Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітніяновіч. У манастве Сімяон

Автор: Пользователь скрыл имя, 18 Января 2011 в 19:44, биография

Описание работы

Беларускі і рускі пісьменнік, філосаф-асветнік, педагог, тэолаг, грамадскі і царкоўны дзеяч. Паходзіў, як мяркуюць даследчыкі, з купецкага саслоўя. У архіўных "роспісах двароў-палачан" род Пятроўскіх пазначаны поруч са Скарынамі і Цяпінскімі. Пачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. Першым яго настаўнікам мог быць вядомы беларускі педагог і пісьменнік І.Іяўлевіч.

Работа содержит 1 файл

симяон полацки .docx

— 34.06 Кб (Скачать)

     Сімяон Полацкі быў адным з паслядоўнікаў філосафа і вучонага, заснавальніка еўрапейскай астралогіі Альберта Вялікага (1193-1280). У каталогу яго хатняй бібліятэкі пазначаны "книга Альберта, ведение философское", а таксама "книга астрологическая, латинская". Цікавіўся ён і астралогіяй. Віншавальныя вершы, паднесеныя царскай сям'і ў дзень хрышчэння царэвіча Пятра Аляксеевіча (29.6.1662), сведчаць пра майстэрства ў жанры астралагічнай паэзіі: ён напісаў верш-гараскоп будучаму цару, прадказаўшы яго вялікую будучыню. Гэта дае падставу меркаваць, што Сімяон Полацкі быў знаёмы з творамі французскага паэта-астролага М.Настрадамуса (1503-66). Пашыраючы прыродазнаўчыя веды, Сімяон Полацкі часам выкрываў народныя прымхі і забабоны, напісаў супраць іх асобнае казанне пад назвай "Павучанне супраць забабонаў". Пісьменнік не прызнаваў народную "гіпнозатэрапію" - лячэнне "шэптамі" і "загаворамі". Праўда, ён аргументаваў сваю крытыку не навуковымі, а маральна-рэлігійнымі аргументамі. Выкрываў ён і рэшткі язычніцтва: у асяроддзі невуцтва "Христос изгоняется, а баба пустоголовая вводится, тайна святого крещения попирается, диавол ликует".

     Духоўны свет Сімяона Полацкага быў абумоўлены становішчам Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай і пэўным чынам "запраграмаваны" культурай барока як стылем эпохі. У яго светапоглядзе сумяшчаліся сярэдневяковы маральны рыгарызм і рэнесансавы эстэтызм; энцыклапедычная вучонасць гуманіста і еўрапейская неасхаластычная філасофія "накладваліся" на каноны славяна-візантыйскага праваслаўя. Традыцыйная для славяна-беларускага светапогляду арыентацыя на прыярытэт агульнанародных інтарэсаў (тэзіс Скарыны пра "паспалітае добрае") дапаўнялася напружаным адчуваннем каштоўнасці чалавечай асобы і зямнога быцця. Займаючы ў Маскве ключавую пазіцыю ў справе пашырэння заходнееўрапейскай культуры, папярэднік ідэолагаў асветнага абсалютызму эпохі Пятра І Сімяон Полацкі здолеў пераканаць кансерватараў-традыцыяналістаў пры двары Аляксея Міхайлавіча ў неабходнасці народнай адукацыі паводле еўрапейскага, школьна-універсітэцкага метаду, далучэння прыдворных да свецкай літаратуры, музыкі, тэатра.

     У праекце 1-га расійскага універсітэта ён звяртаў увагу на неабходнасць выкладання "натуральнай філасофіі", г.зн. асноў прыродазнаўства. Філасофію  як навуку Сімяон Полацкі падзяляў на "разуміцельную" (логіку), "натуральную", або "фізіку" (прыродазнаўства), і маральную (этыку). У сваіх дыдактычных і асветніцкіх вершах ён даволі часта карыстаўся псіхалагічнымі аргументамі ("Лякарства на грахі", "4 асноўныя тэмпераменты", "Вартавыя чыстаты", "Малюнак чалавечага жыцця", "Старайся выкараніць у пачатку" і інш.). Цыкл вершаў прыродазнаўчага зместу ён уключыў у энцыклапедычны зборнік "Вертаград мнагацветны". Пісьменнік часта выкарыстоўваў разнастайныя з'явы прыроды ў якасці хрысціянскіх сімвалаў, спасылаўся на прыродазнаўчыя кнігі антычных вучоных Арыстоцеля і Плінія Старэйшага. У астраноміі ён прытрымліваўся геацэнтрычнай сістэмы Арыстоцеля і Пталамея, хоць быў знаёмы з тэорыяй М.Каперніка.

     У яго творчасці важнае месца займалі  праблемы эстэтыкі. Крыніцамі яго  эстэтычных поглядаў былі раннехрысціянская  літаратура, антычная культура, фальклор. Суадносіны паміж імі неадназначныя - ад гармоніі да ўзаемнага адмаўлення. Дамінуе рэлігійна-хрысціянская, этычная канцэпцыя прыгожага і мастацтва, рэалістычная, пазбаўленая містыцызму плынь сярэдневяковай эстэтыкі, якая пазней увайшла ў гуманістычную тэорыю мастацкай творчасці. З рэнесансавымі гуманістамі Сімяон Полацкі збліжае яго гомацэнтрычны светапогляд, паводле якога чалавек ёсць "мост" паміж матэрыяй і духам, прыродай і Богам. У сваім узнёслым казанні "Слова ў дзень Новага лета..." пісьменнік звяртаецца да слухачоў: "Кого ради солнце день творит, луна со звездами тму нощную озаряет? Ради человека. Кого ради сокровища злата и сребра, и камней честных в недрах земных, и бисеры в пучинах водных соблюдаются? Человека для. Паче же и ангелы, честнейшие естеством от человека, человеку на службу Богом уставишися... Яго же человек создан бысть Бога ради, да служит. Поставися убо человек в среде, да служит, и ему да служат, и все да востечет во добро человека... Разсмотряйте умы вашими, яко весь мир сей видимый... вас ради создася, и яко господская нейкая палата всяких утварей роды, всяческих сладостей, богатств и красот различием и обилием наполненная утвердися" ("Вячэра душэўная"). Існаванне чыста духоўных "тварей" (істот) даказваў спасылкамі на антычных філосафаў, платонікаў і лагічнымі довадамі: "Ибо аще есть тварь веема плотская, и сложенная из плоти и духа, всячески нужда есть быти твари и чисте духовной" ("Абед душэўны"). А калі духоўнасць ёсць у асобных істотах, з гэтага, паводле С.П., вынікае, што яна ёсць і ў сусвеце. Крыніцай духоўнай і пачуццёвай прыгажосці, сцвярджаў пісьменнік, з'яўляецца стваральнік свету Бог: "Аще любим красоту: что краснее есть Бога?.. Божией красоте дивится луна, и чюдится солнце, и бо та без конца паче всякую красоту всех вещей видимых и невидимых превосходит, нежели солнечное сияние всех звед блистание преодолевает". На гэтым тэзісе будаваў ён іерархічную сістэму прыгожага, паводле якой кожны больш высокі ўзровень быцця змяшчае ў сабе ўсе атрыбуты ніжэйшых узроўняў існавання: "Воистину убо совершеннейшая красота и всех красот украшение есть в Господе Боге. Всякая же созданная красота не точию по дробну, но и купно слученная, в сравнении с Божиею красотою есть яко капля едина противу всему океану, паче же и того меньше: ибо капли со океаном есть некое аще и нами непостижимое уравнение. Красоты же созданные с несозданною бесконечное есть разстояние".

