Беларускі нацыяналізм

Автор: Пользователь скрыл имя, 24 Января 2012 в 19:20, контрольная работа

Описание работы

Беларускі нацыяналізм - гэта вызвольны, аб'яднаўчы грамадзка-палітычны рух, які на аснове яднаньня ў суцэльны фронт усіх паборнікаў дзяржаўнай самастойнасьці мабілізуе найшырэйшыя народныя масы да барацьбы за волю народа й чалавека, за нацыянальную, палітычную ды сацыяльную справядлівасьць, за аднаўленьне на беларускіх этнічных землях Беларускай Незалежнай Нацыянальнай Дзяржавы - адзінага гаранта існаваньня й працьвітаньня нацыі.

Работа содержит 1 файл

Беларускі нацыяналізм.doc

— 128.50 Кб (Скачать)

24 сьнежня 1942 г. - арышт фашыстамі ў Менску а. В.Гадлеўскага. Неўзабаве ён быў закатаваны гэстапаўцамі, так і не выдаўшы таямніцаў беларускай кансьпірацыі.

21-22 лістапада  1943 г. - ў Жытомірскіх лясах адбылася  нелегальная канферэнцыя "паняволеных  Масквой народаў", на якой быў утвораны Нацыянальны камітэт паняволеных народаў для каардынацыі іх "рэвалюцыйнай барацьбы", прынятая палітычная плятформа й маніфэст. На канфэрэнцыі прысутнічалі два дэлегаты ад Беларускай Незалежніцкай Партыі.

чэрвень 1944 г. - падрыхтоўка беларускімі нацыяналістамі антыфашыстоўскага паўстаньня ў Менску. Ягонай мэтай было абвяшчэньне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. У апошні момант, па шэрагу прычын, паўстаньне было адменена.

25 верасьня 1944 г. - нарада Цэнтральнага Камітэту Беларускай Незалежніцкай Партыі ў Бэрліне. Міхал Вітушка й Усевалад Родзька атрымалі заданьне вярнуцца ў Беларусь для арганізацыі антыбальшавіцкай барацьбы, а Дзімітры Касмовіч быў прызначаны кіраўніком Замежнага Сэктару БНП.

красавік 1945 г. - у Бэрліне прайшла нелегальная канферэнцыя Беларускай Незалежніцкай Партыі. Старшыня ЦК БНП Усевалад Родзька прапанаваў перайменаваць партыю ў Беларускую Вайсковую Арганізацыю. Было вырашана перакінуць вайсковы актыў у Беларусь для арганізацыі антыбальшавіцкай партызанкі, тэрмін дзеяньня якой абмежавалі 5 гадамі.

1946 г. - у Беларусі прайшла нарада  кіраўніцтва беларускага партызанскага  руху. У сувязі з аб'ектыўнымі  прычынамі (недахопам амуніцыі, харчоў  ды інш.) было пастаноўлена партызанскія  аддзелы расфарміраваць на невялікія мясцовыя групы ад 3 да 10 чалавек. Пасьля гэтага акцыі праводзіліся толькі падчас савецкіх палітычных кампаніяў і сьвятаў, рабіліся напады на невялікія аддзелы МВД.

1946 г. - заснаваньне ў Беларусі падпольнай  нацыяналістычнай арганізацыі "Саюз Змаганьня за Незалежнасьць Беларусі", на чале якой стаяў камандзір партызанскага аддзелу Іван Раманчук ("Ястраб").

30 верасьня 1946 г. - ў Заходняй Нямеччыне адбылася  ІІІ канфэрэнцыя БНП. На ёй  была дадзена ацэнка міжнароднага  палітычнага становішча, прааналізавана дзейнасьць партыі на Бацькаўшчыне і на эміграцыі. Адзначаўся "сталы рост БНП на Бацькаўшчыне" і вялікі яе ўплыў на партызанку й падпольле.

1947 г. - прайшла чарговая нарада кіраўніцтва  беларускага партызанскага руху. На ёй была прынята пастанова "ашчаджаць людзей і народнае багацьце, устрымацца ад непатрэбнага дражненьня савецкіх уладаў. Партызаншчынай ня вызваліш народу ані краіны, а трэба чакаць вайны і тады дзеіць..."

