Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча

Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Октября 2011 в 18:53, контрольная работа

Описание работы

З моманту ўтварэння ВКЛ яго ўсходнеславянскі этнічны пад-мурак заставаўся вызначальным. Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель у другой палове ХІУ пачатку ХV cтст. iстотна павялiчыла вагу «рускага» (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве. У гады княжан-ня Альгерда і Вітаўта завяршылася ўваходжанне ў дзяржаву беларус-кіх этнічных тэрыторый і большая частка колішняй славяна-рускай дзяржавы разам з яе сталіцай – горадам Кіевам. У ліку шляхоў пашы-рэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Не апошнюю ролю адыгрывалі дынастычныя шлюбы. Усё гэта і іншае абумоўлівала розны статус кожнай з уключаных зямель, але, як правіла, кожная з іх, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтраль-най уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.

Содержание

ЗМЕСТ

1. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст.

2. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу.

3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы.

4. Духоўнае жыццё балтаў і ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча.

5. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці.

6. Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння.

7. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

Работа содержит 1 файл

Реферат-Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча.docx

— 43.32 Кб (Скачать)

Сымаргл – бог  насення, парасткаў і каранёў  раслін, пасрэднік па-між вярхоўным боствам і зямлёй. Яго знешні выгляд нагадвае «са-баку-птушку», грыфона.

Крыху ніжэй  у славянскім пантэоне багоў змяшчаўся  Вялес (у балтаў Вяльняс) – бог  хатняй жывёлы, апякун статкаў. Яго  ж лічылі апекуном паляўнічых, крыніц і вусцяў рэк. У сваім самым  раннім ува-сабленні ён меў выгляд воўка, мядзведзя, змяі, а пазней і чалавека-падобнай істоты.

Мокаш – старажытная  багіня зямлі, маці ўраджаю і ўрадлівасці. Яе шанавалі як багіню ўдалага лёсу. Мокаш – жанчына з вялікай га-лавой і доўгімі рукамі – ахоўвае хатнюю гаспадарку і дабрабыт.

Вызначальная  залежнасць славян ад земляробства адбілася ў іх вераваннях у існаванне шматлікіх  багоў і духаў земляробства, апека-ваўшых поле. Поры года таксама ўвасабляліся ў боствах. Так, Цёця лічылася багіняй  лета і звязаных з ім урадлівасці  і дабрабыту. Жыцень – боства восені, багацця, ураджаю, гаспадар поля. Зімні бог Зюзя – стары, сівы, барадаты, неабуты, без шапкі, але цёпла апрануты.

Вытворчая праца  славян, іх заняткі паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам, вырабам прылад працы, адзення, хатняй гаспадаркай, а таксама  сямейнае і грамадскае жыццё, былі прасякнуты верай не толькі ў існаванне вышэйшых боскіх істот, але добрых (карысных) і злых (шкодных) сіл. У іх ліку –  лесавік, гаспадар леса, лясны дух, уяўляўся вялікай і вельмі моцнай істотай, які палохаў людзей рогатам і прымушаў іх блукаць па лесе. Вадзянік – дух з рагамі і лапамі, які жыве ў чорнай вадзе. Русалкі – ва ўяўленнях усходніх славян з’яўляюцца, па-першае, духамі вады; па-другое, міфалагічнымі персанажамі культу ўрадлівасці, апякункамі раслін; і, па-трэцяе, шкоднымі істотамі. Чур – дух продкаў захоўваў жывых родзічаў ад бед, няшчасцяў і нячыстай сілы. Ад чура бярэ пачатак дамавік, дух з выглядам гаспадара дома або старога дзеда, які ахоўвае хату і маёмасць. У запечку могуць жыць злыдні, якія прыносяць гаспадарам няшчасці. Такімі ж злымі духамі з’яўляліся бесы, прывіды – душы памерлых ад ліхой смерці, упыры – самазабойцы ці істоты, народжаныя ад нячыстай сілы. Бліз-кія да ўпыроў духі памерлых – наўі – мелі выгляд птушак, якія пры-лятаюць з выраю і нясуць людзям шкоду.

