Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2011 в 17:24, курсовая работа
Уладзімір Караткевіч – аўтар знакавы для ўсёй беларускай літаратуры. Сваімі творамі “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” ён даў магчымасць беларускаму народу адчуць гістарычную сувязь з продкамі, што так часта гублялася, абудзіў нацынальную годнасць, любоў да сваёй краіны, якую сам аддана любіў.
Уводзіны…………………………………………………………………………...3-4
1. Караткевіч як прадстаўнік “філалагічнага” пакалення пісьменнікаў………………………………………………………………………..5-6
2. Дэфініцыя і спецыфіка паняцця “апавяданне”. Сучасная беларуская проза………………………………………………………………………………7-11 2.1. Апавяданне як жанр…………………………………………………………..7-8
2.2. Сучасная беларуская проза (кароткі агляд)………………………………..8-11
3. Апавяданні Ул. Караткевіча: тэматыка, праблематыка, сістэма вобразаў………………………………………………………………………….12-23
Заключэнне……………………………………………………………………..24-25
Бібліяграфічны спіс………………
У сваім апавяданні У. Караткевіч пераканана развенчвае славалюбівасць людзей, якія ў пагоні за ўласным дабрабытам, славай і ўладай забываюцца пра чалавека або ігнаруюць яго думкі, пачуцці і інтарэсы. Сапраўдная веліч не ў тым, каб узвысіцца над іншымі людзьмі, сцвярджае У Караткевіч, а каб свядома. выкарыстоўваючы ўсю моц чалавечага розуму, служыць людзям, рабіць іх жыццё цікавым і прыгожым. «Вялікі Шан Ян» — яшчэ адно пацверджанне таму, што вызначальнымі ў этычна-эстэтычнай сістэме У. Караткевіча выступаюць «сцвярджэнне высокай годнасці асобы чалавека, аб'ектыўнай каштоўнасці быцця кожнага».
Гэтае апавяданне з’яўляецца, на нашу думку, самым актуальным на наш час. Бо ў выніку маральнай дэградацыі людзей пры неабмежаванай уладзе, пакутуюць простыя людзі, жыцці якіх не прадстаўляюць ніякай каштоўнасці для гэтых “уладыроў”.
Дарэчы, у пісьменніка ёсць апавяданні (напрыклад, «У шалашы», «Ідылія ў духу Вато», «Палеская рапсодыя»), у якіх апяванне кахання робіцца без алегарычнай напоўненасці і залішняй складанасці, а як натуральны і творчы, і жыццёвы працэс. Асаблівую прыцягальнасць такім апавяданням надае адметная манера пісьменніка — насычанасць твораў паэтычным пачаткам або дыялог герояў, часцей за ўсё скупы, сціслы, але які перабіваецца лірычнымі адступленнямі і каментарыямі аўтара, таксама сціслымі, толькі па-філасофску заглыбленымі, якія нібы канцэнтруюць згустак духоўных і душэўных сіл герояў у момант найболыпага напружання іх эмоцый і праяўлення іх душэўнай сілы.
Неяк В. Каваленка даволі трапна зазначыў: «Героі яго рамантычна прыўзняты над побытам, але ў асобных эпізодах гэта рамантычная прыўзнятасць нібы не зна-ходзіць сабе дастатковага мастацкага самавыяўлення ў празаічнай апавядальнасці. I тады з'яўляецца ўстаўны верш, які адкрывае шырэйшыя жанравыя магчымасці для абагульнення ўзнёслых ідэй». (7, с. 23)
Яшчэ адна адметнасць лірычных адступленняў У Караткевіча, якіх мноства ў яго апавяданнях і казках,— гэта іх маральна-эстэтычная насычанасць, разуменне пісьменнікам эмацыянальнай сілы мастацтва. «Кніг тады не было, мой сынок і мая дачухна,— пачынае ён так сваю казку «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэ-чаў».— Кнігі былі забароненыя, укінутыя пад запор, спаленыя. А вольнасці — не было. Замест кніг вольная была толькі песня, якую не так лёгка пасадзіць у
папяровую клетку. (А калі і пасадзіш — застаюцца толькі літары, бяссільны водгук магутных гукаў.) Так шго самай сільнай зброі ўсемагутныя магнаты не маглі нас пазбавіць, сынок. I як цяпер харошую кнігу рвуць з рук у рукі, так тады рвалі з зубоў у зубы і з глоткі ў потку песню. А пясняр быў самай паважанай асобай» (9, с. 482).
