Автор: Пользователь скрыл имя, 28 Октября 2011 в 13:09, реферат
Развіццё культуры Беларусі першай паловы XIX стагоддзя прадстаўляе працэс, які генетычна звязаны з папярэднай эпохай. Але гэты працэс характарызаваўся новымі рысамі і асаблівасцямі, якія адрознівалі яго ад папярэдняга перыяду. Галоўныя з іх – свецкасць культуры і рацыяналізм ў развіцці грамадскай свядомасці. Царква згубіла самастойную ролю ў асвеце і культуры. Пачынаўся працэс дыферэнцыяцыі культуры, з’яўленне яе новых накірункаў (навука, мастацкая літаратура, свецкі жывапіс, тэатр і інш.).
Культура Беларусі ў
першай палове XIX cт.
Развіццё
культуры Беларусі першай паловы XIX стагоддзя
прадстаўляе працэс, які генетычна звязаны
з папярэднай эпохай. Але гэты працэс характарызаваўся
новымі рысамі і асаблівасцямі, якія адрознівалі
яго ад папярэдняга перыяду. Галоўныя
з іх – свецкасць культуры і рацыяналізм
ў развіцці грамадскай свядомасці. Царква
згубіла самастойную ролю ў асвеце і культуры.
Пачынаўся працэс дыферэнцыяцыі культуры,
з’яўленне яе новых накірункаў (навука,
мастацкая літаратура, свецкі жывапіс,
тэатр і інш.). У грамадстве пашыраецца
сістэма перадачы культурных каштоўнасцей
(свецкая школа, выдавецтва кніг, газет,
часопісаў, развіццё тэатра і інш.). Духоўнае
жыццё беларускага грамадства становіцца
больш багатым. У першай палове XIX ст. абывалася
дэмакратызацыя агульнакультурнага прагрэсу:
пашыралася кола вытворцаў і спажыўцоў
культурных каштоўнасцяў, павялічылася
магчымасць далучэння да культуры розных
сацыяльных груп. Аднак саслоўныя абмежаванні
стрымлівалі працэс дэмакратызацыі культуры.
Асаблівасцю
развіцця культуры Беларусі першай паловы
XIX ст. быў працэс яе паланізацыі, найбольш
відавочны ў першай трэці стагоддзя. Гэта
было абумоўлена палітыкай Аляксандра
I, якая была накіравана на аднаўленне
польскай дзяржаўнасці, і знайшла падтрымку
ў асяроддзі польскіх магнатаў і паланізаванага
беларускага шляхецтва. Цэнтрам польскага
ўплыву была Вільня з яго ўніверсітэтам.
Працэс паланізацыі некалькі паменьшыўся,
але не спыніўся пры Мікалаі I, які праводзіў
адначасова палітыку русіфікацыі Беларусі.
Хаця царква і страціла манапольны ўплыў на развіццё культуры, яе роля была яшчэ вельмі вялікай. Уплывовым фактарам развіцця культуры Беларусі гэтага часу стала супрацьстаянне дзвюх канфесій: праваслаўнай і каталіцкай, носьбітаў розных культурных і духоўных каштоўнасцяў. Каталіцызм, у асноўным, з’яўляўся рэлігіяй прывілеяванага, дваранскага саслоўя. Праваслаўе было звязана пераважна з сялянствам і мяшчанствам Беларусі. Цэнтрам праваслаўнай культуры Беларусі быў Магілёў
з духоўнай
семінарыяй, якую заснаваў архіяпіскап
Георгі Каніскі. Выхаванцы
Падзел
беларускага грамадства па саслоўнай
і канфесійнай прыкмеце прывёў да існавання
на Беларусі двух культурных накірункаў:
польскага, носьбітам якога ў асноўным
было беларускае дваранства, і «заходнерускага»,
прадстаўнікамі якога з’яўляліся: праваслаўнае
і часткова ўніяцкае духавенства, купецтва,
мяшчанства. Абапіраючыся на праваслаўе,
прыхільнікі «заходнерускага» накірунку
аднаўлялі, як ім здавалася, асновы традыцыйнай,
народнай культуры Беларусi. Наяўнасць
гэтых дзвюх плыняў у агульнай культуры
Беларусі, безумоўна, стрымлівала працэс
стварэння адзінай беларускай нацыі.
Культура
Беларусі разглядаемага перыяду адлюстроўвала
сацыяльную структуру тагачаснага грамадства.
Яе складанымі часткамі былі: магнацкая
культура, памесна-дваранская культура
сярэдняй і дробнай шляхты, культура мяшчан
і нерадавітага насельніцтва гарадоў
і мястэчак, сялянская культура. Па ўзроўню
развіцця культуры розныя рэгіёны Беларусі
істотна адрозніваліся паміж сабою. Ролю
галоўных культурных цэнтраў адыгрывалі
буйныя гарады Беларусі. Напрыклад, на
працягу ўсёй першай паловы XIX ст. прызнаным
навуковым і літаратурным цэнтрам Беларусі
была Вільня, дзе знаходзіўся ўніверсітэт;
у сценах якога атрымлівала адукацыю беларуская
моладзь.
Іншымі
важньмі культурнымі цэнтрамі Беларусі
былі Магілёў, Віцебск, Мінск, Слонім. Вельмі
значны ўклад у развіццё культуры Беларусі
ўносілі магнацкія цэнтры: рэзідэнцыя
Храптовічаў у Шчорсах, маёнтак М.Агінскага
ў Залессі, маёнтак Ваньковічаў у Мінску
і інш.
Асвета
і навука. У першы гады XIX стагоддзя ў Расійскай
імперыі была праведзена рэформа сістэмы
адукацыі, навучанне было падзелена на
тры прыступкі: вышэйшае, сярэдняе і пачатковае.
Створанае Міністэрства народнай асветы
(1802 г.) цэнтралізавала дзяржаўнае кіраўніцтва
школай. У кожным губернскім горадзе стваралася
гімназія, у павятовым горадзе – павятовае
вучылішча. Пры кожным царкоўным прыходзе
– царкоўнапрыходскія вучылішча, у якія
прымаліся дзеці “ўсялякага стану” без
розніцы “полу і год”. Прадугледжвалася
пераемная сувязь паміж школамі розных
ступеняў.
Асноўным
асяродкам навукі і адукацыі Беларусі
ў першай трэці XIX ст. быў Віленскі ўніверсітэт,
з 1803 г. – Імператарскі. Адначасова ён
з’яўляўся вучэбным і адміністрацыйным
цэнтрам навучальнай акругі. Ён не толькі
ажыццяўляў кантроль за работай школ,
але яго выкладчыкі прымалі ўдзел у складанні
праграм навучання, у напісанні падручнікаў.
Падзеі
1820-30 гг. прывялі да ліквідацыі Віленскай
навучальнай акругі, закрыцця ўніверсітэта,
ўнеслі істотныя змены ў сістэму асветы
Беларусі. Пераемнасць навучання была
парушана. Выпускнікам Віленскага ўніверсітэта,
як удзельнікам рэвалюцыйных падзей, забаранялася
выкладаць у мясцовых школах. Настаўніцкія
кадры для Беларусі рыхтаваліся Пецярбургскім
педагагічным інстытутам і створанай
у 1834 г. Віцебскай настаўніцкай семінарыяй.
Асаблівасцю
развіцця асветы Беларусі першай паловы
XIX ст. з’яўлялася наяўнасць каталіцкай
манастырскай адукацыі (вучылішчы піяраў,
францысканцаў і інш. манаскіх ардэноў),
нягледзячы на паступовае яе скарачэнне.
Новай з’явай у развіцці адукацыі стала
стварэнне сістэмы духоўнага, а таксама
зараджэнне ваеннага і прафесійнага навучання.
Вялікая
роля ў духоўным жыцці грамадства належала
інтэлігенцыі. Па свайму сацыяльнаму складу
інтэлігенцыя Беларусі была ў асноўным
дваранскай. Аднак у асяроддзі мастацкай
і навуковай інтэлігенцыі з’явіліся разначынцы.
Заслугай пакалення беларускай інтэлігенцыі
стала спроба аб’яднаць, звязаць народную
і прафесійную культуру. У адукаванага
выхадца з беларускай шляхты, разначынца
з’явілася цікавасць да мясцовай гісторыі,
этнаграфіі, археалогіі, фальклору, мовы.
Гэтыя галіны навуковых ведаў звязаны
з імёнамі I.Грыгаровіча, М.Баброўскага,
3.Даленгі-Хадакоўскага, Т.Нарбута, А.Кіркора,
I.Даніловіча, братоў Я. і К.Тышкевічаў
і шмат іншых. Гэта былі людзі розных палітычных
поглядаў і культурных накірункаў. Так,
з імем пратаіерэя I.Грыгаровіча (1792-1852)
звязана дзейнасць гісторыка-асветніцкага
гуртка ў Магілёве, удзельнікі якога былі
аб’яднаны пошукам, зборам і апрацоўкай
гістарычных матэрыялаў, аднаўленнем
мінулага роднага краю. Ім быў складзены
і выданы першы зборнік дакументаў па
гісторыі Беларусі пад назвай «Беларускі
Архіў старажытных актаў» (1824). Дзейнасцю
гуртка цікавіўся граф М.Румянцаў, пад
кіраўніцтвам і на сродкі якога былі сабраны
рукапісныя, этнаграфічныя, нумізматычныя
калекцыі, створана бібліятэка, якая паклала
пачатак вядомаму ў Маскве Румянцаўскаму
музею.
Прадстаўніком
гістарычнай навукі быў прафесар Віленскага
ўніверсітэта I.Даніловіч (1788-1843). Прыхільнік
аднаўлення суверэнітэту ВкЛ, ён свае
працы звязваў з яго гістарычньм мінулым.
Ім былі выдадзены Статут ВКЛ 1529 г., Судзебнік
Казіміра IV 1468 г., Супрасльскі летапіс
і іншыя крыніцы па гісторыі Беларусі.
Прыкладна ў тым жа накірунке развівалася
навуковая дзейнасць гісторыка, прафесара
Віленскага ўніверсітэта М.К.Баброўскага
(1784-1848), заснавальніка беларусазнаўства
і славяназнаўства. М.К.Баброўскі адкрыў
Супрасльскі летапіс і старадрукі Ф.Скарыны.
З дзейнасцю гэтых навукоўцаў звязана
зараджэнне на Беларусі археаграфіі, крыніцазнаўства,
славяназнаўства, а таксама беларусазнаўства.
Вялікую
вядомасць у першай палове XIX ст. атрымала
дзейнасць Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага
(1784-1825), які лічыцца пачынальнікам беларускай
археалогіі, фалькларыстыкі і мовазнаўства;
братоў Канстанціна (1806-1868) і Яўстафія
(1814-1873) Тышкевічаў, стваральнікаў беларускай
археалогіі і музеязнаўства. Па ініцыятыве
братоў Тышкевічаў у 1842 г. быў створаны
першы на Беларусі прыватны музей старажытнасцяў
у Лагойску. Экспанаты лагойскага музея
склалі аснову першага публічнага музея
старажытнасцяў у Вільні (1855 г.). У 1855 г.
Я.Тышкевіч арганізаваў і ўзначаліў Віленскую
археаграфічную камісію, якая займалася
зборам, вывучэннем і публікацыяй дакументаў,
якія звязаны з гісторыяй Беларусі, Украіны
і Літвы. Свой уклад у развіццё беларусазнаўства
ўнёс П. Шпілеўскі (1823-1861), аўтар «Падарожжа
па Палессі і беларускім краі», «Беларусь
у характарыстычных апісаннях і фантастычных
яе казках». У 1840-я гг. пачынаецца творчая,
культурна-асветніцкая і выдавецкая дзейнасць
А. Кіркора (1818-1886). Ён надрукаваў шматлікія
навуковыя матэрыялы ў польскай і рускай
перыёдыцы. Асабліва каштоўнай для станаўлення
беларускай этнаграфіі была яго праца
«Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню»
(1857-1859), напісаная ў адпаведнасці з праграмай
Рускага геаграфічнага таварыства. У ёй
было надрукавана больш за сотню беларускіх
песен і прыказак, слоўнік беларускай
мовы.
Вялікая
цікавасць да гісторыі, этнаграфіі, археалогіі
Беларусі, якая выразна праявілася ў першай
палове XIX ст. – сведчанне развіцця працэсу
духоўнага адраджэння Беларусі. Аднак
першая палова стагоддзя была звязана
з развіццём не толькі гуманітарных, але
і прыродазнаўчых навук. Так у Віленскім
універсітэце працавалі ўраджэнцы Беларусі
батанік і біёлаг С.Юндзіл, фізіёлаг М.Гамаліцкі.
3 Горы-Горацкім земляробчым інстытутам
была звязана дзейнасць заснавальнікаў
хімічнай навукі Беларусі К.Шмідта і I.Цютчава.
Мастацтва.
У мастацкай культуры Беларусі першай
паловы XIX ст. змяніліся ідэйна-мастацкія
накірункі ў параўнанні з папярэднім часам,
адначасова суіснавалі розныя мастацкія
стылі. Адбываўся паступовы адыход ад
класіцызму, які ляжаў у аснове асветніцкай
ідэалогіі (матывамі дзеянняў героя –
грамадзянскі абавязак і служэнне грамадству)
да рамантызму. Узрастае ўвага да чалавека,
яго ўнутранага свету. На Беларусь рамантызм
прыйшоў у пачатку XIX ст. Сутнасцю рамантызма
было імкненне супрацьпаставіць рэльнай
рэчаіснасці абагулены ідэальны вобраз.
Рамантызм
мастакоў Беларусі нельга аддзяляць ад
расійскага і агульнаеўрапейскага. Яго
асаблівасцю быў інтарэс да мясцовай гісторыі,
стварэнне на палатне моцнай, свабоднай
асобы. Гэта цікавасць была звязана з гісторыяй
ВкЛ, і распрацоўка гэтай праблематыкі
садзейнічала абуджэнню інтарэса да гісторыі
Беларусі ўвогуле. Да гістарычнай тэматыкі
звярталіся многія пісьменнікі, паэты.
Гісторыя была прадметам творчасці А.Міцкевіча.
Яго творы, напісаныя на польскай мове,
трэба лічыць і культурным скарбам Беларусі.
У сваіх ранніх творах «Мешка, князь Навагрудка»,
«Бульба», а таксама ў паэмах «Дзяды»,
«Пан Тадэвуш», «Гражына» А.Міцкевіч выкарыстоўваў
тэмы і вобразы беларускага фальклору,
сюжэты беларускай гісторыі. Блізкімі
па настрою, думках да Міцкевіча былі У.Сыракомля,
Я.Чачот. Празаічны зборнік Я.Баршчэўскага
«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных
апавяданнях» прадстаўляюць сабой, па
водгукам сучаснікаў, беларускі цыкл «1000
і адной ночы».
У 1840-я гады ў культуры
Беларусі праявіўся пераход ад рамантызму
да рэалізму. Аб гэтым сведчыць творчасць
В.Дуніна-Марцінкевіча. Першым творам
пісьменніка сталі лібрэта
У першай палове XIX ст.
усё большую ролю ў грамадска-культурным
і ідэйным жыцці Беларусі адыгрывае
тэатр. Асноўнай формай тэатральнай
дзейнасці ў гэты час з’яўляецца
прыватная антрэпрыза. Як правіла, такі
тэатр быў «аб’яздны», гэта значыць
меў базу ў губернскім або буйным
павятовым горадзе і перыядычна
вандраваў па навакольным гарадам,
мястэчкам, маёнткам і кірмашах. Пастаянныя
тэатральныя калектывы
Разам з прафесійным
тэатрам развіваўся аматарскі, які
быў вельмі папулярны сярод шляхецтва,
чыноўнікаў і афіцэраў. Падзеяй у
тэатральным жыцці Беларусі стала
ўзнікненні першай аматарскай трупы
беларускага нацыянальнага
Адным з асноўных
накірункаў мастацтва Беларусі першай
паловы XIX ст. была музыка. У грамадстве
ўзмацнялася цікавасць да камерных
і публічных канцэртаў. Музыка гучала
ў салонах мясцовай магнатэрыі, яе
выкладалі ў навучальных
Свой след у беларускай
музычнай культуры пакінуў класік польскай
музычнай культуры, ураджэнец Ігуменскага
(цяпер Чэрвенскі р-н) павета Мінскай
губерні С.Манюшка. Беларускія народныя
песні і мелодыі ўвайшлі ў
творы кампазітара. Музычную адукацыю
С.Манюшка атрымаў у Мінску ў
таленавітага музыканта і настаўніка
Д.Стэфановіча. 3 Мінскам звязана
стварэнне і пастаноўка яго першых
вадэвіляў, музычных камедый і опер.
Асабліва плённым аказалася творчае
сяброўства кампазітара з В.Дуніным-
Информация о работе Культура Беларусі ў першай палове XIX cт