Гаспадарчае аднаўленне. Нацыянальна-культурнае будаўніцтва. Пераход да сацыялістычных пераўтварэнняў

Автор: Пользователь скрыл имя, 27 Декабря 2011 в 12:05, контрольная работа

Описание работы

1. Аднаўленне Беларускай ССР
2. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
3. Пераход да сацыялістычных пераўтварэнняў

Работа содержит 1 файл

Климович С.А. ИСТ. БЕЛАРУСИ..docx

— 47.47 Кб (Скачать)

       На  заключным этапе грамадзянскай  вайны (вясна восень 1920 года) карэнным чынам змянялася ваенна-палітычная сітуацыя.  У маі 1920 года пачалося контрнас тупленне Чырвонай Арміі ў Беларусі. Пачалося вызваленне Беларусі ад польскіх акупантаў.  У гэты момант нацыянальна-дэмакратычныя сілы былі раз'яднаны. БПСР, БПСФ і БКА падтр млівалі  Савецкую Расію і спадзяваліся на яе дапамогу ў барацьбе за будучую дзяржаўнасць Беларусі . Кіраўнічым палітычным цэнтрам была Народная Рада БНР. У барацьбе за дасягненні сваіх межаў яны абапіраліся на сярэдняе сялянства і частку інтэлігенцыі, выхадцаў з сярэднягаі заможнагасялянства. 

       Другім  бокам нацыянальна-дэмакратычных  сіл былі партыі і арганізацыі  чыста беларускай арыентацыі, якія ўскладал і свае надзеі на Полылчу,  ЗША, краіны Антанты. Такімі партыямі былі  БСДП, БНК.  Іх палі тычным цэнтрам былаНайвышэйшаяРада.

       Сацыяльнай  асновай у іх была заможная інтэлігенцыя, з'арыентаваная на заходнія каштоўнасці.

       Сярод кіраўнікоў рэвалюцыйна класавых сіл  беларускага руху не было адзінства  пра будучую дзяржаўнасць Беларусі. Сярод іх былі розныя меркаванні : аднаўленне Літоўска Беларускай ССР, аднаўленне  БССР, адмова ад ідэі самавызначэння Беларусі наогул. Так, былыя кіраўнікі Заходняй вобласці Вільгельм Кнорын, Аляксандр Мяснікоў, Віктар Калмановіч, Раман Пікель і Ісаак Рэйнгольд —рашуча выступалі супраць аднаўлення беларускай рэспублікі, бо для гэтага, па іх меркаванню, няма дастатковых падстаў.

       Алесь Чарвяко ў і Дзмітрый Жыл уновіч лічылі,  што, выкарыстоўваючы гістарычнае права на сама кіраванне , узрослую ўзброеную барацьбу супраць акупантаў, створаную міжнародную сітуацыю,  адзіным правільным рашэннем беларускага пытання будзе стварэнне беларускай сявецкай нацыянальнай дзяржавы. "Абвяшчэнне Беларусі савецкай нацыянальнай дзяржавай падрыхтавана самім ходам гісторыі... Усе беларускія нацыянальныя арганізацыі пайшлі супраць Саветаў.  Я выступаю за стварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове,неаднаразова падкрэсліваў Алесь Чарвякоў у дакладной запісцы ўЦККП(б) ЛБад 22мая 1920года. У ёй звяртаў увагу на неабходнасць тэрміновай арганізацыі беларускага рэвалюцыйнага камітэта  (Белрэўкама) як правобраз будучай рэспублікі".

       Вось  аб чым гаварылася ў гэтым дакуменце : "На паседжанні ЦКП (б)ЛіБ 20 мая 1920 года мною было паднята пытанне пра стварэнне рэўкама Бе ларусі , а не Мінскага губрэўкама. I я растлумачыў гэтую прапанову цэлым шэрагам прычын, якія падштурхоўваюць неабходнасць такога рашэння. Гэтаму ёсць такія тлумачэнні:

       1 . Камуністычная партыя неаднаразова заяўляла аб праве нацый на самавызначэнне , апаколькі сяродбе ларускага працоўнаганасельніцтва існуе імкненне да самастойнасці ,то камуністычная партыя павінна ісці насустрачгэтаму,паколькі гэта не супрацьстаіць прынцыпам і праграме партыі

       2.  Ідучы насустрач пад бным патрабаванням,  якія дыктуюцца эканамічнымі , культурнымі  асаблівасцямі краю, камуністычная  партыя гэтым дасягае больш  хутчэйшага і глыбокага разуметдя ідэй камунізма,  выклікае  давер да савецкайулады.

       3.  У той час,  калі  беларускім  пытаннем зацікавіліся дыпламатычныя  і парламенцкія структуры заходне-еўрапейскіхдзяржаў  і Антанты Савецкая Расія не павінна ігнараваць гэтае пытанне , азначаным актам павінна выказаць свае адносіны да яго.

