Автор: Пользователь скрыл имя, 14 Февраля 2012 в 00:17, реферат
Ефрасіння Полацкая нарадзілася ў Полацку каля 1101 года (не пазней 1104 года). Паходзіла з роду полацкіх князёў з дынастыі Рурыкавічаў па мужчынскай лініі і з дынастыі Рагвалода па жаночай лініі: была нашчадкам вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча, хрысціцеля Русі, і полацкай князёўны Рагнеды ад іх старэйшага сына Ізяслава, якому прыходзілася прапраўнучкай. Дзедам Прадславы быў славуты полацкі (а некалі і кіеўскі) князь Усяслаў Чарадзей, а бацькам — яго малодшы сын Святаслаў (хрысціянскае імя Георгій). Маці, Сафія, была дачкой кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Блізкімі сваякамі Прадславы былі візантыйскія імператары, князі кіеўскія, тураўскія, пераяслаўскія, смаленскія, растова-суздальскія, уладзіміра-валынскія, каралі Венгрыі.
Ефрасіння Полацкая
1101(?) - 23.5.1167
свецкае імя
Прадслава
Ефрасіння Полацкая
(Еўфрасіння Полацкая, свецкае імя
Прадслава), полацкая князёўна, беларуская
святая (каля 1101 г., Полацк — 23 або 25.05.1167
г., Іерусалім).
Ефрасіння Полацкая
нарадзілася ў Полацку каля 1101 года (не
пазней 1104 года). Паходзіла з роду полацкіх
князёў з дынастыі Рурыкавічаў па мужчынскай
лініі і з дынастыі Рагвалода па жаночай
лініі: была нашчадкам вялікага князя
кіеўскага Уладзіміра Святаславіча, хрысціцеля
Русі, і полацкай князёўны Рагнеды ад іх
старэйшага сына Ізяслава, якому прыходзілася
прапраўнучкай. Дзедам Прадславы быў славуты
полацкі (а некалі і кіеўскі) князь Усяслаў
Чарадзей, а бацькам — яго малодшы сын
Святаслаў (хрысціянскае імя Георгій).
Маці, Сафія, была дачкой кіеўскага князя
Уладзіміра Манамаха. Блізкімі сваякамі
Прадславы былі візантыйскія імператары,
князі кіеўскія, тураўскія, пераяслаўскія,
смаленскія, растова-суздальскія, уладзіміра-валынскія,
каралі Венгрыі.
Звестак пра
жыццё Ефрасінні Полацкай мала. Адзінай
гістарычнай крыніцай, у якой распавядаецца
пра жыццё полацкай князёўны, з’яўляецца
"Жыціе святой і найпадобнейшай Еўфрасінні",
створанае ў канцы XII ст. Да гэтай дакументальнай
крыніцы далучаюцца звесткі з летапісаў
гэтага перыяду.
У XII стагоддзі Полацкае
княства, нягледзячы на амаль пастаянную
палітычную барацьбу і нават войны з Кіеўскім
княствам і яго саюзнікамі, заставалася
самастойнай дзяржавай, хаця найбольшага
ўздыму і росквіту яно дасягнула ў XI ст.
У XII ст. у складзе Полацкага княства ствараюцца
ўдзельныя княствы, у тым ліку Віцебскае,
Друцкае, Ізяслаўскае, Менскае, Лагожскае.
Яны перадаюцца полацкім князем у валоданне
сваім братам, сынам і пляменнікам, якія
станавіліся васаламі вялікага князя
полацкага. 1 хаця пэўнае адзінства княства
яшчэ захоўвалася, але цэнтрабежныя сілы
аслаблялі гэтае адзінства.
Ефрасіння Полацкая
была сучасніцай палітычных падзей таго
бурлівага веку. Ад самага маленства
на княжацкім двары яна бачыла
зборы ў вайсковыя паходы, была
сведкай ваенных дзеянняў, якія суправаджаліся
разбурэннем сёлаў і гарадоў, стратамі
людзей не толькі ў баях, але і сярод мірнага
насельніцтва.
На пачатку XII
ст. полацкім князем быў яе дзядзька,
Барыс Усяславіч (славянскае імя
Рагвалод). Пасля няўдалага паходу
гэтага князя на паўночны захад у зямлю
зямгалаў у 1206 г. ён быў заменены полацкім
вечам на брата Давыда. Давыд Усяславіч
княжыў у Полацку ў 1106— 1127 гадах. Яго змяніў
Барыс Усяславіч, які вярнуўся на полацкі
пасад, але ненадоўга. Ён памёр у 1128 годзе.
Менавіта ў гэты час адбыўся напад кіеўскага
князя Мсціслава Уладзіміравіча і яго
саюзнікаў на Полацкую зямлю. Князі полацкай
дынастыі ў 1129 г. былі высланыя ў Візантыю
да імператара, сваяка кіеўскага і полацкіх
князёў. Сярод высланых быў і бацька Ефрасінні
князь Георгій. У Полацку князі мяняліся.
У 1132 г. палачане выгналі з горада князя
Святаполка Мсціславіча, сына Мсціслава,
князя кіеўскага. На полацкі трон зноў
былі пакліканы князі старажытнай полацкай
дынастыі, якія вярнуліся з Візантыі. Полацкім
князем у 1132 г. веча выбрала Васільку Святаславіча,
роднага брата Ефрасінні Полацкай. Менавіта
з гэтага часу полацкае веча набывае вялікую
сілу і ўстойлівую традыцыю выбараў князя
вечам — агульным сходам гараджан і сялян
блізкіх ад Полацка вёсак. Каля 1144 г. полацкім
князем становіцца Рагвалод (Васіль) Барысавіч,
дваюрадны брат Ефрасінні. У 1151 г. полацкае
веча выслала свайго князя ў Менск, а запрасіла
на больш высокі трон менскага князя Расціслава
Глебавіча, які таксама быў дваюрадным
братам Ефрасінні. Пасля некалькіх гадоў
княжання ў 1159 годзе зноў адбылася замена
князя ў Полацку. Веча зноў выбрала полацкім
князем Рагвалода Барысавіча, які вымушаны
быў пакінуць трон у 1162 годзе, пасля паражэння,
якое пацярпеў ад менскага князя Валадара
Глебавіча. Полацкім князем стаў Усяслаў
Васількавіч, родны пляменнік Ефрасінні
Полацкай. У 1167 г. адбываецца новая змена
на полацкім пасадзе. Менскі князь Валадар
Глебавіч выступіў супраць Усяслава Васількавіча,
нанёс паражэнне яго войску і заняў полацкі
трон. Пры гэтым ён заключыў з полацкім
вечам дагавор. Але гэты князь вымушаны
быў адступіць назад у Менск, і ў тым жа
годзе Усяслаў Васількавіч вярнуўся на
полацкі трон.
Такім чынам, Ефрасіння
Полацкая з самага маленства добра
ведала тагачасныя палітычныя ўмовы
жыцця ў феадальным грамадстве, няўстойлівасць
княжацкай улады, палітычныя камбінацыі
і таксама сілу полацкага веча ў грамадскім
жыцці свайго краю. У гэтай атмасферы яна
гадавалася, і ўсе грамадскія падзеі ўплывалі
на яе светапогляд. Разам з тым традыцыі
полацкай княжацкай сям’і нашчадкаў Рагвалода,
нейкая адасобленасць ад іншых членаў
дынастыі Рурыкавічаў таксама ўплывалі
на адчуванне свету, абуджалі ў князёўны
не толькі цікавасць да мінуўшчыны Полацкай
зямлі, але і патрыятычныя пачуцці, і княжацкую
годнасць, і належнасць да сваёй зямлі
крывічоў, да свайго вялікага па тэрыторыі
княства.
Маленькая Прадслава
была здольнай дзяўчынкай, мела ахвоту
да вучэння, цікавілася рукапіснымі
кнігамі, да якіх як князёўна мела доступ.
Як гэта было ў той час, яе настаўнікамі
былі духоўныя асобы, перш за ўсё манахі.
Таму пераважна яна чытала Біблію, набажэнскія
і іншыя духоўныя кнігі, жыціі святых,
знаёмілася з манастырскімі статутамі.
