Губернская реформа Екатерины 2

Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2012 в 21:39, курсовая работа

Описание работы

Мэта курсавой працы складаецца ў вывучэнні гісторыі стварэння Арміі Краёвай і даследаваць яе дзейнасць на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Для рэалізацыі гэтай мэты былі пастаўлены наступныя мэты:
Даследаваць гісторыю стварэння Арміі Краёвай.
Вывучыць арганізацыйную сістэму Навагрудскай акругі, абшара Беласток Арміі Краёвай.
Разглядзець дзейнасць польскага партызанскага атрада Арміі Краёвай імя Т.Касцюшкі.

Содержание

Уводзіны 3
Глава 1. Яшчэ да вайны 5
Глава 2. Абшар Беласток 7
Раздзел 1. Стварэнне Арміі Краёвай 7
Раздзел 2. Навагрудская акруга АК 8
Раздзел 3. Польскі партызанскі атрад Арміі Краёвай імя Т.Касцюшкі………… 9
Глава 3."Ціхацёмныя" ………………………………………………………… 12
Глава 4. Пасля загаду аб роспуску АК……………………………………………16
Заключэнне………………………………………………………………………….18
Спісак літаратуры 19

Работа содержит 1 файл

курсовая .docx

— 63.63 Кб (Скачать)

Частка "ціхацёмных", якія ўдзельнічалі ў акаўскім падполлі на тэрыторыі  Беларусі, засталіся жывымі. Але  лёс іх пасля вайны склаўся  па-рознаму.

1. Падпалкоўнік (доктар) Альфрэд Пачкоўскі ("Ваня"). Скок 28.12.1941 г. Кіраўнік дыверсійнай групы ЗВЗ - АК на Брэстчыне. Пасля вайны жыў у Польшчы.

2. Паручнік пяхоты Збігнеў Вэнкевіч ("Забаўка"). Скок 28.03.1943 г. Удзельнік акаўскага падполля на беларускім Палессі. Пасля вайны жыў у эміграцыі.

3. Капітан пяхоты Балеслаў Контрым ("Жмудзін"). Скок 1.09.1942 г. Член дыверсійнай групы на беларускім Палессі. Пасля вайны ў Польшчы быў абвінавачаны ў супрацоўніцтве з немцамі, пакараны смерцю. Рэабілітаваны пасмяротна.

4. Маёр кавалерыі Ежы Сакалоўскі ("Міра"). Скок 31.03.1942 г. Удзельнік дыверсійнай групы ЗВЗ - АК на Міншчыне. Памёр пасля вайны ў Польшчы.

5. Капітан артылерыі Казімеж Смольскі ("Сосна"). Скок 4.09.1942 г. Удзельнік дыверсійнай групы ЗВЗ - АК на Міншчыне. Пасля вайны жыў у Польшчы.

6. Капітан пяхоты Ян Смеля ("Вір", "Ліпэк"). Скок 7.01.1942 г. Удзельнічаў у дыверсійных акцыях на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Латвіі. Пасля вайны жыў у Польшчы.

7. Капітан пяхоты Адам Барычка ("Брона"). Скок 9.04.1942 г. Удзельнічаў у дыверсійных акцыях у паўночнай частцы Беларусі, Літве, Латвіі. Камандзір Браслаўскай брыгады АК. Пасля вайны жыў у Польшчы.

8. Паручнік артылерыі Раман Рамашкан ("Марыя"). Скок 9.04.1942 г. Удзельнік дыверсійных акцый на Віленшчыне і ў Беларусі. Памёр пасля вайны.

9. Паручнік Адольф Пільх ("Даліна"). Камандзір Стаўбцоўскага партызанскага злучэння АК. У 1944 г. прабіўся з часткай свайго атрада на тэрыторыю Польшчы.

10. Капітан пяхоты Станіслаў Сэндзяк ("Варта"). Скок 4.09. 1942г. Начальнік штаба Навагрудскай акругі АК. Пасля вайны жыў у Польшчы.

11. Паручнік Эзэхель Лось ("Іква"). Камандзір 1-й роты Стаўбцоўскага злучэння АК. Захоплены ў палон партызанамі. 1 снежня 1943 г. частка злучэння была раззброена па загаду начальніка штаба партызанскага руху П. К. Панамарэнкі і камандуючага злучэннем Партызанаў Баранавіцкай вобласці В. Я. Чарнышова ("Платона"). Паручнік Лось з чатырма іншымі афіцэрамі АК быў дастаўлены самалётам у Маскву на Лубянку. Пасля вайны вярнуўся ў Польшчу.

12. Паручнік Лех Рыдзеўскі ("Гром"). Камандзір 2-й роты Стаўбцоўскага злучэння АК. Яго спасцігнуў такі самы лёс, што і паручніка Лося.

