Уладзімір Караткевіч – апавядальнік

Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2011 в 17:24, курсовая работа

Описание работы

Уладзімір Караткевіч – аўтар знакавы для ўсёй беларускай літаратуры. Сваімі творамі “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” ён даў магчымасць беларускаму народу адчуць гістарычную сувязь з продкамі, што так часта гублялася, абудзіў нацынальную годнасць, любоў да сваёй краіны, якую сам аддана любіў.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………………...3-4
1. Караткевіч як прадстаўнік “філалагічнага” пакалення пісьменнікаў………………………………………………………………………..5-6
2. Дэфініцыя і спецыфіка паняцця “апавяданне”. Сучасная беларуская проза………………………………………………………………………………7-11 2.1. Апавяданне як жанр…………………………………………………………..7-8
2.2. Сучасная беларуская проза (кароткі агляд)………………………………..8-11
3. Апавяданні Ул. Караткевіча: тэматыка, праблематыка, сістэма вобразаў………………………………………………………………………….12-23
Заключэнне……………………………………………………………………..24-25
Бібліяграфічны спіс………………

Работа содержит 1 файл

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.docx

— 81.31 Кб (Скачать)

     Міністэрства  адукацыі Рэспублікі Беларусь

     Установа  адукацыі

     “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

     Факультэт беларускай і рускай філалогіі

     Кафедра беларускай літаратуры 
 
 
 
 

     Антанюк Яніна Іванаўна 
 
 

     Уладзімір Караткевіч – апавядальнік 
 
 
 

     Курсавая  работа 
 

     Навуковы  кіраўнік − 

     Глінская  Л. І. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

      Мінск, 2011

     Змест

Уводзіны…………………………………………………………………………...3-4

1. Караткевіч як прадстаўнік “філалагічнага” пакалення пісьменнікаў………………………………………………………………………..5-6

2. Дэфініцыя і спецыфіка паняцця “апавяданне”. Сучасная беларуская проза………………………………………………………………………………7-11 2.1. Апавяданне як жанр…………………………………………………………..7-8

2.2. Сучасная беларуская проза (кароткі агляд)………………………………..8-11

3. Апавяданні Ул. Караткевіча: тэматыка, праблематыка, сістэма вобразаў………………………………………………………………………….12-23

Заключэнне……………………………………………………………………..24-25

Бібліяграфічны  спіс………………………………………………………………26

 

     Уводзіны

                     Быў. Ёсць. Буду.

                     Таму, што заўжды, як пракляты,

                     Жыву  бяздоннай трывогай,

                     Таму, што сэрца маё  распята 

                     За  ўсе мільярды двуногіх… 

     Уладзімір Караткевіч – аўтар знакавы для  ўсёй беларускай літаратуры. Сваімі творамі “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” ён даў магчымасць беларускаму народу адчуць гістарычную сувязь з продкамі, што так часта гублялася, абудзіў нацынальную годнасць, любоў да сваёй краіны, якую сам аддана любіў.

     Невыпадкова працытаваны радкі з яго верша «Быў. Ёсць. Буду». Можна бясконца гаварыць пра Уладзіміра Караткевіча як пісьменніка, паэта, мастака, гісторыка, грамадскага дзеяча, рамантыка. Але асабіста хацелася б засяродзіць сваю ўвагу на тым, што Уладзімір Сямёнавіч – гэта самаадданы, бескарыслівы патрыёт, чалавек, усёй душою ўлюбёны ў свой народ, сваю краіну. Безумоўна, яго творчасць – гэта тая крыніца, у якой кожны знойдзе адлюстраванне хаця б адной кропелькі своёй душы.

     Талент  Караткевіча шматгранны. Пачынаў  ён як паэт, моцны, арыгінальны, разважлівы, глыбокі. Пасля яго выклікала на дуэль проза. Апавяданні, нарысы, эсэ, казкі, раманы – і ўсё непаўторнае, дынамічнае, філасофска-глыбокае. А яшчэ драматургія і публіцыстыка. Проза падпарадкоўвалася яму, нібы паслухмяны сабачка. А ён трэніраваў яго і трэніраваў, не даючы застойвацца на месцы.

     З багатых літаратурных традыцый Караткевіча  выйшлі такія сучасныя аўтары, як Л. Дайнека, В. Іпатава, Ул. Арлоў, А. Наварыч  і інш. Для ўсіх іх, мяркуючы па творах, прыкладам і ідэалам быў ён.

     Творы Караткевіча перакладзены на рускую, ўкраінскую, польскую, балгарскую, чэшскую, славацкую, англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, латышскую, літоўскую, эстонскую, в'етнамскую мовы, а таксама на мову эсперанта.

     Крытыкі ўжо даўно разабралі па цаглінках  усю творчую спадчыну Уладзіміра Сямёнавіча. Ацэньваліся гістарызм  яго раманаў, лірычнасць яго вершаў, стылістыка твораў і г.д.

     Здавалася б, даследаваць творчасць Караткевіча  ўжо няварта ды і не патрэбна: усё зроблена і так.

     Аднак Уладзімір Сямёнавіч, паўтаруся, валодаў  шматгранным талентам, таму не ўсе  аспекты яго творчасці даследаваны  грунтоўна і паслядоўна. Яго творчасць вывучалі такія вядомыя крытыкі і літаратуразнаўцы як Адам Мальдзіс, Анатоль Верабей, Аркадзь Русецкі, Дзімітрый Бугаёў, Вячаслаў Рагойша, Вольга Шанкарэнка і іншыя.

     Такім чынам, аб’ектам дадзенай курсавой працы з’яўляюцца апавяданні Ул. Караткевіча, прадметам – тэматыка, праблематыка і сістэма вобразаў у апавяданнях Ул. Караткевіча.

     Мэта  курсавой працы – вызначыць тэматыку, праблематыку, сістэму вобразаў і мастацкія асаблівасці апавяданняў Ул. Караткевіча.

     Для дасягнення пастаўленай мэты трэба вырашыць наступныя задачы:

  • прааналізаваць апавяданні Ул. Караткевіч;
  • выявіць адметнасць аўтарскага стылю ў кожным з іх;
  • акрэсліць тэмы і праблемы апавяданняў Ул. Караткевіча;
  • ахарактарызаваць сістэму вобразаў у апавяданнях.

     Навізна работы заключаецца ў распрацоўцы  праблемы аўтарскіх асаблівасцяў апавяданняў Ул. Караткевіча. У ходзе распрацоўкі тэмы выкарыстоўваліся наступныя метады даследавання:

  • апісальны і яго прыём − назіранне, − каб адзначыць асноўныя асаблівасці твораў;
  • супастаўляльны − выявіць падабенствы і адрозненні розных твораў малой прозы Ул. Караткевіча ;

     Паводле структуры даследаванне ўключае  ўводзіны, тры разделы, заключэнне, бібліяграфічны спіс. Агульны аб’ём работы − 25 старонак.

 

     

     Караткевіч  як прадстаўнік “філалагічнага”  пакалення пісьменнікаў

     Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч адносіцца  да пасляваеннага, “філалагічнага”  пакалення літаратараў. Дзяцінства кожнага з іх было апалена вайной. Многія з іх сталі бязбацькавічамі. Усё гэта зведаў і ён. Дзяцінства пісьменніка праходзіла ў сяброўстве з кнігамі, найперш з дзедавай бібліятэкі. Дзед яго па маці быў нашчадкам удзельнікаў паўстання на чале з К.Каліноўскім, лічыў сябе атэістам, нават марксістам, і аднойчы на час даў прыстанак П.Лепяшынскаму. Важнай старонкай біяграфіі мастака стала вайна – суровая, змрочная, з цяжкімі выпрабаваннямі. Пра яе ён нагадвае так:  “Бамбёжкі. Эшалоны. Пачуццё бездапаможнасці падлетка, які ўжо не дзіця, што спакойна пакладаецца на старэйшых, але яшчэ і не мужчына, каб так ці іначай дзейнічаць і, магчыма, вырашаць свой лёс. Бунтаваў супраць гэтага пачуцця. Некалькі разоў уцякаў з інтэрната на фронт. Затрымлівалі, вядома. А з інтэрната таму, што здарылася звычайная на вайне рэч: доўгі час не ведаў, дзе бацькі і ці жывыя яны наогул, а калі жывыя, то дзе, за лініяй фронту або паспелі эвакуіравацца. Быў спачатку ў Маскве, потым на Разаншчыне. Пасля ўдалося ўцякаць і адтуль на Урал. Выпадкова даведаўся, што бацькі ў Арэнбургу. З вялікімі цяжкасцямі (без пропуску і білета) дабраўся да іх. У Арэнбургу скончыў шосты клас”. (14, с. 4)

     Самыя жахлівыя гады сталіншчыны (перадваенныя і першыя пасляваенныя), а таксама  фашысцкая акупацыя вытравілі душу народа, духоўнае жыццё імкнуліся  давесці да самага нізкага ўзроўню. Яно тагачасным гаспадарам было не патрэбна. У вайну быў адчайны рывок да самасцвярджэння, бо трэба было выжыць. I вось калі стварыліся больш-менш спрыяльныя ўмовы ў сярэдэіне 50-х гадоў, як узнялася, як забурліла духоўная энергія народа. Каб выжыць, каб жыць, арганізм народны трэба было напоўніць духоўнай энергіяй. Прага духоўнасці вызначала стан грамадства. У найбольшай ступені гэта адчулі, усвядомілі і выявілі пісьменнікі - удзельнікі вайны і пісьменнікі - дзеці вайны. Менавіта ў філалогіі і праз філалогію чэрпалі яны духоўную энергію.

     Тады  ж, у тыя часы, на пачатку творчай  дарогі, трэба было духоўна наталіць душу і розум. Яны былі галодныя. То быў голад пакалення, а можа, больш дакладна, то быў духоўны  голад народа, які пакаленне дзяцей вайны адчула проста фізічна і  выявіла найбольш непасрэдна, адкрыта.

       Асабліва інтэнсіўна духоўнае  наталенне адбывалася ў другой  палове 50-х гг., пасля выкрыцця  культу асобы Сталіна. Зразумела,  душа народа, душа моладзі жыла, была гатовая прыняць духоўную  энергію свету, гісторыі. І яна  яе актыўна прымала.

     Духоўнае раскрыццё беларускай душы тады ішло як бы з дзвюх крыніц – нацыянальнай і сусветнай. Адна – нацыянальнае мінулае, нацыянальная гісторыя, другая – сусветная літаратура, набыткі сусветнай культуры. І няхай сабе не дужа працяглы быў тады перыяд духоўнай свабоды, нашай адкрытасці свету і гісторыі. Галоўнае - чалавек адчуў радасць свабоды, ён зразумеў, што можа шмат чаго зрабіць і актыўна гэта здзяйсняў. Пазней, у часы не самыя лёгкія для чалавечай свабоды, радасць свабоды і радасць духоўнага раскрыцця жыла і давала жыццё чалавеку і народу. Чакала свае пары, выкарыстоўвала любую магчымасць.

       Узятае чужое давала глебу, падмурак для асабістага – багатага, жывога, балючага, уводзіла яго ў гісторыю нацыянальную, звязвала з ёй.

     Час, жыццёвыя ўмовы, самаадчуванне народнае і творчае, усведамленне свайго прызначэння  штурхалі літаратуру, кожнага творцу да непасрэднага дзеяння, да актыўных узаемадачыненняў з жыццём, з духоўна-эстэтычнай атмасферай, з людзьмі. Кожны пісьменнік, кожны творца наогул не толькі імкнуўся як мага больш узяць - ад жыцця, ад гісторыі, ад літаратуры, але і аддаць, выказаць сваё - набалелае, перажытае, найперш  асабістае. Але ў гатым асабістым  адлюстроўваўс лёс народны, трагічны і гераічны лёс краіны. Вось гэтая творчая тэндэнцыя актыўнай аддачы, нягледзячы на індывідуальныя асаблівасці, для гэтага пакалення засталася вызначальнай. Яны імкнулія даць як мага больш свайму народу і яго літаратуры, і рабілі гэта яны выключна таленавіта. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     Дэфініцыя і спецыфіка паняцця  “апавяданне”. Сучасная беларуская проза

     Апавяданне  як жанр 

       Жанрам называецца «гістарычна  акрэслены, адносна ўстойлівы  тып мастацкай формы, дзе структура  пэўных фармальных прыкмет (архітэктанічных,  вобразных, моўных) выяўляе больш-менш  канкрэтны мастацкі сэнс». 

       Жанры літаратурных твораў вылучаюцца  па трох асноўных прыкметах: 1) па прыналежнасці да таго ці  іншага літаратурнага роду; 2) па  пераважаючай эстэтычнай якасці, якую вызначаюць вершаваная альбо  празаічная форма твора, а таксама  яго вядучы пафас (камічны,  сатырычны, трагедыйны, элегічны  ці які-небудзь інш.); 3) па аб’ёму  і адпаведнай агульнай структуры  твора.

       Наогул любы жанр – гэта  канкрэтнае адзінства пэўных  асаблівасцей і ўласцівасцей  формы ў яе асноўных момантах  – своеасаблівай кампазіцыі, вобразнасці,  мове, рытме.

     Літаратурны род складае сукупнасць твораў, якія з’яўляюцца блізкімі па сваёй моўнай арганізацыі і пазнаваўчай накіраванасці  на аб’ект ці суб’ект альбо на сам  акт мастацкага выказвання: слова  альбо паказвае, малюе прадметны  свет, альбо выражае стан таго, хто  гаворыць, альбо, урэшце, узнаўляе працэс моўных зносін.

     У эпічным (ад ст.-грэч. epos – слова, роспавесць) родзе літаратуры арганізуючым пачаткам твора з’яўляецца апавяданне (аповед – В. Рагойша) аб персанажах, іх лёсах, учынках, нейкіх разумовых памкненнях. Аснову эпасу складаюць падзеі, якія ўтвараюць сюжэт. Сюжэтнасць – вельмі важная асаблівасць і прыкмета эпічнага роду літаратуры. Эпічны твор уяўляе сабой ланцуг слоўных паведамленняў ці, прасцей кажучы, расповед аб тым, што адбылося раней. Апавяданне вядзецца збоку і, як правіла, мае граматычную форму мінулага часу. Для апавядальніка (апаведача – В. Рагойша) з’яўляецца характэрнай пазіцыя чалавека, які ўспамінае аб тым, што мела месца раней. Дыстанцыя паміж часам дзеяння, што адлюстроўваецца, і расповеду аб ім складае ці не самую істотную рысу эпічнай формы.

     Творы эпічнага роду спаўна выкарыстоўваюць  арсенал мастацка-выяўленчых сродкаў, даступных літаратуры, нязмушана  і свабодна адлюстроўваючы рэальнасць у часе і прасторы. Пры гэтым  яны практычна не ведаюць абмежаванняў у аб’ёме тэксту. Эпічны род уключае  ў сябе як кароткія апавяданні, так  і шматтомныя раманы-эпапеі.

Информация о работе Уладзімір Караткевіч – апавядальнік