Автор: Пользователь скрыл имя, 24 Февраля 2013 в 12:58, контрольная работа
Антоній Тызенгаўз (1733 — 1785) — палітычны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, адзін з найбольш таленавітых фінансістаў свайго часу.
Нарадзіўся у сям’і багатага і уплывовага вяльможы Бенядзікта Тызенгаўза.
Адукацыю атрымаў у езуіцкай калегіі у Вільні. Зрабіўшы з 1757—1765 гг. імклівую палітычную кар’еру (ад гродзенскага падстаросты і простага пасла на сейм да кіраўніка Гродзенскага староства, пісара, а потым і надворнага падскарбія Вялікага княства Літоўскага), А. Тызенгаўз пачаў здзяйсняць свой “вялікі мануфактурны план”.
Будучы чалавекам адукаваным і перадавых для свайго часу поглядаў, ён, як і значная частка эліты Рэчы Паспалітай, разумеў, што для спрыяння гаспадарчаму развіццю ў краіне было неабходна правядзенне пэўных палітычных і эканамічных рэформаў, стварэнне законаў у падтрымку эканомікі.
А ўвогуле з даходу сталовых эканомій
за перыяд з 1770 па 1777 г. сума грошай, якая
засталася ў распараджэнні
Сітуацыя, якая ўтварылася, на думку многіх даследчыкаў, не была нечаканай і яе можна было прадбачыць. Але А. Тызенгаўз гэтага не зрабіў, а разам з тым дапусціў у сваёй дзейнасці па стварэнню мануфактур шэраг памылак і промахаў:
Па-першае, была створана занадта вялікая колькасць разнастайных фабрык, якія будаваліся спехам. Гэта было зусім не варта рабіць да таго часу, пакуль раней збудаваныя мануфактуры цвёрда не сталі на ногі. Адно з абвінавачванняў у адрас А. Тызенгаўза на пачатку 80-ых г. ХVІІІ ст. датычыла якраз размаху арганізаванага ім будаўніцтва. Шмат якія з закладзеных будынкаў, так і не былі дабудаваны з прычыны недахопу фінансаў і хутка пачалі руйнавацца [16, ІІІ/279, арк. 8]. Такім чынам, грошы аказаліся, па сутнасці, выкінутымі на вецер.
Па-другое, будаўніцтва ўсіх прадпрыемстваў вялося на пазычаныя грошы, пры гэтым карыстанне крэдытамі было вельмі смелае, нават безадказнае. Сродкі крэдыту выдаткоўваліся не толькі на будаўніцтва непасрэдна мануфактур, з якіх потым разлічвалі атрымаць прыбытак для пагашэння крэдыту, але і на стварэнне розных устаноў навучальнага і культурнага характару, якія ў прынцыпе не маглі даць прыбытку, а для нармальнага функцыянавання патрабавалі далейшых датацый.
Па-трэцяе, аснову асартыменту мануфактурных тавараў складалі прадметы раскошы, якія каштавалі часам даражэй за імпартныя з-за высокіх цэнаў на замежную сыравіну і высокія памеры аплаты працы іншаземных майстроў. Нечуваная рэч, але для забеспячэння належнай сыравінай ювелірнай і залататкацкай мануфактур па вялікіх коштах за мяжой купляліся залатыя і срэбныя манеты. З іх пасля пераплаўкі рабіліся галуны, залатыя і срэбныя ніці, якія, зразумела, былі вельмі дарагія, неканкурэнтназдольныя і не знаходзілі попыту ў краіне.
Па-чацвёртае, няправільная арганізацыя
працы на прадпрыемствах, калі замежным
майстрам плацілі не за колькасць
і якасць прадукцыі, а за час, які
яны былі на працы. Таму, хоць матэрыял
на фабрыках меўся каштоўны, часта
куплены за мяжой, тавары, якія з
яго вырабляліся, былі не зусім якасныя.
Гродзенскія вырабы спрабаваў прапагандаваць
нават сам кароль Станіслаў Аўгуст,
які, каб уласным прыкладам
Натхнёныя каралеўскім прыкладам, кліенткамі гродзенскіх мануфактур сталі прыдворныя дамы, але хутка і яны пачалі вяртаць купленыя ў Гродне тавары назад, дакараючы А. Тызенгаўзу, што выпускаць неякасную прадукцыю – гэта нават непатрыятычна.
