Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча

Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Октября 2011 в 18:53, контрольная работа

Описание работы

З моманту ўтварэння ВКЛ яго ўсходнеславянскі этнічны пад-мурак заставаўся вызначальным. Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель у другой палове ХІУ пачатку ХV cтст. iстотна павялiчыла вагу «рускага» (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве. У гады княжан-ня Альгерда і Вітаўта завяршылася ўваходжанне ў дзяржаву беларус-кіх этнічных тэрыторый і большая частка колішняй славяна-рускай дзяржавы разам з яе сталіцай – горадам Кіевам. У ліку шляхоў пашы-рэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Не апошнюю ролю адыгрывалі дынастычныя шлюбы. Усё гэта і іншае абумоўлівала розны статус кожнай з уключаных зямель, але, як правіла, кожная з іх, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтраль-най уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.

Содержание

ЗМЕСТ

1. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст.

2. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу.

3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы.

4. Духоўнае жыццё балтаў і ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча.

5. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці.

6. Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння.

7. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

Работа содержит 1 файл

Реферат-Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча.docx

— 43.32 Кб (Скачать)
 

Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча 

ЗМЕСТ 

1. Усходнеславянскі  этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст.

2. Эканамічныя  і палітычныя фактары кансалідацыі  беларускага этнасу.

3. Асноўныя канцэпцыі  паходжання беларускага народа  і яго саманазвы.

4. Духоўнае жыццё  балтаў і ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча.

5. Прыняцце хрысціянства  і распаўсюджванне пісьменнасці.

6. Развіццё духоўнай  культуры беларускіх зямель у  ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі  еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя  дзеячы беларускага Адраджэння.

7. Месца і  роля беларускай культуры ў  духоўным жыцці ўсходніх славян  і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным  працэсе.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

1. Усходнеславянскі  этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст 

З моманту ўтварэння ВКЛ яго ўсходнеславянскі этнічны пад-мурак заставаўся вызначальным. Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель у другой палове ХІУ пачатку ХV cтст. iстотна павялiчыла вагу «рускага» (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве. У гады княжан-ня Альгерда і Вітаўта завяршылася ўваходжанне ў дзяржаву беларус-кіх этнічных тэрыторый і большая частка колішняй славяна-рускай дзяржавы разам з яе сталіцай – горадам Кіевам. У ліку шляхоў пашы-рэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Не апошнюю ролю адыгрывалі дынастычныя шлюбы. Усё гэта і іншае абумоўлівала розны статус кожнай з уключаных зямель, але, як правіла, кожная з іх, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтраль-най уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.

Устараненне пагрозы  крыжацкага і мангола-татарскага заваяван-ня спрыяла імкліваму развіццю ВКЛ, яго сельскай гаспадаркі, рамяст-ва і гандлю, росту гарадоў і мястэчак; фарміраванню ўласцівага разві-тому феадалізму сацыяльнай структуры; уздыму матэрыяльнай і ду-хоўнай культуры жыхароў.

Вялікае княства  Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб’яднала  ў сабе народы сучаснай Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі. Перавага ўс-ходнеславянскіх (9/10) зямель і іх насельніцтва (8/10) абумовіла  маг-чымасць пашырэння на балтаў уплыву больш перадавой на той  час матэрыяльнай і духоўнай культуры. Лiтоўскiя феадалы ўспрынялi бе-ларускую культуру i выкарыстоўвалі беларускую мову ў паўсядзён-ным ужытку. Менавiта пры іх «руская» мова набыла ролю афiцыйнай, дзяржаўнай. Значныя зрухі ў сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным жыцці паспрыялі далейшаму этнагенезу беларусаў.

2. Эканамічныя і  палітычныя фактары  кансалідацыі беларускага  этнасу

У этнічнай гісторыі Беларусі перыяд утварэння і развіцця ВКЛ цесна звязаны з фарміраваннем беларускай народнасці. У ліку вызна-чальных фактараў гэтага працэсу – палітычны, які абумовіў кансаліда-цыю беларускага этнасу ў складзе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ. Негвалтоўнае, дагаворна-дабрахвотнае аб’яднанне ў яго складзе звыш дваццаці ўсходнеславянскіх княстваў прычынілася да складван-ня адной этнічнай тэрыторыі і абумовіла іх актыўнае далейшае ўзае-мадзеянне ў агульных інтарэсах. Нягледзячы на захаванне за ўсходнімі землям Падзвіння і Падняпроўся істотнай аўтаноміі, у межах ВКЛ адбылося ўсталяванне моцнай цэнтралізаванай улады вялікага князя з апаратам кіравання, адзіным заканадаўствам і дзяржаўнай мо-вай, што паклала канец сепаратызму ўдзельнай знаці.

