Автор: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 21:32, реферат
Паўстанне 1863-1864гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага было першай спробай палітычнага і духоўнага разняволення беларускага народа і заваявання яго незалежнасці (незалежнасці ад Расіі і Польшчы). Кастусь Каліноўскі па сутнасці быў першым, хто прапанаваў праграму барацьбы беларускага народа за самастойнасць і незалежнасць ад другіх краін. Актуальнасць тэмы ў тым, што гэтае паўстанне – адпраўны пункт ідэі незалежнасці. Беларусы павінны быць самасвядомымі, імкнуцца захаваць і ўмацаваць незалежнасць сваёй краіны.
Умовы для барацьбы з лета былі надзвычай складаныя. Для задушэння паўстання ў Вільню накіравалі русіфікатара Міхаіла Мураўёва. Ён з’явіўся тут у траўні і пачаў з таго, што загадаў павесіць двух ксяндзоў. Вязнямі былі запоўненыя ўсе турмы. Каб запалохаць людзей, паўстанцаў вешалі і расстрэльвалі на гандлёвай плошчы Вільні амаль штодзень. У Беларусі ўводзіўся ваенна-паліцэйскі рэжым. Расійская армія ўзрасла да 200 тысяч чалавек. Вайсковыя злучэнні знаходзіліся ў бесперапынным руху. Захопленыя са зброяй у руках паўстанцы расстрэльваліся на месцы без усякага суду. Паселішчы шляхціцаў, аднадворцаў і нават сялянаў, западозраных у сувязях з паўстанцамі, падпальваліся, а іх жыхары пагалоўна высылаліся ў Сібір. Жыхары ваколіцаў і вёсак у радыусе 10-15 вёрстаў ад месца выяўлення паўстанцкіх атрадаў штрафаваліся за тое, што не даносілі пра “панскія шайкі” ўладам, незалежна ад таго, ведалі яны пра тое ці не. [5, 98]
Сялянаў
набіралі ў вясковую варту, якая павінна
была дапамагаць рускім вайскоўцам вышукваць
паўстанцаў. За дапамогу аддзелам расійскай
арміі вяскоўцам аддавалі з канфіскаваных
у паўстанцаў маёнткаў прылады працы,
скаціну і нават хатнія рэчы. За
землеўладальнікамі і ксяндзамі
наладжваўся пільны нагляд. Абмяжоўвалася
магчымасць іх пераезду з месца на
месца. Маёнткі бунтарскіх землеўладальнікаў
канфіскоўваліся, кляштары, якія былі
асяродкамі паўстанцкага руху, зачыняліся.
Усе нярускія памешчыкі-каталікі абкладаліся
10%-ным зборам з прыбыткаў на карысць
дзяржавы. І некаторыя землеўладальнікі
пачалі выдаваць паўстанцаў царскім
уладам. Ксяндзы заклікалі скласці
зброю. Ужо ў канцы ліпеня 1863г.
дэлегацыя шляхецтва Віленскай
губерні на чале з губернскім маршалкам
шляхты Дамейкам падала Мураўёву ліст
на імя цара, у якім каялася і
заяўляла пра адданасць царскаму
трону. Такія ж лісты складаліся
і ў іншых губернях. Карныя захады
царскага урада спалучаліся з
дэмагагічнай палітыкай у адносінах
да сялянаў. Але здань сялянскага
паўстання не пакідала Мураўёва. Ён
стварае спецыяльныя камісіі
для разгляду ўстаўных грамат. Часам
сялянам рабілі чарговыя зямельныя
падачкі за кошт землеўладальнікаў.
