Губернская реформа Екатерины 2

Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2012 в 21:39, курсовая работа

Описание работы

Мэта курсавой працы складаецца ў вывучэнні гісторыі стварэння Арміі Краёвай і даследаваць яе дзейнасць на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Для рэалізацыі гэтай мэты былі пастаўлены наступныя мэты:
Даследаваць гісторыю стварэння Арміі Краёвай.
Вывучыць арганізацыйную сістэму Навагрудскай акругі, абшара Беласток Арміі Краёвай.
Разглядзець дзейнасць польскага партызанскага атрада Арміі Краёвай імя Т.Касцюшкі.

Содержание

Уводзіны 3
Глава 1. Яшчэ да вайны 5
Глава 2. Абшар Беласток 7
Раздзел 1. Стварэнне Арміі Краёвай 7
Раздзел 2. Навагрудская акруга АК 8
Раздзел 3. Польскі партызанскі атрад Арміі Краёвай імя Т.Касцюшкі………… 9
Глава 3."Ціхацёмныя" ………………………………………………………… 12
Глава 4. Пасля загаду аб роспуску АК……………………………………………16
Заключэнне………………………………………………………………………….18
Спісак літаратуры 19

Работа содержит 1 файл

курсовая .docx

— 63.63 Кб (Скачать)

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Гістарычны факультэт

 

 

Кафедра гісторыі Беларусі

 новага і навейшага часу

 

 

 

Гівойна Кацярына Леанідаўна

Армія Краёва на тэрыторыі  Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Курсавая работа студэнткі 1 курса дзённай формы навучання

Спецыяльнасць: Дакументазнаўства (па накірунках)

 

 

 

Навуковы кіраўнік:

Раманоўскі Іван Фёдаравіч

_____________________

(подпіс)

«____»__________2011г.

 

 

 

Мінск, 2011 

Змест

Уводзіны 3

Глава 1. Яшчэ да вайны 5

Глава 2. Абшар Беласток 7

Раздзел 1. Стварэнне Арміі Краёвай 7

Раздзел 2. Навагрудская акруга АК 8

Раздзел 3. Польскі партызанскі атрад Арміі Краёвай імя Т.Касцюшкі…………  9

Глава 3."Ціхацёмныя"   …………………………………………………………   12

Глава 4. Пасля загаду аб роспуску АК……………………………………………16

Заключэнне………………………………………………………………………….18

Спісак літаратуры 19

 

 

Уводзіны

Другая сусветная вайна  і Вялікая Айчынная вайна - страшныя трагедыі для ўсёй сусветнай супольнасці, якія панеслі мноства чалавечых жыццяў, у тым ліку і ў нашай краіне.

Пытанні, якія тычацца Вялікай  Айчыннай вайны і Другой сусветнай  вайны, актуальныя і на сучасным этапе. І хоць існуе вялікае мноства прац, прысвечаных розным праблемам гэтых вялікіх войнаў, таксама існуе маса «белых плям» у іх гісторыі. Армію Краёву можна аднесці да адной з гэтых нераскрытых тэм. 

Армія Краёва (польск.: Armia Krajowa, AK) — узброеная падпольная арганізацыя, якая дзейнічала на акупіраванай нацысцкай Германіяй тэрыторыі Польшчы і частцы тэрыторыі былога СССР (Беларусь, Украіна, Літва). Ставіла мэту аднаўлення Польшчы ў межах да верасня 1939.

Актуальным з’яўляецца вывучэнне структуры Арміі Краёвай, яе функцыянавання і асаблівасцей.

 

Мэта курсавой працы складаецца ў вывучэнні  гісторыі стварэння Арміі Краёвай і даследаваць яе дзейнасць на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Для рэалізацыі гэтай мэты былі пастаўлены наступныя мэты:

 

  • Даследаваць гісторыю стварэння Арміі Краёвай.
  • Вывучыць арганізацыйную сістэму Навагрудскай акругі, абшара Беласток Арміі Краёвай.
  • Разглядзець дзейнасць польскага партызанскага атрада Арміі Краёвай імя Т.Касцюшкі.

Метадалагічнай і тэарэтычнай  асновай для работы паслужылі працы па дзейнасці Арміі Краёвай , у якіх разглядаецца рад пытанняў, якія закранаюцца і ў гэтай працы. Таксама былі выкарыстаны дакументы з Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь.