Смерць чалавека не заўсёды ўспрымалася славянамі як трагедыя. Часцей за ўсё яна разглядалася як яго пераход у іншы, замагільны свет, які на іх думку, размяшчаўся на небе. Агульнаславянскае слова «ирье» (рай, нябёсы) нагадвае беларускае «вырай». У VІ-ІХ стст. у славян пераважаў абрад трупаспалення, звязаны з верай у неба як мес-ца жыхарства душ, куды яны трапляюць разам з дымам ад пахаваль-нага вогнішча. Прах памерлага, змешчаны ў гаршчок для ежы, хавалі ў магілах або курганных насыпах. Хавалі і пад дзвярыма жытла, адсюль пайшла прыкмета не вітацца і не перадаваць рэчы праз парог.

З ІХ ст. продкі адмовіліся ад крэмацыі і перайшлі да сучаснага метада пахавання ў дамавіне, з закопваннем яе ў магільнай яме.

Гаспадарчыя поспехі  славян, удасканаленне грамадскіх адносін, прагрэс у духоўнай сферы абумовілі  з’яўленне развітых форм языч-ніцкай абраднасці як арганізаванай і ўпарадкаванай  сістэмы магічных дзеянняў. У іх ліку Радуніца, Каляды, Грамніцы, Гуканне  вясны, Да-жынкі. Асаблівую значнасць  у славянскай абраднасці меў культ  прод-каў, увасоблены ў свяце «Дзяды», якое адзначаецца 26 кастрычніка.

Найбольшая колькасць  святаў звязана з культам Сонца – у тым ліку Купалле, якое святкавалася ў ноч на 24 чэрвеня, і Каляда – з 26 снежня па 6 студзеня.

Такім чынам, у балтаў і славян існавалі развітыя формы рэлігіі, якія дапамагалі ім жыць у гармоніі з прыродай і задавальняць свае гаспадарчыя і духоўныя патрэбы. 

5. Прыняцце хрысціянства  і распаўсюджванне  пісьменнасці

У 980 г. наўгародскі  князь Уладзімір, заваяваўшы кіеўскі трон, у мэтах умацавання дзяржавы ўвёў адзіны для ўсіх культ язычніцкіх багоў. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», князь «усталяваў на па-горку над дваром церамным Перуна драўлянага, а галава яго срэбная, а вус залаты, і Хорса, Дажбога, і Стрыбога, і Смаргла, і Мокаш». Але ў 988 г. па палітычных матывах ён прыняў рашэнне далучыць супляменнікаў да хрысціянства і з дапамогай візантыйскіх святароў пера-весці ўсё насельніцтва ў новую веру. Праз колькі год на Беларусі былі створаны першыя епархіі з цэнтрамі ў Полацку (992) і Тураве (1013).

З пачаткам распаўсюджання на ўсходзеславянскіх землях хрысці-янства не разбурала язычніцкага духоўнага асяроддзя. Людзі не адразу прызвычаіліся да яго: гэты працэс найперш ахапіў гарады, а сяляне як падаўляючая большасць насельніцтва яшчэ даволі працяглы час спа-вядала веру сваіх продкаў. Так, у эпічным творы «Слова пра паход Ігаравы», датаваным ХІ-ХІІ стст., часта згадваюцца паганскія багі.

У выніку хрысціянізацыі важнейшым здабыткам насельніцтва Кіеўскай Русі стала распаўсюджанне «слова боскага», напісанага на сла-вянскай мове балгарскімі манахамі Кірылам (827-869) і Мяфодзіем (815-885). Акрамя рэлігійных кніг, упрыгожаных адмысловымі літа-рамі і мініяцюрамі, сталі з’яўляцца летапісы, у якіх асвятляліся міну-лыя і бягучыя («из лета в лето») падзеі. У іх ліку «Аповесць мінулых гадоў» (пачатак ХІІ ст.), Іпацьеўскі летапіс (ХІІ-ХІІІ стст.) і інш.

Цэнтрамі пісьменства і адукацыі з’яўляліся манастыры і цэрквы. Менавіта пры іх узніклі першыя школы і сховішчы кніг. Статус хры-сціянства як дзяржаўнай рэлігіі абавязаў яе іерархаў клапаціцца аб падрыхтоўцы адукаваных кадраў не толькі для сваёй патрэбы, а і для княскага двара. Не менш важную ролю адыгрывалі летапісцы і пе-ракладчыкі, прапаведнікі і настаўнікі разам са «словам божым» пра-пагандавалі маральныя і эстэтычныя ўзоры, стымулявалі цягу людзей да адукацыі, фарміравалі агульнаславянскія духоўныя каштоўнасці.

У ліку самых славутых прадстаўнікоў хрысціянскай асветы і аду-кацыі на Беларусі – Еўфрасіння Полацкая (1110-1173 гг.). Дачка князя Георгія і ўнучка Ўсяслава Чарадзея, Прадслава, прыняўшы пострыг і імя Еўфрасіння, прысвяціла сябе служэнню богу і людзям. Яна пра-цавала над збіраннем, перакладамі грэчаскіх рэлігійных твораў і зай-малася перапісваннем кніг, якія разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межамі. Пры манастырах яна адкрыла дзве школы, (у тым ліку адну для дзяўчынак), дзе, акрамя пачатковых ведаў, дзеці знаёміліся з прыродазнаўствам, медыцынай, рыторыкай, (асобныя з іх) паэтыкай, вывучалі стараславянскую, грэчаскую і лацінскую мовы.

У 1161 г. па заказу Еўфрасінні полацкі майстра Лазар Богша зра-біў крыж, які да гэтага часу лічыцца не толькі шэдэўрам старажытнага мастацтва, але і духоўным сімвалам праваслаўных вернікаў Беларусі.

Другім славутым асветнікам з’яўляецца Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 гг.). Напісаныя ім «Словы» (павучэнні) прынеслі яму славу прапаведніка. На гэтай ніве ён праславіўся яшчэ больш і набыў прозвішча «Златавуста», калі ў 1161 г. стаў тураўскім епіскапам.

Выдатным царкоўна-палітычным дзеячам, мысліцелем і асветнікам свайго часу быў Клімент Смаляціч (? – пасля 1164 г.). Ён сам набыў высокую адукацыю і прапаведаваў прыярытэт духоўных каш-тоўнасцей над матэрыяльнымі.

У ліку дасягненняў усходнеславянскіх літаратараў – мастацкі твор «Слова пра паход Ігаравы», дзе адбіліся сапраўдныя гістарычныя падзеі. Твор прасякнуты ідэямі братэрства славян, любові да Радзімы.

З’яўленне рукапісных кніг стымулявала распаўсюджанне пісь-менства. У ліку матэрыяльных доказаў ранняга яго існавання на Бела-русі, з’яўляецца полацкая пячатка Х ст., надпісы на Барысавым і Раг-валодавым камянях. Аб тым жа сведчаць знойдзеныя тагачасныя пры-стасаванні для пісьма – пісалы; лісты, напісаныя на бярозавай кары – «берасцяныя граматы». У ліку асоб, якія валодалі пісьменствам, былі не толькі святары, а і свецкая знаць, купцы і рамеснікі.

Вызначальны ўплыў  хрысціянства на духоўнае жыццё жыхароў  Беларусі ўвасобіўся ў архітэктуры. Разам з драўлянымі храмамі ў ХІ-ХІІ стст. з’явіліся мураваныя, выкананыя мясцовымі дойлідамі ў ві-зантыйскім стылі, у Полацку (сабор Св. Сафіі, Барысаглебскі мана-стыр, Спаса-Еўфрасінеўская царква), Віцебску (Благавешчанская цар-ква), Гародні (Каложская царква, Ніжні храм). Па сваім прызначэнні храмы з’яўляліся не толькі культавымі пабудовамі а сховішчамі кніг, майстэрнямі па іх пераспісцы, памяшканнямі для навучання дзяцей. Пад час нападу ворага храмы маглі паслужыць абарончымі аб’ектамі.

Рэлігійная тэматыка знайшла яскравае ўвасабленне ў  манументальным (фрэскі) і дэкаратыўным мастацтве, іканапісе. Хрысціянская сімволіка  сталі выцясняць язычніцкія амулеты  і талісманы. Высокага развіцця дасягнула  кніжная мініяцюра – выкананыя  рознакаляровымі фарбамі малюнкі, заглаўныя літары, арнаменты. Усе  пісьмовыя кры-ніцы ХІ-ХІІІ стст. –  летапісы, павучэнні, казанні, летапісы, мастацкая літаратура ўвабралі ў  сабе надзённыя духоўныя і сацыяльныя праб-лемы, якія хвалявалі грамадства Кіеўскай Русі.  

6. Развіццё духоўнай  культуры беларускіх  зямель у ВКЛ  і яго асаблівасці.  Ідэі еўрапейскага  Рэнесансу і выбітныя  дзеячы беларускага  Адраджэння

Устойлівыя сацыяльная структура і палітычны лад, панаванне  беларускай мовы як дзяржаўнай і іншыя  фактары абумовілі фарміра-ванне ў ХІV-ХVІ стст. новай этнічнай супольнасці – беларускай на-роднасці. Адным са стваральных кампанентаў гэтага працэсу з’явілася развіццё нацыянальнай культуры. Яе матэрыяльная складаючая ўвасо-білася ва ўдасканаленні прылад працы, павелічэнні рамесных спецыя-лізацый, вырабе новай прадукцыі (кафля, шкло, папера), утварэнні цэ-хавай сістэмы, з’яўленні новага тыпу паселішчаў (мястэчка) паляп-шэнні планіроўкі і ўмацаванні гарадоў і інш.

Духоўная культура беларускіх зямель з моманту іх уваходжання  ў склад ВКЛ абапіралася на ўсходнеславянскую традыцыю, што  адбі-лася ў фальклоры (быліны, паданні, казкі), народных святах (Каляды, Купалле) і забавах. Нягледзячы на процідзеянне царквы, усе здабыткі народнай творчасці перадаваліся з пакалення ў пакаленне, узбагача-ліся новымі творамі, фарміруючы нацыянальны характар народа і яго літаратурную мову.

Пад уздзеяннем сацыяльна-эканамічных, палітычных, культур-ных  і іншых фактараў мова новай духоўнай літаратуры паступова адыходзіла ад царкоўна-славянскіх узораў. Так, «Сказанне  аб літоў -скіх пакутніках» (XIV ст.) было напісана на мове, зразумелай боль-шасці насельніцтва. У значнай ступені гэта знайшло ўвасабленне ў ле-тапісных творах – «Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх» (20-я гады XV ст.), а таксама беларуска-літоўскі летапіс (1446 года), «Хроніка Вялі-кага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца». Усе яны напоўнены апісаннем шматлікіх ратных падзей, прасякнуты гонарам за сваю дзяржаву і яе князёў. Такім чынам, разнастайныя падзеі з гіс-торыі ВКЛ і яго народа закладалі падмурак нацыянальнай літаратуры.

Далейшае яе развіццё звязана з пачаткам новага этапа ў развіцці заходнееўрапейскай культуры – эпохі Адраджэння (Рэнесансу), якая канцэнтравалася не на богу, а на чалавеку як самадастатковай істоце з уласцівымі яму свабодай, духоўнай і фізічнай прыгажосцю, ствараль-най дзейнасцю. Да гэтага часу (канец ХV-пачатак ХVІ стст.) у ВКЛ, найперш у гарадах і мястэчках, дзе існавала магдэбургскае права, так-сама ўзніклі перадумовы для распаўсюджання гуманістычных ідэй. Адным з першых іх прыхільнікаў і прапагандыстаў быў Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1550), выхадзец з Полацка, выпускнік Кра-каўскага і Падуанскага ўніверсітэтаў, бакалаўр свабодных навук і док-тар медыцыны. У 1517 г. у Празе выйшла з друку «Библия руска, вы-ложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Мэтай сваёй працы ён бачыў не толькі ўмацаванне ў «людей посполитых» хрыс-ціянскай веры і маралі, але і іх «научение». Таму ж спрыялі прадмовы, сказанні і пасляслоўі, народны каляндар – «Малая падарожная кніжы-ца са Святцамі і Пасхаліяй», выдадзеныя ў Вільні, у якіх аўтар выявіў свае перадавыя філасофскія, маральна-этычныя погляды.

Выдавецкая дзейнасць  Скарыны значна наблізіла кнігу да чытача як па яе кошту, так і па даступнасці зместу. Характэрна і тое, што на-друкаваная ім Біблія з’явілася на мове, зразумелай усім усходнім сла-вянам. Яго подзвіг як грамадзяніна і гуманіста заключаўся і ў тым, што ён падрываў манаполію царквы на распаўсюджанне слова боска- га, праз свае кнігі даваў магчымасць простым людзям самастойна далучыцца да духоўных і свецкіх каштоўнасцей.

Новыя, уласцівыя  эпосе Адраджэння гуманістычныя рысы, знай-шлі ўвасабленне ў творах выдатнага беларускага паэта Міколы Гу-соўскага (каля 1480 – пасля 1533). Напісаная ім у Рыме на лацінскай мове паэма «Песня пра зубра» і выдадзеная ў Кракаве (1523), яна ха-рактарызуе аўтара як патрыёта і прыхільніка мірнага, стваральнага жыцця народа ВКЛ на чале з моцным і мудрым князем. На думку аў-тара, зубр як сімвал гэтага народа велікадушна ставіцца да ўсіх, хто не нясе яму шкоды, і бывае бязлітасным, калі яму пагражае небяспека.

У 1529 г. быў прыняты  і пачаў дзейнічаць Літоўскі Статут, які з’яўляўся не толькі зводам тагачасных законаў, але і ўзорам палітыч-най і прававой культуры. Ідэя Статута аб вяршэнстве закона для ўсіх – выводзіла яе аўтараў у ранг мысліцеляў сусветнага маштабу.

Барацьбе супраць  усеўладдзя каталіцкай царквы адпавядала твор-часць Сымона Буднага (каля 1530 – ?) выпускніка Кракаўскага ўнівер-сітэта, заснавальніка друкарняў у Нясвіжы (1562), (разам з Я. Кішкам) і Лоску. Як прадстаўнік пратэстанцкай плыні, ён выдаў асновы рэфар-мацыйнага вучэння на беларускай мове «Катэхізіс», творы «Пра ап-раўданне грэшнага чалавека перад Богам» і пераклад Новага Запавету (1574). С. Буднаму належаць палемічныя трактаты ў абарону вяршэн-ства закона, верацярпімасці, асветы народа, роднай мовы.

Творчасць Васіля Цяпінскага (Амельяновіча) (каля 1540–?) як ас-ветніка, пісьменніка і кнігавыдаўца таксама звязана з часам Рэфарма-цыі на Беларусі. Яму належыць першы пераклад і выданне на бела-рускую мову Евангелля ва ўласнай друкарні. Як шчыры патрыёт сваёй зямлі, В. Цяпінскі выступаў за выкарыстанне роднай мовы ў набажэн-стве, навуцы, літаратуры, за навучанне на ёй дзяцей і г. д.

Пад уздзеяннем ідэй Рэнесансу і Рэфармацыі, а  таксама асветнікаў-гуманістаў, стан адукацыі ў ВКЛ істотна палепшыўся. У параў-нанні з ХІІІ-ХV ст., калі пераважалі манастырскія, царкоўныя і пры-ватныя (пры маёнтках буйных феадалаў) школы, іх павялічылася, а па змесце яны набылі пераважна свецкі характар.

Адметнай асаблівасцю  адукацыйных устаноў ВКЛ ХVІ  ст. зрабі-лася перавага ў іх так званых брацкіх (адкрытых пад дабрачынных аб’яднанняў – «брацтваў») школ, дзе на працягу 3-5 год навучаліся дзеці розных саслоўяў, як правіла, пратэстанцкага і праваслаўнага веравызнання. Кожная школа мела свае статут, змест і арганізацыю навучання. Пасля набыцця пачатковай адукацыі дзеці мусілі вувучаць «сем вольных навук» – «трывіўма» (граматыка, рыторыка, дыялекты-ка) і «квадрывіўма» (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка). У пратэстанцкіх школах выкладаліся багаслоўе і царкоўныя спевы, ла-цінская, грэчаская і родная мова, рыторыка, гісторыя, матэматыка. Выкарыстоўвалася групавая або класная ўрочная сістэма, у якой існа-ваў катэхізісны метад навучання, пабудаваны на пытаннях і адказах.

Информация о работе Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча