Рыгор Барадулін

Автор: i***************@gmail.com, 27 Ноября 2011 в 16:26, реферат

Описание работы

У графе “прафесія” ён звычайна ставіць “літаратар”. А хай сабе віратлівыя жыццёвыя пуцявіны прымусілі б яго быць інжынерам, фінансістам, медыкам, ён усё роўна быў бы паэтам. Гэта яго прызванне, яго жыццё, яго лёс. Па спосабу светаўспрымання, спосабу бачыць з’явы і рэчы ён – паэт. Гэта яго сацыяльная, грамадская, асабістая функцыя, яго натура

Работа содержит 1 файл

РЫГОР БАРАДУЛIН. БIЯГРАФIЧНЫЯ ЗВЕСТКI. ТВОРЧЫ ШЛЯХ ПАЭТА..docx

— 30.08 Кб (Скачать)

Думка і пластыка – два крылы верша. Барадулін  ведае: абодва яны павінны быць моцнымі, надзейнымі, калі паэт усур’ёз хоча спасцігнуць складаны свет чалавека. Пластычныя рашэнні ў яго надзвычай  дакладныя, ёмістыя па сэнсу.

Здзіўляе паэтычнае  майстэрства рыфмы, гукапісу. Мастацкая  форма мысліцца ім як форма змястоўная, пластычна-аб’ёмная.

Рыфмовыя сугуччы  напаўняюцца ў яго разнастайнымі  асацыяцыямі: кульмінацыя – кулямі нацыя, няшчадна – нашчадкам і  г.д.

Р. Барадулін вядомы як майстар дэталі, у якой матэрыялізуецца  думка, якая здольна вырастаць да сімволікі.

Жывапіс і пластыка паэта больш і больш насычаюцца філасоўска-інтэлектуальным зместам. Разам з тым паглыбляюцца гістарычныя  далягляды.

Сучасныя вершы  і паэмы Р. Барадуліна сведчаць, што  вяртанне да прешаснага мастацкага мыслення, да старадаўніх вытокаў і каранёў  – істотная рыса сучаснай беларускай паэзіі. Фальклорная спадчына і сёння  ўплывае на літаратурны працэс, застаючыся каштоўнай крыніцай ідэйна-мастацкага ўзбагачэння беларускай паэзіі. Сучасны  асацыятыўны верш увабраў у сябе народную паэтыку і індывідуаьны вопыт класікаў.

Каб паўней адлюстраваць сучаснасць, ён усё настойлівей і  з большай духоўнай патрэбай звяртаецца да фальклору. Барадулін і фальклор – удзячная тэма спецыяльнага даследвання. Гэта сувязь існуе на розных узроўнях. У яго паэзію ўвайшоў народны  вобраз лёсу-талану, які накіраваны паэту і які патрабуе вернасці. Пры ўсёй жыватворнасці фальклорнай  паэтыкі яна патрабуе індывідуалізацыі і псіхалагізму. Барадулін ставіцца да яе актыўна. Ён пераасэнсоўвае змест  фальклорных матываў. Часам паэт вельмі вынаходліва звяртаецца да цытавання  народных песень (напрыклад, у вершы  “Дробненькі дожджык дый накрапае..”), тактоўна і ўдала спалучаючы асобныя  радкі са сваім вершам, стварае  прыслоўі і прымаўкі.

Што яшчэ дадаць да ўсяго  гэтага?

Творчасць паэта  шматжанравая: лірыка, эпас, сатыра, мастацкі пераклад.

Сатырычныя і гумарыстычныя  творы сабраны ў кнігах “Дойны конь” (1965), “Станцыя кальцавання” (1971), “Прынамсі…” (1977), дзіцячыя – у  зборніках “Мех шэрых, мех белых” (1963), “Красавік” (1965), “Экзамен” (1969), “Ай, не буду, не хачу” (1971) і іншыя. Пераклаў “Ветрык, вей!” Я. Райніса, паасобныя творы Дж. Байрана, С. Ясеніна, У. Бранеўскага, Э. Межалайціса. Таксама  ёсць у Барадуліна вершы, напісаныя  на аснове  

біблейскіх запаветаў  іматываў. Яны даюць магчымасць далучыцца  да таямніц і скарбаў мудрасці, падштурхоўваюць да роздуму над  зменлівасцю і бясконцасцю Сусвету.

Рыгор Барадулін, з’яўляючыся  прадаўжальнікам сваіх вядомых  папярэднікаў, светачаў нашаг Адраджэння Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, знаходзіцца ў няспынным творчым  пошуку, у пошуку новых адкрыццяў. Ён ідзе ў нагу са сваім часам, чуйна  рэагуючы на ўсе праявы грамадскага жыцця. Творы яго, захоўвачы сакавітую і найлагоднейшую матчыну мову, вучаць высокай праўдзе, справядлівасці, дабру і чалавечнасці. 

Спіс выкарыстанай літаратуры:

* В. Дз. Старычонак  “Беларуская літаратура ад А  да Я. Для абітурыентаў”.

* У. Гніламёдаў  “Ля аднаго вогнішча”

* Ала Сямёнава  “Гарачы след таленту”. 

Аналіз верша “Нагбом”.

Верш “Нагбом” адносіцца  да цыклу вершаў, прысвечанных Вялікай  Айчыннай вайне, з’яўляецца ўспамінам  Барадуліна аб страшэнных, лютых гадах  вайны, у якія загінуў яго бацька. Верш вельмі насычаны перажываннямі, ён выглядае як абагульненыя ўражані “дзяцей  вайны” пра тыя жудасныя часіны. Апошнія радкі яго абагульняюць ідэйны змест усяго твора: роздум паэта аб сваім пакаленні і  сэнсе яго жыцця, сэнсе жыцця  ўвогуле кожнага чалавека:

… і сонца смех,

і аблачынак апошні снег

п’ю з неба,

як з поўнага  кубка,

нагбом,

бо сувязны не дапіў…

Паэт вельмі добра  захаваў у памяці момант са свайго дзяцінства: ідзе “трэцяя партызанская вясна”, партызанская зона, малады партызан-сувязны  п’е нагбом з вядра ваду каля старога калодзежа, які цудам  пражыў тры ваенныя вясны. Адно імгненне сустрэчы ў вядры з вадой, якое дастаў малады партызан, сонейка і  ільдзінак, на мой погляд, і стала  асноўным штуршком для паэтычнага адлюстравання  гэтай сцэны, бо гэтая сустрэча нібы сустрэча цеплыні і холада, дабрыні  і зла, нямецкай і савецкай моцы, яна нібы прадвяшчала сустрэчу нямецкай кулі з жыццём маладога ваеннага, пасля  чаго гэтае жыццё прыпынілася. Жудасная сцэна забойства, асабліва жудасная для опзіоку маленькага хлопчыка, для якога свет яшчэ павінны быць светлым і добрым.

У вершы арыгінальна  і пераканаўча перададзена жыццялюбства сувязнога і лірычнага героя. Гэта найбольш добра ўвасоблена сімвалічным  вобразам поўнага вядра вады, якое з’яўляецца нібы поўным кубкам жыцця  і ў якім сустрэліся сонца і  ільдзшнкі:

Паветра ўдыхнуўшы,

хлопец дзьме

на ільдзінкі – 

б’юцца ў клёпкі са звонам,

яшчэ адзін уздых  ягоны -

сонца, як перагрэтая медзь,

у сценку драўляную  стукае мякка.

Нагбом

з поўнага

п’е партызан са смакам – 

толькі ходзіць  кадык.

З вялікай узрушанасцю  гучаць апошнія радкі верша, бо хлопец- сувязны не сустрэў перамогу над  немцамі. Жыццялюб і абаронца, ён загінуў  у поўным расцвеце моцы, поўны жадання  мірна, добра, шчасліва  
 

жыць пасля перамогі. Паэт падкрэслівае, што за здзяйсненне  мары не аднаго салдата, а цэлага народа, для мірнага і паўнацэннага жыцця  будучых пакаленняў заплачана дарагой  цаной. Заключныя радкі перадаюць  урачыстасць і драматызм лірычнага  перажывання, у іх спалучаюцца трагзм і жыццясцвярджальны пафас.

Ад імя ўсіх уратаваных ад гібелі пакаленняў паэт і яго  лірычны герой схіляюць у самоце і пашане галаву. Чырвонай ніццю  праз увесь твор праходзіць тэма бясконцай  удзячнасці ўсім загінуўшым дзеля будучых.

У вершы прысутнічаюць  дзве ключавыя постаці, два героі. Першы  – малады, прыгожы, жыццярадасны, не паспеўшы пражыць поўнае змястоўнае жыццё, сувязны. Другі – лірычны  герой, праз прызму якога мы бачым  падзеі, разам з якім перажываем, разам з якім аддаем даніну памяці. Ідэйны змест гэтага верша заключаецца  ў няспыннасці, пераемнасці жыцця  ад пакалення да пакалення, бясконцай  удзячнасці жывых перад светлай  памяццю загінуўшых. 

Аналіз верша “Неруш”.

Тэма роднай мовы, яе лёсу, яе бяскрайняга, бяздоннага багацця  і будучыні, бадай, самая хвалюючая  на працягу ўсёй творчасці Барадуліна. Гэта абумоўлена тым, што для кожнага  сапраўднага беларуса, мова – найсвяцейшая з усяго святога, а Рыгор Барадулін  быў сапраўдным беларусам. Верш негалосна  адмаўляе нігілістычную ідэю ўрадам Савецкага Саюзу стварыць адзіную  “камуністычную” культуру, знішчыць з твару Зямлі культуры розных народаў, у тым ліку і беларускую.

Верш “Неруш”  – адзін з многіх вершаў Барадуліна аб непаўторнай прыгажосці і невычэрпным  багацці нашай мовы. Нерушам ранішнім паэт называе родную мову з тае  нагоды, што яна такая ж чыстая светлая, як раніца, што разумее тое, што на зямлі беларускай наўрад ці ёсць людзі якія дасканала, да апошняй  кроплі ведаюць родную мову. Аб родным слове Барардулін піша:

Мне шукаць цябе,

покуль гляджу,

Пад зялёным крылом верасовак,

Пад крысом

і спякоты й дажджу.

Неруш – гэта сінонім  першаснасці, некранутасці. У вершы  выяўляецца страсная ўлюбёнасць паэта  ў сваю родную зямлю, у свой край. Гэта лірычная клятва, споведзь свайму народу, зямлі, мове…

Паэт знаходзіць трапныя, змястоўныя словы, падкрэсліваючы гэтым багатыя выяўленчыя здольнасці роднай мовы:

Слова, што як нарог  для ратая,

Як для ластаўкі – стромы вільчак,

Ад якога на небе світае,

Ад якога яснее  ў вачах. 

Роднае слова і  яго вобразна-выяўленчае багацце  ўяўляюцца паэту магутнай, магічнай, цудадзейнай сілай, ад якой “на небе світае”, “яснее ў вачах”… Кожны  радок верша, як і кожны радок  і вобраз барадулінскай паэзіі, аблашчаныя пяшчотнай любоўю да роднага слова. Назваўшы родную мову ранішнім нерушам, паэт бы папярэджвае нас, што да кожнага  слова і вобраза роднай мовы патрэбна ставіцца ўдумліва, уважліва і тады перад намі адкрыюцца ўсе невядомыя  дагэтуль нямніцы роднай мовы. Адкрываць  для іншых хараство беларускай мовы – адна з галоўных мэт паэта. Эмацыянальна ўзрушана паэт кажа чытачу аб уласным  творчым абавязку кожнага з нас  берагчы духоўны скарб продкаў: “Неруш свой панясу я аберуч, Як слязіну  з матуліных воч”. Мову, як усё  жывое, і як чалавека трэба бараніць на барадулінскую думку, адстойваць ад усяго, што можа яе пакрыўдзіць. Апошнія  радкі верша, у якіх увасоблены яго  асноўны ідэйны змест, гучаць урачыстай  прысягай паэта і яго лірычнага  героя”

Неруш ранішні –  матчына слова,

Мне, як бору, цябе засланяць! 

Аналіз верша “Сафійка”.

Гэты верш прысвечаны тэме духоўнай велічы, незнішчальнасці  і сілы беларускага народа. Цэнтральным  сімвалам-вобразам твора з’яўляецца Полацкі Сафійскі сабор, найславуцейшы  помнік архітэктуры даўніны. Некалькі разоў у XVII i XVIII стагоддзях Сафійскі сабор спальвалі і разбуралі  розныя захопнікі, але палачане зноў і зноў адбудоўвалі свой знакаміты  храм, які праз вякі быў і застаецца  славай і гонарам гісторыі і культуры беларускага народа. Жыццё і лёс  Сафійскага сабору увасабляюць лёс  і духоўную моц на любое аднаўленне беларускага народа.

Гісторыя Сафіі  – неад’емная частка гісторыі Беларусі. Паэт згадвае пра тое, што ў  гады савецкай улады шпіталь быў  закінуты, гвальтоўна адасоблены ад культурнага  жыцця народа, па-мастацку трапна, са шкадаваннем паэт заўважае, што на яго дзвярах вісеў “замок пудоваю завушніцай”, але гэта завушніца не ўпрыгожвала дасканалы храм. У сумных раздуменнях лірычны герой верша робіць выснову, што такі лёс Сафійкі – засланяць людзей, жыццё, хлеб ад ліхога.

Лірычны герой верша, як і яго сучаснікі-шэсцідзесятнікі, рамантызуе суседства сівой даўніны  з толькі ўзведзеным Нафтаградам:

Пахам нязвыклым

вецер дыхне з  Нафтаграда – 

прачнецца Сафійка:

стаіць незнаёмец,

ад нафты бліскучы,

як грак на праталіцы.

Але гэтае нязвылае суседства непакоіць лірычнага  героя. Гэта  
 

выразна адчуваецца ў вершы. Адухоўленная ў паэтавым уяўленні Сафійка задыхаецца ад паветра, што даносіць вецер з Наваградка.

Асноўная тэма духоўнай моцы і незнішчальнасці нашага народа дапаўняецца ў творы матывамі духоўнай пераемнасці пакаленняў, вечнай каштоўнасці помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры для нашчацкаў. І самае адметнае тое, што Барадулін  першым закрануў у сваёй творчасці  экалагічную тэматыку. Часткова, але  ж… 

Аналіз верша “Ад  сівых гадоў, ад дзядоў…”.

Тры асноўныя тэматычныя кіты творчасці Барадуліна – тэма маці, тэма Радзімы і тэма роднай мовы. І ўсе яны “пасяліліся” ў “акіяне” верша “Ад сівых  гадоў, ад дзядоў…”, і кожны па-свойму дапаўняе другога. Гэты твор, на мой  погляд, з’яўляецца своеасаблівым  працягам купалаўскага верша “Спадчына”. Шляхам асэнсавання, лірычны герой  твора прыходзіць да таго, што яму  і яго сучаснікам у спадчыну “ад  сівых гадоў, ад дзядоў” засталіся  народныя песні, родныя лес, поле, дзе  “гняздо курапатчына” і “мох зязюльчын”, “сіні верас”… Але самы найвялікшы скарб – “галубіная мова матчына”. Пералічаныя вобразы рэальнасці ўвасабляюць Радзіму – Беларусь – Бацькаўшчыну, без якой немагчыма  жыццё і лірычнага героя, і  самога Барадуліна. У радку “Песні жніўнай смутак удоў…” выразна  гучыць аўтабіяграфічны змест.

Дзве апошнія страфы верша гучаць як прысяга вернасці лірычнага героя роднай матчынай мове:

Не згублю яе ў  тлуме дарог,

Дзе маторам вясёла грукочацца…

Верш прасякнуты ўдэяй неўміручасці Бацькаўшчыны, духоўнай спадчыны беларускага народа, аснову якой складае бясцэнны скарб –  родная мова. Эпітэты, метафары і іншыя  вобразныя сродкі мовы верша падпарадкаваны глыбокаму ўвасабленню аўтарскай  задумы. Пяшчоту гучання роднай мовы паэт дакладна акрэслівае эпітэтам “галубіная”. Прысягнуўшы роднай спадчыне, лірычны  герой просіць блаславення ў  роднай зямлі да апошніх дзён жыцця  застацца яе “хрэснікам”. 

Информация о работе Рыгор Барадулін