Па-пятае, мануфактуры былі заснаваны на фактычна бясплатнай працы каралеўскіх сялян. Магчыма, гэта была своеасаблівая палітыка дзяржаўнага пратэкцыянізму для прамысловасці, якая толькі нараджалася, паколькі такая палітыка выяўляецца не толькі ў падтрымцы самой ідэі тэхнічнага прагрэсу, наданні розных прывілеяў і льгот, але, у першую чаргу, у дзеяннях, якія забяспечваюць канкурэнтаздольнасць тавараў, што выпускаюцца ў краіне. На этапе станаўлення прамысловасці гэта магло быць дасягнута ў тым ліку і за кошт таннасці рабочай сілы.
Такая з’ява не была вынаходніцтвам
Рэчы Паспалітай. У Прусіі і Аўстрыі
з гэтай мэтай у якасці рабочых
на фабрыкі пасылалі жаўнераў і нават
выкарыстоўвалі працу дзяцей [17, с. 84].
Палітыка дзяржаўнага пратэкцыянізму
для станаўлення ўласнай
Аднак, не маючы ніякіх асабістых стымулаў (ні фінансавых, ні падаткавых), каралеўскія сяляне, якія працавалі на гродзенскіх мануфактурах, абсалютна не былі зацікаўленымі ў выніках сваёй працы, што таксама адмоўна адбівалася на якасці прадукцыі.
Па-шостае, не садзейнічала росту зацікаўленасці і навучанне сялянскіх дзяцей (300 хлопчыкаў і 100 дзяўчынак), якія павінны былі папоўніць шэрагі мясцовых рамеснікаў. Сяляне Гродзенскай эканоміі ў сваіх супліках скардзіліся каралю, што іх па загаду надворнага падскарбія “на некалькі дзён да фабрык выпраўляюць” і па гаспадарцы “няма дапамогі, бо сыноў і дачок да фабрык забіраюць” [16, ІІІ/191, арк. 25—26]. Скаргі былі выкліканы тым, што дзяцей забіралі з дому без згоды бацькоў, “аддавалі пад уладу чужаземцаў, якія прыставілі іх да работы незвычайнай, невядомай і ўдвая цяжэйшай” [1, с. 249].
Па-сёмае, недастатковая арганізацыя
сістэмы збыту фабрычных
На гэтую важную памылку ўказвалі А. Тызенгаўзу і прадстаўнікі мануфактур, якія 28 снежня 1779 г. накіравалі яму адмысловы Мемарыял. Там, у прыватнасці, адзначалася, што неабходна грунтоўна клапаціцца пра продаж тавараў, паколькі без гэтага “ніводная фабрыка доўга ўтрымацца не здолее” [3, D-3/XVI, арк. 52]. У якасці бліжэйшых і лепшых рынкаў збыту ў Мемарыяле называліся Курляндскае княства і Семігалія.
Такім чынам, тызенгаўзаўскія мануфактуры
не былі ў стане забяспечыць
Памылкі Тызенгаўза ў арганізацыі і вядзенні вытворчасці ўжо тады былі відавочнымі для спецыялістаў. Так, прускі кароль Фрыдрых ІІ, які падтрымліваў прамысловасць у сваёй краіне, быў вельмі зацікаўлены мануфактурнай дзейнасцю А. Тызенгаўза ў Гродне, але як толькі зразумеў іх “негандлёвы характар”, адразу страціў усялякую цікавасць [11, с. 34].
Як ужо адзначалася, вялікія сродкі неабходны былі і для стварэння навучальных і культурных устаноў, утрымання шпіталя, аптэкі, батанічнага сада, друкарні і г.д. У выніку атрымалася так, што надворны падскарбі літоўскі, які абяцаў фінансавую падтрымку каралю і папаўненне скарбу, сам патрабаваў для сваіх пераўтварэнняў значных капіталаў.
Даследчык унутранай гісторыі Польшчы
другой паловы ХVІІІ ст. польскі гісторык
Т. Корзан лічыў сябе абавязаным напісаць
пра дзейнасць А. Тызенгаўза з
мэтай, каб прыкладу з гэтай асобы
“ніхто ніколі не браў” [1, с. 245]. Назваўшы
планы падскарбія “цудоўнымі і патрыятычнымі”,
Т. Корзан пры гэтым сцвярджаў, што
брацца за выкананне падобных праектаў
з такімі інтэлектуальнымі рэсурсамі,
якімі валодаў А. Тызенгаўз, было
вельмі рызыкоўна (аўтар меў на ўвазе
недахоп у рэфарматара