Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2011 в 19:43, сочинение
Тэма Вялікай Айчыннай вайны стала на доўгія гады адной з галоўных тэм літаратуры XX стагоддзя. Чыннікаў таму шмат. Гэта і ўсведамленне тых нічым незаменных страт, якія прынесла вайна, і вастрыня маральных калізій, якія магчымыя толькі ў экстрэмальнай сітуацыі (а падзеі вайны - гэта менавіта такія падзеі), і тое, што з савецкай літаратуры надоўга было выгнана ўсякае праўдзівае слова аб сучаснасці. Тэма вайны заставалася часам адзіным астраўком сапраўднасці ў струмені надуманай, фальшывай прозы, дзе ўсе канфлікты, згодна ўказанням "звыш", павінны былі адлюстроўваць барацьбу добрага з лепшым. Але і праўда аб вайне прабівалася нялёгка, нешта перашкаджала сказаць яе да канца.