Фальклорныя вобразы і матывы ў паэзіі Максіма Танка

Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Марта 2012 в 11:52, контрольная работа

Описание работы

Максім Танк (сапраўднае імя Яўген Іванавіч Скурко) — Народны паэт Беларусі, пісьменнік і перакладчык — нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Фармiраванне будучага выдатнага паэта праходзiла ва ўмовах бурных, складаных i супярэчлiвых падзей першай сусветнай вайны i бежанства ў Расii.

Содержание

Максім Танк……………………………………………………….……………..2
Стыль Максіма Танка………………………………………………………….7
Фальклорныя вобразы і матывы ў паэзіі Максіма Танка……………..10
Заключэнне………………………………………………………………………19
Спіс выкарыстанай літаратуры………………

Работа содержит 1 файл

курсавая М. Танк(2).docx

— 64.44 Кб (Скачать)

Змест:

Максім Танк……………………………………………………….……………..2

Стыль Максіма  Танка………………………………………………………….7

Фальклорныя вобразы  і матывы ў паэзіі Максіма Танка……………..10

Заключэнне………………………………………………………………………19

      Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………………21

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Максім  Танк

Максім Танк (сапраўднае імя Яўген Іванавіч Скурко) —  Народны паэт Беларусі, пісьменнік і перакладчык — нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай  сям'і.

Фармiраванне будучага выдатнага паэта праходзiла ва ўмовах бурных, складаных i супярэчлiвых падзей першай сусветнай вайны i бежанства ў Расii.

У 1914 годзе сям'я Яўгена была змушаная выехаць у эвакуацыю  й пэўны час жыла ў Маскве. Там  Яўген Скурко пайшоў у школу, там  прачытаў свае першыя кнігі. А родная Пількаўшчына ў 1921 годзе апынулася  за мяжой — паводле ўмоваў Рыжсага  міру адышла да Польшчы.

Восень 1926 года прывяла будучага паэта Максіма Танка, а тады яшчэ маладога Яўгена Скурко ў Вілейку, куды ён паступіў у 3 клас рускай прыватнай  гімназіі. Малады М.Танк працаваў iнструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусi, у легальных i падпольных вiленскiх перыёдыках, вёў актыўную грамадска-патрыятычную i культурна-асветную дзейнасць, за што падвяргаўся праследаванню польскай дэфензiвы, арыштам i турэмнаму зняволенню на Лукiшках.

У БССР былі допыты ў засценках  НКУС. Пасля непрацяглага зняволення паэта засылаюць назад на тэрыторыю  «крэсаў усходніх». З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь (дзесьці  пасля 4 снежня 1939 г. — са стварэння  Вілейскай вобласці), Максім Танк зноў вярнуўся на Вілейшчыну, але ўжо  легальна. Ён працуе у сектары нацыянальных школ Вілейскага абласнога аддзела  народнай асветы. Таксама працуе ў  аддзеле культуры ў абласной газеце «Вілейская праўда» (выдавалася з лістапада 1939 па люты 1940). Дзесьці ў гэты час  Максім Танк дапамог уладкавацца  на працу ў газету паэтцы Наталлі  Арсенневай. Па ўспамінах Танка, яна  працавала стуль рэдактарам.

Пiсаць вершы ён пачаў у другой палове 20-х гадоў, будучы гімназiстам, друкавацца — з 1932 года. Першы верш — «Заштрайкавалi гіганты-комiны» — пад псеўданiмам Максiм Танк быў апублiкаваны ў газеце-аднадзёнцы «Беларускае жыццё» (г. Львоў) 7 красавiка 1932 года.

За ўдзел у выданні  часопіса Часопіс для ўсіх 27 красавіка 1932 Максім Танк быў арыштаваны і  зняволены ў віленскай турме  Лукішкі.

У 1935 годзе Максім Танк у  Вільні пачаў пісаць паэму «Нарач». Паэма была навеяная Нарачанскай  забастоўкай рыбакоў, якая рэхам  прайшла па азёрах суседняй Вілейшчыне і даволі далёкім Палессі. З-за цэнзуры  цалкам твор надрукаваць было не магчыма. Таму аўтару прыходзілася, выкрэсліваючы  найбольш вострыя моманты, друкаваць  яго часткамі ў «Калосьсі». І тым  не менш некаторыя нумары часопіса з фрагментамі паэмы былі канфіскаваныя  польскімі ўладамі. Толькі ў 1940 годзе, магчыма падчас працы ў Вілейцы, паэту ўдалося цалкам узнавіць тэкст  паэмы. У 1936 годзе выходзiць першы зборнiк вершаў М. Танка «На этапах» (канфiскаваны палiцыяй), у 1937 — другi зборнiк «Журавiнавы цвет» i асобным выданнем паэма «Нарач», у 1938 — трэцi зборнiк «Пад мачтай». Неяк спакваля i ў той жа час iмклiва, для многіх, вiдаць, шмат у чым неспадзявана паэт апынуўся ў цэнтры лiтаратурна-мастацкага жыцця ў 3аходняй Беларусi. Пра яго загаварылi ў друку (ды як загаварылi!), яго творы i кнiгi сталi прадметам шырокага i зацiкаўленага абмеркавання, лiтаратурна-творчых дыскусiй. «Максiм Танк гэта вельмi маладая, але сiльная творчасцяю iндывiдуальнасць, — пiсала газета „Наша воля“, даючы iнфармацыю аб вечары беларускай паэзii i песнi, якi адбыўся ў Вiленскiм унiверсiтэце 15 сакавiка 1936 года. — Ягоная творчасць вырасла ў вастрогах i, вырваўшыся з турмы, залiла 3ах. Беларусь. Творы Танка — гэта лявiна, гэта бурная хваля, якая парывае ўсiх, трасе ўсiм i ламае ўсё. Танк можа стацца вялiкiм песьняром Беларусi, калi не забудзе аб найважнейшай умове — згушчаць чым найбольш думку на палатне вобразу». Дадзеная ўмова — «згушчаць чым найбольш думку на палатне вобразу» — станецца адным з вядучых мастацка-выяўленчых прынцыпаў, стылеўтваральных сродкаў паэта.

Творчасць М. Танка 30-х гадоў  вызначалася маштабнасцю гiстарычнага мыслення, шырынёй духоўна-мастацкiх даляглядаў аўтара. Вялiкую папулярнасць у чытача набылi яго вершы «Спатканне», «Песня кулiкоў», «Чорныя скiбы», «Да дня», «Акт першы», «Тры песнi», «Паслухайце, вясна iдзе…», «Раманс», «На пероне» i iнш. Лiрычны герой паэта прываблiваў паўнакроўнасцю ўспрымання жыцця, натуральнасцю i нязмушанасцю сваiх паводзiн i ўчынкаў, непадробнай чалавечнасцю, цвёрдай верай у народныя першакаштоўнасцi, жыццесцвярджальныя сiлы грамадства. Ён засяродзiўся на пошуках адказаў на самыя балючыя пытаннi часу, на асэнсаваннi актуальных грамадска-патрыятычных i сацыяльных праблем рэчаiснасцi, глыбокiм выяўленнi душэўна-псiхалагічнага свету свайго сучаснiка. Фiласофская лiрыка суседнiчала ў паэта з сатырычнымi творамi, пейзажныя матывы i вобразы перапляталiся з выяўленнем асаблiвасцей iнтымнага свету героя, традыцыйныя, сiлаба-танiчныя вершы змянялiся дольнiкамi i верлiбрамi i iнш. І ўсе цi амаль усе яны хораша ўражвалi багаццем i разнастайнасцю моўна-выяўленчых, мастацка-стылiстычных сродкаў.

Выконваючы высокую мiсiю гераiчнага змагання за свабоду i незалежнасць роднай Бацькаўшчыны, М. Танк годна прайшоў дарогамi ахвярнага ваеннага лiхалецця, якое з'явiлася своеасаблiвым працягам заходнебеларускага перыяду жыцця i творчасцi паэта. У гады вайны ён працуе ў газеце «За Савецкую Беларусь», агiтплакаце «Раздавiм фашысцкую гадзiну», пiша i выдае паэму «Янук Сялiба» (1943), зборнiкi вершаў «Вастрыце зброю» i «Праз вогненны небасхiл» (1945).

Адзначаныя i многiя iншыя якасцi i асаблiвасцi творчай iндывiдуальнасцi М. Танка напоўнiцу раскрылiся ў пасляваенны перыяд духоўна-эстэтычных пошукаў i здабыткаў паэта.

Адным з лепшых у беларускай паэзii пасляваеннага дзесяцiгоддзя з'явiўся зборнiк М. Танка «Каб ведалi» (1948), справядлiва адзначаны Дзяржаўнай прэмiяй СССР. Сваiм зместам i пафасам ён цалкам звернуты ў нядаўняе мiнулае, лiрычны герой кнiгі засяродзiўся на асэнсаваннi драматычных i трагічных старонак другой сусветнай вайны. Шмат цiкавых i арыгiнальных твораў увайшло ў наступныя зборнiкi паэта — «На камнi, жалезе i золаце» (1951) i «У дарозе» (1954). Праўда, вершы гэтага перыяду яго творчасцi, канца 40 — першай паловы 50-х гадоў, як, зрэшты, i ўсё тагачаснае савецкае мастацтва, сур'ёзна закранула сумнавядомая «тэорыя бесканфлiктнасцi i iлюстрацыйнасцi». Але надзейнай парукай далейшага паступальнага руху наперад i набору вышынi была тая акалiчнасць, што М. Танк бачыў свае недахопы, падкрэслена крытычна ставiўся да зробленага ў гэты час. «Асабiста я не задаволен вынiкамi сваёй працы за апошнiя гады, — гаварыў ён на з'ездзе пiсьменнiкаў. — Я напiсаў два зборнiкi вершаў… Ёсць там вершы лепшыя, вершы, якiя дорагі мне, i такiя, якiя толькi гавораць аб пройдзенай дарозе. Але ўсе яны, сабраныя ў зборнiк, не даюць цэльнага вобраза, не даюць адказу на многiя пытаннi, якiя хвалююць мяне i маiх герояў…»

З 1948 па 1966 год М. Танк працуе галоўным рэдактарм часопiса «Полымя», з 1966 па 1990 год — першым сакратаром, старшынёй Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Абiраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947—1971) i СССР (1969—1989), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР VI—VII склiканняў (1963—1971), з'яўляецца членам шматлiкiх грамадскiх арганiзацый.

У 60-90-я гады выходзяць  лепшыя кнiгi паэта, якiя атрымалi высокую ацэнку крытыкi i лiтаратуразнаўства, усёй грамадска-культурнай супольнасцi: «Мой хлеб надзённы» (1962), «Глыток вады» (1964), «Перапiска з зямлёй» (1967), «Хай будзе святло» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Прайсцi праз вернасць» (1979), «За маiм сталом» (1984) i iнш. Яго мастацкая iндывiдуальнасць дасягае сапраўднага росквiту. М. Танк «моцным творчым парываннем разрывае абалонку звыклай штодзённасцi, адкрывае глыбiнныя ўнутраныя сувязi», якiя iснуюць памiж асобнымi прадметамi i грамадскiмi працэсамi. «Факты i з'явы, уключаныя ў перажыванне, узбуйняюцца, — акцэнтаваў В. Бечык, — рэальныя абставiны пераасэнсоўваюцца, панарамная карцiна жыцця канцэнтруецца ў вобразнае адзiнства. Так раскрываецца сучасная насычанасць чалавечай свядомасцi разнастайным духоўным, палiтычным, побытавым матэрыялам жыцця…»

М. Танк — Герой Сацыялістычнай Працы (1974), узнагароджаны чатырма  ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай  Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума  ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыйнай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР. Ганаровы грамадзянін Мінска (1987). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) за зборнік паэзіі «Каб ведалі», Літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959) за зборнік «След бліскавіцы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1966) за зборнік «Мой хлеб надзённы», званнем народнага паэта Беларусі (1968), Ленінскай прэміі (1978) за зборнік «Нарачанскія сосны» (Масква, 1977), Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1980) за кнігу «Прайсці праз вернасць». Атрымаў у Польшчы прэмію аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» (1971) за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі. Імем Максіма Танка названы Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт і вуліца ў Мінску.

 

Памёр М. Танк 7 жнiўня 1995 года.

 

Творчасць Максiма Танка — выдатная з'ява ў свеце сучаснай еўрапейскай лiтаратуры. Па меркаваннi У. Конана, паводле свайго мастацкага таленту народны паэт Беларусi — «на ўзроўнi сучасных лаўрэатаў Нобелеўскай прэмii, калi не вышэй некаторых з iх». Напоўненыя глыбокiм фiласофска-аналiтычным асэнсаваннем жыцця i чалавека, высокiм гуманiстычным зместам i грамадзянска-патрыятычным пафасам, яго творы шырока раскрылi асаблiвасцi нацыянальнага характару, гістарычнага шляху i лёсу беларускага народа, выявiлi багацце i шматстайнасць яго гiсторыi i культуры, вялiкiя патэнцыяльныя магчымасцi мовы, пераканаўча абгрунтавалi паўнапраўнае месца беларусаў у еўрапейскай супольнасцi.Адчуў нірвану…

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Стыль Максіма Танка

У першай палове 19 стагоддзя  рускі паэт філасофскага складу мыслення, сучаснік Пушкіна (той сказаў пра  свайго сябра, што ён «арыгінальны, бо мысліць вершамі») Яўгеній Баратынскі сказаў, што паэт павінен адрознівацца ад іншых «неагульным выразам  твару» («лица необшим выраженьем»). Гэтае выказванне прыгадалі ў  канцы 50-х гадоў, згадвалі і ў 1954 г., калі пачалася на старонках перыядычнага друку дыскусія пра «самавыяўленне»  асобы ў лірыцы, пра самы суб'ектыўны  род літаратуры.

Стыль — гэта індывідуальнасць пісьменніка, яго неагульны выраз твару, асноўныя рысы, што вызначаюць непаўторнасць мастака.

Стыль можа мяняцца на працягу  творчасці, дапаўняцца новымі рысамі. Так здарылася і з Максімам Танкам. На пачатку дарогі ён прытрымліваўся рысаў рэалістычнага пісьма, быў  прыхільнікам грамадзянскай паэзіі. Адсюль яго імкненне паказаць падзеі, факты такімі, якімі яны былі ў  сапраўднасці. Зрок яго спыняўся на апісанні кожнай драбніцы побыту, аднаўленні ўсіх прыкметаў штодзённага жыцця, прыроды. Не выпадкова ж ён сам  пісаў у «Лістках календара», што  паэзія яго падобная на камень, вырваны  з маставой падчас вулічных дэманстрацый, а зборнік свой першы назваў адпаведна  таму, чым займаўся ў жыцці, —  «На этапах».

Верным праўдзе абставінаў, капіраванню рэчаіснасці, крыху  дапоўненаму фантазіяй, вымыслаў, ён застаўся і ў вайну, і ў пасляваеннае дзесяцігоддзе. Пра такі стыль гавораць, як пра традыцыйны. Ён быў уласцівы літаратуры 19 стагоддзя, творчасці  Багуніэвіча і Багдановіча, Купалы і Коласа. Стыль гэты абапіраўся на фальклорныя прынцыпы пісьма, асновы народнага светапогляду. Характарызаваць  яго няма патрэбы: ён агульнавядомы, апісаны ў шматлікіх артыкулах, салідных манаграфіях. «Жыццё ў форме  самога жыцця» — вось вызначальная формула такога стылю.

У канцы 50-х і наступныя  гады паэзія Танка становіцца іншай  параўнальна з ранейшай. Яна ўсё  больш і больш арыентуецца  на адлюстраванне вечных тэмаў чалавечага існавання, напаўняецца глыбокім зместам,ускладняецца. Так здарылася, што паэт адмаўляецца  ад ілюстрацыйнага пісьма. У адпаведнасці з такой творчай устаноўкай і  змяняецца стыль.

 

Па-першае, з'яўляецца асацыятыўная вобразнасць і паводле яе —  прытчападобнасць. Мастак суадносіць канкрэтнае і агульнае, так, як суадносіў  яго некалі Баратынскі (восеньская зямля ў яго адлюстраванні  ляжыць «у шырокіх лысінах бяссілля»). Пішацца пра «парог, вычасаны з  успамінаў», «клубкі мар», «дым памяці»  і г. д. Паэту як бы не стае звычайных  слоў і вобразаў, прамога называння  прадметаў, рэчаў, падзей. Ён спрабуе  прыдумаць сваё, нерэальнае жыццё, фантазіруе наконт сваей і чужой дзейнасці. Адсюль і многае наадварот у яго  паэзіі.

Так, ён даводзіць нам, чытачам, што ладуе свае вершы не так,як усе людзі. Яго верш — дом пачынаецца з дыму над комінам, коміна, даху, сценаў, а затым ужо з'яўляецца фундамент, падлога. Усё як не ў людзей — прынцьш яго пісьма.

Такому «ўскладненаму» пісьму больш падыходзіў часта ўжывальны  ў заходніх літаратурах верлібр  — у перакладзе з французскай  мовы — свабодны верш. Блізкі па інтанацыі  да прозы. Без рыфмы. Чаргаванне націскных  і ненаціскных складоў у строгай  паслядоўнасці, як у сілабатанічных вершах, не захоўваецца. Паўтараюцца  цэлыя моўныя перыяды. Такія творы  чытаеш, як маленькія навуковыя трактаты, філасофскія тэзісы. У іх напружана  пульсуе думка. Яна разгортваецца  на працягу ўсяго твора, каб атрымаць дастойнае завяршэнне ў заключнай  частцы — вывадзе паводле ранейшых назіранняў.

Можна назваць такі стыль  аналітычным, а паэзію, створаную  з яго дапамогай, — роздумнай, філасофскай. Менавіта такой яна  і становіцца ў Танка на заключным  этапе яго творчасці. Канешне, не кожны любіць такую паэзію. Многія задавальняюцца чытаннем «лёгкай» літаратуры, апісальных твораў. Многіх цяпер увогуле  паэзія не цікавіць. Але мы вывучаем у школе і такую паэзію. Яна  ўзвышае наш інтэлект, пашырае  кругагляд, выхоўвае культуру мыслення. Калі ёю захопішся, то хочацца больш  і больш услухоўвацца ў паэтавы  разважанні, спрачацца з ім, нават  ахоплівае жаданне напісаць нешта  падобнае: гэта ж так проста —  бяры выпадак ці некалькі здарэнняў  і апісвай паслядоўна, адзін за адным, а затым падсумоўвай свае назіранні. Спрабавала. I ўсё дарма: не напаўняецца сэнсавай глыбінёй мае  «пісанне», буксуе думка. Можа, таму, што  малы жыццёвы вопыт? Хутчэй за ўсё  так.

Информация о работе Фальклорныя вобразы і матывы ў паэзіі Максіма Танка