Пры княжацкім двары была і іншая літаратура:
антычная гісторыя, схаластычнае апісанне
прыроды, "Александрыя" і іншыя творы,
якія былі распаўсюджаны ў Візантыі і
ў княствах Русі. Для таго часу Прадслава
атрымала вельмі добрую адукацыю. Як сведчыць
"Жыціе Ефрасінні Полацкай": "Так
любіла вучэнне яна, што дзівіўся бацька
яе з любові такой да навук. І па ўсіх гарадах
разышлася слава пра яе мудрасць, і добрыя
здольнасці да навук, і красу цялесную,
бо была яна прыгожая надта абліччам".
Але ведала яна
і пра жыццё гараджан-
Калі Прадславе
споўнілася 12 гадоў (а гэта тады быў
узрост, калі паводле кананічнага
права, дзяўчына магла ўжо выходзіць
замуж), да яе сталі засылаць сватоў
князі. Бацькі вырашылі аддаць яе замуж
за сына аднаго слаўнага і багатага
князя, які прыслаў сватоў. Гэта адбылося
дзесьці пасля 1113 года. Тады дзяўчына адмовілася
ад дынастычнага шлюбу і вырашыла пайсці
ў манастыр, дзе ігуменняй была яе цётка,
удава князя Рамана Усяславіча.
Нягледзячы на
ўгаворы бацькоў не пакідаць свецкае
жыццё і выйсці замуж, Прадслава
рашуча выказала сваё жаданне пайсці ў
манастыр. І бацькі вымушаны былі ўрэшце
даць сваю згоду на гэта.
Пастрыг Ефрасінні
адбыўся таемна, і яна ўзяла
гэтае хрысціянскае імя, ахвяруючы
сябе Хрысту. Як лічыць даследчык "Жыція"
А.Мельнікаў, прыняцце манашаскага сану
найверагодней магло здарыцца 25 верасня,
у дзень святой Ефрасінні Александрыйскай,
пасля 1116 года (калі памёр князь Раман
Усяславіч, а яго ўдава стала праз некаторы
час ігуменняй). Праз некаторы час Ефрасіння
папрасіла полацкага епіскапа Іллю, каб
ён дазволіў ёй жыць у саборнай царкве
Святой Сафіі ў Полацку ў мураванай келлі.
1 ён дазволіў. Пасяліўшыся там, Ефрасіння
пачала "пісаць кнігі сваімі рукамі,
і прыбытак ад продажу іх аддавала тым,
хто быў у нястачы".
Далей у "Жыціі
найпадобнейшай Ефрасінні" гаворыцца
пра сон, які тройчы бачыла Ефрасіння.
Анёл узяў яе за руку і адвёў у Сяльцо,
што знаходзілася непадалёку ад Полацка,
дзе стаяў драўляны храм Святога Спаса.
Тут ён сказаў Ефрасінні: "Тут належыць
быць табе!" У тую ж ноч такі ж сон прысніўся
і епіскапу Іллі, якому анёл паведаміў,
што на Ефрасінні "спачывае Дух Святы".
Пасля гэтага прароцтва
епіскап Ілля, запрасіўшы полацкага
князя Барыса, яе бацьку Святаслава-Георгія,
найпадобную Ефрасінню і
Манаскі пастрыг
Ефрасінні стаўся прыкладам для
яе малодшай сястры Градславы(Гардзіславы),
якая прыняла манаства да 1128г. пад імем
Еўдакіі, і для яе стрыечнай сястры Звеніславы
Барысаўны (манаскае імя Еўпраксія) у 1128
г. Спачатку Ефрасіння папрасіла бацьку
прыслаць да яе сястру для навучання граматы,
а потым патаемна пастрыгла сястру ў манашкі,
чым выклікала гнеў свайго бацькі, але
потым з ім памірылася. Звеніслава ж прыйшла
ў манастыр сама і зрабіла багаты ўклад,
ахвяраваўшы манастыру свой пасаг. Сёстры
былі з Ефрасінняй усё далейшае жыццё.
3 Еўпраксіяй Ефрасіння паехала пазней
разам у Іерусалім, а Еўдакія засталася
ў Полацку для кіравання жаночым манастыром
Святога Спаса. Перад ад’ездам у Іерусалім
Ефрасіння намовіла сваіх пляменніц, дачок
брата Вячаслава — Вольгу і Кірыяну, таксама
ўступіць у царкву і загадала пастрыгчы
іх. Кірыяна была названа Агаф’яй, а Вольга
— Яўфіміяй. Князь Вячаслаў спрабаваў
угаварыць Ефрасінню не прымаць у манастыр
дачок, але яго просьбы былі марныя. Ефрасіння
ўладкавала, такім чынам, кіраванне манастыром,
забяспечыўшы княскую апеку над ім.
Асветніцкая дзейнасць
найпадобнейшай Ефрасінні была шматграннай.
Адным з накірункаў яе дзейнасці было
садзейніцтва пабудове храмаў. Па замове
Ефрасінні вядомы полацкі дойлід Іаан,
які быў манахам аднаго з полацкіх манастыроў,
пабудаваў на месцы драўлянай царквы мураваны
храм Святога Спаса. Пабудова храма адбылася
за 30 тыдняў. Расійскі гісторык Леанід
Аляксееў назваў будаўніцтва Спасаўскага
сабора "найбуйнейшаю падзеяй у полацкай
і ва ўсёй старажытнарускай архітэктуры".
У Спаскай царкве размяшчаліся келлі Ефрасінні
і яе сястры Еўдакіі. Спаская царква была
багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць
вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць.
Размешчаны на беразе Палаты, гэты храм
пакідае і цяпер уражанне завершанасці
і адпаведнасці ландшафту. Заканчэнне
будаўніцтва і асвячэнне храма полацкім
епіскапам было адзначана святкаваннем
княжацкай сям’і, баяраў, гараджан і сялян
навакольных сёлаў.
Ёсць меркаванне,
што дойлід Іаан пры заснаваным Ефрасінняй
мужчынскім манастыры пабудаваў
таксама царкву святой Багародзіцы,
для якой ігумення вырашыла набыць
у Канстанцінопалі абраз Багародзіцы
Эфескай. Ефрасіння паслала ў Канстанцінопаль
да візантыйскага імператара Мануіла
Комніна слугу свайго Міхаіла з каштоўнымі
дарамі. Імператар выканаў просьбы сваячкі.
3 Іерусаліма быў дастаўлены абраз. Канстанцінопальскі
патрыярх Лука ў прысутнасці епіскапаў
блаславіў абраз святой Багародзіцы Эфескай
у Сафійскім саборы Канстанцінопаля і
перадаў яго Міхаілу, які даставіў абраз
Адзігітрыі (Пуцяводнай) Полацкай, як яе
сталі называць, у Полацк. Цяпер гэты абраз
знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу ў фондах
Рускага музея.
Па заказе Ефрасінні
полацкім майстрам Лазарам Богшам у
1161 годзе быў зроблены настольны
шасціканцовы крыж (даўжыня 51 сантыметр)
для царквы Святога Спаса. Ён быў
выраблены з кіпарысу. Да яго пярэдняй
і адваротнай паверхняў прымацаваны
залатыя, да бакавых сярэбраныя пласціны.
Крыж быў аздоблены каштоўнымі каменнямі,
упрыгожаны выявамі: на верхніх канцах
крыжа размешчаны пагрудныя выявы Ісуса
Хрыста, Іаана Прадцечы, маці Божай; у цэнтры
ніжняга сяродкрыжжа — чатыры евангелісты;
на канцах — архангелы Гаўрыіл і Міхаіл,
унізе крыжа — выявы святых Ефрасінні,
Софіі, Георгія (патронаў самой заказчыцы
і яе бацькоў). У гістарычнай літаратуры
ўсталявалася назва — крыж Ефрасінні
Полацкай.
Заснаваныя Ефрасінняй
Полацкай манастыры сталі асяродкам асветы
ў Полацкім княстве. У іх знаходзіліся
школы, дзе дзеці вучыліся чытанню, пісьму,
"цыфры", царкоўным спевам і нотнай
грамаце. У больш старэйшым узросце дзеці,
акрамя царкоўнаславянскай мовы, вывучалі
грэцкую мову, атрымлівалі звесткі з прыродазнаўства,
медыцыны, рыторыкі і гісторыі, перш за
ўсё гісторыі Полацкага княства. Да асветніцкай
дзейнасці Ефрасінні Полацкай адносілася
і адкрыццё бібліятэк са скрыпторыямі
(дзе перапісваліся кнігі), іканапіснай
і ювелірнай майстэрань. Ефрасіння Полацкая
складала і запісвала малітвы і пропаведзі.
