Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Октября 2011 в 18:53, контрольная работа
З моманту ўтварэння ВКЛ яго ўсходнеславянскі этнічны пад-мурак заставаўся вызначальным. Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель у другой палове ХІУ пачатку ХV cтст. iстотна павялiчыла вагу «рускага» (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве. У гады княжан-ня Альгерда і Вітаўта завяршылася ўваходжанне ў дзяржаву беларус-кіх этнічных тэрыторый і большая частка колішняй славяна-рускай дзяржавы разам з яе сталіцай – горадам Кіевам. У ліку шляхоў пашы-рэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Не апошнюю ролю адыгрывалі дынастычныя шлюбы. Усё гэта і іншае абумоўлівала розны статус кожнай з уключаных зямель, але, як правіла, кожная з іх, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтраль-най уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.
ЗМЕСТ
1. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст.
2. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу.
3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы.
4. Духоўнае жыццё балтаў і ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча.
5. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці.
6. Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння.
7. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
Выяўленчае мастацтва ВКЛ ХІV-ХVІ стст. была галоўным чынам прадстаўлена іканапісам, у якім візантыйская і ўсходнеславянская тра-дыцыі набылі стылістычныя асаблівасцямі рэнесансу і барока. Ста-наўленне ўласна беларускай іканапіснай школы належыць да XV—XVI стст., калі пад уплывам рэнесансавых ідэй на змену ўмоўным во-бразам прыходзіць выразнасць, суразмернасць прапорцый, пластыч-насць. У ліку самых ранніх тыпаў абразоў беларускага паходжання з’яўляюцца «Маці Боская Замілаванне» з Маларыты (XIV ст.), «Маці Боская Ерусалімская» з Пінска (XV ст.). Рэнесансавыя рысы ўласцівы іконам «Маці Боская Смаленская» з Дубінца (канец XV ст.),
«Нара-джэнне Багародзіцы» з Ляхаўцаў, «Пакланенне вешчуноў» з Дрысвят, «Параскева Пятніца» са Случчыны і інш.
Свецкі жывапіс ХV ст. прадстаўлены партрэтамі арыстакратаў – віцебскай княжны Пракседы, вялікага князя Альгерда, магната Хадке-віча, слуцкага князя Алелькавіча, княгіні Ганны Радзівіл. У канцы XVI ст. узнікаюць гістарычны, батальны і іншыя жанры.
Жывапіснае мастацтва знайшло адбітак у рукапісным Лаўрышаў-скім евангеллі (пачатак ХІV ст.), аздобленым мініяцюрамі з выявамі святых. Друкаваныя кнігі Ф. Скарыны ўтрымліваюць шматлікія ілю-страцыі біблейскіх сюжэтаў, выкананыя, аўтарам у рэнесансным сты-лі. Асаблівую мастацкую і гістарычную і каштоўнасць уяўляе, аўта-партрэт вялікага гуманіста.
З’яўленне скульптуры была выклікана культавымі патрэбамі най-перш каталіцкай царквы. Так, у касцёлах XV – XVI стст. пачалі ўзво-дзіцца алтары са скульптурнымі выявамі святых. Асноўным матэры-ялам, які выкарыстоўваўся для іх вырабу, з’яўлялася дрэва
Архітэктура беларускіх гарадоў мела больш выразныя, у параў-нанні з жывапісам і скульптурай, заходнееўрапейскія традыцыі і сты-лі. У сувязі з распаўсюджваннем каталіцызму ў ХІV-ХV стст. тут па-чалося будаўніцтва касцёлаў, у большасці, у стылі готыкі з уласцівымі ёй высокімі дахамі, стрэльчатымі аркамі і вокнамі-вітражамі. У іх ліку – касцёлы ў в. Ішкалдзь (Баранавіцкі раён), в. Уселюб (Навагрудскі раён), м. Іўе. Крыху пазней каталіцкія храмы былі ўзведзены ў Нава-гародку (фарны касцёл), Клецку, Гародні, в. Гаранёны (Іўеўскі раён), в. Гнезна (Ваўкавыскі раён).