Важнейшым фактарам, якія паспрыяў фарміраванню беларускай народнасці, быў эканамічны. Менавіта ён абумовіў кансалідацыю ўс-ходнеславянскіх зямель пад час утварэння ВКЛ і ў далейшым такжа станоўча ўздзейнічаў на ўзнiкненне беларускай народнасцi у ХIV-ХVI стст., калі феадальны спосаб вытворчасці дасягнуў свайго росквіту. Змены ў сельскай гаспадарцы (выкарыстанне новай тэхнікі і тэхналогіі земляробства, валочная памера, удасканаленне сістэмы павіннас-цей, развіццё фальваркаў) станоўча адбіліся на ўраджайнасці і таварнасці збожжа, забеспячэнні гарадоў прадуктамі і сыравінай.

Прагрэс у сельскай гаспадарцы абумовіў уздым рамяства і далей-шае развіццё гарадоў. Натуральным працягам гэтых працэсаў стала ўзнікненне мястэчак, якія яшчэ больш умацоўвалі сувязь паміж гора-дам і вёскай як у эканамічным, так і культурным плане.

Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася ў працэсе раз-вiцця феадальных адносiн, калі пачалі складвацца саслоўныя групы насельнiцтва са строга азначаным колам правоў і абавязкаў для кож-най з іх. Вызначальную ролю ў дзяржаве адыгрывалі свецкія і духоў-ныя феадалы. У ВКЛ з ХІІІ ст. асноўная маса свецкіх феадалаў назы-валася баярамі, якія з’яўляліся нашчадкамі Полацкага і Тураўскага княстваў. У ХІV ст. да іх далучылася літоўская, а ў ХV – жамойцкая знаць. З 1413 г. у дзяржаўных актах узнік тэрмін «баяры-шляхта», а з другой чвэрці ХVІ ст. ён стаў выкарыстоўвацца пастаянна. У ХІV–ХV стст. сталі вылучацца князі, знатныя баяры (паны) і інш. На ніжэйшай прыступцы знаходзілася дробная шляхта.

Сацыяльная структура  гарадоў і мястэчак была больш  разнастай-най (саслоўі мяшчан, расмеснікаў, купцоў; заможныя пласты і гарад-скія нізы), але па нацыянальнай прыкмеце іх жыхарства ўяўляла пера-важна аднародную беларускамоўную супольнасць, цесна звязаную з аграрнай часткай насельніцтва ВКЛ. Нягледзячы на існаваўшыя мiж-саслоўныя (паміж сялянамі і феадаламі) і ўнутрысаслоўныя (паміж шляхтай і святарамі розных веравызнанняў) супярэчнасці, існаваўшая ў ВКЛ сацыяльная структура спрыяла фарміраванню агульных дзяр-жаўных і нацыянальных інтарэсаў грамадства. Але ў працэсе склад-вання беларускай народнасці вызначыліся і пэўныя цяжкасці, звяза-ныя з арыентацыяй кіраўніцтва ВКЛ на палітычны саюз з Польшчай, што прывяло да акаталічвання не толькі літоўскай, але і часткі ўсход-неславянскай (праваслаўнай) знаці. У выніку асноўная (этнаствараль-ная) маса насельніцтва вёсак і гарадоў стала губляць сваю палітычную і духоўную эліту, без удзелу якой працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці хоць і працягваўся, але зрабіўся некіруемым, стыхій-ным і лакалізаваным.

Таму ва ўмовах існавання шматканфесійнай і  поліэтнічнай дзяржавы, дзе назіралася прыкметная аўтаномія асобных зямель і гарадоў з магдэбургскім правам, людзі звычайна ідэнтыфіка-валі сябе па традыцыі (русічы, рускія), па месцы пражывання (магі-лёўцы, палачане), па племянной прыналежнасці (літва, літоўцы, жму-дзіны). Найбольш распаўсюджанай з’яўлялася саманазва «літвіны».

Такім чынам, утварэнне  моцнай дзяржавы – ВКЛ, аб’яднанне ў яго межах многіх былых княстваў Кіеўскай Русі зямель з пераважаў- шым усходнеславянскім насельніцтвам, развітая эканоміка і гаспадар-чыя сувязі, наяўнасць беларускай мовы (гутарковая і літаратурная) за-канадаўства (прывілеі, Судзебнік, Статут 1529 г.), усведамленне на-цыянальнай ідэнтычнасці, традыцыі і культура – усё гэта сведчыла аб узнікненні ў межах ВКЛ беларускай народнасці.  

