Автор: Пользователь скрыл имя, 27 Декабря 2011 в 12:05, контрольная работа
1. Аднаўленне Беларускай ССР
2. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
3. Пераход да сацыялістычных пераўтварэнняў
Далей дакладчык адзначаў, што. .." кіраўніцкія колы Польшчы імкнуцца авалодаць гэтым буферам,гэта значыць уз'яднаць Белую і Чырвоную Беларусь з мэтай яе буржуазнага самавызначэння ў бок Саюза з Полынчай. . Як паказала далейшае развіццё падзей, такога не адбылося. Для ўрада Пілсудскага лозунг "самавызначэнне нацый" быў такім жа прапагандысцкім дахам, як і для бальшавікоў.. .
Рыжскі дагавор быў не толькі вынікам савецка-польскай вайны. Ён з'явіўся заканамерным вынікам нацыянальнай палітыкі бальшавікоў у агульным іх стаўленні да Беларусі: адмаўленне існавання беларускай нацыі , ігнараван небеларускага нацыянальнага руху, страшэнны ўціск на беларускіх камуністаў, якія хоць трохі падзялялі нацыянальную беларускую ідэю.
Такое стаўленне да беларускай дзяржаўнасці выклікала незадавальненне ў беларускага насе льніцтва, стала адной з прычын паўстанцкага руху ў Беларусі ў 1920- 1921 гг.Намаганнямі дзяржаўнага дзеяча БНР Кастуся Езавітава з Эстоні і на Беларускае Палессе былі пераведзены войскі генерала Станіслава Булак-Булаховіча, многія з іх пасля займаліся, як і войскі Тухачэўскага, самазабеспячэннем, іначай бандытызмам. У лістападзе 1920 года на занятай імі тэрыторыі была створана так званая Мазырскаярэспубліка. Атрады Булак-Булаховіча былі разбітыя Чырвонай Арміяй, рэшткі яго войска адступілі на польскую тэрыторыю.
Увосень 1920 года на Случчыне бьша створана Беларуская Рада Случчыны, яна адразу заявіла пра аднаўленне ўлады ўрада БНР на яе тэрыторыі . Слуцкія сяляне і інтэлігенты паўсталі супраць палітыкі "ваеннага камунізму" , якую прынесла Чырвоная Армія, і нізкай дысцыпліны чырвонаармейцаў, якія грабілі мясцовае насельніцтва мацней, чым тухачэўцы і булахоўцы.
Слуцкім паўстаннем кіравалі беларускія эсэры Алесь Трахімаў, Міхась Асвеціцкі, Віктар Русак. Іменнатут, у Слуцкім павеце , яны змаглі рэалізаваць сваю тэорыю "трэцяга шляху" ў рэвалюцыі. Яны стварылі вертыкаль улады ад валасных працоўных рад да з'езда працоўных Случчыны, які стаў правобразам Працоўнага Кангрэса. На працягу месяца слуцкія паўстанцы ўтрымвалі ўладу. Паўстанне было жорстка падаўлена войскамі Чырвонай Арміі .
У
1921 годзе супраціўленне
Беларусь была аб'яўлена на ваенным становішчы. Падрых тоўка да ўзброенага паўстання была раскрыта супрацоўнікамі ЧК. Праведзеныя арышты актывістаў "Зялёнага дуба" і выкліканыя дадатковыя ўзброеныя сілы змаглі папярэдзіць паўстанне, рыхтаванае на восень 1921года.
Аднак нягледзячы на тэрытарыяльныя страты ў гады грамадзянскай вайны і знешняй інтэрвенцыі, была ўтворана іпрызнана дэ-юра міжнароднай супольнасцю беларуская нацыянальная дзяржаўнасць. На тэрыторыі Савецкай Беларусі ў лістападзе—снежні 1920 года прайшлі выбары ў сельскія, валасныя, павятовыя і гарадскія Саветы. Рэўкамы былі скасаваны. У склад Саветаў увайшлі адны бальшавікі.
13—17 снежня 1920 года адбыўся II Усебеларускі з'езд Саветаў, які юрыдычна замацаваў БССР і звярнуўся з заклікам да насельніцтва Беларусі накіраваць сілы на аднаўленненароднай гаспадаркі.Беларускі нацыянальны рух падчас рэвалюцыйных узрушэнняў, замежнай інтэрвенцыі актыўна праявіў сябе ў дасягненні сваёй канчатковай мэты стварэнні Беларускай дзяржавы. Стварэнне БНР, а затым Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь сведчыла пра высокі нацыянальны ўздым на дадзеным этапе развіцця беларускага грамадства.
Крыніцы
і літаратура:
1.Рудовіч С.С.Час выбару:Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917
годзе.Літ.2001.с.40.
2.Игнатенко И.М.Февральская демократическая революция в
Белоруссии.Мн.1968.с.110.
3.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 т.Т1.Мн.1993.с.240.
4.Цвікевіч А.А.Адраджэнне Беларусі і Польшчы.Мн.1921.с.45.
5.Беларускі дзяржаўны архіў музей літаратуры і
мастацтва(БДАМЛІМ).Ф.3,воп.1,
6.Рудовіч С.С.Час выбару:праблема самавызначэння Беларусі ў 1917
годзе.с133.
7.Турук Ф.Ф.Белорусское движение.М.1921.с