Гаспадарчае аднаўленне. Нацыянальна-культурнае будаўніцтва. Пераход да сацыялістычных пераўтварэнняў

Автор: Пользователь скрыл имя, 27 Декабря 2011 в 12:05, контрольная работа

Описание работы

1. Аднаўленне Беларускай ССР
2. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
3. Пераход да сацыялістычных пераўтварэнняў

Работа содержит 1 файл

Климович С.А. ИСТ. БЕЛАРУСИ..docx

— 47.47 Кб (Скачать)

МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт

Міжнародны  інстытут дыстанцыйнай адукацыі 
 

Кантрольная работа 

па дысцыплине: «Гисторыя Беларусі»

на тэму: “Гаспадарчае аднаўленне. Нацыянальна-культурнае будаўніцтва. Пераход да сацыялістычных пераўтварэнняў”

ВАРЫЯНТ № 7 
 
 

Выканала:     Клімовіч Святлана Аляксандраўна

Студэнтка 1 курса, групы 417520

Спецыяльнасць 1-250107 «Эканоміка ікіраванне

на прадпрыемстве  » 

Адрас:

Г. Гродна

вул. Белыя росы д.37, кв.22

Тэл. 70-16-90 
 

Выкладчык:      Шаўчэня Міхаіл Міхайлавіч 

      Гродна 2010г.   

              Змест: 

1. Аднаўленне Беларускай ССР

2. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.

3. Пераход да сацыялістычных пераўтварэнняў 
 

 

       Аднаўленне  Беларускай ССР

       Пасля  паспяховага  ліпеньскага (1920)  наступлення  Чырвонай Арміі,  калі ўся  тэрыторыя  Беларусі  была  вызвалена  ад  польскіх  захопнікаў,  практычна  пыўстала пытанне пра аднаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Але сярод  кіраўніцтва  Літбела  па-ранейшаму  не  было  адзінай  думкі  па  гэтым пытанні.  Члены  ЦК  КП(б)  ЛіБ  В. Кнорын,  М. Калмановіч,  Р. Пікель, І. Рэйнгольд і іншыя, якія ў 1918 г. падзялялі пазіцыю А. Мяснікова, і цяпер не лічылі  неабходным  ствараць  суверэнную  Беларускую  Савецкую  Рэспубліку. Яны  абмяжоўваліся  наданнем  беларусам  культурна-нацыянальнай  аўтаноміі  ў межах  Мінскай  губерні,  якая  павінна  была  ўвайсці  ў  склад  РСФСР  як адміністрацыйная  адзінка.  Яны  не  ўлічвалі  настрою  беларускага  народа,  які хацеў  аднавіць  сваю  дзяржаўнасць.  Па-ранейшаму  рашэнне “беларускага пытання”  яны  ставілі  ў  залежнасць  ад  вынікаў  сусветнай  рэвалюцыі.  Гэтай ідэяй кіраваліся тады многія партыйныя дзеячы. Другая  частка  членаў ЦК КП(б) ЛіБ  на  чале  з  А. Чарвяковым  настойліва патрабавала  ад  ЦК  РКП(б)  тэрмінова  разгледзець  беларускае  пытанне.  У  маі 1920 г.  па  ініцыятыве  А. Чарвякова,  які  ўзначальваў  савецкі  аддзел Рэўваенсавета  Заходняга  фронту,  праходзілі  нарады  камуністаў-беларусаў  з абмеркаваннем  аднаго  і  таго  ж  пытання: “Аб  аднаўленні  савецкай  улады  і самавызначэнні Беларусі”.

       Нарэшце,  улічваючы  настрой  працоўных  мас,  ЦК  КП(б)  ЛіБ 6  ліпеня 1920 г., калі Чырвоная Армія перайшла ў наступленне, выказаўся за аднаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Тым  часам Чырвоная Армія працягвала наступленне.

       12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў падпісаны  дагавор паміж Літвой (сталіца  –г. Коўна)  і  РСФСР.  Разлічваючы   на  перамогу  савецкай  улады   ў  Літве  і  яе магчымыя  сутыкненні з Польшчай, урад РСФСР  пайшоў на тое, каб уключыць  частку  тэрыторый  з  гарадамі  Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў  у межы  Літвы.  Віленскі  край  з  Вільняй  таксама  быў   прызнаны  часткай  Літвы. У  сувязі з падпісаннем гэтага  дагавора юрыдычна перастала  існаваць Літоўска-Беларуская  ССР.  Пачалася  практычная  работа  па  аднаўленні  беларускай дзяржаўнасці. 30  ліпеня 1920  г.  замест  Мінскага  губрэўкома  быў  створаны 

       Ваенрэўком  Беларускай  Рэспублікі.  У  яго  ўвайшлі  А. Чарвякоў –  старшыня, В. Кнорын – намеснік старшыні,  І. Адамовіч – намеснік  старшыні па ваенных справах. Членамі рэўкома  таксама з’яўляліся У. Ігнатоўскі, А. Вайнштэйн і інш. Белваенрэўком  з’яўляўся часовым органам улады  на вызваленай ад інтэрвентаў тэрыторыі  Беларусі.

       Вельмі  складаным  было  тэрытарыяльнае  пытанне  адноўленай  рэспублікі.

       Канкрэтна яе межы не былі вызначаны. І зрабіць  гэта было вельмі цяжка. У  ліпені 1920  г.,  калі  Чырвоная Армія  паступова  прасоўвалася  на  захад, з’явілася  рэальная  магчымасць  аднавіць  рэспубліку  ў  тых  межах,  якія  былі вызначаны  камісіяй  І  з’езда  КП(б)Б.  Але  і  ў  дадзеным  выпадку  зрабіць  гэта было  немагчыма.  У  выніку  вельмі  цяжкіх  унутраных  і  знешнепалітычных абставін,  паражэння  Чырвонай  Арміі  на  Заходнім  фронце  Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах адной Мінскай губерні, а дакладней, толькі 6 яе  паветаў. На  іх  тэрыторыі  налічвалася 1 млн 635  тыс. жыхароў.  Беларускія эсэры адмовіліся падпісаць “Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай  Рэспублікі  Беларусь”,  хоць  спачатку  выказаліся  ў  яе падтрымку.  Яны  прапанавалі  пашырыць  тэрыторыю  рэспублікі  да  яе этнаграфічных  межаў.  Акрамя  таго,  яны  патрабавалі  склікаць  Усебеларускі працоўны  кангрэс  для  вырашэння  пытання  аб  дзяржаўным  будаўніцтве Беларусі,  сфарміраваць  кааліцыйны  ўрад  з  прадстаўнікоў  усіх  партый нацыянальнай  дэмакратыі,  утварыць  беларускае  войска,  забяспечыць  поўную незалежнасць  Беларусі  ад  Расіі,  абвясціць  беларускую  мову  дзяржаўнай.

       ЦК  КП(б)  ЛіБ  адхіліў  гэтыя  патрабаванні.  Тады  ЦК  БПС-Р  вывеў  сваіх  прадстаўнікоў з Белваенрэўкома  і заявіў, што партыя эсэраў абараняе  інтарэсы сялянства  і  працоўнай  беларускай  інтэлігенцыі  і  не  падзяляе  бальшавіцкую пазіцыю  па праблеме дзяржаўнай улады на Беларусі.

       У  лістападзе–снежні 1920 г.  на  Беларусі  прайшлі  выбары  ў  сельскія, валасныя,  павятовыя  і  гарадскія  Саветы.  Рэўкомы  былі  скасаваны.  У  склад Саветаў увайшлі ў асноўным бальшавікі. Пры Саветах утварыліся камісіі, якія пад кіраўніцтвам партыйных  арганізацый праводзілі чыстку савецкіх устаноў ад “класава-варожых  элементаў”. 13–17  снежня 1920 г.  адбыўся  ІІ  Усебеларускі з’езд  Саветаў.  З’езд  абраў  ЦВК  БССР  і  звярнуўся  да  працоўных  Беларусі  з заклікам накіраваць усе сілы на аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі. 

 

       Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва  ў 1919–1920 гг.

       У  гады  іншаземнай  інтэрвенцыі  на Беларусі  панавалі  разруха  і  голад. Не працавалі  многія  прамысловыя  прадпрыемствы.  Быў  разбураны  транспарт. Надзвычай  цяжка было з харчаваннем, асабліва ў гарадах. Усё гэта патрабавала  ўзмацнення  работы  па  мабілізацыі  працоўных  на  барацьбу  з  гаспадарчай разрухай. 12 лютага 1919 г. Савет народнай гаспадаркі Беларусі (СНГБ) прыняў пастанову  аб  нацыяналізацыі  ўсіх  фабрык  і  заводаў  і  іншых  прамысловых прадпрыемстваў.  Да  ліпеня 1919  г.  на  Беларусі  было  нацыяналізавана 182 прадпрыемствы  – гэта больш палавіны ўсіх дзейнічаючых фабрык і заводаў. Ва ўмовах вайны  і гаспадарчай разрухі галоўным было харчовае пытанне.

