Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі – выдатныя дзеячы беларускай культуры

Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Октября 2012 в 22:06, реферат

Описание работы

Мэты:
1. Прасачыць жыццёвы шлях асветникаў.
2. Высвятліць, дзе знаходзіцца шасціканечны крыж Ефрасінні Полацкай.
3. Якія малітвы былі напісаны гэтымі людзьмі.
Задачы:
1) Апісаць жыццёвы шлях Кірылы Тураўскага і Ефрасінні Полацкай.
2) Адследзіць лёс Крыжа Ефрасінні Полацкай.
3) Зрабіць вывад аб выніках культурнай дзейнасці дачкі Усяслава.
4) Зрабіць вывад аб значнасці “Слоў” Кірылы Тураўскага і іх ўплыў на тагачаснае жыццё

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………………………...2-4
1) Жыццё Ефрасінні Полацкай…………………………………………………....5-7
2) Крыж Ефрасінні Полацкай. Грамадская дзейнасць. ……………...............8-13
3) Грамадскае жыццё і культурная спадчына К.Тураўскага………………14-18
Заключэнне………………………………………………………………………..18-19
Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………………….......

Работа содержит 1 файл

Рэферат.docx

— 62.48 Кб (Скачать)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ

 

Кафедра эканамічнай гісторыі

 

 

 

Рэферат

    па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі

на тэму: «Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі – выдатныя дзеячы беларускай культуры»

 

 

Студэнт                                                                                                                          ФМЭА, 1-й курс, ДАЭ-1                         _________________         Д. А. Пыск                                                                                                              

                                     19.11.2011

Праверыў                                                                         

доктар 

гістарычных навук,                             _________________        А. М. Сасім

прафессар                                                                                     

 

 

 

 

Мінск 2011

Змест

 

 

Уводзіны……………………………………………………………………………...2-4

  1. Жыццё Ефрасінні Полацкай…………………………………………………....5-7
  2. Крыж Ефрасінні Полацкай. Грамадская дзейнасць. ……………...............8-13
  3. Грамадскае жыццё і культурная спадчына К.Тураўскага………………14-18

Заключэнне………………………………………………………………………..18-19

Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………………….......20

 

 

 

Уводзіны

У гісторыі беларускай асветы многа імён. Кожнае з іх зрабіла  ўнікальны ўнёсак у літаратурнае і культурнае багацце краіны .Усе гэтыя асветнікі узбагачалі культурную скарбніцу беларускага народа. І аўтар хоча верыць, што беларусы помняць гэтыя імёны.

Але калі пачынаеш успамінаць пра беларускую асвету, то нельга не назваць  два імені: Ефрасіння  Полацкая і Кірыла Тураўскі.  Бо ,па думках аўтара, менавіта з іх пачалася беларуская асвета. Мэтай жыцця гэтых двух чалавек было данесці да тагачасных беларусаў ( і не толькі) агульначалавечыя маральныя цэннасці і веру у Бога. Іх жыццёвы шлях і творчасць былі непарыўна звязаны з рэлігіей і дабром, што яны неслі для людзей.

Тэма «Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі – выдатныя дзеячы беларускай культуры» з’яўляецца актуальнай і ў наш час, бо беларускае  грамадства заўсёды цікавіцца аб гісторыі беларусі, асабліва пра яе знакамітых людзей. Гэты реферат можа быць карысным для усіх, хто жадае знайсці для сябе новую інфармацыю аб нашай краіне або проста цікавіцца гісторыей.

 

У гэтай рабоце я паспрабую  раскрыць наступныя мэты і задачы:

Мэты:

  1. Прасачыць жыццёвы шлях асветникаў.
  2. Высвятліць, дзе знаходзіцца шасціканечны крыж Ефрасінні Полацкай.
  3. Якія малітвы былі напісаны гэтымі людзьмі.

Задачы:

  1. Апісаць жыццёвы шлях Кірылы Тураўскага і Ефрасінні Полацкай.
  2. Адследзіць лёс Крыжа Ефрасінні Полацкай.
  3. Зрабіць вывад аб выніках культурнай дзейнасці дачкі Усяслава.
  4. Зрабіць вывад аб значнасці “Слоў” Кірылы Тураўскага і іх ўплыў на тагачаснае жыццё

 

