Фальклорныя вобразы і матывы ў паэзіі Максіма Танка

Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Марта 2012 в 11:52, контрольная работа

Описание работы

Максім Танк (сапраўднае імя Яўген Іванавіч Скурко) — Народны паэт Беларусі, пісьменнік і перакладчык — нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Фармiраванне будучага выдатнага паэта праходзiла ва ўмовах бурных, складаных i супярэчлiвых падзей першай сусветнай вайны i бежанства ў Расii.

Содержание

Максім Танк……………………………………………………….……………..2
Стыль Максіма Танка………………………………………………………….7
Фальклорныя вобразы і матывы ў паэзіі Максіма Танка……………..10
Заключэнне………………………………………………………………………19
Спіс выкарыстанай літаратуры………………

Работа содержит 1 файл

курсавая М. Танк(2).docx

— 64.44 Кб (Скачать)

Верлібр грунтуецца на законах  паглыбленага адлюстравання рэчаіснасці, уменні параўноўваць амаль непараўнальнае, мысліць маштабна, быць індывідуальнасцю. А знешне лёгкая форма — гэта толькі падман зроку. Прыкладаў верлібра, у якім выяўляецца спецыфіка вобразнага мыслення Максіма Танка, можна прывесці многа. З многіх я выбрала адзін. Той, што запомніла са школы. Што мне імпануе:

 

I камяні калісьці

Умелі гаварыць.

Толькі яны анямелі  ад таго,

Што ім не ўдалося выказаць

Невыказнае.

А я ўсё яшчэ спадзяюся,

Што, можа, гэта

Удасца мне?

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фальклорныя вобразы  і матывы ў паэзіі Максіма Танка

Максім Танк вызначаецца вельмі вялікай  можна сказаць — незвычайнай шырынёй творчага дыяпазону. У паэзіі яму падуладны, бадай, усе жанры і самыя разнастайныя вобразна-выяўленчыя формы. Шмат зрабіў ён для развіцця паэтычнага эпасу. Ужо «Нарач», першая танкаўская паэма, у аснову якой пакла- дзены падзеі добра вядомага ў заходнебеларускія часы паўстання рыбакоў, хутка набыла вя лікую папулярнасць. Пра паэму захоплена пісалі не толькі заходнебеларускія, але і польскія крытыкі, якія параўноўвалі Максіма Танка з Адамам Міцкевічам. Паэту удалося напісаць вельмі змястоўны героіка-патрыятычны твор, у якім дасягнута даволі складанае ўзаемадзеянне апавядальна-этычных, драматычных і лірычных структурных элементаў, стрымана-рэалістычнай і ўзнёсла-рамантызаванай вобразнасці.

Рэалістычна-бытавы каларыт пераважае ў паэме «Журавіны цвет». Гэта твор аб каханні, пададзеным у выразным грамадска-сацыяльным кантэксце. Тут звяртае на сябе ўвагу і псіхалагічная змястоўнасць, добрая індывідуалізаванасць чалавечых характараў, строгасць, прастата і яснасць кампазіцыйных рашэнняў, пад крэсленая апавядальнасць верша.

Як  свядомая стылізацыя беларускага былінна-казачнага эпасу стваралася выдатна напісаная фальклорна-рамантызаваная паэма «Сказ пра Вяля».

У паэме «Каліноўскі» перадаюцца вузлавыя эпізоды з гераічнай біяграфіі кіраўніка паўстання 1863 года. Рэальна-гістарычны матэрыял паэт смела дапаўняе фальклорнымі, легендарна-песеннымі матывамі, якія не супярэчаць гістарычнай праўдзе, а падкрэсліваюць яе.

Падзейная насычанасць і сюжэтная разгалінаванасць вылучаюць сярод іншых узораў танкаўскага паэтычнага эпасу паэму ваенных гадоў «Янук Сяліба», у якой

паказваецца партызанская барацьба супраць нямецкіх фашыстаў у былой Заходняй Беларусі.

Філасофскую заглыбленасць мае  паэма «Люцыян Таполя», у якой аўтар вядзе размову пра народнае мастацтва і яго неўміручасць. Твор напісаны ёмістым белым вершам, які цэментуецца даволі частымі паўторамі, лагізаванымі, як у верлібры, нагнятаннямі сэнсава-пералічальнага характару і зрэдку, нібы незнарок, перабіваецца рыфмаванымі радкамі

Дзесяць год!

За гэты тэрмін дрэва

Дзесяць раз убор зялёны зменіць,

Дзесяць пакаленняў салаўіных

Выкалыша на сваіх галінах,

Дзесяць залатых  кругоў адложыць.

Як пярсцёнкаў, каля сарцавіны.

