін з крайніх шавіністычных поглядаў на паўстанне 1863г. Успомніў і пра Кастуся Каліноўскага, як пра “галоўнага начальніка жонда (урада) Літоўскага”, “распарадчыка мяцяжу ў Літве” і тым самым аднёс свайго палітычнага візаві да шэрагу першаразрадных асоб, што стаялі на чале ўзброенай барацьбы.
Пасля арышту Каліноўскага Мураўёў не без падставы бачыў у ім ключ да таямніц рэвалюцыйнай арганізацыі Беларусі і Літвы. Аднак надзеі Мураўёва не спраўдзіліся. Усе намаганні следчых разбіваліся аб непахісную волю бясстрашнага рэвалюцыянера. Сведчанні Мослава наконт гэтага:”Негледзячы на ўсе намаганні членаў следчай камісіі, ім не ўдалося вырваць ад Каліноўскага падрабязнага паказання аб асобах, якія складалі рэвалюцыйную арганізацыю краю”.
26
лютага 1864г. Каліноўскі зрабіў
наступную заяву Віленскай
Далейшыя
допыты камісія палічыла марнаю справаю
і накіравала свой даклад і следчую
справу Каліноўскага Мураўёву. Апошні
паставіў на дакладзе камісіі рэзалюцыю:”
4
сакавіка 1864г. суд вынес канчатковае
рашэнне па справе
Каліноўскі
ішоў на шыбеніцу, забраўшы з сабою
шматлікія таямніцы паўстання. Дзякуючы
мужнасці і стойкасці славутага
рэвалюцыянера, былі выратаваны сотні,
а можа, і тысячы людзей.
Заключэнне
Асноўнай мэтай паўстання 1863-1864гг. для паўстанцаў з’яўлялася аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэння рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці ўсіх станаў. Рэвалюцыйныя ўлады імкнуліся прыцягнуць да паўстання сялян. Утварэнне паўстанцкіх атрадаў на Беларусі пачалося ў лютым 1863г. Сярод паўстанцаў былі студэнты, выхаванцы найвышэйшых навучальных устаноў, дробнаўласніцкая і беззямельная шляхта, каталіцкае духавенства. Частка сялян адмаўлялася ўдзельнчаць у паўстанні. У сакавіку 1863г. у лясах пачаліся кожнадзённыя сутычкі паміж царскай арміяй і паўстанцкімі атрадамі. У канцы лютага 1863г. кіраўніцтва паўстаннем перайшло да “белых”, а Каліноўскі быў адхілены ад кіраўніцтва. ЛПК быў распушчаны і заменены на Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Але ён па сутнасці ўхіліўся ад кіраўнітцва паўстаннем. У час старшынства Каліноўскага гэты Аддзел пачаў кіраваць паўстаннем. З лета 1863г. барацьба ўскладнілася. Каб ліквідаваць паўстанне, у Вільню быў накіраваны Мураўёў. Пачаліся жорсткія рэпрэсіі. Негледзячы на ўсю рашучасць Каліноўскага ў барацьбе супраць царызму, на ідэю аб незалежнасці беларускага народа, паўстанне цярпела паражэнне. Змаганне паступова страчвала сэнс.
Зразумела, што паўстанне прынесла вялікія страты. Амаль уся інтэлігенцыя была альбо расстраляна, альбо раскідана па ўсім свеце. Адбывалася ператварэнне праваслаўных беларускіх сялянаў у грамадзянаў Расіі. Павялічвалася бездань паміж каталікамі і праваслаўнымі сялянамі ў сацыяльным і рэлігійным аспектах.
Але гэтае паўстанне мела для беларускай гісторыі і станоўчыя вынікі. Пасля паўстання ў беларусаў з’явілася традыцыя змагання за ўласную дзяржаўнасць.
У падзеях 1863-1864гг. можна ўбачыць двух яскравых праціўнікаў – Каліноўскага і Мураўёва.
Каліноўскі абгрунтаваў першую праграму барацьбы за разняволенне беларусаў. Але ў той жа самы час ён прызнаваў правы ўсіх народаў на самавызначэнне. Ён крытыкаваў царызм, царскі суд, царскую армію. Каліноўскі станоўча адносіўся да уніяцкай царквы. Сярод рыс яго характару можна назваць рашучасць і мужнасць.
Мураўёў
меў мянушку “вешальнік”. Па сваім
характары ён быў разумным, адукаваным,
але маральна ён быў вельмі дэградаваным.
Мураўёў быў катам беларускага,
літоўскага і польскага народаў.
І калі Каліноўскі выступаў за вызваленне
сялян, то зразумела, што Мураўёў
быў супраць гэтага.
Спіс выкарыстанай літаратуры