Лепшымі ўзорамі сінтэтычнага (раманскага і гатычнага) архітэк-турнага стылю і таму названага беларускай готыкай прынята лічыць цэрквы ў Маламажэйкаве Шчучынскага раёна; Супраслі на Беласточ-чыне і Сынкавічах Зельвенскага раёна (ХV-ХVІ стст.), якія спалучалі ў сабе культавае і абарончае прызначэнне. Асаблівасцю беларускай архітэктуры часоў ВКЛ варта назваць мураваныя замкі-крэпасці ў Вільні, Гародні, Крэве, Лідзе, Новагародку, Троках, якія служылі мес-цамі пражывання князёў і, у выпадку неабходнасці, абарончымі пунк-тамі. У канцы ХV ст. было пачата будаўніцтва замка магнатаў Ільіні-чаў у Міры, а ў сярэдзіне ХVІ – замка Радзівілаў у Нясвіжы.
У цэлым, архітэктура
і выяўленчае мастацтва ХІV-ХVІ стст. спалучалі
ў сабе ўсе асноўныя стылі заходнееўрапейскай
культуры, і ў той жа час захоўвалі беларускія
нацыянальныя традыцыі.
7. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе
Беларуская культура складвалася на працягу стагоддзяў на аснове культуры ўсходнеславянскай. Яе ўзаемадзеянне, у асноўным, адбывалася на трох узроўнях – этнічным (паміж рознымі этнасамі ад-ной дзяржавы), міжнацыянальным (паміж этнасамі суседніх дзяржаў) і цывілізацыйным (заснаваным на прынцыпова розных тыпах сацы-яльнасці і каштоўнасных сістэм).
Станаўленне вызначальных
жыццёвых ідэалаў і каштоўнасцяў
бе-ларускага народа адбылося ў эпоху
Кіеўскай Русі, у выніку сінтэзу
хрысціянскіх каштоўнасцяў візантыйскага
кшталту з мясцова-языч-
За час сумеснага існавання ў складзе Кіеўскай Русі (IX – пачатак XIII стст.), у асноўным сфарміравалася даволі блізкая ў этнічным пла-не для ўсяго яе насельніцтва матэрыяльная і духоўная культура. Але пры ўсей супольнасці культуры Кіеўскай Русі на тэррыторыі сучаснай Беларусі яна мела свае характэрныя асаблівасці. Найбольш выразна яны выявіліся ў мастацтве Полацкай зямлі, дзе ўжо ў пачатку XII ст. склалася самабытная школа дойлідства, жывапісу, дэкаратыўна-пры-кладнога мастацтва.
У часы ВКЛ асновой далейшага развіцця іх культуры з’явіліся яе формы, атрыманыя ў спадчыну ад папярэдняй эпохі і пакаленняў. Надзвычай фажным фактарам гэтага працэсу з’явілася тое, што бела-руская мова стала дзяржаўнай. На фарміраванні ідэалаў і каштоўнас-цей беларусаў плённа паспрыяў агульны духоўны ўздым, які ахапіў еўрапейскія краіны ў эпоху Адраджэння. Айчынная культура, якая ў той час вырастала са славяна-рускага кораню, творча асэнсоўвала заходнееўрапейскія культурныя каштоўнасці і ўбірала ў сябе тыя з іх, якія адпавядалі, найперш, каштоўнасцям хрысціянскім, агульнача-лавечым, агульнадзяржаўным. Мала таго, беларуская духоўная культура вылучыла са свайго асяроддзя такіх дзеячаў еўрапейскага тыпу, маштабу і значнасці як Ф. Скарына, М. Гусоўскі, С. Будны і інш.
Пастаянны цесны
кантакт беларускага
СПІС
ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Марцуль Г. С., Сташкевіч М. С. Гісторыя Беларусі: насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў, беларускае замежжа. – Мн., 1997.
2. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 - е выд. – Мн., 1992.
3. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994.
4. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.
Информация о работе Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча