Аналіз маладзёжнага перыядычнага выдання “Чырвоная змена” (люты – пач. сакавіка 1939 г. )

Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Декабря 2012 в 19:06, контрольная работа

Описание работы

Гісторыя стварэння “Чырвонай змены” звязана з заснаваннем і дзейнасцю камсамольскай арганізацыі.
У пачатку XX стагоддзя адбываецца актывізацыя грамадска-палітычнага жыцця ў Расійскай імперыі: узнікаюць палітычныя партыі, маладзёжныя арганізацыі і інш. Сацыялістычнае пераўтварэнне краіны ставіла перад партыяй бальшавікоў задачу стварэння адзінай маладзёжнай арганізацыі. Для склікання ўстаноўчага з'езду саюзу моладзі ў жніўні 1918 г. у Маскве было створана Оргбюро.

Работа содержит 1 файл

чырвоная змена.docx

— 35.37 Кб (Скачать)

Асобныя нумары “Чырвонай  змены” былі прысвечаны якой-небудзь  важнай падзеі ці палітычнай асобе. Так, № 33 (18 лютага) быў прысвечаны памяці Р.К. Орджанікідзе “18 лютага 1937 г. працоўныя нашай радзімы развіталіся з лепшым саратнікам вялікага Сталіна, камандзірам цяжкай прамысловасці…”. У гэтым нумары былі такія матэрыялы, як “Настаўнік савецкай моладзі”, “Друг моладзі”, “Арганізатар стаханаўцаў”, нават у рубрыцы “За рубяжом” былі матэрыялы аб Орджанікідзе, напрыклад, “Пралетарскі палкаводзец”.

                                         Высновы

 

“Чырвоная змена” змястоўна, аднак не шырока (было няшмат тэм), асвятляла падзеі грамадска-палітычнага і культурнага жыцця: XVIII з’езд ВКП (б), вялася прапаганда марксізма-ленінізма, асвятляліся міжнародныя падзеі, змяшчаліся актуальныя рэцэнзіі на кінафільмы. Аднак, як мне здаецца, не газет задавальняла не ўсе патрэбы маладога чытача. “Чырвонай змене” патрэбна было б  пашырыць колькасць тэм ці павялічыць аб’ём тых, на якія пісалі аўтары газеты, напрыклад, тэма культурнага жыцця.

“Чырвоная змена” не была жанрава  насычана, што адмоўна. Мне здаецца, што камсамольцам было б цікава чытаць нарысы і эсэ, якіх наогул не было ў  нумарах за люты 1939 г. Аднак добра было тое, што ў газеце прысутнічаў такі жанр, як фотарэпартаж.

Цікавымі, змястоўнымі былі матэрыялы ў рубрыках “Кіно”, “Адказваем на пытанні чытачоў”, рубрыкі, прысвечаныя  якому-небудзь пісьменніку. Станоўча і тое, што “Чырвоная змена” асвятляла  падзеі за мяжой.

Такім чынам, газета выконвала  загады ЦК ВКП (б) аб друку, галоўнае – вялася шырокая прапаганда марксізма-ленінізма, для таго, каб моладзь была ўпэўнена ў тым, што жыве ў найлепшай краіне!

 

 

 

 


Информация о работе Аналіз маладзёжнага перыядычнага выдання “Чырвоная змена” (люты – пач. сакавіка 1939 г. )