У лістападзе указ ад 1 сакавіка аб скасаванні
панскіх павіннасцяў і
Узнаўляюцца
сервітуты – даўняе права былых
прыгонных пасвіць сваю жывёлу ў
землеўладальніцкіх лясах і на прыбраных
восеньскіх палях. Мураўёў, як ніхто, умацаваў
сярод сялянства Беларусі царскія
ілюзіі і варожасць праваслаўнай
яго часткі да каталіцкай зямельнай
арыстакратыі. З таго часу палітыка
супрацьпастаўлення праваслаўных сялянаў
нацыянальнай каталіцкай эліце робіцца
традыцыйнай для расійскіх
Вікенці
Канстанцін Каліноўскі мусіў выдаць
загад да народа зямлі Беларускай
і Літоўскай, дзе даводзіў, што
паўстанцы змагаюцца не за ўзнаўленне
прыгону, а за лепшае жыццё для
сялянства. Аднак у барацьбе за сялянскія
масы паўстанцкае кіраўніцтва
Кіраўніцтва паўстаннем несла страты. Каліноўскі быў у падполлі. Ён у любы час мог выехаць за мяжу, але заставаўся, каб рыхтаваць людзей для вясновага выступлення. Яго ўпарта шукалі жандармы. Даводзілася амаль штотыдзень мяняць прозвішча, вопратку, кватэру. У студзені 1864г. Каліноўскага арыштавалі ў Вільні, потым быў суд, а 10 сакавіка лідэра паўстанцаў павесілі на Лукішскім плацы. Да шыбеніцы ён ішоў цвёрда і смела. У адпаведнасці з гістарычнай традыцыяй Каліноўскі шануецца як беларускі нацыянальны герой. І на тое ёсць падставы. Ён звязаў з беларускім сялянствам, якое складала большасць беларускага насельніцтва, свой лёс, прымаў яго мову, разумеў яго карэнныя інтарэсы і са зброяй у руках кіраваў барацьбой за іх ажыццяўленне. І, урэшце, ён ахваряваў свайму народу ўласнае жыццё. Царызм святкаваў перамогу. Міхаіл Мураўёў быў абвешчаны рускім героям. Яго стараннямі прыкладна 128 паўстанцаў былі пакараныя смерцю, каля 12,5 тысяч чалавек высланыя і больш чым на 6 тысячаў чалавек было накладзенае адміністрацыйнае спагнанне. [5, 99]
Захады царскага ката апраўдвала нават ліберальная прэса на чале з Міхаілам Катковым. Не ўтрымаліся ад дыфірамбаў у гонар Мураўёва і рускія паэты Пётр Вяземскі, Міхаіл Някрасаў. І толькі Аляксандр Герцэн увесь час называў Міхаіла Мураўёва “вешальнікам” і “людаедам”.
Паўстанне закончылася паражэннем. Як Каліноўскі не намагаўся ўзняць сялянскае паўстанне, яму гэта не ўдалося. Беларускае сялянства рабіла выбар на карысць афіцыйных уладаў, бо толькі ад іх чакала паляпшэння ўласнага жыцця. Мясцовая шляхта ўпарта трымалася за ілюзорную ідэю аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772г. Інтэлігенцыя шляхецкага паходжання на чале з Каліноўскім усё ж змагла (насуперак польскаму нацыяналізму і першай хвалі русіфікацыі) адстаяць ідэю федэратыўнага саюза Беларуска-Літоўскай дзяржавы з Польшчай. Але прапанова стварэння беларуска-польская федэрацыі або не разумелася беларускім сялянствам увогуле, або разумелася як хаўрус з былымі прыгоннікамі, а таму была для яго непрымальная. 70% паўстанцаў прыпадала на дваранаў. Сяляне складалі каля 18% паўстанцаў, і толькі ў Гарадзенскай губерні – да 33%. [5, 100]
Ідэя цалкам незалежнага ВКЛ (незалежнага і ад Расіі, і ад Польшчы) наўрад ці змяніла б сітуацыю. Некаторыя даследчыкі лічаць, што такую ідэю ўпершыню выказаў якраз Каліноўскі, але гэта не ўдаецца пацвердзіць бясспрэчнымі дакументамі.
