Губернская реформа Екатерины 2

Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2012 в 21:39, курсовая работа

Описание работы

Мэта курсавой працы складаецца ў вывучэнні гісторыі стварэння Арміі Краёвай і даследаваць яе дзейнасць на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Для рэалізацыі гэтай мэты былі пастаўлены наступныя мэты:
Даследаваць гісторыю стварэння Арміі Краёвай.
Вывучыць арганізацыйную сістэму Навагрудскай акругі, абшара Беласток Арміі Краёвай.
Разглядзець дзейнасць польскага партызанскага атрада Арміі Краёвай імя Т.Касцюшкі.

Содержание

Уводзіны 3
Глава 1. Яшчэ да вайны 5
Глава 2. Абшар Беласток 7
Раздзел 1. Стварэнне Арміі Краёвай 7
Раздзел 2. Навагрудская акруга АК 8
Раздзел 3. Польскі партызанскі атрад Арміі Краёвай імя Т.Касцюшкі………… 9
Глава 3."Ціхацёмныя" ………………………………………………………… 12
Глава 4. Пасля загаду аб роспуску АК……………………………………………16
Заключэнне………………………………………………………………………….18
Спісак літаратуры 19

Работа содержит 1 файл

курсовая .docx

— 63.63 Кб (Скачать)

2. Паўночнае злучэнне — камандзір паручнік Ян Барысевіч («Крыся»). Склад злучэння:

  • 2-гі батальён 77-га пяхотнага палка, 650 чалавек, камандзір «Крыся»;
  • 5-ы батальён, 300 чалавек, камандзір капітан Станіслаў Трушкоўскі («Штрэмер»).

3. Усходняе злучэнне — камандзір Станіслаў Дэдэліс («Паль»). Склад злучэння:

  • 3-ці (ударны кадравы) батальён 77-га пяхотнага палка, 480 чалавек, камандзір падпаручнік Баляслаў Пясэцкі («Саблеўскі»);
  • 6-ы батальён, 520 чалавек, камандзір Станіслаў Дэдэліс.

4. Заходняе злучэнне — камандзір Ян Піўнік («Пануры»). Склад злучэння:

  • 7-ы батальён 77-га пяхотнага палка, 780 чалавек, камандзір Ян Піўнік, пасля смерці 16.06.1944 г. яго замяніў падпаручнік Баямір Тважыньскі («Астоя»).

5. Стаўбцоўскае злучэнне — камандзір паручнік Адольф Пільх («Гура», «Даліна»). Склад злучэння:

  • 1-ы батальён 77-га пяхотнага палка, 700 чалавек, камандзір капітан (ваенны лётчык) Вітольд Грыневіч («Дзвіг»);
  • 27-ы уланскі полк, 350 чалавек, камандзір харунжы Здзіслаў Нуркевіч («Ноч», «Нячай»).6

 

Раздзел 3. Польскі партызанскі атрад Арміі Краёвай

 імя  Т.Касцюшкі

Польскі партызанскі атрад  імя Т. Касцюшкі пад камандаваннем  К. Мілашэўскага быў створаны ў Івянецкім раёне,пазней перафарміраваны ў Стаўбцоўскі батальен. Паміж атрадам Мілашэўскага і савецкімі партызанскімі фарміраваннямі спачатку былі нармальныя і добрасуседскія адносіны. Атрад падрымліваў з імі цесную сувязь, удзельнічаў у разгроме нямецкага гарнізлна ў гарадскім пасёлку Івянец, у суменых баях у час цяжкай блакады праціўнікам Налібоцкай пушчы.7

Пасля блакады Налібоцкай пушчы ў атрад былі прысланы галоўным камандаваннем АК некалькі добра  падрыхтаваных афіцэраў і парашутыстаў з Лондана. Спачатку ў жніўні 1943 г. у атрад прыбыў паручнік Рыдзеўскі  па мянушцы “Гром”, затым паручнік Адольф Пільх (“Гура”), паручнікі і  падпаручнікі Лось (“Іква”), Баброўніцкі (“Клін”), Ржэвускі (“Затор”) і інш. Апошнім у лістападзе 1943 г. прыбыў маёр Вацлаў Пелка (“Вацлаў). Ён змяніў К.Мілашэўскага на пасадзе камандзіра батальена “Стоўбцы”, які згодна з загадам камандуючага Навагрудскай акругай быў перайменаваны ў 1-ы  батальен 78-га палка пяхоты АК. К.Мілашэўскі быў прызначаны ад’ютантам батальена і кіраўніком супрацоўніцтва з савецкімі партызанамі.

Савецкае камандаванне з  недаверам аднеслася да прыбылых у польскі атрад новых афіцэраў-парашутыстаў. З восені 1943г. адносіны паміж польскім атрадам і савецкімі партызанамі  пачалі пагаршацца. Гэта было выклікана  некалькімі прычынамі: за аднаго боку разрывам савецка-польскіз “буржуазна-нацыяналістычных атрадаў і груп”, а з другога  – барацьбой за сферу ўплыву, імкненнем Івянецкага міжрайцэнтра падпарадкаваць сабе польскі атрад  АК.

Калі з гэтага нічога не выйшла, тады 4 лістапада 1943 г. камандуючы Баранавіцкім партызанскім злучэннем  В.Чарнышоў – “Платон” просіць  П.Панамарэнку даць дазвол на абяззбройванне польска атрада Мілашэўскага. 14 лістапада 1943г. такі дазвол быў атрыманы. У  сувязі з гэтым варта звярнуць увагу на тую акалічнасць, што  некаторымі беларускімі даследчыкамі адной з галоўных прычын абяззбройвання атрада Мілашэўскага падаецца інцыдэнт паміж групай савецкіх партызан атрада М.Зорына і падраздзяленнем уланаў пад камандаваннем Нуркевіча (“Ноч”) 18 лістапада 1943г. каля в.Дубнікі, у выніку якога 10 савецкіх партызан былі абяззброены і расстраляны. Зазначым, што ў “абвінаваўчай” частцы загада ўпаўнаважанага ЦК партыі і БШПР па Івянецкаму міжрайцэнтру І.Сідарка – “Дубава” ад 30 лістапада 1943г. таксама гаворыцца аб гэтым: “… польская банда здзейсніла свае паскудныя намеры, па-бандыцкі з-за вугла дзесяткі савецкіх партызан. 18 лістапада каля в.Дубнікі легіянеры атрада Мілашэўскага абяззброілі групу савецкіх партызан, нялюдскі здзекваліся, а затым па-зверску расстралялі іх”.8Фактычна ж лес атрада быў прадвырашаны яшчэ да гэтага інцыдэнта, калі была атрымана радыеграма П.Панамарэнкі з дазволам абяззброіць польскі партызанскі атрад Мілашэўскага. Аб гэтым сведчыць і згаданы загад 30 лістапада 1943г., якім давалася ўказанне чатыром партызанскім брыгадам наступнага зместу: “… на падставе радыеграм П.Панамарэнкі і ўказанняў Аблцэнтра атрад польскіх легіянераў Мілашэўскага абяззброіць”.

Раззброеных польскіх партызан падзялілі на дзве групы.Большую  частку, перш за ўсё радавога састава, накіравалі ў савецкія партызанскія атрады Сталінскай, Першамайскай і  іншых партызанскіх брыгад Івянецкага міжрайцэнтра. З афіцэрамі было інакш. 10 польскіх афіцэраў і кіраўнікоў Стаўбцоўскага  батальена вылучылі ў асобную  групу – Пелка Вацлаў, Мілашэўскі Каспар, Кахуцінскі Здзіслаў, Латоцкі  Эйзехель, Баброўніцкі Юлбяш, Пархімовіч Валянцін, Ржэвускі Мацвей, Гаварко  Сяргей, Мігач Татэўш, Скроцкі Уладзіслаў, якія былі прыцягнуты да адказнасці ў  якасці абвінавачваемых па справе ПЗП (значыць АК). Неабходна заўважыць, што 2 чалавекі няправільна назвалі свае прозвішчы – Кахуцінскі і Латоцкі. Трэба меркаваць, што яны зрабілі гэта з-за боязі рэпрэсій супраць сваіх сямей.

Для расследавання “злачыннай”  дзейнасці вышэйзгаданай арганізацыі  была ўтворана следчая група ў  складзе 8 чалавек, кіраўніком якой быў  палкоўнік юстыцыі з даваенным  стажам, начальнік асобага аддзела  брыгады імя Чкалава – Зухба, а яго намеснікам – памочнік упаўнаважанага ЦК КП(б) па Стаўбцоўсккаму міжрайцэнтру Сцепчанка.

Па матэрыялах следства відаць , што вышэйназваных 10 афіцэраў і  кіраўнікоў атрада ў час допыту трымалі  разам. Пасля заканчэння следства 5-х, у адносінах якіх праяўлялі інтарэс  органы дзяржбяспекі, 13 студзеня 1944г. даставілі  ў Маскву на Лубянку. У Польшчу  яны вярнуліся пасля заканчэння вайны.9 Астаўшыхся 5-х чалавек расстралялі.10 Да гэтага трэба дадаць, што па сцвярджэнню М.Падгурэчнага, лёс каля 30 чалавек радавога і афіцэрскага састава гэтага атрада – невядомы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава 3. “Ціхацёмныя”

 

Такую назву атрымала спецыяльнае  фарміраванне польскіх узброеных сілаў  на Захадзе (Англія), прызначанага для  абвучэння і падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў і спецыялістаў дыверсіям і разведцы, накіраваных для барацьбы з немцамі на акупаваных тэрыторыях. Пасля заканчэння практычнага курса навучання "ціхацёмныя" закідваліся на смалётах у Польшчу, дзе штаб ЗВЗ - АК размяркоўваў іх у адпаведнасці з надзённымі патрэбамі падпольнай работы. 3 15 лютага 1941 г. па 26 снежня 1944 г. у Польшчу былі закінуты 372 парашутысты, у тым ліку 28 палітычных кур'ераў. Многіх паслалі на тэрыторыю "крэсаў". У час вайны загінулі 108 "ціхацёмных", 92- у барацьбе з немцамі.

Ініцыятыва ўмацавання падпольных арганізацыяў ЗВЗ - АК падрыхтаванымі за мяжой спецыялістамі паходзіць  ад маёраў Мацея Калянкевіча, нашага земляка з Ваўкавыскага павета, і  Яна Гурскага. Два сябры, маладыя  афіцэры штабной службы, яшчэ ў  лютым 1940 г. прадставілі генералу Сікорскаму ў Парыжы прапановы па падрыхтоўцы дэсантнікаў для перакідвання ў Польшчу. Пакуль гэтая важная ідэя абмазгоўвалася вышэйшым кіраўніцтвам, Францыя пацярпела паражэнне, а польскія эмігранцкія ўлады і ваеннаслужачыя вымушаны былі перабрацца ў Англію.

Назву "ціхацёмныя" прыдумалі  для сябе самыя курсанты падчас знясільных начных трэніроўкаў. Яна лаканічна і даволі трапна падкрэслівала спецыфічны характар навучання і будучай службы:

начныя палёты, скокі на парашутах  у нязведанае, падпольныя акцыі... I ўсё - ціха, тайна, упоцемку.

Вярбоўка добраахвотнікаў пачалася восенню 1940 г. Як сам акт вярбоўкі, так і працэс навучання захоўваліся  ў глыбокай таямніцы, каб інфармацыя пра падрыхтоўку людзей для выканання  спецыяльных заданняў не прасачылася  за строга абмежаванае кола асобаў і не стала здабыткам агентаў  абвера, з прысутнасцю якіх у Англіі належала лічыцца.

3 2413 добраахвотнікаў было адабрана 605 чалавек, самы старэйшы з  іх меў 54 гады, малодшы - 20. Сярод "ціхацёмных" былі прадстаўлены ваенныя кадры ўсіх званняў - ад дывізійнага генерала да радавога, і ўсіх радоў войскаў. Навучанне вялося па наступных спецыяльнасцях: дыверсія, разведка, сувязь, авіяцыя, штабныя афіцэры, інструктары бронетанкавых войскаў. Перыяд абвучэння - ад некалькі месяцаў да года. Найдаўжэй рыхтаваліся афіцэры разведкі.

Першы палёт на тэрыторыю Польшчы  адбыўся ноччу з 15 на 16 лютага 1941 г. 3 Англіі вылецелі тры чалавекі - капітан авіяцыі Станіслаў Кшымоўскі ("Костэк"), паручнік кавалерыі Юзэф Забельскі ("Жбік") і палітычны кур'ер Чэслаў Рачкоўскі. Скочылі ў чорную ноч, не ведалі дакладна, дзе знаходзяцца. Аказалася, на тэрыторыі, далучанай да Германіі. У час прызямлення Забельскі атрымаў траўму. Рачкоўскага немцы арыштавалі як кантрабандыста ў час пераходу граніцы і выпусцілі толькі праз год. Астатнія два дабраліся да мэты, кожны сваёй дарогай, 20 лютага былі ў Варшаве. Так пачалася акцыя дэсантавання "ціхацёмных" на радзіму.

Адзін з гэтых людзей, Станіслаў  Янкоўскі, кіраваў аддзелам легалізацыі  і тэхнічнага забеспячэння разведкі Арміі Краёвай. Выдаў двухтомныя ўспаміны пад назвай "Агатон" з  фальшывым аўсвайсам у сапраўднай Варшаве" (Варшава. 1984.). Першы том ягоных мемуараў амаль цалкам прысвечаны "ціхацёмным". Фрагмент з кнігі, звязаны з прызямленнем маёра Мацея Калянкевіча ("Котвіча") і яго спадарожнікаў, дае ўяўленне пра ўмовы іхняга спаткання з Польшчай, за якую ім лёс наканаваў змагацца да канца.

"Ціхацёмныя", якія былі накіраваны  на Беларусь і на Віленшчыну і загінулі ў часе вайны (па няпоўных даных):

1. Капітан пяхоты Францішак Цеплік ("Хатрак"). Скок 30.4.1944 г. Загінуў у баі з аператыўнай групай НКУС пад Сурконтамі на Гродзеншчыне 21.8.1944 г.

2. Паручнік кавалерыі Мечыслаў Экхард ("Бацян"). Скок 1.11.1942 г. Арыштаваны ў Давыд-Гарадку як афіцэр дыверсійнай базы 19.10.1942. г. Замучаны ў гестапа.

3. Падпаручнік пяхоты Лёнгін Юркевіч ("Мыш"). Скок 13.3. 1943 г. Арыштаваны гестапа ў лістападзе 1943 г. у Вільні. Замучаны ў часе следства.

4. Маёр інжынерных войскаў Мацей Калянкевіч. Скок 2.12.1941 г. Камандзір Наднёманскага злучэння АК. Загінуў 21.8. 1944 г. у баі з аператыўнай групай НКУС пад Сурконтамі на Гродзеншчыне. Вестка аб прысваенні звання падпалкоўніка і назначэнні камендантам Навагрудскай акругі прыйшла ўжо пасля яго смерці.

5. Сяржант сувязі Станіслаў Казімерчык ("Ксёндз"). Скок 16.2. 1943 г. Накіраваны для канспіратыўнай работы ў Вільню. Арыштаваны ў Астралэнцы ў маі 1943 г., загінуў.

6. Паручнік пяхоты Пётр Матылевіч ("Кшэмень", "Граб"). Загінуў 7.01.1944 г. у баі з немцамі пад Мікулішкамі на Ашмяншчыне, перад смерцю быў прызначаны намеснікам камандзіра партызанскай брыгады АК капітана Адама Барычкі ("Броны").

7. Капітан артылерыі Богдан Юліуш Пёнткоўскі ("Мак"). Скок 4.03.1942 г. Арыштаваны гестапа ў снежні 1942 г., падвергся катаванням. Ранены падчас спробы ўцячы з Мінскай турмы, памёр у сакавіку (?) 1943 г.

8. Паручнік артылерыі Ян Піўнік ("Пануры"). Скок 7.11.1941 г. Камандзір батальёна АК Наднёманскага злучэння. Загінуў 16.04.1944 г. у часе штурму нямецкага шутцпункта ў Еўлашах на Лідчыне.

9. Ротмістр кавалерыі Ян Скрахоўскі ("Астрога"). Скок 30.4.1944 г. Загінуў у баі з аператыўнай групай НКУС пад Сурконтамі на Гродзеншчыне.

10. Маёр кавалерыі Тадэвуш Сакалоўскі ("Троп"). Скок 30.3.1942 г. Арыштаваны гестапа ў Мінску 8.12.1942 г. Закатаваны ў турме 6.2.1943 г.

11. Падпаручнік пяхоты Ян Марэк ("Валька"). Скок 6.01.1942 г. Удзельнік дыверсійных акцыяў на Брэстчыне. 13.05.1943 г. цяжка паранены гестапаўцамі ў Варшаве пры спробе ўцячы па даху дома на вул. Вспульнай. У шпіталі пакончыў жыццё самагубствам.

12. Падпаручнік сувязі Ежы Штром ("Пільнік"). Скок 8.04.1944 г. Загінуў у чэрвені 1944 г. падчас дыверсійнай акцыі ў Лідзе.

13. Паручнік пяхоты Станіслаў Вінтэр ("Станлей"). Скок 1.09.1942 г. Камандзір 3-га батальёна 78-га пяхотнага палка АК на Гродзеншчыне. Затым - у 2-й арміі Народнага Войска Польскага. Загінуў у бітве з немцамі ў першай палове 1945 г.

14. Паручнік артылерыі Мечыслаў Шчэпаньскі ("Дэмбіна"). Скок 4.05.1944 г. Ваяваў у 77-ым пяхотным палку АК Навагрудскай акругі. Загінуў у 1945 г.

15. Капітан артылерыі Вацлаў Заорскі ("Рыба"). Скок 3.09. 1942 г. Спецыяліст па дыверсіях. Арыштаваны гестапа ў Мінску 8 ці 9.12.1942 г. У турме пакончыў жыццё самагубствам.

16. Падпаручнік сувязі Станіслаў Запаточны ("Пломень"). Скок 3.09.1942 г. Арыштаваны гестапа ў Вільні ў час работы радыёстанцыі на Антокалі. Атруціўся ў часе следства.

17. Паручнік бронетанкавых войскаў Збігнеў Пясэцкі ("Орлік"). Скок 15.02.1942 г. Удзельнік падполля ЗВЗ - АК на беларускім Палессі. Загінуў у часе вайны.

18. Падпаручнік Марыян-Збігнеў Гарчыньскі ("Скала"). Кіраўнік курсаў падрыўнікаў у Палескай акрузе АК. Памёр ад запалення горла ў лістападзе 1943 г. Быў пахаваны пад чужым прозвішчам- Стэфан Герман.

19. Падпаручнік Ян Грыг ("Дзядзя"). Камандзір партызанскага атрада ў Палескай акрузе АК. Загінуў у баі з немцамі ў снежні 1943 г.

20. Падпаручнік Лешак Ляшчыньскі ("Жаль"). У 1944 г. камандзір сапёрнай роты 8-га батальёна Наднёманскага злучэння АК. Лёс невядомы.

Информация о работе Губернская реформа Екатерины 2