Сваёй культурна-асветніцкай
дзейнасцю Ефрасіння Полацкая яшчэ
ў пачатку нашай гісторыі, у
яе полацкі перыяд, вызначыла важную
ролю культуры ў жыцці народа і
падала прыклад служэння ў галіне
культуры. Яе постаць паказала таксама
плённую творчую працу ў служэнні інтарэсам
грамадства. Ефрасіння Полацкая стала
сімвалам духоўнага служэння сваёй Радзіме,
невычарпальнай крыніцай маральнай сілы
і духоўнага адраджэння народа.
Аўтарытэт Ефрасінні
быў вельмі вялікі ў Полацкім княстве
не толькі з-за яе асветніцкай дзейнасці,
але і з-за яе высокага паходжання, згодна
з тагачасным сярэднявечным статусам
полацкага княжацкага роду нашчадкаў
Рагвалода. 3 яе парадамі лічыліся полацкія
князі і веча. Ефрасіння Полацкая лічылася
справядлівай суддзёй у грамадскіх і маральных
справах, была прыхільніцай міру ў сваім
і суседніх княствах. Асабліва важкім
было яе слова ў спрэчках паміж полацкімі
князямі.
Менавіта ў
адносна спакойныя для
Ефрасіння Полацкая
была пахавана ў манастыры святога
Феадосія, непадалёку ад Іерусаліма. У
1187 г. Іерусалім быў захоплены войскамі
егіпецкага султана Салах-эд-Дзіна, які
за выкуп дазволіў хрысціянам пакінуць
горад са сваімі рэліквіямі. Праваслаўныя
манахі вывезлі з сабой раку з нятленнымі
рэшткамі Ефрасінні. Мошчы Ефрасінні Полацкай
у 1187 г. былі перапахаваны ў Феадосіевай
пячоры Кіеўскага Пячорскага манастыра,
у падземным храме Найсвяцейшае Багародзіцы.
Царкоўнае шанаванне
Ефрасінні Полацкай пачалося яшчэ,
верагодна, у канцы XII ст., пры епіскапе
Дыянісіі. На Маскоўскай Русі Ефрасіння
Полацкая стала шырока вядомая ў XVI ст.,
калі мітрапаліт маскоўскі Макарый уключыў
яе "Жыціе" ў "Мінеі-чэцці". Ефрасіння
Полацкая стала першай жанчынай, кананізаванай
Рускай праваслаўнай царквой (1547 год).
Ужо да таго часу быў шырока вядомы ў царкоўных
колах гэты гістарычны помнік канца XII
ст. У спісах XVII—XVIII стст. захаваліся царкоўныя
спевы пра Ефрасінню Полацкую. У 1984 г. Ефрасіння
Полацкая была прылічана да Сабора Беларускіх
Святых. Яна прызнана святой апякункай
Беларусі. Імя Ефрасінні Полацкай носяць
цэрквы ў гарадах: Саўт-Рывер: (штат Нью-Джэрсі
(ЗША) і Таронта (Канада). Беларускі праваслаўны
прыход святой Ефрасінні Полацкай ёсць
і ў Лондане. Ефрасіння Полацкая прызнана
святой і каталіцкай царквой.
Жыхары Полацка
хадайнічалі аб пераносе мошчаў нябеснай
заступніцы Беларусі ў Полацк у пачатку
панавання Аляксандра II. У 1864 г. пра гэта
хадайнічаў і віленскі генерал-губернатар
М.М.Мураўёў. Пасля трэцяга хадайніцтва
полацкага епіскапа Савы ў 1871 г. з дазволу
Свяцейшага Сінода на дзець памяці святой
Ефрасінні Полацкай, 23 мая (старога стылю),
у Спаскі манастыр была перанесена невялікая
частка мошчаў — сярэдні палец правай
рукі.