Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Декабря 2012 в 19:06, контрольная работа
Гісторыя стварэння “Чырвонай змены” звязана з заснаваннем і дзейнасцю камсамольскай арганізацыі.
У пачатку XX стагоддзя адбываецца актывізацыя грамадска-палітычнага жыцця ў Расійскай імперыі: узнікаюць палітычныя партыі, маладзёжныя арганізацыі і інш. Сацыялістычнае пераўтварэнне краіны ставіла перад партыяй бальшавікоў задачу стварэння адзінай маладзёжнай арганізацыі. Для склікання ўстаноўчага з'езду саюзу моладзі ў жніўні 1918 г. у Маскве было створана Оргбюро.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ІНСТЫТУТ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Аналіз маладзёжнага перыядычнага выдання
“Чырвоная змена” (люты – пач. сакавіка 1939 г. )
Студэнткі 3 курса, 10 групы
спецыяльнасці “Літаратурная работа”
Кірэйчык Юліі Юр’еўны
Выкладчык –
Зубчонак Наталля Анатольеўна,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Мінск
2011
Умовы стварэння
Гісторыя стварэння “Чырвонай змены” звязана з заснаваннем і дзейнасцю камсамольскай арганізацыі.
У пачатку XX стагоддзя адбываецца актывізацыя грамадска-палітычнага жыцця ў Расійскай імперыі: узнікаюць палітычныя партыі, маладзёжныя арганізацыі і інш. Сацыялістычнае пераўтварэнне краіны ставіла перад партыяй бальшавікоў задачу стварэння адзінай маладзёжнай арганізацыі. Для склікання ўстаноўчага з'езду саюзу моладзі ў жніўні 1918 г. у Маскве было створана Оргбюро. І 24 верасня 1920 г. адбыўся I Усебеларускі з'езд камсамола, на якім было афіцыйна аформлена стварэнне Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі (КСМБ). Камсамол з'яўляўся масавай арганізацыяй, якая мела каласальны ўплыў ва ўсіх сферах жыцця: прамысловасці і эканоміцы, адукацыі і навуцы, культуры і мастацтве, спорце, арганізацыі вольнага часу.
Хуткі рост камсамольскіх радоў, задачы барацьбы моладзі за сацыялістычнае будаўніцтва патрабавалі арганізацыі газет для моладзі. Таму 21 красавіка 1921 г., у дзень адкрыцця ІІ Усебеларускага з’езда камсамола, дзякуючы клопатам партыі аб друку, выйшаў першы нумар “Красной смены” на рускай мове. Яе перадавы артыкул абвяшчаў: “Сёння выходзіць першы нумар газеты рабоча-сялянскай моладзі “Красная смена”. Нягледзячы на ўсе неспрыяльныя ўмовы, нягледзячы на цяжкае гаспадарчае становішча краіны, моладзь Беларусі мае свой орган… “Красная смена” будзе клікаць моладзь на барацьбу за ідэалы камунізма”.
Асноўныя этапы станаўлення і развіцця
Першы нумар “Чырвонай змены” павінен быў выйсці 15 студзеня 1921 г., але тады не хапіла грошай, каб заплаціць наборшчыкам. Былі праблемы і з тым, каб знайсці пішучых людзей. Таму месяцам нараджэння “Чырвонай змены” стаў красавік. Меркавалася, што газета будзе выходзіць раз на два тыдні, але даволі часта тэрміны не вытрымліваліся.
Калі са студзеня 1922 г. прэса стала платнай, супрацоўнікі газеты хваляваліся за яе далейшы лёс: ці захоча моладзь падпісацца на выданне? Моладзь падтрымала газету. І на атрыманыя грошы газета ўзмацнела, палепшылася якасна. На пасяджэннях камісіі палітасветы адзначалася, што ў многіх камсамольскіх ячэйках “па ёй жывуць, разбіраюцца ў падзеях”.
Як адзначалася вышэй, спачатку “Чырвоная змена” выходзіла на рускай мове, толькі ў канцы 1924 г. яна пачала выдавацца на беларускай. У гэтым жа годзе тыраж яе павялічыўся з 4.000 экзэмпляраў да 5.000.
“Чырвоная змена” заўсёды імкнулася паказаць карысныя здабыткі калектыўнай працы, вучыла, што толькі ў такім выпадку можа поўнасцю праявіцца чалавечы характар, яго непаўторная індывідуальнасць.
Першыя аўтары газеты вучылі моладзь нават таму, што сёння нам падаецца недарэчным: абмяркоўваць кнігі і кінастужкі, катацца на лыжах (з падрабязнымі малюнкамі), і нават чысціць боты. “Чырвоная змена” выступала супраць хуліганства, невуцтва, захаплення ўпрыгажэннямі, любоўнымі вершамі.
“Чырвоная змена” паступова станавілася трыбунай, выхавацелем свядомых байцоў, распаўсюджвальнікам новых маральна-этычных, філасофскіх і палітычных поглядаў сярод юнацтва. Дзейнасць газеты грунтавалася на палітыцы Камуністычнай партыі, сканцэнтроўвала ўвагу моладзі на важнейшых задачах дня – практычным удзеле ў перабудове грамадства.
Такім чынам, у 20-30-х гадах мінулага стагоддзя газета распавядала аб маладзёжных будоўлях падчас сацыялістычнага станаўлення грамадства.
Структура “Чырвонай змены”
(люты – пач. сакавіка 1939 г.)
Тэкст на старонцы заўсёды разбіваўся на шэсць шырокіх калонак. У некаторых матэрыялах паміж абзацамі тэксту быў вялікі водступ, ці гэта з’яўляецца памылкай наборшчыкаў, ці задумай рэдактараў, але з-за гэтага нязручна чытаць тэкст. Іншае, калі паміж водступамі ў абзацах ставілі зорачкі (***), гэта дапамагала зразумець чытачу, што пачынаецца новая інфармацыя ў тэксце.
Фотаздымкі ў газеце змяшчаліся амаль на кожнай паласе нумара. На першай старонцы заўсёды быў вялікі фотаздымак, напрыклад, “Група дэлегатаў першай абласной Менскай канферэнцыі камсамола” (№ 26, 4 лютага) ці здымкі важных палітычных асоб (І.В. Сталін, Р.К. Орджанікідзе, Н.К. Крупская і інш.). Былі ў газеце фота-эцюды “Індывідуальнае вучэнне гісторыі партыі ў калгасе” (№ 30, 12 лютага), “Сямігадовая выдатніца вучобы Гомельскай музычнай школы Ляля Рэхсон” (№ 27, 6 лютага) і інш. На апошняй старонцы, разам з нататкамі аб міжнародных падзеях, змяшчаліся фотаздымкі ТАСС.
Супрацоўнікі рэдакцыі
Адказным рэдактарам “Чырвонай змены” у лютым-сакавіку 1939 г. быў М.П. Барашкаў.
У гэты перыяд у “Чырвонай змене” было шмат непадпісаных матэрыялаў (інфармацыйныя нататкі, паведамленні ТАСС, перадрукоўкі з “Праўды”, справаздачы з партыйных з’ездаў), таму вылучыць кола супрацоўнікаў рэдакцыі гэтага перыяду цяжка. Аднак у тэкстах пад рубрыкай “Адказваем на пытанні чытачоў” у многіх нумарах стаіць імя Ф.І. Натовіча, у рубрыку “Кіно” пісалі рэцэнзіі І. Паваротны і С. Нортман. Шмат матэрыялаў дасылалі ў газету рабкоры і селькоры.
У розныя часы ў газету пісалі, лічачы свой удзел у камсамольскім друку грамадскім абавязкам, Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны, Эдуард Самуйлёнак, Паўлюк Трус, Платон Галавач і многія іншыя паэты і празаікі. Спецыяльна для “Чырвонай змены” пісалі Уладзімір Маякоўскі, Аляксандр Безыменскі, Аляксандр Жараў. Зусім не выпадкова газету называлі школай моладзі, бо “па ёй жыла і вучылася працоўная моладзь”, як адзначалася ў пастанове ЦК ЛКСМБ у 1925 г.
У 1922 – 1923 гг. у “Чырвонай змене” з нумара ў нумар друкавала свае артыкулы Вера Харужая. С. Канрад успамінае: “У той час мне давялося рэдагаваць “Чырвоную змену”. Набліжалася гадавіна арганізацыі. Для юбілейнага нумара я папрасіў Веру напісаць які-небудзь нарыс. Думалася, што прынясе што-небудзь вясёлае. Яна прынесла ўспаміны камсамольца – першага чэкіста Беларусі Бярнацкага. Пра яго смерць, гераічную гібель ад рук бандытаў. За першым нарысам паследаваў другі. За другім – трэці. Літаратурны талент Веры рос з кожным днём”.
Вера Харужая – Герой Савецкага Саюза, партызанская актывістка, выдатная дачка беларускага народа, бясстрашная рэвалюцыянерка. Яна была актыўным карэспандэнтам і публіцыстам шматлікіх газет, у тым ліку “Чырвонай змены”.
Нарадзілася 27 верасня 1903 г. у горадзе Бабруйску ў сям'і служачага. Член ВКП(б) з 1921 г. У гады Грамадзянскай вайны ваявала з атрадамі Булак-Балаховіча. Пасля заканчэння вайны працавала ў камсамоле Беларусі. З 1924 г. — сакратар падпольнага ЦК камсамола і член ЦК КП Заходняй Беларусі. Была арыштавана 15 верасня 1925 г. і асуджана польскімі ўладамі да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Была абменена на польскага ксяндза і ў 1932 г. вярнулася ў Савецкі Саюз. З 1937 па 1939 гг. знаходзілася ў зняволенні. Пасля нямецкай акупацыі Беларусі ўступіла разам з мужам у партызанскі атрад і працавала там сувязной. Пакарана немцамі ў лістападзе 1942 г.
У сваіх матэрыялах Вера
Харужая заклікала моладзь
Змест выдання ў кантэксце часу
У 1939 г. “Чырвоная змена” – орган ЦК ЛКСМБ.
Гэта быў год, калі працоўныя Савецкай краіны паспяхова выканалі першы і другі пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі. 1938 – 1941 гг. былі адзначаны новым умацаваннем становішча СССР на міжнароднай арэне.
У гэты перыяд адбыўся XVIII з’езд ВКП (б) (10 – 31 сакавіка 1939 г.), які прыняў Дырэктывы трэцяга пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадарскі СССР (1938 – 1942).
У гады трэцяй пяцігодкі
ўмацоўваўся партыйна-савецкі
Так, кожны нумар “Чырвонай змены” пачынаўся з тэарэтычных артыкулаў: “Працяг тэзісаў даклада таварыша Молатава” (№ 25, 2 лютага), “Арганізацыйная магутнасць большэвіцкай партыі” (№ 26, 4 лютага), “Аб становішчы фізічнай работы ў рэспубліцы” (№ 30, 12 лютага), “Узначаліць палітычны ўздым і энтузіязм моладзі” (№ 29, 10 лютага) і інш.
Былі нумары ў якіх большасць матэрыялаў – тэарэтычныя артыкулы, у якіх вялася прапаганда марксізма-ленінізма. Так, у № 44 (12 сакавіка) на ўсіх 6 старонках быў надрукаваны “Справаздачны даклад таварыша Сталіна на XVIII з’ездзе партыі аб рабоце ЦК ВКП (б)”.
Гэта важная падзея, XVIII з’езд ВКП (б), асвятлялася ў кожным нумары “Чырвонай змены”. Ужо за месяц да з’езда (які адбыўся 10 – 31 сакавіка 1939 г.) у газеце друкаваліся матэрыялы прысвечаныя яму. Так, у № 26 (4 лютага) да ўсёй другой паласы была “шапка”: “Маладыя патрыёты! Шырэй разгорнем сацыялістычнае спаборніцтва імені XVIII з’езда нашай слаўнай мацеры – большэвіцкай партыі”. Пад ёй былі змешчаны матэрыялы аб выніках ці задачах працы калгаснікаў, рабочых. У нататцы “Узорная падрыхтоўка да сяўбы – лепшы падарунак XVIII з’езду ВКП (б)” калгаснікі абяцалі “…ка дню адкрыцця з’езда мы загатовім тысячу тон торфу, поўнасцю закончым лесавывазку і вывезем не менш 100 тон гною”. У № 27 (6 лютага) змешчаны вялікі тэарэтычны артыкул “Новымі перамогамі азнамянуем XVIII з’езд ВКП (б)”.
Аднак у “Чырвонай змене” друкавалі не толькі станоўчыя артыкулы, змяшчалі і матэрыялы, якія выкрываюць праблемы грамадства. Так, у № 26 (4 лютага) была надрукавана нататка пад назвай “Камсамольцы-прагульшчыкі не прыцягваюцца да саюзнай адказнасці”: “…член камсамольскага камітэта пярвічнай арганізацыі Козінскай МТС, участковы аграном Сітнік Ганна 14 студзеня без уважлівых прычын зрабіла прагул, за што была зволена з работы”. Ці нататка ў № 27 (6 лютага) “Губляюць анкеты аб прыёме ў камсамол”, у якой аўтар узрушаны тым, што “…нядбайна адносяцца да афармлення прыёму ў камсамол”.
У форме нататак друкаваліся ў “Чырвонай змене” і навіны, аднак навін саюзных было няшмат. На апошняй паласе ў рубрыцы “Міжнародныя падзеі” змяшчаліся навіны з замежжа (часцей за ўсё гэта былі паведамленні ТАСС). Напрыклад, у № 27 (6 лютага) былі надрукаваны нататкі “На франтах у Іспаніі”, “Ваенныя дзеянні ў Кітаі”. У № 31 (14 лютага) на першай паласе была змешчана рубрыка “Інфармацыйныя занатоўкі з замежжа”, так першай нататкай у ёй была “Амерыканскія водгукі на тэзісы даклада таварыша Молатава”, у якой падкрэслівалася, што “…журнал адзначае безупынны рост прамысловасці і асабліва машынабудоўлі ў Савецкім Саюзе. “Джорнал оф Кюмернс” таксама гэта падкрэслівае і прыводзіць тэзісы даклада таварыша Молатава”.
Акрамя інфармацыі аб грамадска-палітычным жыцці, “Чырвоная змена” асвятляла і пытанні культуры. Так, на апошняй старонцы газета часта змяшчала рэцэнзіі на кінафільмы і спектаклі. У № 26 (4 лютага) І. Паваротны і С. Нортман напісалі рэцэнзію на кінафільм “Сям’я опенгейм”. У канцы адзначылі, што “…наша моладзь з вялікай цікавасцю прагледзіць гэты хвалюючы фільм і яшчэ больш, яшчэ мацней будзе ненавідзець і выкрываць ворагаў Савецкага народа – трацкісцка-бухарынскіх наймітаў фашызма". Былі ў “Чырвонай змене” і невялічкія рэцэнзіі, якія пісалі ў газету чытачы-камсамольцы. Напрыклад, у № 30 (12 лютага) на кінафільм “Выбаргская старана”. А для тых, хто яшчэ не паспеў паглядзець кінафільм ці спектакль, на апошняй старонцы ў кожным нумары змяшчалася афіша.
У “Чырвонай змене” была і літаратурная старонка, у якой друкаваліся выдатныя паэты і пісьменнікі. У № 34 (20 лютага) быў змешчаны першы верш Івана Мележа “Радзіма”, але чамусьці ў газеце было напісана не І. Мележ, а І. Мелеш.
Творы пісьменнікаў у “Чырвонай змене”, акрамя літаратурнай старонкі, друкавалі і ў рубрыках прысвечаных асобнаму паэту ці пісьменніку, напрыклад, “Да 125-годдзя са дня нараджэння Т.Г. Шаўчэнкі” (№ 37, 26 лютага), “Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў (Да 110-годдзя са дня смерці)” (№ 29, 10 лютага). У гэтых артыкулах, якія часта займалі амаль усю старонку, былі надрукаваны не толькі іх творы, але і крытычныя матэрыялы, і біяграфія пісьменніка.
Так, вялікімі і змястоўнымі былі і артыкулы ў рубрыцы “Адказваем на пытанні чытачоў”. У № 28 (8 лютага) Ф.І. Натовічам быў надрукаваны адказ на пытанне “Што такое “Трэцяя імперыя”, які змястоўна расказаў пра гісторыю Германіі, а ў канцы падкрэсліў: “Трэцяя імперыя – злейшы вораг навукі, мастацтва і чалавечай цывілізацыі”.
Плюсам для “Чырвонай змены” было і тое, што ў іх прысутнічаў і такі жанр, як фотарэпартаж. Так, у № 34 (20 лютага) на апошняй 4 паласе, быў надрукаваны фотарэпартаж з Гарадоцкага сельскагаспадарчага вучылішча, які змяшчаў у сабе 10 фотаздымкаў і невялікі подпіс.