Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Декабря 2011 в 16:55, биография
Вёска Пількаўшчына Мядзельскага раёна ў Беларускай энцыклапедыі не пазначана асобным радком. Але яе добра ведаюць у нашай краіне. Сюды прыязджаюць аматары мастацкага слова. Тут можна сустрэць экскурсіі школьнікаў. У гэтым населеным пункце 17 верасня 1912 года ў сям’і Івана Хведаравіча і Домны Іванаўны Скурко нарадзіўся хлопчык Жэня, будучы пісьменнік Максім Танк.
“Узначальваў” сям’ю Скуркоў дзед паэта Хведар Маркавіч, заядлы паляўнічы. Спрадвеку тут людзі жылі бедна, але сумленна, былі працавітымі. Вялікім быў клопат пра зямлю. У 1913 годзе з вёскі людзі пачалі перасяляцца на хутары, бо была магчымасць займець большы кавалак зямлі. Хведар Скурко з сям’ёй перасяліўся ў Жукова на зарослыя хмызнякамі дзірваны ды пасекі. З кожным годам дзед і бацька адваёўвалі ад лесу, хмызнякоў новыя ўчасткі, прыгодныя для сяўбы.