       4. Прэтэнзіі Літвы на Гродзенскую  і Віленскую губерні, а таксама  магчымасць далучыць гэтыя землі да Літвымогуць быць паралізаваны толькі пры ўмове існавання Беларусі як асобнага дзяржаўнага савецкага арганізма.  У адваротнывыпадку несправядлівасць у адносінах да Гродзенскай і беларускай часткі Віленскай губерні выкліча незадавальненне нават сярод сялянства гэтых зямель супраць савецкай улады,"11' Фактычна гэтым дакументам Алесь Чарвякоў даў штуршок да аднаўлення беларускай савецкай дзяржаўнасці.25 мая 1920 года з Масквы прыйшоў адказ аб тым,  што Палітбюро ЦК РКП(б) разглядзела пытанне "Аб стварэнні беларускага рэўкама".

         Сама пратакольная фармулёўка пытання сведчыла. што праблема ставілася кардынальная аднаўляць ці не аднаўляць БССР.

       Тым часам Алесь Чарвякоў не  спыняў намаганняў па стварэнню бе ларускай дзяржаўнасці. У маі 1920 года па яго ініцыя тыве  былі  праве дзены на рады прадстаўнікоў ініцыятыўных груп беларусаў,  на якіх заўжды пастаянна абмяркоўвалася адно пытанне:  "Аб аднаўленні Савецкай улады і самавызначэння Беларусі".

       Такія ж ідэі выказваліся на сходах сялян, беларусаў чырвонаармейцаў, рабочых, інтэлігенцыі. Але разам з тым, нягледзячы на рост нацыянальнай самасвядомасці,ЦККП(б) ЛітБел(беларусаў было ў ім мала) прызнаў "не своечасовым вырашэнне пытання аб тэрыторыі Савецкай Беларусі". Гэта абумовіла стварэннеМінскага губрэўкама, які павінны быў абвясціць пра аднаўленне БССР на вызваленай ад польскіх акупантаўт эрыторыі.  Мінскі губрэўкам пачаў функцыянаваць7ліпеня1920года.

       У маі 1920 года, улічваючы цяжкае становішч  польскай арміі пры наступленніЧырвонай  Арміі на Заходнім фронце, частка нацыянальна- дэмакратычных дзеячаў Беларусі запатрабавала пераглядзець сакавіцкія пагадненні з польскім урадам, прапанавала  аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1792года ў выглядзе федэрацыі Польшчы  і Беларусі пры захаванні самастойнага ўрада Беларусі і  стварэння ўласнай беларускай арміі . Польскі бок адхіліў гэтыя патрабаванні . Аднак,  улічваючы сваё цяжкае становішча на фронце, стаў лавіраваць, у прыватнасці дазволіў стварэнне беларускіх узброеных адзінак.

       25 чэрвеня 1920 года Пятро Аляксюк  заявіў, што пачата работа па  вярбоўцы добраахвютнікаў." Да  ліпеня 1920года Беларускай Ваіісковай  Камісіі (БВК)  удалосясфарміраваць  толькі адну пяхотную роту.

       Тым часам карэнным чынам змянілася  сітуацыя на фронце. Польскія войскі поўнасцю адступалі. Найвышэйшая Рада БНР  запатрабавала ад Польшчы безагаворачнага прызнання БНР і перадачы Беларусі пад пратэктарат Лігі Нацый. Гэтым крокам меркавалася прадухіліць устанаўленне на Беларусі савецкай улады.

       3 далі часу азіраючы колішнія падзеі, відно, што дзеянні БНР былі правільныя.

       Толькі ... толькі  на новае, абсалютна незалежніцкае  ад усіх суседзяў беларускае нацыянальнае ўтварэнне не хапіла часу. Польскія ваякі , як нядаўна нямецкія,  надта хутка ўцяклі з Беларусі.

       31ліпеня 1920 года фактычна ў другі раз была абвешчана БССР. Акт падпісалі ЦК КП(б) ЛітБел, ЦК БКА, ЦБ прафсаюзаў Мінска і Мінскай губерні , ЦК Бунда. У падпісанні гэтага заканадаўчага дакумента не ўдзе льнічалі нацыянальна-дэмакратычныя партыі  беларускага нацыянальнага руху. Беларускія эсэры вялі яшчэ ранней перамовы з РКП(б) аб прынцыпах далейшага дзяржаўнага ўладкавання Беларусі. Але дабіцца ўзаемаразумення не ўдалося.  БПСР не ўдзельнічала, бо высунула патрабаванні стварыць беларускую дзяржаўнасць на этнаграфічных тэрыторыях пражывання бе арусаў. Бальшавікі спяшаліся. Ім не  было часу слухаць усе партыі, балазе вопыт сваіх адносін да партый у іх ужо быў

       Савецкая  Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь была абвешчана ў межах Мінскай губерні. Гэты акт прывёў да канфрантацыі з бе арускімі  сэрамі, якія цяпер марылі пра стварэнне  сапраўды цэласнай і незалежнай Беларускай дзяржавы. 3 гэтага часу пачалася адкрытая барацьба паміж эсэрамі і  бальшавікамі.  У шэрагу воласцяў і павета ў Беларусі эсэры дамагліся поўнай падтрымкі сваёй палітыкі.