 

 

Тэма народнага таленту  характэрна як для фальклору, так  і для мастацкай літаратуры. У  вобразах песняроў, музыкаў, мастакоў увасоблены таленавітасць беларускага  народа, яго прага да свабоды. Беларуская зямля заўсёды славілася людзьмі, якія ўшаноўвалі сваім мастацтвам працавітасць і майстэрства, свабодалюбства простага народа. Найбольш знаёмыя з гэтай  тэматыкі паэмы Я. Купалы «Курган» і  Я. Коласа «Сымон-музыка». Як і яго  вялікія папярэднікі, Максім Танк творча перапрацаваў старажытныя легенды  аб песнярах, у якіх народ увекавечыў памяць аб сваіх заступніках.

Дзеянне паэмы «Люцыян  Таполя» адбываецца ў часы сярэднявечча, калі царква мела неабмежаваную ўладу  над чалавекам. Адступіцца ад устаноўленых ёю догмаў бьшо немагчыма. Спробы чалавека з народа разбурыць гэты закаснелы  парадак жорстка караліся як святатацтва.

Галоўны герой — майстар  разьбы па дрэве Люцыян Таполя —  уступае ў канфлікт з усемагутным  біскупам Сямашкам. Смяротны грэх Таполі заключаўсяў тым, што ён «будаваў капліцы і крыжы, выразаў апосталаў, прарокаў болып падобных да сялян  смаргонскіх, да вілейскіх лесарубаў, рыбакоў». У якасці мадэляў для  сваіх твораў Максім Танк браў жывых, добра знаёмых яму людзей. Цара Ірада, які сімвалізуе жорсткасць і  вераломства, ён спісаў са свайго пана. А прасвятую Багародзіцу паказаў  падобнай да вясковай прыгажуні Тэклі, якую кахаў. Двух мядзельскіх мужыкоў  — Сцяпана з Харытонам —  «выразаў у постаці анёлаў».

Слых аб незвычайных героях навагодняй батлейкі дайшоў да біскупа  Сямашкі, які па законах феадальнага  грамадства вёў нагляд за душамі веруючых, нават кантраляваў мастацкую  фантазію, сам вырашаў, што ў ёй ад Бога, а што ад д'ябла. Гневу  святога айца не было межаў. I прыгавор, які вынес Сямашка Люцыяну, быў  надзвычай суровы — сваімі рукамі знішчыць батлейку і дзесяць год  не браць у рукі разца. Больш цяжкага  пакарання для творчага чалавека немагчыма прыдумаць! У паэме з вялікай сілай адлюстраваны нечалавечыя пакуты, якія давялося пёранесці майстру:

Дзесяць год

За гэтпы тэрмін дрэва

Дзесяць раз убор зялёны зменіць.

Дзесяць пакаленняў салаўіных

Выкалыша на сеаіх галінах,

Дзесяць залатых кругоў

адложыць,

Як пярсцёнкаў, каля сарцавіны.

Што тады казаць пра чалаеека!

 

Дзесяць год Таполя не бачыў  роднага краю» і ад тугі па ім, ад суму па мастацтву так змяніўся, што біскуп не пазнаў яго і даручыў  збудаваць новую святыню. Ніколі яшчэ з такім натхненнем не працаваў мастакі Ён вырашыў пакінуць людзям свой запавет, увекавечыць свае ўяўленні пра дабро і зло, асудзіць уціск творчасці. Сілы зла паўстаюць у вобразах пачварных хімер» падобных да магнатаў, панскіх цівуноў, хітрых езуітаў:

Колькі іх!

I ўсе яны з рагамі,

3 зяпамі пачвар,

3 хвастамі гадаў.

Лезуць па званіцы і  па вежы,

Падаюць і зноў клыкі ўбіваюць

У каменне,

I паўзуць угору

Па душу, па думку чалавека,

Што, як сонца, слепіць вочы ім.

 

Люцыян упэўнены ў немагчымасці абмежавання духоўнай свабоды чалавека. Якія б сродкі прыгнечання ні прымяняліся, патушыць агонь жывой чалавечай душы мёртвымі хімерамі нельга:

Толькі не спыніць палёпгу  думы, і век розуму не пагасіць ім — Чорным сілам пекла.

Біскуп Сямашка памёр  ад гневу, не прымірыўшыўся з веліччу  чалавечага духу. А Люцыян Таполя растварыўся. I толькі новыя ўзоры яго творчасці  нагадвалі пра неўміручасць таленту.

Паэма М. Танка «Люцыян  Таполя» — гімн таленавітасці  беларускага народа, які праз самыя  цяжкія выпрабаванні пранёс любоў да прыгожага. Аўтар сцвярджае бессмяротнасць галоўнага героя, бо ён увасабляе  сваім мастацтвам народ, а народ  жыве вечна.

Паэма «Сказ пра Вяля» (1937) з яе характэрным падзагалоўкам «Народная быліна» набліжаецца да вершаванай легенды ці казкі, якіх у давераснёўскай творчасці Максіма Танка таксама было нямала. Тут адразу прыгадваюцца і «Му-хамор», і «Казка пра Мядзведзя», і «Казка пра Музыку», самім паэтам аднесеныя да гэтага жанру, і  вершы «Дзед і шчупак» або «Байка пра Кліма», хоць і не названыя казкамі, але, бясспрэчна, блізкія да іх.

      Расказваючы  аб  узнікненіі  «Сказа пра  Вяля», Максім Танк зазначае, што ён стварыў гэту паэму (як і большасць сваіх вершаваных казак, дададзім ад сябе) па матывах розных народна-паэтычных твораў. «Позна ўзяліся ў нас за этнаграфічныя зборы беларускіх песняў і казак, — бядуе паэт у адным са сваіх давераснёўскіх артыкулаў. — Сёння мы толью дзе-недзе лучаем на сляды сівых былін. Большасць іх спіць у курганах і толькі дзе-недзе — перад усім у казках, — знаходзім  іх сляды, як дарагія нержавеючыя водпрыскі гэтых вялікіх народных паэм. Так я спаткаўся з былінай пра Вяля».

Ідучы «па слядах сівых  былін», Максім Танк напісаў своеасаблівы  мастацкі твор, які не мог быць звычайнай вершаванай апрацоўкай закончанага фальклорнага сюжэта хоць бы з той прычыны, што народны эпас проста не ведае аналагічнага сюжэта ў гатовым выглядзе. Тое ж невялікае паданне пра Вяля, якое давялося па-чуць паэту з вуснаў свайго дзеда,настолькі розніцца ад танкаўскай паэмы, што яно сапраўды нічога не магло даць аўтару, акрамя натхнення і першапачатковага творчага штуршка.

Не запазычваючы гатовы сюжэт, Максім Танк, аднак, скарыстоўвае многія фальклорныя матывы. Урэшце яму ўдалося стварыць вельмі дакладную, нават бліскучую стылізацыю былінна-казачнага беларускага эпсу, якая па сваей агульнай дасканаласц, па глыбіні пранікнення ў дух народнай творчасці можа быць параўнана з такімі  шэдэўрамі  ў гэтай галіне, як «Курган» Янкі Купалы, «Песня пра купца Калашнікава...» Лермантава або «Песні Асіяна» Д. Макферсана. Асабліва хораша напісаны ў «Сказе пра Вяля» бой сялян з князевай дружынай і яе адступленне:

Тонуць косы

ды не ў зелень

шумных траваў, -

на пясок кладуцца людзі  на сыры

як маланкі, зіхацяць ў  руках каравых

доўга востраныя вілы, тапары.

А як выйшаў Вяль з чачоткавай дубінай,

замахнуўся,- быццам тысяча вятроў!-

а ўдарыў – следам пасеку пакінуў

ці граду галоў –  расцвіўшых качаноў!

Як зайгралі

косы Юрачку стальныя,

узнялі коні капытамі крыжачок,

як лявоніха пад сосны баравыя

лапцем шэрым

узмяцеліла пясок! - 
Адступаць пачала князева дружына,

ў даль вячэрнюю палёў, назад,

быццам поясам

парваным жураўліным,

быццам стадам разагнаных

курапат…

 

Гэта адзін  з самых дасканалых эпізодаў паэмы. Зроблены з сапраудным эпічным размахам і паэтычнай смеласцю, якая добра выяўляецца і  ў гіпербалізме вобразаў, і  ў метафарычнасці мовы, ён  мае нешта агульнае з “батальными”малюнкамі «Слова аб палку Ігаравым», што здаўна хвалююць сваей вялікаснай  урачыста-трагічнай сімволікай.  Вядома, гэта яшчэ не гаворыць аб непасрэдным уздзеянні выдатнага помніка старажытнай лггаратуры на танкаўскі «Сказ пра Вяля», хоць у прынцыпе і такую мажлівасць катэгарычна нельга адмовіць. Але усё ж трэба  улічваць,  што і ў самое «Слова»  гэта сімволіка  прыйшла з  фальклору,з былінна-казачнага эпасу. Таму хутчэй за усё гутарка павінна ісці пра другое,  пра блізкасць «першакрыніцы», якая і абумовіла адзначанае падабенства. Зрэшты, гэта не так  ужо істотна.  Куды больш важная тая акалічнасць,  што бліскучая танкаўская стылізацыя, на што б яна непасрэдна ні абапіралася,  мела не толькі  гістарычна- этнаграфічную цікавасць, а была на-роджана перш за усё патрэбамі жывой і хвалюючай сучаснасці. Гэта добра адчула заходне-беларуская крытыка,паставіўшы «Сказ пра Вяля» ў прамую сувязь з гераічнай паэмай «Нарач». «У Танка ў «Сказе пра Вяля», — пісаў адзін з крытыкаў «Калосся», — дамінуе грамадскі элемент. Вяль — гэта Грышка з «Нарачы», толькі меней рытарычны, ён не мае ў сабе рэзанёрства, адзінка моцная... і актыўная. I здаецца, што генезы «Сказа пра Вяля» трэба шукаць у незакончанасці  «Нарачы». Аўтар мае на увазе тое, што ў паэме «Нарач» Максім Танк не мог падрабязна раскрыць рэвалюцыйную дзейнасць Грышкі і выразна сказаць аб яго канчатковым лёсе. У гэтым крытык і бачыць «незакончанасць» «Нарачы» і прычыну таго, што паэт зноў вярнуўся да праблемы «народ і яго кіраўнікі», «маса і герой», каб па-шукаць адказу на гэтыя пытанні «там, дзе паспрачаліся тры дарогі: адна з вёскі, другая з князевага двору, а трэцяя з свету шырокага, вольнага; там, дзе з працы йдучы па сярэдняй трапе, людзі вострыя косы няслі, гаварылі…»

Умоўна-казачная форма паэмы «Сказ пра Вяля», дзеянне якой перанесена ў мінулае, сапраўды давала аўтару значна большую свабоду выказвання, чым звернутая да сучаснасці «Нарач». I проігрышу асаблівага не было, бо дастаткова вопытны заходнебеларускі чытач параўнальна лёгка мог зрабіць неабходныя супастауленні з сучаснасцю. Паэт жа усёй логікай сюжэта ў сваім «Сказе» гаварыў вельмі блізкія і зразумелыя рэчы: нязгода важакоў з народам шкодзіць як ім, так і самому народу, незалежна ад таго, хто ў кожным канкрэтным выпадку мае рацыю. I яшчэ папярэджваў аб хітрасці слугаў князя — спрадвечных ворагау простага  люду, якія не спыняюцца ні перад хлуслівымі абяцанкамі, ні перад подкупам, каб толькі захаваць сваё панаванне. А перад усім паказваў сілу народную, сілу грамады працоўных людзей, якія, з'яднаўшыся, «маглі б рукамі нат зямлю падняць». Але трэба, каб не маўчала і мастацтва, бо яно таксама мае сваю вялікую сілу: «будуць і маланкі, калі зноў сталёвы чуецца у песнях навальнщы гром». Усё гэта, вядома, не магло не будзіць гучнае рэха ў сэрцы чытача, асабліва калі ён яшчэ не развучыўся думаць, не страціў здольнасць марыць пра свабоду сваей бацькаўшчыны.

У такой рамантызаванай фальклорнай паэме, як «Сказ пра Вяля», Максіму Танку лягчэй за ўсё было збіцца на умоўна-рамантычны стылявы штамп. I не сказаць, каб паэт цалкам абмінуу гэту небяспеку. У яго «Сказе пра Вяля» ўсё ж сустракаецца тыповая рамантычная квяцістасць, часам нялепшага гатунку. «I таму пачалі каласы ўраджаем ікру ліць у сялянскую мякіну», «ці ж не можа... і зары мёд капаць у нашыя дайніцы», «не пагасіць дум рабшавых пажар», «льюць абозныя агні зару на твар», «сонна плюшчаць агні вочы на курганах», «толью бровы дня на ўсходзе залаціцца над абозам, над вазамі пачалі», «як зары гарачай распускаўся цвет», «дзень залоціцьь сінія вочы», «чоўнам выплывае сіні дзень», «дзень падзьмуў на зоры ветрам, пагасіў», «дзе сасновы бор чэша хмараў мокрую кудзелю», «дзе туманоў палотны сонца беліць», «скрышаны рукой маланак гром» — усё гэта рамантызаваная вобразнасць, дзе-нідзе даволі неблагая і, думаецца, дапусцімая сама па сабе. Аднак яе квяцістаць не толькі заўважаецца, але і «выпірае» у параўнанні з раэлістычна-дакладнай маляўнічасцю такіх эпізодаў, як Вялеу сон або Скібава праца на вузкім загоне.

Прауда, гэткіх мясцін, напісаных падкрэслена строга  і, бадай, зусім пазбаўленых узнёсласці, у «Сказе пра Вяля» няшмат. Часцей, можна сказаць, як апавядальная норма тут сустрэнецца рамантызаваная, вельмі ёмістая і яркая ў сваей узнёсласці, а то і гіпербалічная фраза, як у цытаваным ужо апісанні бою ці як у наступных прыкладах:

Усе радзяць, калі князя яны зломяць,

калі межаў абручы з зямлі сарвуць...

Информация о работе Фальклорныя вобразы і матывы ў паэзіі Максіма Танка