Высвятліць усё вышэйсказанае  і вырашыць задачы нам дапамогуць скарыстаныя крыніцы. Найболей досыць распавесці  пра грамадска-культурнае жыццё Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага нам дапамагло "Жыццё" кожнага з іх, а дакладней кнігі, напісаныя на аснове гэтых крыніц. Пры напісанні дадзенага рэферата была скарыстана такая літаратура, як "Таямніцы полацкай гісторыі", аўтарам якой з'яўляецца В.А.Арлоў. Гэта кніга распавядае нам пра землі Полацку, пра усе цяжасці, якія прыйшлося перажыць беларускаму народу ў сувязі са шматлікімі нашэсцямі. Таксама аўтар не забывае і пра герояў Полацкіх земляў. Асобная частка тут прысвечана Еўфрасінні Полацкай, варта адзначыць, што гэта частка з'яўляецца самы вялікі ў дадзенай крыніцы. Аўтар распавядае пра жыццё вялебнай, пра яе подзвігі. Менавіта гэтай вялікай падзвіжніцы прысвечаны наступная скарыстаная крыніца, а менавіта "Вялебная Еўфрасіння Полацкая", аўтарам якога з'яўляецца А.Млынароў пад рэдакцыяй Г.Сытенко. У гэтай кнізе скарыстаны не толькі жыццяпіс Еўфрасінні, але і шмат цікавых фактаў грамадскай дзейнасці, якія пацвярджаюцца ілюстрацыямі і ўстаўкамі з "Жыцця" Еўфрасінні Полацкай. Яшчэ адна кніжная крыніца - "Слава табе, святое святло вялебнай Еўфрасінні Полацкай!", аўтарам якой з'яўляецца Л.М.Бирюкова, - дапамагае нам боле сапраўды аднавіць паслядоўнасць падзей і карціну адбывалага.

 Што да філасофскіх  поглядаў на жыццё як Еўфрасінні  Полацкай, так і Кірылы Тураўскага, то ў дадзеным выпадку была  скарыстана такая кніга, як "Філасофская  думка Беларусі", аўтарам якой  з'яўляецца А.А.Казёл. Тут аўтар дае характарыстыку працам беларускіх дзеячаў з пункту гледжання філасофіі. Гэта крыніца дае звесткі пра ўсіх якія праславіліся дзеячаў нашай краіны.

Дзякуючы дадзенай літаратуры мы змаглі прасачыць жыццёвую сцежку Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага і прааналізаваць іх культурную спадчыну.

 

Жыццё Ефрасінні Полацкай.

Першым  вялікім дзеячам духоўнай культуры, хрысціянскага веравучэння, дасягненняў еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі на беларускай зямлі стала полацкая князёўна Прадслава, унучка Ўсяслава Чарадзея, вядомая як Ефрасіння Полацкая.

Па дзіўнай  іроніі лёсу, жыццё і дзейнасць  гэтай жанчыны прадстаюць перад  намі не вельмі дакладна. Адзінаю крыніцаю, што даносіць да нас Ефрасінні  Полацкай з’яўляецца аўтабіяграфічная аповесць “Жыцція” і смерці святой і блажэннай найпадобнай  Ефрасінні.

Кагда нарадзілася  Ефрасіння Полацкая дакладна невядома. У адной беларускай энцыклапедыі напісана каля 1120г. , у іншай –  каля 1110, але дзве гэтыя даты вельмі прыблізныя. З самага дзяцінства княжна слухала гісторыі пра свайго дзеда  Усеслава Чарадзея, пра Рагнеду і  другіх слаўных продкаў, што заставілі  свой след ў полацкай гісторыі. Пра  ніх ёй расказвалі настаўнікі –  адукаваныя манахі, нанятыя яе бацькам. Падручнікамі Ефрасінне служылі Святое Пісанне, жыція святых… [3,з.71]

Наука давалася Прадславе лягчэй, чым яе аднагодкам. Дачка князя  з дзяцінства вылучалася каханнем да кніг. У бацькоўскай хаце , акрамя царкоўных кніг, яны чытала «Изборники» - выслоўі і афарызмы,  «Александрию» - пераведзены з грэчэскай мовы раман аб подзівігах Аляксандра Македонскага і вялікае мноства іншых кніг.  Прахадзілі годы, а дзяўчына пачынала чытаць усё больш і больш глубокія творы. Але дзяцінства княжны праходзіла не толькі з кнігамі у бацькоўскім цераме. Яе прыцягівалі гаманлівыя ярмаркі, таржышчы, выступленні скамарохаў.  Ад сваіх нянек, Прадслава узнавала рэлігію сваіх продкаў: звычаі і традыціі паганства (у той час на Полаччыне яшчэ існавала дваяверства).

Час ляцеў… Кагда  Ефрасінне стала 12 гадоў, яе бацькі пачалі думаць аб яе замужжы . Тым болей, што слава а прыгажосці і уме  Прадславы разлецелася па многі  княствам, у Полацк зачасцілі сваты. Бацькі Прадславы вырашылі аддаць дачку  за нейкага багатага ўладара. Але, мусіць, гэта быў чалавек сталага узросту, што не абудзіла ў дзяўчынкі кахання  [5,з.11]

Пасля гэтай размовы  Прадслава прыходзіць у манастыр.  Яе цётка, удава князя Рамана Усяслававіча, што была і ім ігуменняй  рукамі ўспляснула ад нечаканасці. Яна не захацела стрыгчы яе у манахіні. Утрапенная нечаканым жаданнем дзяўчынкі яна, змахнуўшы слязу,  так сказала  ёй : “Чадо моё! Како могу се сотворити ? Отец твой, уведав,  со всяцеле гневом возложить вред на голову мою. А еще юна еси возрастом. Не можешь понести тяготы мнишеского житиа. И како можеши оставить княжение и славу мира сего? “[5,з.12]

Але Прадслава  не адступаецца ад свайго жадання. Тайна  ад бацькоў яна ідзе у манастыр і прымае пострыг і новае імя  – Ефрасіння (ад грэчаскага “эфрасіна” – радасць) . Па думках даследчыка жыція  Аляксея Мельнікава пострыг адбыўся 25 верасня, калі царква адзначае дзень  святой Ефрасінні Александрыйскай.

У манастыры Ефрасіння  знаёміцца  больш паглыблена з  хрысціянскім вучэннем , шмат чытае. Яе увагу прыцягваюць кнігі аб прычынах барацьбы дабра і зла, аб адносінах  паміж людзьмі і другія філасофскія пытанні.Таксама можно сцвярджаць, што Ефрасіння  пазнаёмілася з творамі  Івана Златавуста, бо яна разважала над яго вучэннем аб градзе зямным і градзе нябесным, свецкай ўладзе і ўладзе боскай. 

Праз нядоўгі час Прадслава палучыла дазвол ад полацкага епіскапа Іллі на перасяленне ў  келлю-галубніцу Сафіі дзе  яна пачала перапісываць кнігі, якія  хутчэй за ўсё прыхадзілі ёй з Візантыі.

 Але Ефрасінне  было наканавана яшчэ адно  высокае служэнне. Адпаведна “Жыцію”, Ефрасіння убачыла сон, дзе анёл паказаў ёй месца для пабудавання новай царквы, полацкі епіскап убачыў гэты сон у той жа дзень, што і Ефрасіння.На вызначаным месцы Ефрасіння заклала на свае уласныя сродкі  жаночы манастыр. Гэта гістарычная падзея адбылася не пазней 1128 года, калі памер полацкі князь Барыс Усяслававіч, што горача падтрымліваў Ефрасінню ў яе духоўных памкненнях[5,з.13]. Крухы пазней на свое сберажэнні яна заснаваля яшчэ адзін манастыр,  але ён быў ужо мужчынскім.

Для гэтых манастыроў Ефрасіння напісала статуты  Адна з маладых спадвіжніц Ефрасінні  стварыла майстэрні па перапісванні кніг і іканапісу. Потым Ефрасіння  стварае пры манастыры школу, дзе моладзь навучаецца гісторыі, медыцыне,  мовам і іншым навукам.  Праз некалькі гадоў Ефрасіння стала ігуменняй  Спасаўскага манастыра спалучала з клопатамі дойлідства: старая драўляная царква ўже не умяшчала усіх жадаючых памаліцца, -  і Ефрасіння вырашыла побудаваць новую царкву. Яе дойлідам быў Іаан, кіраўнік арцелі мастакоў. У жыціі адзначаецца, што Ефрасіння  і залажылы “церковь камену святого Спаса. От пачатка и достроена за 30 недель”. У 1161 гаду быў зроблены па заказу Ефрасінні крыж майстарам-ювелірам Лазарам Богшай. Стаўшы ігуменняй Прадслава  магла істотна ўплываць на тагачасную палітыку. У “Жыцці” няма інфармацыі пра яе міратворчаскаю дзейнасць , але ўсюды шлі войны (быў час феадальнай раздробленасці) , і можна зрабіць вывад, што Ефрасіння актыўна пачала ўплываць на палітыку княства. Таму, узгадваючы палітычныя падзеі таго часу, можна сцвярджаць,, што выгнанне палачанамі неугоднага ім Святаполка Мціслававіча, прысланага на княжаніе ў Полацк і абвяшчэнне князем Васільку Святаслававіча адбылося не без уплыву магутнай ігуменні [5,з.15].

Падначаліушы  усё сваё жыццё і служэнне богу, Ефрасіння вырашыла ажыццявіць  у 1167 годзе паломніцтва ў Святую Зямлю. У далёкую дарогу разам  зёй адправіліся брат  Давыд  і Еўпраскія. У красавіку 1167 года паломнікі  дасягнулі ерусалімскіх мясцін. Ігуменія тры дня наведвала труну  Гасподню, усклала на яе свое дары і ў шчырай малітве прасіла Усявышняга, каб ён падараваў ёй збаўленне ад зямных клопат. Неўзабаве Ефрасінню напаткала хвароба. На  24 дзень хваробы яна аддала сваю душу Богу. Давыд і Еўпраскія пахавалі Ефрасінню і вярнуліся ў Полацк, прынесшы палачанам смутную вестку[5,з.15]. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што Ефрасіння Полацкая залажыла духоўны фундамент для рэлігіі. Гэтая жанчына спрабавала данесці яркі прамень рэлігіі і асветы да кожнага чалавека, прынесці мір у той час, калі паўсюду была вайна. І стала першай жанчынай у Беларусі, якую кананізавалі. Дзейнасць Ефрасінні Полацкай - яркі след кардынальных духоўных зрухаў, што адбываліся ў культурна-грамадскім жыцці Полацкага княства на працягу XII у., калі закладваўся і ўмацоўваўся падмурак новага светапогляда, ствараліся перадумовы развіцця індывіда як непаўторнай асобы, сцвярджэнні высокіх духоўнасці і маральнасці чалавека.

 

Крыж Ефрасінні Полацкай.Грамадская дзейнасць.

У папярэднім пункйе плана  мы разгледзелі жыцце Ефрасінні  Полацкай, цяпер жа мы паспрабуем прааналізаваць яе грамадскую дзейнасць. Аўтар лічыць, што пачаткам грамадскай дзейнасці Прадславы можна лічыць тот мамент, калі яна пераехала ў Сафійскі сабор і пачала перапісваць кнігі.

Там у келлі-галубніцы, як паведамляе "Жыццё", яна "нача книгы писати сваімі рукамі" [3, з.79].

Арганізацыя і апека манастырскай школы, перапісванне кніг, маленне-чытанне  “денно і нощно” - становяцца асноўнымі заняткамі маладой Ефрасінні.

В.А. Арлоў, даследнік гісторыі старажытнага Полацкага княства, лічыць, што ў Еўропе XII у. не знайсці іншай такой жанчыны, якая па адукаванасці і працам на ніве асветы свайго народа змагла б параўнацца з Еўфрасінняй [1, з.19].

Адукаванасць сама па сабе, безумоўна, не была самамэтай Еўфрасінні. Навучанне грамаце і перапісванне кніг, пераклад іх на родную мову лічыліся вышэйшым хрысціянскім і чалавечым подзвігам.

Такім чынам, Еўфрасіння пачала перапісваць кнігі. Працэс ліста  быў тады надзвычай  складаным  і павольным (за дзень можна было скапіяваць толькі чатыры-пяць старонак). Пісалі на пергаменце статутам - буйным і прамым, без нахілу, почыркам, у  якім кожная літара адлучалася ад суседняй (злучны ліст з'яўляецца толькі ў XV павеку). Каб тэкст хутчэй высыхаў, яго  прысыпалі пяском. Чарнілы рабілі з адмысловых арэхаў, з адвара дубовай  ці альховай кары, з іржы, вішнёвага  клею. Перапісчыку мала добра ведаць грамату - неабходны былі мастацкія  здольнасці, бо пачатковыя літары і  назвы частак трэба ўпрыгожваць  жывёльным або раслінным арнаментам.

Гэта была нялёгкая фізічная праца, і ім займаліся толькі мужчыны. Перапісчык часта пісаў не на стале, а на далоні левай рукі, якая ўпіралася  локцем у калена. І так - доўгія гадзіны, напружваючы зрок, не дазваляючы руцэ здрыгануцца. Ужо тое, што за такую цяжкую справу ўзялася маладая жанчына, было подзвігам. Праца перапісчыкаў шанаваўся так высока, што царква абяцала ім адпушчэнне шматлікіх грахоў.

Якія ж кнігі ад зараніцы да першай вячэрняй зоркі перапісвала  Еўфрасіння ў сафійскай галубніцы? Святое Пісанне і сачыненні бацькоў царквы, патэрыкі і жыцці. Пяро падзвіжніцы выводзіла радкі візантыйскіх харонік і Полацкага летапісу, папулярных тады складанак афарызмаў. Яна пісала ўласныя творы - малітвы, павучанні, а яшчэ перакладала з грэцкага і з латыні, падтрымлівала перапіску з Візантыяй, а магчыма, і са сваімі суайчыннікамі і братамі па духу Кліментам Смалятічам і Кірылам Тураўскім. Частка гэтых кніг ішла на продаж, а выгандлёваныя грошы па просьбе Еўфрасінні раздавалі бедным. Перапісвала Ефрасіння і знакаміты “Шестоднев” , дзе, нароўні з традыцыйнай рэлігійнай трактоўкай свету, даваліся і свецкія веды.

Информация о работе Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі – выдатныя дзеячы беларускай культуры