       Каб  выратаваць  рабочых  ад  голаду,  забяспечыць  харчовымі  прадуктамі Чырвоную  Армію,  савецкая  ўлада  была  вымушана  пайсці  на  надзвычайную меру –  увядзенне  харчовай  развёрсткі.  Яна  з’явілася  галоўным  элементам эканамічнай  палітыкі, якая атрымала назву “ваенны  камунізм”.

       Аднак  становішча  на  Беларусі  ў  гэты  час  заставалася  вельмі  цяжкім. Польскія  інтэрвенты нанеслі  гаспадарцы Беларусі  велізарныя  страты. Паводле звестак камісіі  па вызначэнні страт, нанесеных войскамі Польшчы беларускаму народу,  агульныя  страты  дасягнулі  52 029 281  рубля  ў  даваеннай  залатой  валюце  (9 034 208 319  савецкіх  рублёў  паводле  курсу 1940 г.).  Ад  тэрору, грабяжоў і гвалтаў акупантаў  Беларусь страціла звыш 158 тыс. мірных жыхароў. Аднаўленне народнай гаспадаркі пачалося з нацыяналізацыі прамысловасці. Да канца 1920  г. на Беларусі (у межах  да 1939  г.) удзельная вага дзяржаўнага  сектара  ў  буйной  прамысловасці  складала 94,2 % (345  прадпрыемстваў), у  дробнай  прамысловасці – 47,4 % (828  прадпрыемстваў),  у  дробных  і  рамесніцкіх майстэрнях – 2,5 % (10837 майстэрань). Такім  чынам,  камандныя пазіцыі  ў  прамысловасці  Беларусі  былі  поўнасцю  сканцэнтраваны  ў  руках  дзяржавы.  Да  канца 1920  г.  у  Мінскай  губерні  пачалі  даваць  прадукцыю некалькі  рамонтных  майстэрань,  дрожджа-вінакурных  і  смалакурных  заводаў, тры  канатныя  фабрыкі  і  г.д.  Пачалі  будавацца  новыя  прадпрыемствы – панчошна-трыкатажная  фабрыка ў Віцебску, лесапільны  завод у Гомелі  і  інш. Але  гэта былі толькі першыя і пакуль невялікія  дасягненні. У цяжкім  становішчы  апынулася  сельская  гаспадарка.  Значна  скараціліся зямельныя  плошчы, пагалоўе жывёлы.

       Найбольш  перспектыўнай  формай  калектыўнага  земляробства  лічылася сельскагаспадарчая  арцель. 19  мая 1919 г.  Наркамзем  РСФСР  зацвердзіў “Прыкладны  статут  працоўнай  земляробчай  арцелі”,  у  якім  вызначыў прынцыпы  яе  арганізацыі.  Статут  прадугледжваў  абавязковую  здачу  зямлі  ў  агульнае  карыстанне  і  разам  з  тым  дапускаў  вядзенне  членамі  арцелі  сваёй індывідуальнай  гаспадаркі.  Меркавалася,  што  такое  спалучэнне  грамадскіх  і асабістых  інтарэсаў  будзе  з’яўляцца  важнай  умовай  росту  прадукцыйнасці працы  і  развіцця  грамадскай  гаспадаркі.  Аднак  першыя  сельскагаспадарчыя арцелі, утвораныя на Беларусі, паказалі, што спалучыць асабістыя  і грамадскія інтарэсы сялян у тых умовах было вельмі складана.

       Вельмі  цяжкім  было  матэрыяльнае  становішча  працоўных  Беларусі.  Ва ўмовах  грамадзянскай  вайны  савецкім  урадам  былі  праведзены  тэрміновыя мерапрыемствы,  каб  выратаваць  рабочых  ад  голаду.  З  мэтай  павелічэння харчовых  пайкаў  рабочым  і  служачым  з  ліку  мясцовых  рэсурсаў  ствараліся новыя  і  пашыраліся  падсобныя  гаспадаркі  прадпрыемстваў.  У  гарадах  і  мястэчках  былі  адкрыты  рабочыя  сталовыя.  Абеды  выдаваліся  бясплатна. Размеркаванне пайкоў, работу сталовых кантралявалі рабочыя камісіі. Толькі ў Мінску ў кастрычніку 1920 г. была адкрыта 21 такая сталовая на 6 тыс. абедаў, большую  частку  якіх  атрымлівалі  беспрацоўныя.  Акрамя  таго,  працавалі 22 дзіцячыя  і 18  школьных  сталовых.  У  Гомельскай  губерні  грамадскім харчаваннем  карысталася каля 100 тыс. чалавек, у  тым ліку каля 30 тыс. дзяцей, у Віцебскай  губерні – 93,3 тыс. чалавек. Такія  сталовыя былі адкрыты таксама ў  Магілёве, Барысаве, Оршы, Слуцку і іншых  гарадах і мястэчках Беларусі.

