Антоний Тизенгауз

Автор: Пользователь скрыл имя, 24 Февраля 2013 в 12:58, контрольная работа

Описание работы

Антоній Тызенгаўз (1733 — 1785) — палітычны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, адзін з найбольш таленавітых фінансістаў свайго часу.
Нарадзіўся у сям’і багатага і уплывовага вяльможы Бенядзікта Тызенгаўза.
Адукацыю атрымаў у езуіцкай калегіі у Вільні. Зрабіўшы з 1757—1765 гг. імклівую палітычную кар’еру (ад гродзенскага падстаросты і простага пасла на сейм да кіраўніка Гродзенскага староства, пісара, а потым і надворнага падскарбія Вялікага княства Літоўскага), А. Тызенгаўз пачаў здзяйсняць свой “вялікі мануфактурны план”.
Будучы чалавекам адукаваным і перадавых для свайго часу поглядаў, ён, як і значная частка эліты Рэчы Паспалітай, разумеў, што для спрыяння гаспадарчаму развіццю ў краіне было неабходна правядзенне пэўных палітычных і эканамічных рэформаў, стварэнне законаў у падтрымку эканомікі.

Работа содержит 1 файл

Кантрольная.docx

— 41.78 Кб (Скачать)

Кантрольная

Антоній Тызенгаўз (1733 — 1785) — палітычны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, адзін з найбольш таленавітых фінансістаў свайго часу. 
Нарадзіўся у сям’і багатага і уплывовага вяльможы Бенядзікта Тызенгаўза. 
Адукацыю атрымаў у езуіцкай калегіі у Вільні. Зрабіўшы з 1757—1765 гг. імклівую палітычную кар’еру (ад гродзенскага падстаросты і простага пасла на сейм да кіраўніка Гродзенскага староства, пісара, а потым і надворнага падскарбія Вялікага княства Літоўскага), А. Тызенгаўз пачаў здзяйсняць свой “вялікі мануфактурны план”.  
Будучы чалавекам адукаваным і перадавых для свайго часу поглядаў, ён, як і значная частка эліты Рэчы Паспалітай, разумеў, што для спрыяння гаспадарчаму развіццю ў краіне было неабходна правядзенне пэўных палітычных і эканамічных рэформаў, стварэнне законаў у падтрымку эканомікі. 
А. Тызенгаўз прымаў удзел у выпрацоўцы тэксту Статута “Кампаніі Ваўняных Мануфактур”, якая была створана ў 1766 г. у Варшаве. Акрамя таго, у 1763 г. ён адкрыў невялікую папяровую фабрыку, ткацкія майстэрні, гарбарню ва ўласным маёнтку Паставы (Ашмянскі павет) і меў пэўны вопыт прадпрымальніцкай дзейнасці.  
Гэта былі не простыя мары, а рэальная праграма дзеянняў, паколькі для задуманых пераўтварэнняў надворны падскарбі меў усё неабходнае: уладу, грошы (у тым ліку і ад фінансавых паступленняў, якія сталі вынікам арганізаванай ім аграрнай рэформы), дастатковую колькасць прыхільнікаў і паплечнікаў, а таксама неабмежаваны давер з боку караля - Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Цэнтрам гаспадарчых рэформаў стала рэзідэнцыя адміністратара каралеўскіх эканомій у ВКЛ – г. Гродна і яго прадмесце, вёска Гарадніца. Месца было выбрана невыпадкова. Гродна было ў той час важным эканамічным і адміністрацыйна-палітычным цэнтрам ВКЛ, і, галоўнае, горад ляжаў на вялікім тракце з Варшавы да Пецярбурга і карыстаўся ў тагачасным грамадстве “большай папулярнасцю”, чым усе астатнія каралеўскія гарады ў ВКЛ. Намаганнямі А. Тызенгаўза Гродна стала месцам дзейнасці розных дзяржаўных устаноў: Скарбовай камісіі, Літоўскага трыбунала, Асэсарскага суда. Тут адбываліся і сеймавыя пасяджэнні. У Гарадніцы ў 1760 годзе распачалося добра прадуманае будаўніцтва. Адразу была спланавана адна - даўжынёй у паўтары вярсты - прамая вуліца з гучнай назвай Раскоша (цяпер - вул. Э.Ажэшкі). Адначасова ўзводзіцца карчма, за ёй, паабапал вуліцы, 20 жылых дамоў для запрошаных з-за мяжы майстроў. Пры забудове так званых “басняцкіх дамоў” тут упершыню ў Беларусі былі выкарыстаны новыя метады праектавання і будаўніцтва ў выглядзе тыпавых праектаў і уніфікаваных канструкцыйных прыёмаў. 
Далей, набліжаючыся да старога цэнтра, будаваліся рэстаран, дзве кухні, кузня. Ва ўсходняй частцы Гарадніцы знаходзілася вытворча-жыллёвая зона: майстэрні і мануфактуры, У цэнтры комплексу размяшчалася навучальная зона: школа верхавой язды, медыцынская акадэмія, афіцына садоўніка з дзвюма аранжарэямі, лазарэтны сад, прагулачны сад, сажалка, замест якой пазней зрабілі Швейцарскую даліну на беразе Гараднічанкі, недабудаванай засталася абсерваторыя. 
За 15 гадоў Тызенгаўз узвёў на Гарадніцы каля 50 будынкаў рознага прызначэння. Ён працаваў так напружана, што спаў усяго 3-4 гадзіны ў суткі.  
Важнай часткай рэформ былі пераўтварэнні ў асвеце і культуры. Развіццё эканомікі патрабавала адкрыцця шэрагу школ. Магчыма, першай такой школай стала будаўнічая. Пазней былі адкрыты бухгалтарская школа Барановіча, школы землямераў, каморнікаў, чарчэння і малюнка. У 70-я гады ў Гродна існавала музычная школа, якая размяшчалася ў музычным флігелі (г.зв. Крывой афіцыне). 
А. Тызенгаўз выступаў і як мецэнат мастацтва. Для надання вагі сваім пачынанням і проста як дасведчаны і высокаадукаваны чалавек, ён вёў перапіску са знакамітым французскім асветнікам і філосафам Ж.-Ж. Русо. Двор А. Тызенгаўза ў Гродне быў рэзідэнцыяй адміністрацыі каралеўскіх эканомій у ВКЛ і, адпаведна, цэнтрам палітычнага жыцця, культуры і мастацтва.  
Каля новага палаца Тызенгаўза (на месцы брацкай магілы савецкіх салдат у парку), у 1772 годзе архітэктарамі Мезерам і Сака быў закладзены тэатр, ці оперхауз. Ён уяўляў сабой вялізную паўкруглую залу з амфітэатрам і яруснымі галерэямі па перыметры. 22 ложы размяшчаліся ў два ярусы, былі партэр і сцэна з пяццю планамі кулісных машын для перасоўвання дэкарацый.

 

А. Тызенгаўз стварыў у Гродне свой тэатр. Біёграфы А. Тызенгаўза пісалі, што тэатру належала яго душа. Цікава, што першыя звесткі пра А. Тызенгаўза былі змешчаны на тэатральнай афішы  школьнага спектакля ў Вільні ў 1747 г., падчас яго вучобы ў езуіцкім калегіуме.  
Асаблівым гонарам графа сталі заснаваныя ім у межах сучаснай тэрыторыі Гродна 17 мануфактур, якія на пачатку выпускалі ў асноўным прадметы раскошы.У гэтым праглядваецца дзелавы, рэалістычны падыход Тызенгаўза да справы: пры натуральнай гаспадарцы, калі ўсё - ад ежы да адзення - выраблялася ва ўласных сядзібах, шляхту цікавіла толькі незвычайная прадукцыя, а менавіта - каштоўныя рэчы. На прадпрыемствах, пабудаваных графам, працавала каля 1500 чалавек і столькі ж наёмных прадзільшчыкаў. Кіравалі імі прыкладна 70 вопытных майстроў, якіх Тызенгаўз запрасіў у Гродна з усёй Еўропы. Вядома, што на Гарадніцы дзейнічалі залататкацкая і суконная, палатняная і воўнавая, панчошная, гарбарная, карэтна- экіпажная, вядома, тытунёвая мануфактуры. У самым Гродна былі заснаваны прадпрыемствы па вырабу свечак, шклянога посуду, гуляльных картаў і інш.  
Тавары тызенгаўзскіх мануфактур большасцю былі не горшыя за імпартныя, але з прычыны непрадукцыйнай працы прыгонных, высокіх затрат на сыравіну, 70% якой завозілася з-за мяжы, яны мелі амаль у два разы большы кошт.  
Тызенгаўз імкнуўся палепшыць інфраструктуру Гродна. Будаваліся дарогі, рамантаваліся старыя гасцінцы, узводзіліся масты і плаціны 
Сучаснікі адзначалі, што з правінцыйнага бруднага гарадка Гродна ўсяго за 15 год ператварыўся ў буйны прамыслова-культурны цэнтр ВКЛ, які па сваім развіцці саступаў толькі Вільні. Але "эканамічны цуд" так і не адбыўся. Прычыны - як у палітычнай, так і ў эканамічнай сферах. Хаця прагрэсіўная дзейнасць графа і была неабходнай, парушыць моцныя пазіцыі феадальнага грамадства яна не магла. Папрацаваўшы некалькі гадоў, многія з новых каралеўскіх мануфактур пачалі закрывацца. Катастрафічна падаў даход з эканомій, затрымліваліся плацяжы працэнтаў па галандскай пазыцы.

Як адзначалі даследчыкі жыцця  надворнага падскарбія, энергічная дзейнасць  А. Тызенгаўза была рознабаковай, але  падобнай на феерверк, які хутка  заканчваецца.  
Бясспрэчна, А. Тызенгаўз быў неардынарнай асобай, аднак, напэўна, справядлівым будзе меркаванне, што для мануфактурнай галіны гаспадаркі, за стварэнне якой ён так смела ўзяўся, адных ініцыятывы і энтузіязму было недастаткова. Эканоміка развіваецца па сваіх законах і, у першую чаргу, патрабуе дакладных ведаў, якіх, трэба прызнаць, не было ў А. Тызенгаўза.  
Жыццёвы шлях актыўнага грамадскага і гаспадарчага дзеяча закончыўся драматычна. У 1780 г. з розных прычынаў (у тым ліку і з-за непрыязнага стаўлення да Расіі і яе кіраўніцтва) А. Тызенгаўз быў пазбаўлены ўсіх дзяржаўных пасад. У дадатак супраць яго Скарбам быў распачаты доўгі судовы працэс.  
Гледзячы на заняпад сваёй працы, А. Тызенгаўз псіхічна захварэў, але быў вылечаны. Аднак душа яго не знаходзіла спакою, і 31 сакавіка 1785 г. Антоній Тызенгаўз пакінуў гэты свет.  
Нягледзячы на ўсе крытычныя заўвагі адносна гаспадарчай і культурнай дзейнасці А. Тызенгаўза, станоўчага ў яго працы на карысць Радзімы было таксама шмат. Чаго вартае толькі ўзвядзенне амаль на адзін узровень з прадпрыемствамі Англіі, Францыі і Чэхіі мануфактур, што былі створаны ў Гродне! Не ўсё атрымлівалася, была складаная знешне- і ўнутрыпалітычная абстаноўка, у краіне пераважала прыгонніцкая традыцыя. Але ж распаўсюджанне ў краіне ідэяў эпохі Асветніцтва звязана і з імем А. Тызенгаўза. Патрыятычна настроеная эліта ВКЛ, якая валодала наватарскім мысленнем і верыла ў вялікую ролю рэформаў, шмат зрабіла для эканамічнага, палітычнага і культурнага ўздыму Радзімы, усталявання больш шчыльных сувязяў з еўрапейскімі краінамі. Магчыма, самае галоўнае, што вынікае з аналізу грамадска-палітычнай і гаспадарчай дзейнасці А. Тызенгаўза, – гэта тое, што па Беларусі і Літве раз'ехаліся вучні тызенгаўзавых школ, адукаваныя людзі неслі ў народ новыя веды, прыёмы працы і вытворчасці. Краіна атрымала новы культурны пласт грамадства; гэта былі таленавітыя музыканты, тэатралы, прафесійныя медыкі, вытворцы, маладыя даследчыкі і навукоўцы.

 

 Літаратура:

 

2.Памяць. Гродна: Гісторыка-дакументальная  хроніка. - Мн., 1999.

3.Швед В.В. Антоні Тызенгаўз  // Биржа информации. - 1999. - №15.

4.Хвалібог З. Эксперымент Антонія  Тызенгаўза // Сям'я. - 1999. - № 35.

5.Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай  і прававой думкі Беларусі. - Мн., 2002.

 

6. Романовский Н. Т. Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина ХVVІІІ – первая половина ХІХ в.). Мн., 1966.

 

7. Эканамічная гісторыя Беларусі /Пад рэд. В.І.Галубовіча. Мн., 1996.

 

 

7. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік. Мн., 1995.

 

8. Архітэктура Беларусі: Энцыкл. даведнік. Мн., 1993.

10. Швед В. В., Госцеў А. П.  Горадня. Аповяды з гісторыі  горада (сярэдзіна 16 – канец 18 ст.). Гродна, 1997.

13. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 тамах. Т. 3. Мінск, 1996.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гродненская старостинская экономия была самой богатой и значительной в Речи Посполитой. Доходы с нее  шли на содержание королевской семьи. Но из-за бесхозяйственности, казнокрадства  местных управителей экономии она  приносила довольно скромные доходы. Промышленность была в совершенном  застое, не было дорог, школ. О культуре, медицине никто не заботился.

Тизенгаузу предстояло в самое  короткое время найти честных  и способных помощников и вместе с ними все изменить в лучшую сторону. Он при поддержке короля Польши Станислава Августа Понятовского развернул  активную деятельность по проведению реформирования экономики, образования, культуры, здравоохранения.

По инициативе Антония Тизенгауза известные итальянские архитекторы  И. Мезер, Дж. Сакко разработали проект строительства идеального города –  уникального градостроительного комплекса  второй половины XVIII века, состоящего из 85 зданий различного назначения. Комплекс Городницы состоял из трех зон: административно-культурной, учебной и жилой. Все три группы зданий размещались вдоль широкой  улицы Роскошь (ныне Э. Ожешко), которая была южной частью комплекса и его главной магистралью. 

Большинство запроектированных объектов Городницы были построены в самое  короткое время, еще при деятельности А. Тизенгауза старостой гродненской  экономии. Они стали ядром, центром  нашего полиса. Сохранившиеся с тех  пор здания и в наше время украшают городские улицы.

Большое внимание староста уделял развитию мануфактурного и ремесленного производства. Им было создано в городе и деревне  Лососно 15 фабрик и мастерских. На них  постоянно работало более 3 000 человек. Они производили сукно, шелк, золотые  украшения, кареты, конную упряжь, гвозди, оружие, стеклянные и многие другие изделия.

В 1775 году Антоний Тизенгауз пригласил  в Гродно на работу известного французского ученого медика Жана Эммануэля Жилибера. С его активным участием в городе были открыты ветеринарная школа, медико-хирургическая  академия, госпиталь, заложен ботанический сад.

Вместе с тем неутомимый Антоний  Тизенгауз основал в городе училища: бухгалтерское, землемерное, архитектурное, кадетский корпус, Воскресную школу  для рабочих.

Большое внимание гродненский староста уделял развитию культуры. По его инициативе в городе был основан театр  с балетной труппой и оркестром. Их представления восхищали короля Станислава Августа и всех любителей  искусства.

В Гродно появилась типография, где  печаталась созданная Тизенгаузом  «Гродненская газета» – первая газета в Белоруссии.

Антоний Тизенгауз был душой, руководителем  и исполнителем всех своих гигантских планов. По его инициативе в Гродно были основаны купеческий банк и особая торговая контора для сношений с  торговыми фирмами за границей.   

 Дома ремесленников («История  архитектуры»,

изд. 1977 г.).

 

В проводимых реформах уделялось большое  внимание развитию сельского хозяйства. Были внедрены новейшие методы обработки  почвы, на полях высевались высокоурожайные  сорта зерновых и пропашных культур. Улучшалось ведение садоводства  и огородничества. Во всех 14 управлениях  Гродненской экономии возросли урожайность  сельхозкультур и финансовая доходность.

Гениальный староста организовал  проведение новых дорог, постройку  мостов, осушение болот, соединение реки Припяти с Бугом и Вислою посредством  особого канала, названого Королевским.

Подводя итоги деятельности Антония  Тизенгауза в должности Гродненского старосты, белорусский историк Адам Киркор отметил, что: «Гродно до Тизенгауза принадлежало к разряду средних  городов… Тизенгауз в самое непродолжительное  время сделал его одним из лучших и многолюднейших городов как  в Литве, так и  в Польше. Он стал пользоваться европейской известностью…  Своей неутомимой деятельностью  Антоний Тизенгауз сделал так  много добра для Гродно, что  он значительно опередил свой век».

Король Речи Посполитой Станислав  Август Понятовский высоко ценил  своего министра и Гродненского старосту. Но в 1780 году Антоний Тизенгауз стал жертвой клеветы и наветов  противников им проводимых реформ и  преобразований. Он был лишен должности  подскарбия ВКЛ и Гродненского старосты. После этой катастрофы жил в уединении. Умер А. Тизенгауз 31 марта 1785 года на 52-м  году жизни. Похоронен в Желудке (Щучинский район Гродненской  области) в фамильном склепе.

С падением Тизенгауза разрушились  все устроенные им заведения. Вскоре был забыт обществом и сам  творец великих преобразований.

 После затяжных организационных  неурядиц, в конце 90-х гг. XIX века, т.е. спустя более 100 лет со  дня смерти Антония Тизенгауза, его родственникам и католической  общине удалось, наконец, по  проекту скульптора Томаша Дукаса  соорудить памятник этому незаурядному  лидеру гродненских земель.

Памятник находится в Фарном костеле (ранее Иезуитском) на Советской  площади города Гродно. Обелиск изготовлен из серого мрамора в виде пирамидальной  четырехгранной колонны, завершающейся  на конус, высотой около 5 метров. Венчает  обелиск цветочная ваза, накрытая свисающей вниз широкой траурной лентой.

В центре лицевой стороны обелиска – в профиль барельеф гениального  старосты, обрамленный венком из дубовых  листьев. Под ним надпись на польском языке: «Антоний Тизенгауз – староста Гродненский, подскарбий Великого княжества  Литовского, род. 1733 г., ум. 1785 г.». На правой стороне обелиска имеется виньетка, где на фоне лиры просматриваются  духовая музыкальная труба, кисть  художника, гусиное перо, медицинский  пинцет, линейка, раскрывающие вклад  старосты в развитие культуры, образования, науки, медицины на Гродненщине. С левой  стороны обелиска – виньетка, где  на фоне дубовых веток изображены зубчатая шестерня, кирка, молоток, злаковый колос, обозначающие вклад старосты в развитие фабричного, сельскохозяйственного  производства и градостроительства. Барельеф, виньетки, надписи выполнены  рельефной чеканкой по меди.

На нижнем выступе постамента размещена  объемная скульптура молодой женщины  в длинном роскошном платье с  короной на голове. Она сидит, склонив  вниз опечаленную голову. В ее правой руке – две пальмовые ветки  – аллегории скорби и печали. Скульптура изваяна из меди, внутри – полая. Памятник обнесен низким ажурным металлическим ограждением. Здесь часто лежат живые цветы  – знак благодарности талантливому человеку от земляков.

В 2008 году местные органы государственного управления заявили, что в городе Гродно появится скульптура Антония  Тизенгауза, создание которой запланировано  на ближайшую перспективу. Это будет  значительным событием в канун 280-летия  со дня рождения знаменитого Гродненского старосты. Оно будет отмечаться общественностью  в 2013 году и явится ярким свидетельством тому, что имя и дела этого замечательного патриота и творца навечно сохранятся в памяти народной.

Заканадаўчыя новаўвядзенні другой паловы ХVІІІ ст., сярод якіх можна  адзначыць абмежаванне прымянення на агульнадзяржаўных сеймах права  вета па эканамічных пытаннях, дазвол мяшчанам набываць маёнткі, а шляхце займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю  і гандлем без страты сваіх  шляхецкіх правоў, увядзенне адзінай  сістэмы мераў і вагаў і  некаторых іншых, садзейнічалі фарміраванню і ўсталяванню новых эканамічных  адносінаў у дзяржаве [5, с. 108].

Информация о работе Антоний Тизенгауз