3. Асноўныя канцэпцыі  паходжання беларускага  народа і яго  саманазвы

Тэорыя ўзнікнення беларускага народа ўключае ў  сябе некалькі канцэпцый. Так, аўтары крывіцкай  канцэпцыі (В. Ластоўскі і інш.) лі-чаць, што продкамі беларусаў з’яўляліся толькі крывічы. Аўтары кры-віцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі (М. Доўнар-Запольскі і інш.) лічаць продкамі беларусаў не толькі крывічоў, а і дрыгавічоў і радзімічаў. Аўтары балцкай канцэпцыі (В. Сядоў і інш.) лічаць, што беларуская народнасць узнікла ў выніку асіміляцыі ўсходнімі славянамі балтаў. Прыхільнікі канцэпцыі старажытнарускай народнасці лічаць, што беларуская, а таксама руская і ўкраінская народнасці ўзнікла пасля распаду Кіеўскай Русі і выніку раз’яднання адзінай старажытна-рускай народнасці. Паводле даследаванняў М. Піліпенкі, у ІХ-Х стст. у выніку змешвання славян і балтаў узніклі не беларусы, а крывічы, дрыгавічы і радзімічы, і ў канцы ІХ - пачатку ХІ стст. яны з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі склалі новую агульнаславянскую этніч-ную супольнасць. Тэрыторыя іх сумеснага пражывання атрымала наз-ву «Русь», а насельніцтва пачало звацца русічамі, русінамі і інш.

Адносна словаспалучэння  «Белая Русь» навукоўцы выказваюць самыя розныя думкі. Першыя спробы адказаць на гэтае пытанне спа-радзілі  рамантычна-эмацыянальныя версіі: маўляў, назва паходзіць ад колеру ільнянога  адзення мясцовых жыхароў (В. Тацішчаў), ад колеру іх валасоў (Я. Карскі), ад вялікай  колькасці рэк і азёр і іх чысціні (П. Крапівін), вялікай колькасці  снегу і г. д.

Больш пераканаўчай здаецца думка, у адпаведнасці з  якой на-прамкі свету (поўнач-поўдзень, захад-усход) пазначаліся асноўнымі  колерамі: адсюль – Чорная, Чырвоная, Белая Русь. Ёсць меркаванне, што  назва «Белая Русь» адбіла ў сабе рэлігійны аспект як проціпа-стаўленне  хрысціянства язычніцтву (Чорная Русь). І нарэшце, не вы-ключана, што пад  Белай Руссю варта разумець асобныя  землі колішняй Кіеўскай Русі, якія не былі заваяваны мангола-татарамі, і таму быццам захавалі хрысціянскую чысціню.

Яшчэ большыя  навуковыя спрэчкі выклікае праблема лакалізацыі тэрыторыі «Белай Русі» у сярэднявеччы і нават пазней. Часам з гіста-рычных крыніц вынікае інфармацыя, якае дазваляе адвольна тракта-ваць месцазнаходжанне колішняй «Белай Русі». Так, англійскі місія-нер ХІІІ ст. пакінуў запіс аб Alba Ruscia, якая размяшчалася паміж Ту-равам і Псковам. Крыху дакладней за іншых дае інфармацыю італья-нец Гваньіні, які ў 1578 г. лакалізаваў Белую Русь у раёне Кіева, Ма-зыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і Северскай зямлі. Прывілей Стэфана Баторыя ад 1581 г, выдадзены рыжскім куп-цам, дазваляў ім гандляваць у межах «Ліфляндыі, Жмудзі, Літвы і Белай Русі». С. Старавольскі ў сваёй кнізе «Польшча, ці апісанне ста-новішча каралеўства Польскага» (1632) прыгадваў у межах Белай Русі Новагародскае, Мсціслаўскае, Віцебскае, Менскае, Полацкае і Сма-ленскае ваяводствы. Такім чынам, гэтая назва распаўсюджвалася толь-кі на ўсходнія тэрыторыі ВКЛ. Гэтая акалічнасць яскрава выявілася праз 20 гадоў, калі цар Аляксей Міхайлавіч у гонар перамог над Рэччу Паспалітай узбагаціў свой тытул словамі «Вялікі князь Літоўскі, Бе-лыя Расіі і Падольскі». Відавочна, што манарх не атаясамліваў «Белую Русь» з Расіяй.

Сам тэрмін «беларускі»  у дачыненні да яе тэрыторыі з’явіўся пас-ля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі на яе ўсходніх землях была створа-на Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску, а пазней – Беларускае генерал-губернатарства. У далейшым яны выйшлі з афіцыйнага адміні-страцыйна-тэрытарыяльнага і геаграфічнага ўжытку. Іх месца занялі назвы «Паўночна-Заходні край» (з 1840-х), «Паўночна-Заходняя воб-ласць (1917)», «Заходняя вобласць» і інш.

Адпаведна ўкараненню ў грамадскую свядомасць назвы беларус-кіх  зямель на розных этапах іх развіцця ішло фарміраванне этноніма «беларусы». Як вынікае з актаў цара Аляксея Міхайлавіча, у ХVІІ ст. у дачыненні большасці насельніцтва, галоўным чынам, усходняй часткі ВКЛ, выкарыстоўвалася назва «беларусцы». У больш позні час яна трансфарміравалася ў «беларусы» і замацавалася за народам ужо пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Пры гэтым спатрэ-біўся даволі працяглы час (ХІХ-ХХ ст.), каб беларусы пачалі ўсведам-ляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць.  

