Автор: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 21:32, реферат
Паўстанне 1863-1864гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага было першай спробай палітычнага і духоўнага разняволення беларускага народа і заваявання яго незалежнасці (незалежнасці ад Расіі і Польшчы). Кастусь Каліноўскі па сутнасці быў першым, хто прапанаваў праграму барацьбы беларускага народа за самастойнасць і незалежнасць ад другіх краін. Актуальнасць тэмы ў тым, што гэтае паўстанне – адпраўны пункт ідэі незалежнасці. Беларусы павінны быць самасвядомымі, імкнуцца захаваць і ўмацаваць незалежнасць сваёй краіны.
Змест
Уводзіны 3
Глава I. Пачатак паўстання і яго пашырэнне 4
Глава II. Спад паўстання і яго вынікі 7
Глава III. Вікенці Канстанцін Каліноўскі 11
Глава IV. Міхаіл Мураўёў 15
Заключэнне 18
Спіс выкарыстанай літаратуры 19
Уводзіны
Паўстанне 1863-1864гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага было першай спробай палітычнага і духоўнага разняволення беларускага народа і заваявання яго незалежнасці (незалежнасці ад Расіі і Польшчы). Кастусь Каліноўскі па сутнасці быў першым, хто прапанаваў праграму барацьбы беларускага народа за самастойнасць і незалежнасць ад другіх краін. Актуальнасць тэмы ў тым, што гэтае паўстанне – адпраўны пункт ідэі незалежнасці. Беларусы павінны быць самасвядомымі, імкнуцца захаваць і ўмацаваць незалежнасць сваёй краіны.
Мэтай гэтага рэферата з’яўляецца вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі беларусаў, даследаванне галоўных асоб беларускай гісторыі ў час гэтага паўстання.
Задачамі гэтага даследавання з’яўляецца:
Матэрыял рэферата быў узят з 5 кніг. Асноўная крыніца матэрыялу гэтага рэферата – кніга З.Шыбека “Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002)”. З яго было ўзяты звесткі пра ход паўстання і яго вынікі. Гэтыя звесткі складаюць прыкладна палову рэферата. З кнігі Барыса С.В., Тарасава С.В., Ланеўскага Г.А. “Сыны і пасынкі Беларусі” былі ўзяты звесткі пра асобу Кастуся Каліноўскага, яго жыццё, дзейнасць, характар. Трэцяя асноўная крыніца напісання рэферата - зборнік пад рэдакцыяй Грыцкевіча А.П. “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”. Адтуль быў узят матэрыял пра асобу галоўнага саперніка Кастуся Каліноўскага – генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва (“вешальніка”), пра яго месца ў гісторыі Беларусі, яго ролю ў ходзе паўстання і яго ўплыве на выніках паўстання.
Глава I. Пачатак паўстання і яго пашырэнне
Узброенае паўстанне на землях былога Каралеўстава Польскага планавалася на вясну 1863г. Набліжэнне небяспекі прымусіла царскі урад абвясціць у канцы 1862г. нечарговы рэкруцкі набор па загадзя складзеных спісах, каб ачысціць польскія землі ад рэвалюцыйнай моладзі. У адказ патаемны Варшаўскі Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) у студзені 1863г. выдаў у Варшаве Маніфест аб паўстанні. Асноўную мэту паўстання рэвалюцыйны урад бачыў у аднаўленні незалежнасці Рэчы Паспалітай, у склад якой уваходзіла б асобная Літоўска-Беларуская дзяржава. Меркавалася ўвесці рэспубліканскі лад кіравання і прававую роўнасць усіх станаў. Былі выдадзены і 2 аграрныя дэкрэты. Сялянам перадаваліся ва ўласнаць тыя землі, якімі яны карысталіся. Беззямельныя атрымлівалі каля дзвюх дзесяцінаў толькі тады, калі далучаліся да паўстання. За перададзеныя сялянам землі гаспадары маглі разлічваць на грашовую кампенсацыю. Рэвалюцыйныя ўлады паказалі сябе не вельмі шчодрымі. Сялянства разлічвала на перадзел памешчыцкіх земляў.
Была
абвешчана і спецыяльная адозва
да насельніцтва Беларусі і Літвы
аб падтрымцы паўстання. Пры гэтым
кіраўнікі і не ўспомнілі пра
сваё абяцанне даць беларусам, літоўцам
і ўкраінцам права самім
У лютым-сакавіку ішло фармаванне паўстанцкіх атрадаў. Іх асноўнай базай у Беларусі, як і ў 1831г., была Белавежская пушча, што на Гарадзеншчыне. [5, 93]
Ваеннымі кіраўнікамі станавіліся людзі адукаваныя: выхаванцы вышэйшых навучальных устаноў, афіцэры, студэнты. Былі сярод іх і рускія. З гарадоў у лясы перабіраліся ураднікі, вучні старэйшых класаў гімназій, рамесная моладзь. Браліся за зброю дробнаўласніцкая і беззямельная шляхта, аднадворцы. Шляхта заможная пераважна чакала. Але сыны землеўладальнікаў далучаліся да барацьбы. Каталіцкае духавенства стала на бок паўстанцаў, а праваслаўнае захоўвала вернасць цару і толькі ў асобных выпадках адважвалася на падтрымку паўстанцкага руху. Землеўладальнікі і багатыя гараджане, хоць і не мелі вялікай ахвоты да ляснога жыцця, але плацілі рэвалюцыйным уладам спецыяльны падатак. Грошы траціліся пераважна на закупку зброі за мяжой. Каб далучыць да паўстання беларускае і літоўскае сялянства, Каліноўскі і кіраўнік літоўскіх рэвалюцыйных дэмакратаў Антанас Мацкявічус паклалі шмат намаганняў. Каліноўскі напісаў спецыяльную інструкцыю для мясцовых паўстанцкіх уладаў аб безумоўным і неадкладным выдзяленні сялянам зямлі ў адпаведнасці з варшаўскім і віленскім маніфестамі і дэкрэтамі. Інструкцыя прадугледжвала нават пакаранне смерцю найбольш жорсткіх і незгаворлівых землеўладальнікаў. Звычайна паўстанцы збіралі жыхароў навакольных вёсак, чыталі ім маніфест і дэкрэты аб зямлі, выдавалі акт на ўладанне зямельнымі надзеламі, а саміх сялянаў прыводзілі да прысягі на вернасць ЛПК.
У лютым-сакавіку 1863г. вяскоўцы адмаўляліся выконваць павіннасці на карысць былых прыгоннікаў задарма. Спрадвечная варожасць сялянаў да землеўладальнікаў была мацнейшая за варожасць да цара. Гэта не маглі не заўважыць царскія карнікі і ў сваіх абяцаннях сялянам ішлі часам далей за паўстанцаў, абы ўтрымаць вёску ад выступленняў супраць расійскага панавання. Царскія саступкі рабіліся непазбежнымі. 1 сакавіка 1863г. урад Аляксандра II выдаў указ, паводле якога часовыя павіннасці сялянаў Літвы, Заходняй і Цэнтральнай Беларусі на карысць абшарнікаў касаваліся, уводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў, а выкупныя плацяжы зніжаліся на 20% у параўнанні з нормамі 1861г. Некаторыя сяляне атрымалі прырэзкі за кошт памешчыцкіх земляў (у розных паветах па-рознаму – ад 25 да 40% да свайго надзелу). [5, 94]
Урадавыя саступкі нейтралізоўвалі намаганні радыкалаў узняць сялянаў на паўстанне. Праўда, пэўны час вяскоўцы вагаліся. І не выключана, што яны маглі падтрымаць паўстанцаў, калі б убачылі, што на іх баку сіла.
Паўстанцам у Беларусі і Літве супрацьстаяла 123-тысячнае расійскае войска. [5, 94]
У сакавіку яно накіравалася ў лясы, дзе ішло фармаванне паўстанцкіх атрадаў. Пачаліся рэгулярныя сутычкі, партызанская вайна. Звычайна паўстанцкія атрады складаліся з некалькіх сотняў чалавек. А злучэнні расійскага войска налічвалі часам да некалькіх тысячаў.
Ва
ўмовах нарастання вызваленчага руху
паміж лібераламі і радыкаламі разгарнулася
барацьба за кіраўнічую ролю ў ім. Спачатку
ініцыятыва была ў руках радыкальнай
моладзі на чале з Каліноўскім. У
ідэале ёй не патрэбная была ні шляхецкая
Польшча, ні царска-дваранская Расія. Яна
змагалася за сялянскую рэспубліку,
а таму ўсе надзеі ўскладала на
сялянскае паўстанне і з усяе
сілы рыхтавала яго. Паслядоўнікі Каліноўскага
спадзяваліся яшчэ і на тое, што ахопленая
паўстаннем Беларусь стане прыкладам
для расійскага сялянства. І тады
царызм не ўтрымаецца. Ліберальнае
шляхецтва таксама было супраць
расійскага самаўладдзя, але не падзяляла
радыкальных метадаў яго
Вікенці
Канстанцін Каліноўскі падаў у Варшаву
пратэст і ахарактарызаваў
На Гарадзеншчыне дзейнічала 5 паўстанцкіх атрадаў, у якіх налічвалася 1700 чалавек. У траўні яны правялі больш 20 баёў з царскай арміяй. Адна з найбольш вялікіх бітваў адбылася 21 траўня каля мястэчка Мілавіды. У ёй удзельнічала каля 800 паўстанцаў (з некалькіх атрадаў). Ім супрацьстаяла 5 рот салдат. Карнікі не змаглі ўзяць лагер паўстанцаў і з вялікімі стратамі вымушаны былі адыйсці. [4, 135-136]
Глава II. Спад паўстання і яго вынікі
Для
агульнага кіравання
Малады
граф Лявон Плятэр не здолеў захапіць
Дзвінск. Яго атрад разбілі, а
самога захапілі ў палон, а потым
пакаралі смерцю. Захопам Горы-Горак
кіраваў капітан Генеральнага штаба
Людвіг Звяждоўскі. Горад пры чынным
удзеле студэнтаў мясцовага
Зыгмунд Серакоўскі, маючы званне ваяводы Літвы і Беларусі, паспяхова змагаўся на Ковеншчыне. Але ў канцы красавіка паўстанцы пацярпелі паражэнне. Параненага Серакоўскага карнікі ўзялі ў палон. Пазней, паводле прыгавору суда, ён быў павешаны. Праўда, літоўцы вялі барацьбу далей на чале з Мацкявічусам. Не спынялася паўстанне і на Гарадзеншчыне, бо, як і на Ковеншчыне, яно трымалася на спачуванні сялянаў. Тут барацьбу ўзначальвалі адданыя сялянскай справе Каліноўскі і Яраслаў Дамброўскі. Адважна змагаўся атрад Рамуальда Траўгута, пазней кіраўніка варшаўскага жонда (урада). У канцы траўня паўстанцам удалося сабраць свае сілы каля мястэчка Мілавіды Слонімскага павета і нанесці карнікам буйное паражэнне. Але перамогі былі рэдкія. Да лета амаль усе атрады, якія ствараліся яшчэ пры ЛПК і мелі добрую вывучку, былі разбітыя. Спехам створаныя новыя злучэнні ішлі на непазбежную смерць.
Няўдачы прыцішылі паўстанцкі запал лібералаў. Стала відавочным, што замежнай дапамогі не будзе. І землеўладальнікі пачалі адыходзіць ад паўстання. Апроч таго, масавыя арышты кіраўнікоў паўстання з ліку “белых” паралізавалі дзейнасць Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы. У такіх умовах мясцовыя радыкалы даволі лёгка ўзялі кіраванне паўстаннем у свае рукі і назначылі Каліноўскага дыктатарам Беларусі і Літвы (кіраўніком Беларуска-Літоўскага чырвонага ўрада). Было гэта ў чэрвені. Новыя кіраўнікі ўжо не лічыліся з варшаўскім жондам, які падпаў пад уплыў “белых”, і спадзяваліся толькі на свой народ. Менавіта ў гэтым былі карані аптымізму Каліноўскага і яго паплечнікаў (Уладзіслаў Малахоўскі, Цітус Далеўскі).