Автор: Пользователь скрыл имя, 28 Октября 2011 в 13:09, реферат
Развіццё культуры Беларусі першай паловы XIX стагоддзя прадстаўляе працэс, які генетычна звязаны з папярэднай эпохай. Але гэты працэс характарызаваўся новымі рысамі і асаблівасцямі, якія адрознівалі яго ад папярэдняга перыяду. Галоўныя з іх – свецкасць культуры і рацыяналізм ў развіцці грамадскай свядомасці. Царква згубіла самастойную ролю ў асвеце і культуры. Пачынаўся працэс дыферэнцыяцыі культуры, з’яўленне яе новых накірункаў (навука, мастацкая літаратура, свецкі жывапіс, тэатр і інш.).
Архітэктура. У канцы
XVIII ст. стыль барока змяніўся класіцызмам.
Для яго развіцця на Беларусі характэрна
аб’яднанне як заходнееўрапейскага, так
і рускага накірункаў з мясцовымі
мастацкімі традыцыямі. Галоўную ролю
ў фарміраванні архітэктурнага выгляду
беларускіх гарадоў адыграла Віленская
архітэктурная школа, творчасць рускіх
архітэктараў: М.Львова, В.Стасава, А.Мельнікава,
англічаніна Дж.Кларка. Гэта быў час рэгулярнай
тыпавой забудовы гарадоў і мястэчак Беларусі.
У адрозненні ад сярэдневяковай хаатычнай
забудовы, горад разглядаўся як цэласная,
строга спланаваная сістэма, заснаваная
на прынцыпах рацыяналізма і класічных
ідэалаў. У старых гарадах Беларусі –
Мінску, Віцебску, Полацку і інш. вялося
ўпарадкаванне вулічнай сеткі, узбуйняліся
кварталы, ствараліся новыя плошчы. У гэтых
гарадах праекцыйны цэнтр звычайна сумяшчаўся
з гістарычна склаўшымся ансамблем горада.
Архітэктура цэнтра вызначалася як новай
забудовай, так і манументальнай архітэктурай
XVII-XVIII стст., галоўным чынам манастырамі,
касцёламі, калегіўмамі. Гэта прыдавала
цэнтрам беларускіх гарадоў некаторую
сваеасаблівасць.
Асаблівасцю горадабудаўніцтва
гэтага часу было развіццё ансамблевай
забудовы, узвядзенне будынкаў спецыяльнага
дзяржаўнага і грамадскага
У дварцова-сядзібным
будаўніцтве Беларусі класіцызм
абумовіў геаметрычнасць планіроўкі тэрыторыі.
З’явіўся новы тып палаца – цэнтрычная
кампактная забудова з купалам, у
кампазіцыі якой часта пабудаваны галерэі-каланады,
размешчаныя паўкругам або
Класіцызм не быў
адзіным архітэктурным
У першай палове XIX ст.
у культавых пабудовах
Жывапіс. Распаўсюджанне
класіцызму і рэалізму першай палове
XIX ст. азначала сур’ёзныя змены
ў жывапісу Беларусі. У 1830-40-я гг.
ідэйныя каноны акадэмізма (іерархічнасць
каштоўнасцяў жанраў) станавіліся неактуальнымі.
Захоўваўся прыярытэт гістарычнага
жывапісу, але набываў папулярнасць
бытавы жанр, пейзаж, з’явіўся новы жанр
– нацюрморт.
Важную ролю ў
развіцці жывапісу ў гэты перыяд адыграла
Віленская школа жывапісу – аддзяленне
выяўленчага мастацтва
Буйным майстрам
партрэтнага жанра на Беларусі быў
член Акадэміі мастацтваў I.Аляшкевіч
(1777-1830). Мастак стварыў партрэты А.Чартарыйскага,
Л.Сапегі, М.Радзівіла, А.Міцкевіча і
інш. У апошнія гады жыцця I.Аляшкевіч
пісаў рэлігійныя кампазіцыі, напрыклад,
«Мадона з дзіцяцям». Не менш цікавым
партрэтыстам быў Ю.Пешка (1767-1831). Ён
шмат пісаў партрэтаў прадстаўнікоў
віленскай шляхты і духавенства
– віленскага саветніка Вейса, партрэт
С.Солтана і партрэт вядомай
мецэнаткі Тэафілы Радзівіл.
Выдатным партрэтыстам
быў В.Ваньковіч (1799-1842), аўтар партрэтаў
дзеячаў літаратуры і мастацтва,
навукі (кампазіцыйны партрэт «Міцкевіч
на скале Аю-Даг», партрэты містыка
А.Тавянькоўскага і яго жонкі
Караліны, піяністкі М.Шыманоўскай,
паэта А.Гарэцкага. Радавы маёнтак
В.Ваньковіча ў Сляпянкі пад Мінскам
быў цэнтрам, які групаваў вакол
сябе лепшыя мастацкія сілы Беларусі
першай паловы XIX ст. Тут бывалі Я.Дамель,
М.Кулеша і іншыя мастакі, скульптары,
кампазітары Беларусі.
Вядомым гістарычным
жывапісцам гэтага часу быў Я.Дамель
(1789-1840). На сваіх палотнах ён адлюстроўваў
найбольш драматычныя моманты
Вялікі ўклад у
беларускі пейзажны жывапіс унеслі
мастакі В.Садоўнікаў, I.Герасімовіч,
В.Дмахоўскі. Крыху ў баку ад агульнага
развіцця пейзажнага жывапісу Беларусі
стаіць творчасць мастака-этнографа
і гісторыка Напалеона Орды (1807-1883).
Усё сваё жыццё мастак прысвяціў
адлюстраванню цікавых месцаў Беларусі,
Літвы і Ўкраіны, якія звязаны з вялікімі
гістарычнымі падзеямі і выдатнымі асобамі,
якія тут нарадзіліся. Н.Орда ў асноўным
працаваў як акварэліст («Разваліны замка
ў Лідзе», «Крэва», «Мір», «Нясвіж», «Белая
вежа» і інш.).
Выдатным прадстаўніком
беларускага жывапісу быў І.Т.Хруцкі
(1810-1885). Гэты мастак увайшоў у сусветны
жывапіс як заснавальнік жанра класічнага
нацюрморта. У 1839 г. за нацюрморт «Кветкі
і плады» ён атрымаў званне акадэміка.
Аднак не менш яскрава мастак праявіў
сябе ў жанры партрэта і пейзажа.
У творчасці жывапісцаў
Беларусі першай паловы XIX ст. інтэнсіўна
развіваўся бытавы жанр. Мастакі стварылі
шмат яркіх жывапісных палотнаў, дзе
паказана багацце матэрыяльнай і
духоўнай культуры беларускага народа.
Першымі ў гэтым жанры на Беларусі
сталі выхавальнікі Віленскай школы
жывапісу К.Кукевіч, Ю.Карчэўскі, К.Русецкі
і інш. Нягледзячы на ўплыў класіцызму
ў творчасці прадстаўнікоў
Жывапіс Беларусі першай
паловы XIX ст. багаты і разнастайны.
Яго станаўленне і развіццё адбывалася
ў агульным накірунку развіцця рускага,
польскага, літоўскага і ўкраінскага
жывапісу. Эвалюцыя яго ад класіцызма
да рэалізму складала не толькі сутнасць
развіцця беларускага жывапісу, але
і шляхі яго далейшага
Блізка
да жывапісу знаходзіцца мастацтва складання
мазаічных пано. Выдатным беларускім мазаістам
Нікадзімам Сілівановічам (1834-1919) у Ісакіеўскім
саборы Пецярбурга была выканана мазаічная
кампазіцыя для галоўнага іканастаса
“Тайная вячэра”. За бліскучую работу
Н.Сілівановіч атрымаў званне акадэміка
Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
Адной
з форм выяўленчага мастацтва Беларусі
першай паловы XIX ст. была скульптура. Сярод
скульптараў таго часу найбольшую вядомасць
набылі сям’я Ельскіх (Караль і яго сыны
Казімір і Ян), Я.Астароўскі, Р.Слізень.
Іх творчасць была разнастайна па жанру.
Гэта былі партрэты-бюсты, медальёны і
барэльефы гістарычных дзеячаў Беларусі,
Літвы і Польшчы, родных, знаёмых. Вялікае
месца ў іх творчасці займала касцёльная
скульптура.
К сярэдзіне
XIX ст. завяршыўся адзін з вялікіх этапаў
у гісторыі беларускай культуры. У цяжкіх
умовах, калі ўплывала польская культура
і пачаўся працэс русіфікацыі, ішоў працэс
фарміравання і развіцця нацыянальнай
культуры. Перш за ўсё ён вызначыўся ў
станаўленні сучаснай беларускай мовы,
новай беларускай літаратуры, асэнсаванні
гістарычнага шляху, які прайшоў народ.
Разам з тым к канцу прыгоннай эпохі ў грамадска-культурным жыцці народа Беларусі выразна праявілася неадпаведнасць паміж дасягнутым узроўнем духоўнай культуры і авалоданнем культурнымі каштоўнасцямі. У грамадстве былі абмежаваны магчымасці для распаўсюджвання асветы і народнай адукацыі. Гэта сведчыла аб крызісе ў духоўным жыцці беларускага народа. Феадальны строй уступаў у супярэчнасць не толькі з сацыяльна-эканамічным, але і з грамадска-культурным прагрэсам.
Информация о работе Культура Беларусі ў першай палове XIX cт