Паўстанне
1863г. прынесла відавочныя страты. Амаль
усе інтэлігенты, якія пачыналі ўсведамляць
сваю сувязь з беларусамі і ўключаліся
ў барацьбу за паляпшэнне іх долі, загінулі
ці былі раскіданыя па імперыі і
ўсім свеце. Царская дэмагогія пачала
ператвараць праваслаўную большасць
беларускіх сялянаў у адданых
грамадзянаў Расіі. У знак павагі
да царскай дзяржавы яны часам
называлі сябе рускімі (у сэнсе расійскага
грамадзянства, належнасці да рускай праваслаўнай
царквы). Паўстанне істотна паглыбіла
сацыяльна-рэлігійную бездань паміж
каталіцкімі абшарнікамі і
Дзейнасць Каліноўскага садзейнічала ўсведамленню беларусамі неабходнасці змагацца за сваю дзяржаўнасць, падмурак кожнай сучаснай нацыі.
Глава III. Вікенці Канстанцін Каліноўскі
Вікенці Канстанцін Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838г. у вёсцы Мастаўляны Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Падляскае ваяводства, Польшча) ў мнагадзетнай сям’і беззямельнага шляхціца. Каліноўскі часцей за ўсё карыстаўся імем Канстанцін, але ў афіцыйных дакументах ужываў імя Вікенці.
Бацька Канстанціна паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду Каліноўскіх (герба Калінава), які вядомы з XVII ст. Продкі Каліноўскага амаль сто гадоў валодалі маёнткам Калінава ў Бранскай зямлі (сучасная Беласточчына), але ў другой палове XVIII cт. маёнтак быў прададзены, і Каліноўскія сталі беззямельнай шляхтай.
Прыкладна праз дзесяць гадоў пасля нараджэння Канстанціна сям’я Каліноўскіх пераехала ў суседнюю вёску Якушаўку (зараз Свіслацкі раён Гродненскай вобласці).
У 1847г. Каліноўскі паступіў у Свіслацкую гімназію. Гэта была адна з лепшых школ Гродзенскай губерні. У ёй існавалі тайныя таварыствы, панаваў дух вальнадумства. У 1864г. пасля таго, як выхаванцы і настаўнікі прынялі ўдзел у паўстанні 1863г., яна была зачынена царскімі ўладамі. Навучанне ў Свіслачы аказала моцны ўплыў на фарміраванне светапогляду Каліноўскага.
У
1855г. Каліноўскі паехаў у Маскву, а
летам 1856г. – у Пецярбург. Каліноўскі
стаў студэнтам аддзялення камеральных
навук юрыдычнага факультэта Пецярбургскага
універсітэта. Там ён знаёміцца з
рэвалюцыйнай публіцыстыкай “Современника”
і “Колокола”, зачытваецца працамі
Чарнышэўскага, Дабралюбава, Герцэна,
захапляецца ідэямі класічнай нямецкай
філасофіі і
Каліноўскі і яго брат Віктар уваходзілі ў нелегальны гурток Серакоўскага і Дамброўскага, які знаходзіўся пад ідэйным уплывам лепшых традыцый нацыянальна-вызваленчага руху Расіі і Польшчы.
У 1860г. Каліноўскі скончыў Пецярбургскі універсітэт са ступенню кандыдата права і ў пачатку 1861г. вярнуўся ў Беларусь. Але як “нядобранадзейны” не знайшоў тут месца для працы. Малады юрыст зрабіўся прафесійным рэвалюцыянерам. Разам са сваім сябрам Феліксам Ражанскім у вопратцы гандляра пехатою прайшоў амаль усю Гарадзеншчыну. Падарожнікі ў гаворках з сялянамі заклікалі іх змагацца з маскоўскай уладай і мясцовымі землеўладальнікамі, што трымалі беларускую вёску ў юрыдычнай і эканамічнай залежнасці. [5, 90-91]
Гэта вяртанне супала з абвяшчэннем сялянскай рэформы, ростам сялянскіх выступленняў, абвастрэннем палітычнай сітуацыі ў Расіі і Польшчы. У 1861г. Каліноўскі стварыў у Гродне і Гродзенскай губерні нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю, у якую ўвайшлі прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі – Ражанскі, Мілевіч, Урублёўскі. Восенню 1861г. Каліноўскі ўвайшоў у склад Камітэта руху – віленскага цэнтра па падрыхтоўцы ўзброенага паўстання на Беларусі і ў Літве. Летам 1862г. Камітэт перайменаваны ў Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). 3 кастрычніка 1862г. Каліноўскі стаў яго старшынёй і ўзначальваў радыкальную (левую) рэвалюцыйна-дэмакратычную плынь “чырвоных”. У 1862г. Каліноўскі разам з Урублёўскім і Ражанскім заснаваў нелегальную друкарню і наладзіў выпуск першай беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты “Мужыцкая праўда”. З чэрвеня 1862 па красавік 1863г. выйшла 7 нумароў газеты, кожны з якіх падпісваўся псеўданімам “Яська - гаспадар з-пад Вільні”.