Яшчэ адно апісанне песні, спеваў, больш трагічнае, чым у казцы: «Ясюкевіч даўно ўжо, з вялікай трывогай, чуў недзе далёка, за змрочным чырвоным гарызонтам, а потым бліжэй і бліжэй нейкія дзіўныя гукі, спявучыя, перарывістыя, нібы залатое пілавінне падала на срэбны шчыт. Нябачны хор маленькіх, з пясчынку, чалавечкаў цягнуў свае «а-а-а-а». Спачатку весела, потым сумна, да болю, потым нібы з адчаем і галашэннем.
Што гэта было? Звінелі званочкі на дняпроўскім поплаве? Спявалі сірэны між падводных губак ля камяністых, амытых сіняй вадою скал?
I раптам ён з жахам, ад якога ўпала сэрца, зразумеў. Спявалі пяскі. Спявала сваю песню, летучы на крылах пясчанай навальніцы, Смерць» («Сіняя-сіняя...». 9, с. 290).
«Ядро рамантычнай ідэі ў мастацтве,— пісаў вядомы беларускі літаратуразнаўца У. Калеснік,— вызваленне творчай асобы ад рэгламентуючага канона, догмаў. Перакананне, што геній не мае патрэбы ў правілах, бо сам ён дае правілы мастацтву (Кант), прывяло прагрэсіўных рамантыкаў да адраджэння ідэалу народнага барда, песняра, паэта-прарока, што спалучае мастацкую творчасць з місіяй нацыянальнага героя, важака, нават военачальніка...» (8, с. 165)
Блізкую да азначанай думкі задачу, як нам здаецца, паставіў перад сабою і У Караткевіч у празаічных творах (іх няшмат, усяго каля дзесятка), якія сам пісьменнік адзначыў як казачныя. Праўда, тут няма канкрэтнага раскладу, для каго яны прызначаюцца — для самых маленькіх чытачоў, для сярэдняга ўзросту ці для дарослых. Яны названы проста «казкі», і, на наш погляд, пісьменнік не памыліўся ў вызначэнні жанру гэтых твораў. Паводле Уладзіміра Даля — «казка — выдуманае апавяданне, небывалая і нават не могучая адбыцца аповесць, паданне». Як у такім выпадку ацэньваць, напрыклад, «Лебядзіны скіт»? Вядома, якія пакуты несла славянскім народам татара-мангольскае нашэсце:
«Наперадзе яны сустракалі зялёныя палі, хаты ў садах і стракатыя гарады, а ззаду пакідалі толькі чорную пустэчу, па якой як жадаў хадзіў вецер, узнімаючы сталбы: попелу. I болей нічога не заставалася на калісьці зялёнай зямлі» («Лебядзіны скіт»). ( 9, с. 465) Ушчэнт была абдзёрта і зямля балотнай Русі. Усё гэта было, і ўсё стала не толькі набыткам легенд, паданняў, сказаў. але, галоўнае, стала гісторыяй народа, гісторыяй яго змагання за сваю незалежнасць. Значыць, першая пасылка казкі далёка не казачная, а рэальная, гістарычная. Возьмем другую. Ці мог хан Бату сустрэць у славянскай зямлі мудрага старца, які згадзіўся б аддаць сваё жыццё ўзамен жыцця маладых палонных людзей? Безумоўна, мог. I гісторыя ведае шмат прыкладаў (успомнім Яўпація Калаўрата з Разані), калі рускія багаты-ры, не шкадуючы свайго жыцця, помсцілі манголам за ўчынены разбой. Зноў жа — не казка, а гісторыя. Нарэшце, трэцяя. Адразу заўважым — легендарна-казачнае: хан Бату выказаўся, што на волю адпусціць столькі людзей, колькі іх памесціцца ў скіце старца. Адзін нукер хана зазначыў, што ў ім змесціцца не больш дваццаці чалавек, другі сказаў — трыццаць пяць. трэці — пяцьдзесят. I людзі пайшлі ў скіт — прайшло і сто, і дзвесце чалавек, «прабрылі полацкія людзі, людзі з Крычава, аршанскія паланянкі і паланянкі з берагоў Адрова, вось пацягнуліся палонныя з Менеска і Ноўгарадка і з Задзвінскай зямлі, нёманскія рыбары і пінскія лучнікі і ваўкавыскія бортнікі, якіх скруцілі іхнімі ўласнымі «лезівамі»... Людзі знікалі і знікалі ў скіце, «а на небе праяснялася і знікалі хмары, і праз палы пачала прабівацца зялёная маладая трава, а дрэвы зашумелі новым лісцём» (9, с. 469).