     Гэтай несувымернасцю рэальнага адносна  ідэальнага пісьменнік тлумачыць бясконцае імкненне чалавека ў вышыню, да нябеснай паўнаты быцця: "Оттуду убо есть, яко никоею красотою ум наш на земли довольствуется, но всегда лучших ищет, додеже достигнути ему оные красоты красот бесконечныя, яже едина желание наше насыщает и исполняет" ("Абед душэўны"). Адрозніваў ён вонкавую матэрыяльную красу (сіметрыя, бляск, яркасць колераў, прыемная форма, мера) і духоўную прыгажосць. Суадносіны паміж імі неадназначныя. Яны могуць быць нейтральныя як рэчы рознага парадку. Пачуццёвая прыгажосць бывае вонкавым выяўленнем духоўнай. Вонкавая прыгажосць можа сведчыць не пра свет божы, а д'ябальскі, тады яна пераходзіць у сваю процілегласць - "скараднасць" (агіднае) і "мерзасць" (нізкае). Прызнаваў ён і карысць "цялеснай" красы. Але ў пагоні за прыгажосцю рэчаў людзі часта трацяць прыгажосць духоўную, божую, як гэта сталася з нашымі праайцамі Адамам і Евай. Не пахваляйся, заклікаў ён чытачоў, сілаю, маладосцю і красою, без любові і дабра яны часта прыкрываюць зло і агіду. Няхай хрысціянскія жанчыны "во укращении лепотном со стыдением и целомудрием, да украшают себя не во трефлении волос, ни златом, ни бисером или ризами многоценными", а добрымі справамі, а мужы няхай клапоцяцца аб прыгажосці душэўнай сваіх жонак і дачок, "да Богу красны будут, а не человеком". Вонкаваю, цялеснаю прыгажосцю, на яго думку, людзі надзелены не аднолькава. Але хто не мае ад прыроды "красноличия", няхай не бядуе, а падумае пра тое, што "красота спасает душевная, не телесная". Духоўная прыгажосць - маці "міласці" - у хрысціянскай любові да людзей. Свае думкі пра адноснасць прыгажосці зямной і несмяротнасць духоўнай ён выклаў у дыдактычным вершы "Прыгажосць": "Аще тя красота лиц чуждых прелщает, // помяни, какова по смерти бывает... // Риза шелковая аще ти любися, // помни, шелк из червя скаредна родится... // Не шелком и златом каждо красен буди, //но добродетели: ублажат тя люди... // Тленно благо красота, недолго блистает, // в един час огневица ону истребляет. // Многим красота лица погибель родила, // купно души с плотию смертно повредила". Звяртаючыся да сваіх вучняў і чытачоў, раіў ім: "Зря во зерцало, аще красна тебе зриши, // точне дела красная в мире да твориши: // Красная бо прекрасным дела подобляют, // скаредная же душу и плоть погубляют // Аще паки не красно лице ти узриши, // ту красотою нравов скудность да полниши//. Тако красен будеши. И во красном небе // красота превечная даруется тебе."

     Аднак сярод людзей нярэдка "доброта  не зрится, красная риза паче человека чтится". Агіднае і нізкае часта  скажае першаствораную паводле вобраза  божага прыгажосць чалавека. Хоць пад  вонкавай непрыгляднасцю часта хаваецца ўзнёслая краса. Агіднае ў жыцці  шматаблічнае, яно найчасцей узнікае  з грубага эгаізму і злой волі. Перамагаецца агіднае, як і ўсякае зло, толькі любоўю - найвышэйшай маральнай  прыгажосцю. На пытанне, каго трэба  любіць, ён адказваў: няхай ваша любоў  будзе агульная да ўсіх, "кроме всякого возгляданія на лице, на достоинство, на красоту, на богатство". Трэба любіць і тых, хто крыўдзіць нас. Тут, на яго думку, мы павінны павучыцца ў прыроды, бо яна за "крыўды" аддзячвае дабром. Людзі "крыўдзяць" зямлю - рэжуць яе плугамі, раздзіраюць бараною, высякаюць дрэвы, забіраюць ураджай - а ў адказ зямля прыносіць нам усё новы плён і прыгажосць. Эстэтыка Симяона Полацкага пераходзіць у этыку хрысціянскай любові, чалавечай салідарнасці: "Се что добро, или что красно, то еже жити братии вкупе". Ён прапанаваў своеасаблівую антыномію ўзнёслага: "Мал бе плотию, но велик духом... Мал бе количеством, но велик разумом... Мало убо телом, но высоко умом". Анёл (вобраз красы), які ўзвысіў сябе да неба, стаў д'яблам, скінутым у пекла (вобраз нізкага і агіднага), а Хрыстос прынізіў сябе, прыняў вобраз раба - і да неба ўзвысіўся".  

Информация о работе Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітніяновіч. У манастве Сімяон