кастрычнік 1948 г. - няўдалы замах на Сталіна, арганізаваны беларускімі партызанамі ў кастрычніку 1948 г.

7 лістапада  1948 г. - трагічная гібель у Заходняй  Нямеччыне вялікага беларускага  нацыяналіста-рэвалюцыянера, сябра  Замежнага Сэктару БНП Хведара  Ільяшэвіча.

15 траўня 1950 г. - у Заходняй Нямеччыне быў  заключаны тайны дагавор паміж Беларускай Цэнтральнай Радай і Ўкраінскай Нацыянальнай Радай. Абодва бакі імкнуліся да "з'актывізаваньня вызвольна-рэвалюцыйнае барацьбы супроць расейска-бальшавіцкага акупанта, дзейнічаць супольнымі сіламі абедзьвёх нацыяў". У адпаведнасьці з дагаворам, мусіў паўстаць "каардынацыйны камітэт" і "супольны рэвалюцыйны штаб", складзены з прадстаўнікоў БЦР і УНР. Аперацыйнае кіраўніцтва штабам было ўскладзена на каманданта Ўкраінскай Нацыянальнай Гвардыі атамана Бульбу-Бараўца. Дагавор быў падпісаны старшынёй Калегіі БЦР Юры Сабалеўскім, атаманам Бульбай-Бараўцом і зацьверджаны прэзыдэнтамі БЦР і УНР Р.Астроўскім і А.Лівіцкім. У створаныя каардынацыйныя ворганы павінны былі ўваходзіць прадстаўнікі "усіх нацыяў, прыймаючых актыўны ўдзел у рэвалюцыйна-вызвольнай барацьбе".

1950 г. - заснаваньне на эміграцыі нацыяналістычнай  вайсковай арганізацыі "Беларускі  Вызвольны Рух".

18 студзеня 1953 г. - у Штутгарце (Заходняя Нямеччына)  прайшла супольная нарада прадстаўнікоў  Беларускага Вызвольнага Руху  і Ўкраінскай Нацыянальнай Гвардыі. Мэтай нарады было "аб'яднаньне вайскова-рэвалюцыйных арганізацыяў ды ўтварэньне супольнага штабу". БВР і УНГ былі аб'яднаныя пад галоўным кіраўніцтвам атамана Тараса Бульбы-Бараўца. Было таксама пастаноўлена зьвярнуцца да іншых, паняволеных бальшавікамі народаў, "далучыцца да гэтай акцыі". Плянавалася стварэньне супольнага штабу "Вызвольна-Рэвалюцыйных сілаў усіх паняволеных народаў Усходняе Эўропы і Сярэдняй Азыі". Ад БВР дакумент нарады падпісаў падпалкоўнік Л.Зарэчны, а ад УНГ - сотнік А.Грыцэнка.

28 сакавіка 1953 г. - бой партызанскага атрада  дэсантніка "Беларускага Вызвольнага  Руху" старэйшага лейтэнанта Сымона  Міхальчука з аддзелам МВД  на Кобрыншчыне, у лесе каля  вёскі Запруды. Падчас яго загінуў  Міхальчук, які прыбыў у Беларусь з Заходняй Нямеччыны ў 1951-52 гг. Перад згаданым боем атрад С.Міхальчука зрабіў напад на савецкі транспарт, праўдападобна, прымеркаваны да 25 сакавіка.

Восень 1956 г. - спыненьне арганізаванага збройнага  супраціву Беларускай Незалежніцкай  Партыі бальшавіцкім акупантам у Беларусі.

23 красавіка  1991 г. - у Штутгарце (Заходняя Нямеччына)  памёр актыўны беларускі нацыяналіст,  генэрал Дзімітры Касмовіч. На  Бацькаўшчыне ў час вайны ён  ствараў беларускія вайсковыя  фармацыі, а на эміграцыі кіраваў  Замежным Сэктарам БНП, Беларускім Вызвольным Фронтам, выдаваў рэвалюцыйны часапіс "Барацьба".

Информация о работе Беларускі нацыяналізм