Фальклорныя вобразы і матывы ў паэзіі Максіма Танка

Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Марта 2012 в 11:52, контрольная работа

Описание работы

Максім Танк (сапраўднае імя Яўген Іванавіч Скурко) — Народны паэт Беларусі, пісьменнік і перакладчык — нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Фармiраванне будучага выдатнага паэта праходзiла ва ўмовах бурных, складаных i супярэчлiвых падзей першай сусветнай вайны i бежанства ў Расii.

Содержание

Максім Танк……………………………………………………….……………..2
Стыль Максіма Танка………………………………………………………….7
Фальклорныя вобразы і матывы ў паэзіі Максіма Танка……………..10
Заключэнне………………………………………………………………………19
Спіс выкарыстанай літаратуры………………

Работа содержит 1 файл

курсавая М. Танк(2).docx

— 64.44 Кб (Скачать)

... шэрыя бярозы

зашумелі над сялянскай паласой,

змоўкла песня, — толькі звоняць недзе слёзы

на барознах за скрыпучаю сахой.

 

Вобразнасць моцная і яркая. Але на фоне размашыста-«кудлатай» квяцістасці некаторых ранніх танкаўскіх вершаў нават яна пачынае здавацца досыць памяркоунай і стрыманай. I калі не яна, дык ужо ва усякім разе рэалістычна-дакладныя малюнкі «Сказа пра Вяля» пераканаўча сведчаць, што агульная тэндэнцыя да большай стылявой строгасці і прастаты так ці іначай праяўляецца нават там, дзе зрабіць гэта найцяжэй, — у стылізаваных рамантызавана-фальклорных творах паэта.

У паэме «Каліноўскі» рэальна-гістарычныя  матывы спалучаюццца з легендарна-фальклорнымі, якія некалькі збліжаюць яе са «Сказам пра Вяля». Але у «Каліноўскім» больш гістарычнасць ў тым сэнсе, што ў адрозненне ад фальклорна-казачнага Вяля тут у цэнтры твора асоба гістарычная. Захаваўшы асноўныя моманты слаўнай, але трагічнай біяграфіі «Яські, гаспадара з-пад Вільні», паэт смела дапоўніў іх  гераічнай легендай, якая ніколькі не супярэчыць гістарычнай праўдзе пра Кастуся Каліноўскага, а, наадварот, падкрэслівае яе. Гэта акалічнасць з'яўляецца вырашальнай. Яна ў значнай меры абумоўлівае  ўнутранае адзінства, на першы погляд, разнапланавага і нават, здавалася б, фрагментарнага твора. Аднак пры больш уважлівым разглядзе аказваецца, што ў самой знеш-няй фрагментарнасці паэмы ёсць глыбокая прадуманасць і логіка — аутар бярэ такія гістарычныя эпізоды і дапауняе іх такімі легендарна-песеннымі матывамі, якія дазваляюць найлепш перадаць гістарычна непазбежную трагедыю беларускага нацыянальнага героя і ўзначаленага ім паўстання і разам з тым паказаць зноў жа гістарычную значнасць і асабістую чалавечую прывабнасць сялянскага атамана, яго непадкупнасць, вернасць народу, яго бескампраміснасць у дачыненні да пануючых класаў, якая імпанавала самому паэту і знайшла выразны адбітак у яго вершах. Нездарма ж Макам Танк баяуся:

 

Толькі каб роднай краіне не кінуць

ў спадчыне — торбау і песняў глухіх!

 

Унутранай сувязі і узаемаабумоўленасці асобных «фрагментаў» у танкаўскім творы не заўважыла Л. Залеская. Яна сцвярджае, што «Каліноўскі» — «гэта паэма, якая складаецца з асобных эпізодаў, не мае стройнага сюжэта і кампазіцыі». Думаецца, праўдай у словах крытыка з'яуляецца толькі тое, што Максім Танк у «Каліноўскім» адмовіўся ад знешняй стройнасці паэмы-біяграфіі, паэмы-хронікі. Аднак жа майстэрства паэта ў тым і заключаецца, што ва уяўнай фрагментарнасці яго «Каліноўскага» ёсць не толькі строгая ўнутраная сувязь, але і такая аб'ёмнасць, ці, як казала заходнебеларуская крытыка, «абдымнасць» і рознабаковасць абмалёукі галоўнага героя, якія робяць паэму змястоўным творам і сведчаць аб добрай узважанасці  зладжанасці яе кампазіцыі.

Як і «Сказ пра Вяля», «Каліноўскі», пры усёй яго гістарычнасці, гучаў вельмі надзённа. Сваімі вызваленчымі матывам ён прамаўляў да сучаснасці, напамінаў пра неабходнасць барацьбы за свабоду народа.

Хіба не дарэчы багатыя асацыяцыі ў вершы «Ой, не гніце, ветры, вербы», напісаным, здавалася б, у вельмі традыцыйным фальклорным стылі?

На кашулі белай василькоў галоўкі,

вышыю пралескі міламу свайму,

або пазалотай, або сінім шоўкам

разатку узорна паясок яму, —

марыць-спадзяецца дзяучына, не ведаючы, не здагадваючыся, што яе каханаму ужо нічога не патрэбна:

Толькі доля шэрай разаткала ніткай

паясок апошні, вузкі паясок...

Над жыццём, пакрытым арыштанскай

світкай,

расцвітаў зарою сіні васілёк...

Зноў жа гэта не велымі проста, аднак досыць свежа і, думаецца, арыгінальна.

Верш  гэты лішні раз пацвярджае, што «віхурыстасць» некаторых твораў ранняга Максіма Танка сама па сабе не супярэчыла іх народнай, фальклорнай аснове. Але юнацкая шчодрасць паэта біла цераз край, часта нараджаючы непатрэбныя мастацкія «лішкі» на той жа фальклорнай аснове. Калі ж пэўная мера захоўвалася – усё, як і ў гэтым выпадку, станавілася на сваё месца.

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

      «На нашу долю выпала заданне вывесці нашу літаратуру на шырокі гасцінец мастацтва уліць у яе сілу, з якой можна было б горда выпрастаць доляй сагнутыя плечы, даць крылле і смеласць да сонечных узлётаў», — пісаў паэт у давераснёускім артыкуле «Літаратурны маладняк і крытыка». I ён больш, чым хто іншы і пісьменнікау-барацьбітоў, прадстаўнкоў рэвалюцыйнай заходнебеларускай літаратуры, зрабіў для таго, каб паспяхова ажыццявщь гэтыя задачы. Яго тагачасная паэзія, прадстаўленая кнігамі «На этапах» (1936), «Нарач» (1937), «Журавінавы цвет» (1937), «Пад мачтай» (1938) і пазнейшымі вершамі напісанымі напярэдадні уз'яднання, была голасам абуджанай свядомасці заходнебеларускага народа, які ў твор-часці Максіма Танка знайшоу выяуленне сваіх самых актыўных, самых рэвалюцыйных тэндэнцый.

Гэтая творчасць абапіралася  на здабыткі нацыянальнага фальклору, узрастала на традыцыях Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых беларускіх пісьменнікаў. Яна улічвала, «асвойвала» і вопыт рускай і польскай класікі, мастацкія адкрыцці Горкага, Маякоўскага,  Ясенінаа,  усёй   шматнацыянальнай савецкай літаратуры сацыялістычнага рэалізму, пад уздзеяннем якой выпрацоуваліся сацыялістычныя ідэалы давераснёўскай паэзіі Максіма Танка. Ужо тады ў паэта былі моцныя сувязі з польскімі, украінскімі і літоўскімі літара- тарамі. Адным словам, ён шырока адкрытымі вачыма глядзеў на свет і літаратуру, але ніколі не быў эпігонам ні літаратуры, ні фальклору. Найвялікшым грахом для мастака ён лічыў паўтарэнне ўжо адкрытага, перайманне гатовых узораў і нястомна шукаў новае, падкрэсліваючы, што «без адкрыцця новага не можа; быць сучаснай паэзіі». 
Вядома, Максім Танк зусім не выпадкова стаў выдатным паэтам славянскага свету. Ён заўсёды актыўна развіваў свой магутны талент, свядома культываваў непрадузятасць у самім поглядзе на рэчаіснасць, вучыўся знаходзіць паэзію усюды — ва ўсіх сферах жыцця і на усіх мерыдыянах і паралелях. Яшчэ ў давераснёўскія часы ён як наказ сабе запісаў: «Паэзія павінна адкрываць новае. Інакш яна перастане быць паэзіяй. А новае трэба шукаць на жыц-цёвых шляхах не толькі свайго, але і іншых народаў». I ён заўсёды заставаўся верным гэтаму наказу.

     Па творах паэта можна пазнаёміцца з многімі з’явамі рэчаіснасці ў Еўропе і Азіі, у Амерыцы і Афрыцы. А ужо болевыя пункты планеты дык, мусіць, усе адгукаюцца ў танкаўскіх вершах. Цэлыя паэтычныя нізкі набіраюцца ў 
Максіма Танка пра еўрапейскія краіны сацыялістычнага лагера, пра Карэю і Кітай, Японію і Індыю, Фінляндыю і Нарвегію, Францыю, Італію і іспанію. Я ужо не кажу пра нашу шмат-нацыянальную краіну, якая савецкімі пісьменнікамі успрымаецца як вялікая агульная Радзіма, а ўслаўленне дружбы і еднасці савецкіх народаў у нас даўно стала трывалай 1 устойлівай традыцыяй, у развіццё якой уносщь свой важкі ўклад і Максім Танк.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс  выкарыстанай літаратуры:

  1. Калеснік У. Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура. Мн., 1959;
  2. Рагойша В. Паэтыка Максіма Танка. Мн., 1968;
  3. Калеснік У. Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1981;
  4. Арочка М. Максім Танк: Жыццё ў паэзіі. Мн., 1984;
  5. Верабей А. Максім Танк і польская літаратура. Мн., 1984;
  6. Танк Максім // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  7. Танк Максім // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  8. Мікуліч М. Паэзія рэчаіснасці: У свеце Максіма Танка. Мн., 2001;
  9. Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.2. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  10. Бугаёў Д. Паэзія Максіма Танка. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мн., 2003.

 


Информация о работе Фальклорныя вобразы і матывы ў паэзіі Максіма Танка