 

Храналагічныя рамкі даследавання: 1939 – 1945 гг.

 

Перш чым перайсці да разгляду найбольш драматычных старонак з  гісторыі Арміі Краёвай, а менавіта Навагрудскай акругі, польскага партызанскага  атрада імя Т.Касцюшкі, неабходна  зазначыць, што да апошняга часу савецкія гісторыкі ацэньвалі АК на тэрыторыі  Заходняй Беларусі, як варожую сілу, якая перашкаджала весці барацьбу з Германіяй. Такі спрошчаны падыход да гэтай праблемы павінен быў сцвердзіць правамернасць рэкамендацый ЦК КП(б)Б і далейшых дзеянняў савецкіх партызанскіх фарміраванняў па “выкрыццю” і роспуску нацыяналістычных атрадаў і груп.

Між тым крытычная ацэнка крыніц і навуковых прац, апублікаваных  у апошні час, сведчыць пра тое, што  гэтая праьлема больш складаная, чым здаецца на першы погляд.

У апошнія гады ў беларускай цэнтральнай прэсе з’явілася  больш дзвюх дзесяткаў артыкулаў, прысвечаных гісторыі АК, былі выдадзены  дзве кнігі Я.Сямашкі “Армія Краёва на Беларусі” і В.Ермаловіча і  С.Жумара “Огнем и мечом”, Хроніка польскага падполля нацыяналістычнага падполля ў Беларусі (1939-1953 гг.). Нарэшце была праведзена ў кастрычніку 1994 года канферэнцыя ў г.Гродна аб дзейнасці АК на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1941 – 1944 гг., тэзісы якой таксама былі выдадзены.

Важна прызнаць, што дзякуючы намаганням беларускіх аўтараў у  навуковае абарачэнне уведзена значная  колькасць раней невядомых дакументаў, прыцягнута ўвага да замоўчанай доўгі  час гісторыі АК. Сярод публікацый неабходна зазначыць працы А.Ліцвіна, Л.Скрабінай, проф. А.Хацкевіча і  некаторых другіх гісторыкаў, якія адрозніваюцца ўзвышанасць адзнак , і навуковасцю.

Аналіз беларускіх публікацый апошніх гадоў дазваляе вылучыць некалькі найбольш важных праблем ў  вывучэнні гісторыі АК на тэрыторыі  Заходняй Беларусі, а менавіта: прававыя аспекты прысутнасці Арміі Краёвай  у Заходніх абласцях Беларусі, ступень  Ведання беларускімі гісторыкамі  польскай гістаряграфіі АК, метады працы з гістарычнымі дакументамі, генезіса канфлікта паміж АК і  савецкімі партызанскімі фарміраваннямі, прычыны і ход раззбраення  атрадаў Арміі Краёвай савецкімі  партызанамі ў 1943г., адносіны АК з  акупацыйнымі нямецкімі ўладамі, рэпрэсій у адносіне да мірнага насельніцтва, геапалітычныя рамкі праблемы АК на Беларусі.

 

 

 

 

 

 

 

Глава 1. Яшчэ да вайны

Верасень 1939 г. прынёс насельніцтву Заходняй Беларусі кардынальныя змены  ва ўсіх сферах грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця. Кастрычнік-лістапад характарызаваўся даволі талерантнымі адносінамі савецкай адміністрацыі да мясцовых жыхараў. Польскія чыноўнікі і службоўцы ніжэйшага рангу, акрамя асобаў, належных да рэпрэсіўнага апарату, засталіся на сваіх пасадах, дапамагалі ствараць органы новай улады. Функцыі дзяржаўнай міліцыі выконвала рабочая міліцыя. Ва ўсіх дзяржаўных установах беларуская, польская, руская і яўрэйская мовы лічыліся раўнапраўнымі. Праводзіўся добраахвотны набор насельніцтва на вугальныя шахты Данецкага басейна. Была ўведзена ўсеагульная абавязковая адукацыя для дзяцей і моладзі.

 У верасні - лістападзе 1939 г. 40-50 тысяч польскіх ваеннапалонных - радавых салдатаў - былі адпушчаныя на свабоду. Тычылася гэта галоўным чынам тых, хто пражываў на тэрыторыях, занятых Чырвонай Арміяй, перш за ўсё - украінцаў і беларусаў. Ад верасня да лістапада прыкладна 25-30 тысяч былых польскіх ваеннаслужачых уцяклі з палону ў часе маршаў, пераезду з лагераў, бо, па пазнейшых прызнананнях некаторых з іх, у той час ахова была не вельмі пільнай. Усе яны аселі на Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне, прычым большасць з іх, як правіла, адразу ўлівалася ў рады падпольнага польскага супраціўлення.

У снежні 1939- студзені 1940 г. былі нацыяналізаваныя фабрыкі, заводы, банкі  і сістэма гандлю. Панская зямля  была перададзена ва ўласнасць дзяржавы. У дзяржаўных установах, гандлёвых  кропках пачалі ўводзіцца як абавязковыя  беларуская і яўрэйская мовы. Правялі  нацыяналізацыю жылых памяшканняў. У якасці грашовай адзінкі рубель замяніў злоты. Пасля выбараў  у дзяржаўных установах сталі  пераважаць беларусы, рускія і яўрэі. Польскіх служачых і настаўнікаў бязлітасна звальнялі. Са школьных праграмаў выключылі нывучэнне гісторыі Польшчы, зменшылі гадзіны навучання польскай мове - на 50 % у параўнанні з выкладаннем беларускай і рускай. 3 дзяржаўных будынкаў зніклі шыльды з польскімі надпісамі. Пачалі арыштоўваць падазраваных дзеячаў палітычных арганізацыяў, афіцэраў, паліцэйскіх.

 У лютым - ліпені 1940 г. пачалася рэарганізацыя мясцовых органаў улады па ўзорах Усходняй Беларусі. Стала праводзіцца калектывізацыя. Выдаваліся пашпарты. Пачаўся першы этап дэпартацыі мясцовага насельніцтва і бежанцаў з цэнтральнай Польшчы. Быў аб'яўлены прызыў у Чырвоную Армію. Закрылі граніцу з немцамі і забаранілі выезд у прыгранічныя раёны.

Вясной-летам 1940 г. савецкая ўлада прыступіла да дэпартацыі польскага насельніцтва з тэрыторый Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Органамі НКУС былі выселены члены сем’яў  афіцэраў, фабрыкантаў, памешчыкаў, асаднікаў, ляснікоў і буўных чыноўнікаў былога польскага дзяржаўнага аппарату, а таксама членаў іх сем’яў.1

Вярталіся дамоў польскія ваеннапалонныя, хаця далёка не ўсе (яшчэ раз ўспомнім Катынь!), адкрываліся новыя школы, тэатры, праводзіліся ўшанаванні і ўрачыстасці, выдаваліся газеты, дзяліліся паміж галотай і няграматнай польскаю большасцю землі паноў і асаднікаў... I на фоне ўсяго гэтага арышты, тэрор, дэпартацыі, расстрэлы.

 Такі быў суровы час. Ён дыктаваў людзям свае, няпісаныя законы, уцягваў у віхуру падзеяў, з якой далёка не ўсе выйшлі жывымі.2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава 2. Абшар Беласток

Раздзел 1. Стварэнне Арміі Краёвай

27 верасня 1939 года, напярэдадні  акупацыі немцамі Варшавы, на  Мокатаўскім лётным полі побліз  сталіцы прызямліўся самалёт.  Прыбылы на ім сувязны прывёз  з Румыніі пісьмо галоўнакамандуючага польскімі ўзброенымі сіламі маршала Рыдз-Сміглы. Гэта быў загад кіраўніцтву абароны Варшавы пра стварэнне падпольнай ваеннай арганізацыі. Загад як бы ўзаконьваў, даваў "дабро" на падрыхтоўку канспіратыўнай сеткі. Прадбачылая хуткая капітуляцыя ўжо ішла ў Варшаве поўным ходам.

Тайную арганізацыю назвалі "Служба за перамогу Польшчы" (SZP - СЗП). Яе кіраўніком быў прызначаны Міхаіл Такажэўскі-Карашэвіч. 13 лістапада па загаду генерала Уладыслава Сікорскага, які ў Парыжы ўзначальваў новы польскі ўрад у эміграцыі і польскія ўзброеныя сілы за мяжой, арганізуецца "Саюз узброенай барацьбы" (ZWZ - ЗВЗ). 3 сікораўскім ЗВЗ паступова аб'ядналіся СЗП і шэраг іншых канспіратыўных фарміраванняў. Дыяпазон уплыву СЗП пашыраўся на тэрыторыю былых "крэсаў". Пра гэта сведчыць іх арганізацыйная структура. 3

Уся тэрыторыя 2-й Рэчы Паспалітай была падзелена на 6 так званых абшараў. Адзін з іх - "Беласток". Ён ахопліваў усю Заходнюю Беларусь. Кожны абшар з лета 1940 г. дзяліўся на ваенныя акругі, яны супадалі з межамі былых ваяводстваў. Такім чынам, Беластоку падпарадкоўваліся Палеская і Навагрудская акругі. Віленская акруга, у якую ўваходзіла значная частка беларускай тэрыторыі, уключна Маладзечна і Верхнядзвінск, дзейнічала самастойна.4 Кіраўніцтва АК:

  • 14 лютага 1942 - 1930 да чэрвеня 1943 — генерал Стэфан Равецкі (мянушка — «Грот»)
  • 30 чэрвеня 1943 — 2 жніўня 1944 (да канца Варшаўскага паўстання) — генерал Taдэвуш Камароўскі (мянушка — «Бур», Bór)
  • 2 жніўня 1944 — 19 студзеня 1945 — генерал Леапольд Акуліцкі (мянушка — «Niedźwiadek»)5

 

 

 

Раздзел 2. Навагрудская акруга АК

Арганізацыйная сістэма Навагрудскай акругі прадугледжвала падзел на «абводы», адпаведныя паветам у рамках польскага  адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення да 1 верасня 1939 г. У сваю чаргу «абводы» дзяліліся на раёны і пляцоўкі, на базе якіх пазней ствараліся роты і ўзводы. Раён ахопліваў некалькі гмінаў (сельсаветаў) і адпавядаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню савецкага часу. Пляцоўка ахоплівала, як правіла, адну гміну (сельсавет).

Да мая 1942 г. Навагрудская акруга ахоплівала 5 паветаў:

  • Шчучынскі,
  • Лідскі,
  • Стаўбцоўскі,
  • Навагрудскі
  • Валожынскі — пазней быў перададзены ў Віленскую акругу.

40 % жаўнераў Навагрудскай акругі АК — гэта беларусы.

Да лістапада 1942 г. арганізацыя акругі была завершана.

  • Абвод Шчучын (кодавая назва «Лэнка» — «Луг») узначаліў падпаручнік Казімір Кшывіцкі (мянушка «Веслаў»).
  • Абвод Ліда («Бор») — Ольгерд Кушалеўскі («Суліма»).
  • Абвод Валожын («Бжоза» — «Бяроза») — капітан Станіслаў Дэдэліс («Паль»).
  • Абвод Навагрудак («Ставы») — Людвік Ненартовіч («Мядзянка»).
  • Абвод Стаўбцы («Слуп») — падпаручнік Аляксандр Варакомскі («Свір»).
  • Абвод Слонім («Пяскі») — капітан Мечыслаў Астроўскі («Картач»).
  • Абвод Баранавічы («Пушча») — капітан «Юзэф» (прозвішча невядома).
  • Абвод Нясвіж («Стражніца») — паручнік Мацей Вінтэр («Станлей»).

У далейшым штаб акругі правёў рэарганізацыю  акругі. На базе ранейшых і пазней створаных  атрадаў былі сфарміраваны батальёны, з іх аб’ядноўваліся злучэнні. На базе злучэнняў прадугледжвалася стварэнне  палкоў, існоўных на тэрыторыі Навагрудскага  ваяводства да верасня 1939 г., а іменна: 77-ы пяхотны полк (Ліда), 78-ы пяхотны полк (Баранавічы), 27-ы полк уланаў (Баранавічы).

У канчатковай фазе ваенная  структура Навагрудскай акругі:

1. Наднёманскае злучэнне — камандзір маёр Мацей Калянкевіч («Котвіч»). Склад злучэння:

  • 1-ы батальён 77-га пяхотнага палка, 700 чалавек, камандзір капітан Уладыслаў Жогла («Зых»);
  • 4-ы батальён і прыданы яму эскадрон уланаў, 1600 чалавек, камандзір падпаручнік Стэфан Заянчкоўскі («Рагнар»);
  • 8-ы батальён, 200 чалавек, камандзір Тадэвуш Масакоўскі («Ястшэмбец»).

Информация о работе Губернская реформа Екатерины 2