А над усім гэтым кружылі лебядзіныя стаі, якія ляцелі ў розныя бакі, цягнуліся на родныя гняздоўі. Людзі сталі лебедзямі, тымі казачнымі птушкамі, што заўсёды прыносяць шчасце людзям.
Адступіліся, зніклі татары. Кажуць, з таго часу Белая Русь і называецца «белай». Ад лебядзінага апярэння стала белай вопратка ў яе людзей. А кажуць і другое: быццам таму яна «белая», што пад татарамі не пабыла.
Казка, якая без залішняга маралізатарства вучыць гісторыі, вучыць любіць Радзіму, развівае грамадзянскае і гістарычнае мысленне сучаснікаў, дае ім разуменне непарыўнасці славянскай еднасці, у якой суіснуюць дзень гібелі Разані і бітва пад Крутагор'ем, паўстанне ў Магілёўскай вобласці і Аршанскае падполле: «... і Цяпінскі, і Вячка, і Міхал Крычаўскі — усе яны былі ў ім. А ён быў — усе тыя людзі, што будуць Усё» (9, с. 355).
Блізкія да «Лебядзінага скіта» сваёй філасофска-маральнай напоўненасцю казкі-навелы, казкі-роздумы «Нямоглы бацька», «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў», «Чортаў скарб».
Слушную заўвагу ў адносінах да казак У. Караткевіча выказвае Вольга Шынкарэнка. Яна лічыць, што праз філасофскае разуменне часу і прасторы, звязанае з высокай духоўнасцю, пісьменнік змог зрабіць казку нетрадыцыйнай (хоць яна прытрымліваецца ўсіх канонаў традыцыйнай казкі), непаўторнай, прыцягваючай увагу чытача сваімі жанрава-стылёвымі асаблівасцямі. Аба-гульненне заключаецца ў тым, што У. Караткевіч у сваіх творах, з аднаго боку, шырока выкарыстоўвае стэрэатыпныя казачныя формулы — уступныя, знешнія і унутрана-медыяльныя, фінальныя, а таксама сюжэтна-кампазіцыйныя адметнасці, паэтычную гіпербалізацыю і г.д., з другога — актыўна, як аўтар, удзельнічае ў трансфармацыі распаўсюджаных сюжэтаў і матываў. Як ад-значае В.Шынкарэнка, «аўтарскае ўмяшанне ў дзеянне досыць адчўвальнае. Яно бачна і ў «Нямоглым бацьку», і ў «Катле з каменьчыкамі», іншых творах. Наогул, ва усіх тых, дзе пісьменнік вывучае і перадае праўду жыцця ў той час, калі «кожан баяўся сказаць слова».
Ведучы размову аб апавядальніцкай творчасці У. Караткевіча, нельга абысці ўвагай тыя творы, якія з'явіліся ў друку пасля яго смерці. Гэта, у першую чаргу, апавяданні «Завеі», «Белае полымя», «Пасмяротная гісторыя аднаго цецерука», «Лісты не спазняюцца ніколі». I хоць яны не дацягваюць па сваіх мастацкіх якасцях, скажам, да «Маленькай балерыны» ці «Блакіту і золаку дня», чытач знойдзе ў іх, адчуе непадробную радасць дд спаткання з караткевічаўскімі самабытнымі словамі, вобразамі, іншымі выявамі яго светабачання, зіхоткімі знаходкамі стылёвага выражэння, інтрыгуючымі элемен-тамі сюжэтатворчасці.
Казкі, як і апавяданні У. Караткевіча,— гэта, на наш погаяд, важны сродак спасціжэння аўтарам духоўнай чысціні людзей, душэўнай ураўнаважанасці розных пакаленняў беларусаў, іх традыцый, вытокаў іх патрыятызму і чалавечнасці, дабрыні і дабрачыннасці.
А для самога пісьменніка гэта яшчэ адна магчымасць паказаць чалавеку яго гістарычныя карані, растлумачыць яму, хто ж ён ёсць, навучыць яго разумець. што мінулае не толькі аплятае сваімі каранямі сучаснае. але і надае свае парасткі будучым з'явам і працэсам.