У пачатку студзеня 1863г. у Вільні пачаў нелегальна выходзіць на польскай мове афіцыйны орган ЛПК газета “Сцяг свабоды”. Каліноўскі – першы яе рэдактар (а магчыма і заснавальнік).
ЛПК узяў курс на дэмакратычнае ўзброенае паўстанне, на далучэнне сялян да вызваленчай барацьбы. У ноч на 23 студзеня 1863г. у Польшчы выбухнула паўстанне. Варшаўскі Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) прыняў рашэнне аб роспуску ЛПК і стварэнні Выканаўчага аддзела Літвы. Каліноўскі быў адхілены ад кіраўніцтва паўстаннем і ў канцы сакавіка 1863г. накіраваны на пасаду рэвалюцыйнага камісара Гродзенскага ваяводства.
Выканаўчы
аддзел Літвы, напалоханы рэпрэсіямі супраць
удзельнікаў паўстання, ухіліўся ад
кіраўніцтва паўстання. У гэты час
у чэрвені 1863г. Каліноўскага вярнуўся
ў Вільню і ў жніўні зноў стаў
на чале паўстання. Выканаўчы аддзел
Літвы ў час старшынства
У
час следства і суда ён трымаў сябе
мужна, адмовіўся выдаць сваіх паплечнікаў.
У турме Каліноўскі напісаў і
здолеў перадаць сябрам на волю тры
змястоўныя лісты на беларускай мове.
Пасля пакарання рэвалюцыянера
яны былі перапраўлены за мяжу і
надрукаваны адным з
Асуджаны ваенна-палявым судом да смяротнага пакарання, Каліноўскі быў павешаны ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі. Пакаранне адбылося 22 сакавіка 1864г. Каліноўскаму тады споўнілася толькі 26 гадоў.
Каліноўскі абгрунтаваў першую ў XIX ст. праграму барацьбы за палітычнае і духоўнае разняволенне беларускага народа. Ён у сваёй публіцыстыцы глыбока выкрыў сутнасць прыгонніцкай эксплуатацыі ва ўсіх яе формах, паказаў паразітызм памешчыкаў, выключна цяжкае становішча прыгонных сялян Беларусі. “Цар, - пісаў ён, - паноў зусім увольніў ад усякіх ценжароў… зняўшы з паноў усялякія падаткі, зваліў іх адно на мужыцкае племя, аблажыў падаткамі і мужыцкую зямлю, і мужыцкія хаты, і мужыцкую душу, і мужыцкіх дзяцей, і мужыцкую скаціну, жывых і ўмершых”. [2, 212]
Каліноўскі паказаў паразітызм царскай бюракратыі, параўноўваў тагачасных чыноўнікаў з саранчой, якая знішчае на сваім шляху ўсю расліннасць. Ён падверг крытыцы суд царскай Расіі, які быў толькі дадаткам царскай адміністрацыі і цалкам залежаў ад яе. Не абмінуў крытыкай Каліноўскі і царскую армію, якая заўжды стаяла на варце інтарэсаў пануючых класаў.