"Ціхацёмныя" поўнасцю зазналі ўдары вайны. Неміласэрных да іх лёсаў удараў было болей, чым ім уяўлялася.11

Глава 4. Пасля загаду аб роспуску Арміі Краёвай

 

Усё гэта вынік працяглай і масіраванай  ідэалагічнай апрацоўкі польскага  і беларускага насельніцтва ў  духу антысаветызму і нацыяналізму, у тым ліку і ў гады вайны.

Радкі дакументаў бясстрасныя. Яны  не могуць перадаць усю складанасць  і драматызм абставін. I тое сказаць: у жніўні 1944 года толькі на тэрыторыі  Гродзенскай вобласці (у яе цяперашніх межах) было каля 5 тысячаў акаўцаў, якія са зброяй у руках хаваліся ў лясах.

Акрамя таго, амаль у кожным населеным  пункце, дзе пражывала каталіцкае насельніцтва, меліся рэзервовыя "пляцувкі" АК, яны налічвалі ў залежнасці ад колькасці ў іх насельніцтва ад 3 да 20 чалавек. Яны ўсе захоўвалі зброю. Усяго, па падліках саміх кіраўнікоў штаба акругі Навагрудак, у Прынёманскім краі рэзерв АК ахапіў больш за 11 тысячаў чалавек.

"Пляцувкі" былі аб'яднаны  ў "плютоны" (узводы)- гэта, як  правіла, падпольныя арганізацыі  на тэрыторыі аднаго ці двух  сельсаветаў. У сваю чаргу "плютоны" ўваходзілі ў "кампаніі" (роты), "кампаніі" з'яўляліся састаўнымі часцямі "абвода", які ахопліваў прыкладна 2-3 раёны. У Гродзенскай вобласці меліся 4 такія "абводы". Такім чынам, чэкістам і міліцыі давялося мець справу з выдатна арганізаванай, з добра наладжанымі сувязямі, сеткай варожага для Саветаў падполля.

Як вядома, 19 студзеня 1945 г. брыгадны генерал Акуліцкі аддаў загад  пра роспуск Арміі Краёвай  і вызваліў яе членаў ад прынятай прысягі. На самай справе гэта быў толькі фармальны акт. АК лічылася распушчанай, але не спынялі сваю ўзброеную  барацьбу акаўцы. Поўнасцю ці часткова захоўваючы на месцах, у тым ліку і ў Заходняй Беларусі, створаная  раней арганізацыйныя структуры, яны  толькі ў некаторай ступені відазмянілі  формы барацьбы. Пра гэта недвухсэнсоўна гаворыць і змест самога загаду, аддадзенага праз 2 дні пасля вызвалення Савецкай Арміяй Варшавы, ў той дзень, калі савецкія войскі вызвалілі старабытную сталіцу Польшчы - Кракаў.

Заўважым, дарэчы, калі б не савецкія армейскія разведчыкі, якім праз вялікія  страты і цяжкасці ўдалося перарэзаць, адключыць замініраваныя кабелі, не дапусціць немцаў да рубільнікаў, каб не імклівае наступленне "праклятых" Саветаў - старабытнага прыгожага Кракава  не існавала б на зямлі. Горад быў  замініраваны так, што не ацалеў бы ніводзін вялікі дом. Пацярпеў бы больш за "пані Варшаву", Мінск, Дрэздэн.

Праклінаючы бальшавікоў, вылоўліваючы толькі мінусавае ў жыцці пад камуністамі, не трэба забываць вялікія плюсы. У цяперашняй Польшчы ўжо з'яўляюцца праблемы з заходнім суседам. Не выключана, іх будзе ўсё болей.

Усё гэта вынік працяглай і масіраванай  ідэалагічнай апрацоўкі польскага  і беларускага насельніцтва ў  духу антысаветызму і нацыяналізму, у тым ліку і ў гады вайны.12

 

 

 

 

Заклэчэнне

Пры даследаванні гісторыі дзейнасці атрада імя Т.Касцюшкі на тэрыторыі Заходняй Беларусі нельга не зрабіць высновы: прааналізаваныя намі матэрыялы паказваюць, што ў адносінах да фарміраванняў АК і ўсяго польскага падполля савецкім урадам вялася палітыка, накіраваная на яго знішчэнне. Раззбраенне польскага партызанскага атрада  пад камандаваннем К.Мілашэўскага было праведзена па палітычных матывах. Абвінавачванні, прад’яўленыя падследным, насілі таксама палітычны характар. Следства напамінае палітычныя рэпрэссіі 30-х гадоў. Аб гэтым сведчыць абвінаваўчае заключэнне: “… усіх іх, як арганізатараў і непасрэдных удзельнікаў контр-рэвалюцыйнай падпольнай арганізацыі, якая санкцыяніравала шэраг дыверсійных і тэрарыстычных актаў, накіраваных на вынішчэнне савецкіх партызан, і ўзначаліла падрыхтоўку ўзброенага выступлення супраць Чырвонай Арміі, адносячы яго да моманту падыхода да былых польска-савецкіх граніц з мэтаю рэстаўрацыі панскай Польшчы – расстраляць”.