       Няўдалае  наступленне савецкіх войск на Варшаву стварыла новую палітычную сітуацыю. Расійскай16-ай арміяй камандаваў генерал Міхаіл Тухачэўскі . Спачатку наступленне ішло Паспяхова. Перадавыя часці Чырвонай Арміі падышлі зусім блізка да Варшавы. Падавалася кіраўніцтву РСФСР, што перамога блізкая, і ім удасца экспартаваць свае рэвалюцыйныя ідэі на практыцы далей за Варшаву, на Берлін, Парыж, Лондан. Да гэтага заклікалі кіраўнікі Савецкай Расіі Уладзімір Ленін, Леў Троцкі, Але лідэру польскага нацыянальнага руху ЮзафуПілсудскаму ўдалося аб'яднаць польскую нацыю супраць ворага , і польскія маламаёмасныя слаі насельніцтва не ўспрынялі рэвалюцыйную тухту, што неслі Саветы.  Польшчы аказалі фінансавую і ваенную дапамогу краіны Антанты: Велікабрытанія і Францыя. Францыя таксамапаслала сваіх ваенных саветнікаў. Кіраўніком ваеннай місіі Францыі ў Польшчы быў будучы французскі нацыянальны герой генерал Антуан дэ Голь.

       Лёс распарадзіўся іменна так, што Міхаіл Тухачэўскі і Антуан дэ Голь былі знаёмы яшчэ з 1916 года, калі разам сядзелі ў нямецкім лагеры для ваеннапалонных у Германіі. Потым ім удалося ўцячы. I цяпер лёс іх звёў фактычна блізка адзін супраць другога,  мяжой якой была рака Вісла. Але сустрэнуцца ізноў яны толькі ў 1935 годзе , калі намеснік наркамаабароны СССР Тухачэўскі будзе ў Францыі з афіцыйным візітам.

       16 жніўня 1920 года польскія войскі, падмацаваныя сілам і зброяй Антанты, перайшлі ў наступленні і да 1 верасня занялі значную частку  Беларусі. Савецкі ўрад вымушаны быў пайсці на перагаворы аб міры, бо асцерагаўся далейшага развіцця гэтага наступлення.  12 кастрычніка ў Рызе былі заключаны папярэднія ўмовымірупаміж РСФСР і Украінай з аднаго боку і Польшчай з другога. Прэлімінарным дагаворам пацвярджаліся незалежнасць Украіны і  Беларусі , зацвярджалася лінія дзяржаўнай мяжы паміж Полыпчай і Савецкай рэспублікай.  Дактрына сусветнай пралетарскай рэвалюцыі, навеянай рэвалюцыйным рамантызмам, выявіла сваю мізэрнасць і беспадстаўнасць. Яскрава выявілася гэта ў Германіі, Венгрыі,Аўстрыі.. .

       Нягледзячы  на існаванне ўрадаБНР і абвяшчэнне ССРБ, на актыўны ўдзел у партызанскай барацьбе з польскімі акупантамі  камуніста ў беларусаў і  беларускіх эсэраў,беларускую дэлегацыю рускія бальшавікі і палякі не запрасілі за стол перагавораў у Рыгу, дзе вырашаўся лёс беларускага народа.

       У выніку здраднай, эгаістычнай, прарускай  палітыкі бальшавікоў значная частка Беларусі перадавалася Польшчы. Па вобразнаму выказванню кіраўніка савецкай дэлегацыі на перагаворах Ісака Іофе "бальшавікі далі Польшчы, тую граніцу, якую яна жадала. Расія і Украіна ў гэтым пытанні ішлі насустрач...вельмі шырока.""

         Вядома,не за свой кошт, за кошт Беларусі!

       Ды і Расія добра "нагрэла рукі". Пад шум страляніны і грукання конскіх капытоў паспела завалодаць Віцебшчынай, Магілёўшчынай,Смаленшчынай і г.д."

       Землямі Беларусі ратавала сябе ад новых калі не паходаў Антанты, то прэтэнзій і нясконцых пагроз.