4. Духоўнае жыццё  балтаў і ўсходніх  славян у эпоху ранняга сярэднявечча

На аснове сінтэзу  першабытных форм рэлігійных вераванняў у балтаў адбываўся пераход да больш складаных, з пакланеннем  новым боствам. У іх вераваннях адбіліся асноўныя гаспадарчыя заняткі. Пля-мёны днепра-дзвінскай культуры выплаўлялі з бронзы фігуркі коней. Жыхары мілаградскіх паселішчаў Паўднёвай Беларусі, акрамя коней, пакінулі фігуркі буйной рагатай жывелы і сабак. Акрамя жывёлага-доўлі, людзі працягвалі займацца паляваннем, аб чым сведчаць зной-дзейныя археолагамі амулеты з іклаў мядзведзя і дзіка.

Славяне, рассяліўшыся на балцкіх землях, не аддзяляілі сябе ад прыродных сіл. З асваеннем прасторы – лясоў, рэк, балот – яны зася-лялі іх духамі, добрымі і злымі, запазычыўшы многае з балцкіх рэлі-гійных уяўленняў, у тым ліку веру ў магічную сілу каменных сякер, якія засталіся ў спадчыну ад продкаў. Большасць навакольных аб’ек-таў і прыродных сіл было звязана з земляробствам, паколькі менавіта гэты занятак забяспечваў славянам стабільнае існаванне, а пагібель пасеваў пагражала ўсяму роду. У гэтай сувязі аб’ектам пакланення стала неба з сонцам, дажджом і іншымі стыхіямі, а політэістычная рэ-лігія знайшла ўвасабленне ў язычніцтве. Менавіта яно да прыняцця хрысціянства і нават крыху пазней адыгрывае вызначальную ролю ў культуры ўсходніх славян.

Разлажэнне родавага ладу, якое ўзмацнілася ў жалезным веку, адбілася і на тым, што ва ўяўленні старажытных людзей склалася іерархія багоў. Верхнюю прыступку пантэону самыя галоўныя з іх, уладары верхняга яруса неба – Дзіў (Сварог), Род, Стрыбог (бацька ўладара вятроў, дзядуля  вятроў). Дзіў – бог неба, прабацька  ўсяго існага – і святла, і  багоў, і людзей. Ён жа быў адным з увасабленняў Сварога (па-старажытнаіндыйскаму «сварга» – неба) – бога нябеснага агню. Духа агню зямнога звалі Сварожычам.

На другім этапе  ў славянскім язычніцтве ўзмацняецца  і разві-ваецца культ продкаў, звязаны з Родам – творцам Сусвету і Рожаніц – багінь урадлівасці. Аб значнасці бога сведчыць мноства агульназнач-ных слоў усходнеславянскай моўнай групы: «род», «родзічы», «радня», «радзіма», «прырода», «ураджай», «народ».

Крыху ніжэй  размяшчаліся багі другога яруса  сусвету з сонцам і зямлёй начале з сынам Сварога – Дажбогам. Ён быў богам сонца, ся-зоннага сонечнага цяпла, часу выспявання ўраджаю. Славяне лічылі сябе ўнукамі Дажбога. Блізкім да Дажбога (а магчыма, братам) быў Стрыбог – бог паветраных стыхій уладар вятроў.

Хорс – боства сонечнага дыска (але не света) быў  неаддзельным дадаткам да вобраза Дажбога-сонца  і саступаў яму ў іерархіі.

На трэцім этапе  развіцця язычніцкай рэлігіі іерархію багоў узна-чаліў уладар Сусвету, бог грома і маланкі, апякун ваенных  дружын Пярун. Ва ўяўленні славян гэта быў немалады мужчына са срэбнай  га-лавой, залатымі вусамі і барадой. Узброены грамавымі стрэламі, сяке-рай, камянямі. У нябёсах едзе на калясніцы  або верхам на кані. Каб улагодзіць бога грому і маланкі, абараніць  жытло ад пажару, людзі усталёўвалі  на даху магічны знак у форме кола з шасцю спіцамі-пром-нямі. Каб забяспечыць сухое надвор’е падчас жніва, 20 ліпеня земля-робы – балты і славяне – святкавалі дзень Перуна, прыносячы яму шчодрыя ахвяраванні. У яго гонар гонар заўсёды гарэў Зніч – свя-шчэнны агонь. У Х ст., пры князю Ўладзіміру, Пярун стаў лічыцца га-лоўным у ўсходнеславянскай іерархіі багоў.

Информация о работе Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча