Автор: i***************@gmail.com, 27 Ноября 2011 в 16:26, реферат
У графе “прафесія” ён звычайна ставіць “літаратар”. А хай сабе віратлівыя жыццёвыя пуцявіны прымусілі б яго быць інжынерам, фінансістам, медыкам, ён усё роўна быў бы паэтам. Гэта яго прызванне, яго жыццё, яго лёс. Па спосабу светаўспрымання, спосабу бачыць з’явы і рэчы ён – паэт. Гэта яго сацыяльная, грамадская, асабістая функцыя, яго натура
РЫГОР
БАРАДУЛIН. БIЯГРАФIЧНЫЯ
ЗВЕСТКI. ТВОРЧЫ ШЛЯХ
ПАЭТА.
Ты прыйшоў з вайны і гора,
Ты – з малітвы,
Ты з разгневанага бору,
Ты смалісты.
Сто паэтаў цягнуць хорам,
Ты салістам.
Ты нібы святло ў лесе
Ад каліны,
Ты ад самай добрай песні –
Ад Куліны.
Пімен Панчанка, “Паходжанне
майго друга Рыгора Б.”
Рыгор Барадулін – народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі.
У графе “прафесія” ён звычайна ставіць “літаратар”. А хай сабе віратлівыя жыццёвыя пуцявіны прымусілі б яго быць інжынерам, фінансістам, медыкам, ён усё роўна быў бы паэтам. Гэта яго прызванне, яго жыццё, яго лёс. Па спосабу светаўспрымання, спосабу бачыць з’явы і рэчы ён – паэт. Гэта яго сацыяльная, грамадская, асабістая функцыя, яго натура.
Ён тэмпераментна дарыць жыццё слову, таму, што падуладна толькі таленту. Ад “сонца” у крыві, ад улюбёнасці ў родную зямлю і родную мову, ад яснага ўсведамлення свайго дачынення да натуры, стыхіі, быцця. Ён не ўмее не жыць вершам, не ўбачыць паэтычны вобраз у любым выяўленні сутнага.
Лёс Барадуліна , як і лёс кожнага паэта, абумоўлены сацыяльнымі карэннямі, часам, яго асабістай біяграфіяй. Тым часам, у якім жыве паэт, і тым, што існуе ў гістарычнай памяці народа. І яшчэ ў тым трэцім вымярэнні, у прасторы і часе душы, дзе адыходзіць на другі план падзейнае, фактаграфічнае, а ўзбуйняецца ў паэтычным усведамленні спрадвечнае.
Рыгор Барадулін
закаханы ў мову, прыкуты да слова.
Яго палонны і яго ўладар. Ведае
– гэта заўсёды набытак, шчасце,
дараванае жыццём, гісторыяй. Скарб,
які можна памнажаць і
Нарадзіўся паэт на хутары Верасоўка Ушацкага раёна ў сям’і рабочага ў 1935 годзе. Падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце пачынае публікавацца; пасля заканчэння БДУ працаваў у рэдакцыях газеты “Советская Белоруссия”, часопісаў “Бярозка”, “Беларусь”, “Полымя”. З 1972 г. працуе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Выступае ў друку з 1953 года. Выдаў зборнікі паэзіі “Маладзік над стэпам” у 1959 пасля паездкі разам з аднакурснікамі на збор ураджаю ў Кустанайскую вобласць, “Рунець, красаваць, налівацца” (1961), “Нагбом” (1963), “Неруш”(1966), “Адам і Ева” (1968), “Вяртанне ў першы снег” (1972), “Рум” (1974), “Абсяг” (1978), “Вечалле” (1980), “Амплітуда смеласці” (1983), “Маўчанне перуна” (1986), “Самота паломніцтва” (1990), “Міласэрнасць плахі” (1992), “Евангелле ад Мамы” (1995), творы сатыры і гумару і інш.
Барадулінская паэзія
запомнілася адразу многім жывімі імгненнямі,
адкрытасцю эмоцый, і да таго ж насцярожыла
многіх. Тым больш, што пачынаў
ён у канцы 50 – пачатку 60 – х
гадоў, калі такі грамадскі рэзананс
мела паэзія адкрытага дыскусійна-
У Рыгора Барадуліна ёсць тэмы і рпаблемы, якія сталі хваляваць яго толькі апошнія гады, ёсць такія, што былі яму асабліва блізкія нейкі час, ёсць і такія, што хвалююць яго ўвесь час, прасякаюць усю яго творчасць.
Радзіма, мова, маці – ад “Маладзіка над стэпам”, першага яго зборніка, да “Евангелля ад мамы”, апошняга па часе напісання, - абавязкова прысутнічаюць у творчай памяці паэта. Як непадзельнае трыадзінства ўяўляе гэтыя самыя дарагія для яго паняцці Рыгор Барадулін.
Яго першы зборнік “Маладзік над стэпам” выявіў незвычайную душэўную шчодрасць і прыгажосць лірычнага героя. Яшчэ у першых вершах гэтага зборніка аўтар паказаў уменне адкрыць эстэтычную каштоўнасць бытавой дэталі, падрабязнасці, розныя грані біяграфіі свайго лірычнага героя. Элементы рацыянальнасці ў мастацкай сістэме Барадуліна зведзены да мінімуму. Барадулін, калі сказаць словамі Блока, - лірык па светапогляду, па светаадчуванню, па вельмі асабіста-эмацыянальнаму ўспрыняццю рэчаіснасці, што ўласціва далека не кожнаму. Паэтычны вобраз яго – амаль адзіная форма існавання думкі і перажывання.
З імем Барадуліна ў
беларускай паэзіі звязаны рэдкасны
дар асабліва эмацыянальна, пластычна,
шматколерна ўспрымаць
Некаторым крытыкам
падалося, што пасля “Маладзіка
над стэпам” малады паэт сцішыў
сваю хаду. Не, гэта не так. Сёння добра
відаць, што і
другі зборнік “Рунець, красаваць, налівацца!” (1961) быў крокам наперад. У гэтым пераконвалі вершы “Трэба дома бываць часцей”, “Палата мінёраў”, той жа “Вятрак” і інш.
Развіццё паэта – ад кнігі да кнігі – ішло натуральным чынам. Пабольшвалася матываў роздуму, радок стаў інтанацыйна больш свабодным, гнуткім. Сакавітасць, рэчыўнасць пісьма, якія з’явіліся ў першым зборніку, цягнуцца тонкай ніткай праз усю творчасць паэта.
Тэма Радзімы гучыць шматстайна, напорыста; эмоцыі ўзбагачаюцца шдэйна і душэўна. На грунце свайго, асабшстага вопыту паэт выходзіць на шырокія абагульненні.
Верш паэта ўсё больш і больш паглыбляе свой ідэйна-маральны змест, становіцца з’явай грамадскай свядомасці.
Трэцяя кншга мела характэрна барадулінскае найменне – “Нагбом”. І. Шклярэўскі ў адным з артыкулаў пра Барадуліна тлумачыў: ““Нагбом” – гэта калі бярэш у рукі заледзянелае вядро і п’еш з яго, здзьмухваючы звонкія ільдзінкі і леташняе лісце”. Нагбом – метафара ўсёй барадулінскай паэзіі з яе свежасцю і першанароднасцю фарбаў.
Паэзія Барадуліна
пастаянна ўзбагачаецца новымі сродкамі
выразнасці, імкнецца да свежых мастацкіх
форм,. здольных ярчэй, эмацыянальней
выявіць унутраны сэнс падзей, светаадчуванне
сучасніка. У кнізе “Нагбом” узмацнілася
імкненне да большай маштабнасці
ўспрыняцця рэчаіснасці: “Я – сын
зямлі, нашчадак хлебаробаў, услед за
сонцам доўга мне брысці”. Барадулінская
паэзія паглыбляе разуменне духоўных
каштоўнасцей чалавека – узнікае
вобраз маці. Яе вобраз упершыню ўзнікае
ў цыкле вершаў “Трыпціх”, у якім
аўтар расказаў пра родную зямлю
і яе працавітых гераічных людзей.
“Трыпціх” – гэта асэнсаванне
свайго роду, прыналежнасці да роднай
зямлі.
Ад бацькі свайго
ў радню
Я атрымаў
з дзяцінства
Шырокую даланю –
Тапарышча
любое
сцісну!
Паэт звяртаецца да такіх дэталей, падрабязнасцей, якія знаходзяць для сябе ў запасніках нашай памяці, індывідуальным жыццёвымвопыце вельмш спрыяльную глебу. Мы суперажываем разам з паэтам; вобраз пашыраецца, вырастае, кранаючы ўсё новыя бакі нашага светаадчування.
Адна за другой выходзяць
кнігі : “Неруш” (1966), “Адам і Ева”
(1968), “Лінія перамены дат” (1969), “Вяртанне
ў першы снег” (1972) і
іншыя. Паэт, расказваючы
пра сябе і сваё пакаленне, здолеў
шырока адлюстраваць прыгажосць Радзімы
і роднай прыроды, паказаць вялікую
чалавечнасць і гераізм савецкіх
людзей, веліч іх подзвігу ў Вялікай
Айчыннай вайне і пафас стваральнай
дзейнасці, дружбу народаў. У паэзіі
Барадуліна знаходзім вострае адчуванне
роднага дома, радзімы, прыроды, мовы,
гісторыі. Яго паэтычнае майстэрства
надзвычай высокае: багацце мовы,
шматстайнасць вобразна-
Плённа развіваецца інтымная лірыка, даючы прастор чалавечай пяшчоце, багаццю пачуццяў, асабістасці. Паэт пераканаўча паказвае, што пачуццё кахання дапамагае чалавеку глыбей і паўней адчуваць свет, прыгажосць яго аб’ектыўнай рэальнасці. Інтымная лірыка пашырае сваю “зямную” аснову, эстэтэзуе не толькі высокі духоўны пачатак, але і здаровую рэчыўнасць.
Пашыраецца сацыяльны аспект яго творчасці. Асоба, яе ўнутраны свет і свядомасць – вось што кранае паэта. Яго цікавяць духоўныя патэнцыі чалавека, права на індывідуальнасць, самастойнасць выбару і рашэнняў.
Прыйшла сталасць.
У яго паэзіі назіраецца
не толькі больш адкрытасці, шчырасці
(гэтага заўсёды хапала), але і
імкненне да паглыблення набытага жыццёвага
вопыту. Р. Барадулін прадстае перад
чытачом – у кнігах “Лінія перамены
дат”, “Вяртанне ў першы снег”
і іншых – рэальнай, нявыдуманнай
асобай свайго героя, які перажыў
жах фашысцкіх блакад, бачыў і
гнеў, і высакароднасць душы народа,
гераізм сваіх бацькоў, братоў і
сясцёр. Для яго паэзіі становіцца
характэрным матыў вечнага
Шырокі рэзананс набывае паэма “Блакада” (1968), прысвечаная светлай памяці бацькі Івана Рыгоравіча, якая была напісана ў родным горадзе – ва Ушачах. Удалай аказалася паэма “Вяртанне ў першы снег” (1971), у якой паэт ізноў прыгадвае маленства, першыя ўражанні дзяцінства, юнацтва і маладосць. Але гэтай паэме ўжо бракуе той эпічна йгрунтоўнасці, што была ўласціва знакамітай “Блакаддзе”…
Р. Барадулін адносіцца
да паэтаў надзвычай эмацыянальных.
Новыя кнігі вершаў – “Рум” (1974),
“Абсяг” (1978), “Вечалле” (1980) – пацвяржае
гэту прыродную своеасаблівасць
яго таленту, яго паэтычную канцэпцыю.
У яго паэзііпа-ранейшаму шмат
непасрэднасці, жыццёвых “ліўняў”, матэрыяльнасці
быцця, жывых аўтабіяграфічных фактаў.
І цяпер асабліва цяплее голас
паэта, калі ён дакранаецца сваім
талентам да блакіту азёр, зелені бароў
і лугоў роднай Ушаччыны, калі любуецца
і захапляецца добрымі справамі
сваіх землякоў. Так, ён не адмаўляецца
ад традыцыйнай сваёй паэтыкі
– умення прадметна і шматфарбна
ўспрымаць навакольны
свет. Аднак сёння
ўменне гэтае ўсё часцей падпарадкоўваецца
задачам пранікнення ў новыя
“абсягі” рэчаіснасці і духоўнага
свету чалавека, выхаду на больш
мастацкі ўзровень мастацкага абагульнення.
Сённяшнія творы паэта ў
Зборнік “Рум” разам з перакладам выбранай лірыкі Ф. Гарсія Лоркі “Блакітны звон Гранады” ў 1976 годзе адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы.
Новыя рысы набывае паэтыка . У кнізе “Абсяг” пейзажы і краявіды будуюцца з адчуваннем унутранай перспектывы, шматпланавасці, з праекцыяй на духоўнае жыццё.
Паэтычнае перажыванне набывае новы а’ём і глыбіню. Якраз у пашырэнні асацыятыўнага кола душэўных адценняў бачыца ўзбагачэнне рэалізму лірыкі Барадуліна. За прадметамі і праявамі жыцця ён хоча ўлавіць другі і трэці іх план, спасцігнуць іх неадназначнасць і філасоўскую сутнасць.
Жыццёвы і і дэйны мастацкі вопыт паэта адлюстраваўся ў “Баладзе Брэсцкай крэпасці” (адзначана прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі). Гэта – паэма, якая асэнсоўвае подзвіг абаронцаў Брэсцкай цытадэліз вышыні сучаснасці.
Паэт ідзе ў гісторыю,
яму дапамагае багатае
Вершы Барадуліна адкрываюць нам нешта надзвычай істотнае, важнае ў маральным абліччы самога паэта і яго пакалення. Духоўныя крытэрыі суровага ваеннага і пасляваеннага часу для яго жывыя і актуальныя і сёння, нездарма ён патрабуе “так адзін аднаго паважаць, як пасля вайны паважалі!”. З гэтым пэўным чынам звязаны паказальны для сённяшняга Барадуліна матыў самааналізу і пераацэнкі каштоўнасцей: “Куды ж так імчаўся на злом галавы, каго ягукаў і шукаў?”. Паэта ўсё больш пачынае займаць тэма ўзросту, часу, чалавечай адказнасці за пражыты век.
Словатворчасць – асобная тэма ў дачыненні да яго паэзіі.Нават наватворы гучаць у Барадуліна зусім па-народнаму і добра ажыўляюць мову.
Словатворчасць для Р.Барадуліна вельмі характэрна: лацно, погарбы, харашба, галута, парух, прысмеркі, імасць, чалавека-земляня – гэтыя і іншыя словы ўзяты паэтам з дыялектнай мовы або створаны ім самім. А дзеясловы і прыметнікі: славянніца, галініцца, антэніцца, ратоўчы, стахлая…Любіць ён карыстацца прыслоўямі, іх у яго безліч, і ўсе карыстаецца крамяныя, свежыя: калодна, вульна, прадонна, прыплодна, ліхвярна, борна, азёрна і г.д. Думаецца, што намаганні паэта ў галіне моватворчасці плённыя, яны супадаюць з агульным рэчышчам духоўнай дзейнасці народа як моватворцы.
Яго паэзія развіваецца
ў бок шматмернага, аб’ёмнага
паказу жыцця.
Яе рост непарыўна
звязаны з ростам асобы, яе духоўным
светам, стваральнай памяццю. “Вечалле”
– так назваў сваю кнігу Барадулін,
зачапіўшы цэлае “гняздоўе” слоў:
вечалле – веча – вечар –
вечнасць… Паэзія, на яго думку,
заклікана вярнуць асобе