       Рада  БНР выступіла з мемарандумам пратэсту супраць падзелу Беларусі, не раз ставіла пытанне пра ўдзел сваіх прадстаўнікоў у перагаворах. Паслала дэлегацыю. Яе намаганні былі адхілены.

       Пасля заключэння прэлімінарнага дагавора спатрэбілася яшчэ пяць месяцаў, каб дыпламатыПолыпчы іСавецкай Расіі больш-менш узаемапрымальна вырашалі многія спрэчныя пытанні. Толькі 18 сакавіка 1921 года быў падпісаны "канчатковы моцны, пачэсны і заснаваны на ўзаемнай згодзе мір", як падкрэслівалася ў прэамбуле дагавора, хаця гэта не адпавядала рэчаіснасці. Да Польшчы адышла этнічная тэрыторыя Беларусі памерам 98, 815 км2 з насельніцтвам 3171627 чалавек.116 Палову этнічнай тагачаснай тэрыторыі Беларусі забралі палякі. Маглі і болей забраць, але тагачасны кіраўнік польскай дэлегацыі... разумна адказаў Іофе, кіраўніку савецкай дэлегацыі, шчодраму за кошт беларусаў, што палякі ведаюць, што такое цэнтр Беларусі, Мінская вобласць, не хочуць атрымаць пастаяннае полымя. Беларуская нацыя і яе этнічная тэрыторыя аказаліся раздзеленымі на доўгі час на тры часткі. Гэта балюча было ўспрынята якпростымі  людзьмі , такі беларускай інтэлігенцыяй. Адмоўнае стаўленне да Рыжскага мірнага дагавора выказаў геніяльны Якуб Колас:

       Родны край! Ты разарваны

       I на захад ад мяне

       Пан пыхлівы, надзіманы

       Моцна сцягвае гужы

       Дык хіба ж мы праў не маем

       Сілы шлях свай адзначаць

       I сваім уласным краем

       Край свой родны называць?

       "Сымон музыка".

       Крытычна адгукнуліся на падзел Беларусі Янка Купала і Алесь Дудар. Алесь Дудар напісаў верш "Пасеклі наш край папалам...",які ў рукапісным выглядзе распаўсюджваўся ананімна. Гэты верш пасля каштаваў паэту жыцця. Калі ў 1928 годзе верш быў надрукаваны, паэта выслалі на тры гады ў Смаленск. У 1936 годзе ён быў арыштаваны, а ў 1937 расстраляны.

       Кошка ведае, чыё мяса з'ела; маскоўскія кіраўнікі  ведалі, як знесправядлівілі на перагаворах у Рызе. Маглі дапусціць беларускую дэлегацыю за стол, маглі не даць нашу зямлю аслабелай Польшчы. Шмат што маглі ... Замест гэтага душылі паэтаў.

       Тэрыторыя БССР засталася ў межах шасці паветаў Мінскай губерні. Плошча складала 52,4 тыс. км2, а насельніцтва 1544000 чалавек .Межы дзяржавы надзвычай "шырока" раскінуліся: ад Барысава да Мазыра і ад Слуцка да Бабруйска. Менавіта ў гэтыя часы нарадзілася прымаўка: "У Беларусі тры сталіцыМінск,Лагойск і Плешчаніцы

       Такое рэзкае звужванне межаў БССР у 1921 годзе ў параўнанні з дэклараванымі тэрыторыямі БНР у сакавіку 1918 і БССРу 1919 годзе тлумачыцца вельмі проста. Маскоўскі ўрад зрабіўтэрыторыю БССР прадметам гандлю. Вынікам Рыжскага дагавору была страта заходніх абласцей Беларусі . Не  выключалася,што І астатняя частка Беларусі магла быць перададзена на карысць заходняга суседа. Слова "Беларусь" удзельнікі перагавораў ужывалі  толькі ў артыкуле , дзе гаворыцца аб размежаванні граніц.

       Пазней "выдатны" балыыавіцкі дзеяч  Вільгельм Кнорын пісаў, "так как она не прнннмала участня в войне советскнх ре публнк, то Белорусская республнка результат русско-польской войны. До этой войны Советской Белорусснн не было" .

       Правільна,  Савецкай Беларусі не было, але ж ВКЛ, Беларусь былі! Незалежна ад ацэнак пераходных асоб —кнорыных, чарвяковых, мясніковых, ландэраў .. .

       Увогуле , як сведчыць даклад на III з'ездзе КПБ(б) сакратара ЦК КПБ(б) Ісака Рэйнгольда,  Беларусь разглядалася,  як "заходняя ўскраіна Савецкай Расі і, якая з'яўляецца буферам паміж ёй і шляхецкай Польшчай

Информация о работе Гаспадарчае аднаўленне. Нацыянальна-культурнае будаўніцтва. Пераход да сацыялістычных пераўтварэнняў