       Ва  ўмовах  іншаземнай  інтэрвенцыі,  гаспадарчай разрухі вельмі складанае  становішча  было  ў  галіне  культуры,  народнай  адукацыі.  На  захопленай Польшчай  тэрыторыі  Беларусі  праводзіўся  курс  на  апалячванне  беларускага народа.  Акупацыйныя  ўлады  прымушалі  насельніцтва  размаўляць  толькі  на польскай мове. Ужыванне рускай і  беларускай моў было забаронена. Рабочыя  і служачыя,  якія  не  валодалі  польскай  мовай,  пазбаўляліся  працы.  Толькі  ў Мінску з гэтай  прычыны было звольнена 8 тыс. рабочых  і служачых.

       Большасць насельніцтва была непісьменнай. У  пачатку 1919 г. у Віцебскай і Магілёўскай  губернях быў праведзены перапіс  дзяцей школьнага ўзросту, які паказаў, што многія дзеці, асабліва ў вёсцы, не наведвалі школы. У Віцебскай  губерні,  напрыклад,  у  ліпені 1919  г.  было  зарэгістравана 13 668  дзяцей 8–13 гадоў,  наведвалі  школу  толькі 8423  вучні.  У  Клімавіцкім  павеце  Гомельскай губерні восенню 1919 г. змаглі пайсці ў школу толькі 20 505 з 42 000 узятых на ўлік дзяцей школьнага ўзросту.

       У 1919–1920 гг.  былі  зроблены  адпаведныя  захады,  каб  палепшыць школьную справу. Важнейшай  справай  культурнага  будаўніцтва на Беларусі ў 1919–1920 гг. з’явілася  стварэнне  вышэйшай  і  сярэдняй  спецыяльай  школы.  Першай вышэйшай  навучальнай  установай  на  Беларусі  быў  Горы-Горацкі  земляробчы інстытут, адноўлены 7 красавіка 1919 г. У жніўні 1920 г. Наркамасветы РСФСР  прызнаў неабходным адкрыць на Беларусі універсітэт,  і пачалася падрыхтоўка да  яго  ўтварэння.  У  снежні 1920 г.  пачаў  працаваць  Беларускі  дзяржаўны палітэхнікум.

       Часткай  культурнага  будаўніцтва  было  мастацкае  выхаванне  працоўных. У 1919–1920 гг.  у  многіх  гарадах,  мястэчках,  вёсках  Беларусі  былі  адкрыты клубы, бібліятэкі, музеі, музычныя школы, мастацкія майстэрні.

       Плённа  працавалі  ў  гэты  час  такія  таленавітыя  дзеячы  беларускай літаратуры, як Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот, А. Гурло і інш.

       У  верасні 1920 г.  у  Мінску  адкрыўся  Беларускі  дзяржаўны  драматычны тэатр (БДТ),  які  адыграў  вялікую  ролю  ў  развіцці  беларускага  нацыянальнага тэатра. У  яго  склад  уваходзіла  значная  частка  артыстаў Першага  Беларускага аб’яднання драмы і камедыі, якая была арганізавана яшчэ ў красавіку 1917 г. у Мінску,  а  таксама  таленавітая  моладзь  з  самадзейнасці  і  некаторыя  артысты рускай сцэны. 

 

       Пераход да сацыялістычных пераўтварэнняў

       На  надзвычайнай канферэнцыі БПСР у сакавіку 1920года ў Мінску было аб'яўлена, што члены партыі разам зусімі рэвалюцый нымі сіламі выступаюць за аднаўленнеўлады працоўных, якая і павінна вырашыць пытанне нацыянальнай дзяржаўнасці беларускага народа. У прынятай новай праграме ў якасці першапа ча тковай задачы ставілася "адна ўленне  Беларускай Незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікі  ў этнаграфічных межах з Працоўнай Радай на чале , якая выбіраецца ўсім насельніцтвам Беларусі".

       Падкрэслівалася,  што "толькі  абараніўшы сваю незалежнасць,  толькі стварыўшы сваю незалежную Беларускую Працоўную Сацыялістычную Рэспубліку ў этнаграфічных  граніцах , можна  ўвайсці ў склад Сусветнай  федэрацыі  ўсіх вольных  народаў зямлі" .Такім чынам, перша чарговым пытаннем праграмы было нацыянальнае .  Рэвалюцыя на Беларусі разглядалася як аграрна сялянская, а не прале тарская. Будаўніцтва новагаграмадства меркавалася шляхам паступовага ажыццяўлення рэформ.

Информация о работе Гаспадарчае аднаўленне. Нацыянальна-культурнае будаўніцтва. Пераход да сацыялістычных пераўтварэнняў