У творах малога жанру — і тут нельга не пагадзіцца з В. Шынкарэнка — Караткевіч «са скрупулёзнасцю даследчыка-аналітыка і эмацыянальнасцю лірычнага суб'екта змог перадаць самыя тонкія адценні настрояў і перажыванняў герояў, іх унутраны свет, увасобіць арыгінальныя мастацкія задумы».(15, с. 45)
Пісьменнік
пранікае ў самыя патаемныя закуткі чалавечай
душы, ён імкнецца сцвердзіць ідэальнае
і прыгожае ў чалавеку, і гэтае яго імкненне
добра бачна ва ўсіх апавяданнях Уладзіміра
Караткевіча.
Заключэнне
Арыгінальнасць апавяданняў Ул. Караткевіча тлумачыцца нежаданнем аўтара рабіць звычайныя і шэрыя рэчы. Ён казаў, што можна, вядома, правесці некалькі дзён так: пайсці на працу (ці працаваць дома), пасля на пасяджэнне (сход, праўленне ці што там яшчэ). Гэта лічылася б нормай на думку многіх. Але такая норма, такі жыццёвы рэалізм не па ім. На яго думку сапраўднае жыццё павінна выглядаць прыкладна вось так – паехаць у гэты дзень у Мсціслаў, дарогаю (пры трыццаці градусах марозу) трапіць у буран, а назаўтра, ідучы Мсціславам, бачыць у лютым марозным небе каляровую і вялізную, на палову неба, вясёлку. І ноччу пабачыць яшчэ, як памірае поўня пад час месячнага зацьмення.
Вось гэта сапраўдны рэалізм. Яго. Бо іначай жыць, іначай пісаць ён не ўмеў.
У сваім даследаванні мы далі кароткую характарыстку “філалагічнаму” пакаленню пісьменнікаў, бо на нашу думку прыналежнасць да іх Караткевіча адыграла вялікую ролю ў яго творчасці. У яго творах можна знайсці шмат асаблівасцей, характэрных менавіта гэтаму пакаленню пісьменнікаў: шчырасць, эмацыйная напружанасць, вялікая ступень аддачы, неабсяжны гуманізм і любоў да роднай зямлі.
Мы вызначылі дэфініцыю і характарыстыкі апавядання як жанру і паказалі асаблівасці апавяданняў Караткевіча.
Хацелася б адзначыць, што У. Караткевіча называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Гэта так. Пісьменнік дасканала ведаў гісторыю свайго краю, якая стала арганічнай часткай яго духоўнага жыцця, яго стыхіяй і натхненнем, яго болем і адчаем. Творы выдатнага мастака слова не толькі паглыбляюць нашы веды па гісторыі, але і вучаць любіць і берагчы чалавечнае ў чалавеку, змагацца з бездухоўнасцю, знаходзіць ідэальнае і гарманічнае ў жыцці і прыродзе.
Апавяданні
Караткевіча настолькі
Караткевіч быў чалавекам, які імкнуўся ўсё рабіць так, як належыць сапраўднаму Чалавеку, таму і героі яго твораў жывуць менавіта згодна з гэтым прынцыпам.
Вобраз радзімы ў творчасці Караткевіча раскрываецца і тады, калі ён піша пра бясконцую роўнядзь веснавой паводкі на Палессі (апавяданне “Блакіт і золата дня”), калі любуецца магутным шматвекавым дубам у апавяданні “Дрэва вечнасці”, калі думае пра трагічны лёс сваіх герояў (апавяданне “Кніганошы”), калі з трывогай і болем і, адначасова, з захапленнем і радасцю апавядае пра Палессе ў нарысе “Званы ў прадоннях азёр” і калі натхнёна вітае ў сваіх нарысах Віцебск і Тураў. На нашу думку, гэта адзіны вобраз, які праходзіць праз усе яго творы, і менавіта ён з’яўляецца вызначальным для ўсёй яго творчасці.
Уладзімір
Караткевіч – гонар і сумленне
беларускага народа, яго прарок і
заступнік. Неабыякавасць да жыцця,
увага да кожнага чалавека, шчырая
і моцная любоў да радзімы, актыўная
жыццёвая пазіцыя садзейнічалі таму,
што імя Караткевіча заняло пачэснае
месца ў багатай скарбонцы
беларускай літаратуры.
Бібліяграфічны спіс