Не ўсе аднолькава трымаліся  на допытах у час следства. Можна  меркаваць, што маўчанне большасці  абвінавачваемых на працягу 1-га тыдня, дало магчымасць людзям, звязаным з  АК. Уратавацца ад тэрору.

Калі разгараецца грамадзянска, самая трагічная вайна, з абодвух  бакоў забываюць пра гуманнасць. Сродкаў для барацьбы не выбіраюць. І як ва ўсякай вайне, больш за ўсіх пакутуюць нявінныя людзі, мірнае насельніцтва. Але ўзнікае пытанне: хто развязаў гэту вайну? Людзі на Беларусі, нягледзячы на адрозненні іх поглядаў, разам жылі і змагаліся з агульнымі ворагамі. Але тут, як гэта нярэдка здаралася, не зладзілі паміж сабой іх урады, палітыкі. Не адрознівалася гібкасцю і пазіцыя польскага эмігранцкага ўраду, які далёка не заўсёды прадстаўляў усю цяжкасць абставін у краі. І тым не менш, ініцыятыва канфрантацыі зыходзіла ад савецкага боку. Таталітарны рэжым бязжалю падаўляў любга нязгоднага і падазронага яму,ад простага чалавека да цэлых народаў.

Пры даследаванні дадзенай тэмы былі вырашаны наступныя задачы:

  • Даследавана гісторыя стварэння Арміі Краёвай
  • Вывучана арганізацыйная сістэма Навагрудскай акругі абшара Беласток
  • Разгледжана дзейнасць польскага партызанскага атрада Арміі Краёвай імя Т.Касцюшкі

Курсавая работа складаецца з уводзін, 4 глаў (другая глава складацца з 3-х частак), заключэння і спіска літаратуры.

Спіс літаратуры:

    1. Польское подполье 1939–1944. -  Т. 1. - Київ — Warszawa,1998.
    2. Сямашка, Я.І. Армія Краёва на тэрыторыі Беларусі. – Мн.: Бел. выд. Т-ва “Хата”, 1994
    3. Bialorus, Litwa, Polska: wspolzycie, кonflikty, punkty widzenia. - Warszawa,1989

4.“Армія Краёва ў дакументах”, 1939 -1945. – Т. 1-5. – Лондан, 1970-1981

5. Польское подполье на территориях Западных областей Беларуси (1939-1954 гг.). – Гродно, 2004

6. Хацкевич, А Армія Краёва. : что мы про нее знаем // Звезда 30.04.1993.

7. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф.3604, воп.1, спр.1, л.93

8. Подгуречный, М. Неизвестная  история Налибокского соединения  Армии Краевой. – Гданьск, 1991.

9. Пильх, А. Партизаны трех пущ. – Варшава, 1992. – С. 110

 

 

 

 

1Польское подполье 1939–1944. -  Т. 1. - Київ — Warszawa,1998. -  С. 16.

2 Сямашка, Я.І. Армія Краёва на тэрыторыі Беларусі. – Мн.: Бел. выд. Т-ва “Хата”, 1994. – С. 11-14

3 Сямашка, Я.І. Армія Краёва на тэрыторыі Беларусі. – Мн.: Бел. выд. Т-ва “Хата”, 1994. – С. 14-15

4 Bialorus, Litwa, Polska: wspolzycie, кonflikty, punkty widzenia. - Warszawa,1989. - S. 24

5 “Армія Краёва ў дакументах”, 1939 -1945. – Т. 1-5. – Лондан, 1970-1981

6 Польское подполье на территориях Западных областей Беларуси (1939-1954 гг.). – Гродно, 2004

7 Хацкевич, А Армія Краёва. : что мы про нее знаем // Звезда 30.04.1993.

8 НАРБ, ф.3604, воп.1, спр.1, л.93

9 Подгуречный, М. Неизвестная история Налибокского соединения Армии Краевой. – Гданьск, 1991. – С. 79

10 Пильх, А. Партизаны трех пущ. – Варшава, 1992. – С. 110

11 Сямашка, Я.І. Армія Краёва на тэрыторыі Беларусі. – Мн.: Бел. выд. Т-ва “Хата”, 1994. – С. 60-65

12 Сямашка, Я.І. Армія Краёва на тэрыторыі Беларусі. – Мн.: Бел. выд. Т-ва “Хата”, 1994. – С. 218-220

 


Информация о работе Губернская реформа Екатерины 2