Развитие белорусского языка

Автор: Пользователь скрыл имя, 23 Декабря 2011 в 23:10, контрольная работа

Описание работы

Развіццё навукі, культуры, адукацыі сярэдзіны 40-х, сярэдзіны 80-х гадоў 20 в. можна ўмоўна падзяліць на два этапы, звязаных з палітычным становішчам у краіне.
Першы этап падае на сярэдзіну 40-х – 50 –х гадоў, калі пераможнае заканчэнне вайны з фашысцкімі захопнікамі ўнесла новыя тэндэнцыі ў палітычнае жыцце грамадства. У гэтыя часы перамога значна спрыяла небываламу ўзлёту культа асобы Сталіна. Аўтарытэт яго ўзрос нават за мяжой. Аднак першыя пасляваенныя гады характарызаваліся пратэстам некаторых слаёў грамадства супраць ранейшых метадаў кіравання.

Содержание

Уводзіны 3
Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай навукі 5
Поспехі і праблемы культурнага жыцця 8
Літаратура 9
Мастацтва 10
Развіццё адукацыі: дасягненні і праблемы 12
Заключэнне 15
Спіс выкарыстанай літаратуры 16

Работа содержит 1 файл

адукацыя навука культура.doc

— 101.00 Кб (Скачать)

         Самымі значнымі дасягненнямі беларускіх архітэктараў і скульптараў у пасляваенны перыяд сталі ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску з абеліскам-помнікам воінам Савецкай Арміі і партызанам (скульптары — 3. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў, С. Селіханаў, архітэктары У. Кароль, Г. Заборскі), мемарыяльныя комплексы «Хатынь» (скульптар С. Селіханаў, архітэкта-ры Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін), «Брэсцкая крэпасць-герой» (скульптары А. Кібальнікаў, А. Бембель, У. Бабыль, архітэктары У. Кароль, В. Волчак, В. Занковіч, Ю. Казакоў, А. Стаховіч, Г. Сысоеў), манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі ў Жодзіне (скульптары А. Заспіцкі, I. Міско, М. Ры-жанкоў, архітэктар А. Трафімчук) і інш.

          Ваенна-патрыятычная  тэма ў пасляваенны перыяд  была галоўнай і для беларускага кінематографа. У цэлым студыя «Беларусьфільм» кожны год выпускала на экраны да 70 мастац-кіх, дакументальных і навукова-папулярных фільмаў. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Развіццё  адукацыі: дасягненні і праблемы

 
 

         За гады вайны  ў Беларусі была амаль поўнасцю разбурана  матэрыяльна-тэхнічная база адукацыі. Агульнаадукацыйная' школа, за выключэннем  пачатковых кла саў не працавала. Школьныя будынкі ў большасці былі знішча-ны   Таму задача   адраджэння   адукацыі   у рэспубліцы  пасля вайны была надзвычай цяжкай. Трэба было рамантаваць і будаваць новыя будынкі школ, наладзіць выпуск вучэбнай літаратуры, рашаць праблему настаўніцкіх кадраў. За 1946—1950 гг. толькі на  патрэбы агульнаадукацыйнай   школы  было выдаткавана 3598,7 млн руб.,  што дазволіла за  кошт дзяржаўных сродкаў пабудаваць 205 школ на 62,4 тыс. вучнёўскіх месцаў. Будаваліся   школы   і   на   сродкі   калгасаў   і   прадпрыемстваў. У канцы 1950 г. у БССР у асноўным была адноўлена даваенная сетка    агульнаадукацыйнай    школы.   Паступова    паляпшаўся склад настаўніцкіх кадраў. Калі ў 1944/45 навучальным годзе ў школах Беларусі працавала 19,7 % настаўнікаў з вышэйшай і незакончанай вышэйшай адукацыяй, то ў 1950/51 годзе такую адукацыю мелі 30,2 % настаўнікаў, а ў 1955/56 навучальным годзе — 50 %.6

         Аднак у развіцці агульнаадукацыйнай школы ў першым пасляваенным дзесяцігоддзі мелася даволі шмат недахопаў. Немалая колькасць школ размяшчалася ў прыстасаваных і наемных будынках, не хапала падручнікаў, наглядных дапаможнікаў, значным быў адсеў вучняў, на нізкім прафесійным узроўні вялося выкладанне многіх прадметаў.                                 

         У 1944 — 1945 гг.  на радзіму  вяртаюцца вышэйшы навучальныя ўстановы: у жніўні 1944 г. — Белдзяржуніверсітэт, восенню 1944 г. — Мінскі, Віцебскі, Магілёўскі Гомельскі і Гродзенскі педагагічныя інстытуты і шэраг настаўніцкіх інстытутаў, пачаўся навучальны год у Белдзяржкансерваторыі, мінскіх медыцынскім, юрыдычным фізкультурным інстытутах. Ужо ў 1947 г. перавысіў даваенны ўзровень па колькасці студэнтаў Беларускі політэхнічны інстытут. У 1950 г. у БССР мелася 29 вышэйшых навучальных устаноў, больш за 100 тэхнікумаў. Хутка была адноўлена матэрыяльна-тэхнічная база акадэмічнай навукі, перавышаны даваенны ўзровень колькасць навукова-даследчых устаноў, выпуск газет, часопісаў і інш.

         Развіццё адукацыі ў 1950—1980 гг. характарызуецца спробамі шматлікіх рэформаў і рэарганізацый. Напрыклад, у 1958 г. у рэспубліцы замест усеагульнага абавязковага сямігадовага навучання ўводзіцца васьмігадовае, у сярэдняй — адзінаццацігадовы тэрмін з абавязковым вытворчым на-вучаннем. Аднак у 1964 г. школы зноў былі пераведзены на дзесяцігадовы тэрмін навучання. У канчатковым выніку адзначаная структура захавалася на дваццаць гадоў — да 1984 г., калі перашлі на сістэму навучання з шасцігадовага ўзросту і адбылося вяртанне да тэрміну навучання ў адзінац цаць гадоў. Характэрнай рысай сярэдняй адукацыі ў перыяд з 1977 г. з'яўляўся яе абавязковы характар.

         У 1950—1980 гт. пачалі працаваць новыя вышэйшыя навучальныя  ўстановы:   Беларускі  інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, Мінскі радыётэхнічны інстытут, адбылося адкрыццё Гомельскага і Гродзенскага дзяржаўных універсітэтаў і г.д.                               

         Адна з характэрньгх рыс развіцця адукацыі ў перыяд другой паловы 50-х — 80-я гг. — рэзкае звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. Прадастаўленне права оаць-кам вьірашаць, у школу з якой мовай навучання  аддаць сваіх дзяцей (1958), было рашэннем дэмакратычным. Але ва ўмовах недастатковага клопату беларускай дзяржавы аб развіцці нацыянальнай культуры, нацыянальнага нігілізму, урбанізацыі (пры захаванні вялікай удзельнай вагі рабочых нізкай кваліфікацыі) і празмернага імкнення чыноўнікаў ад адукацыі да інтэрнацыяналізацыі навучання ггрывяло да таго, што ў сярэдзіне 80-х гт. толькі 23,1 % школ і 19,3 % дашкольных дзіцячых усганоў працавалі на беларускай мове. Фактычна яны засталіся толькі ў сельскай мясцовасці7.

         Найболын сур'ёзнымі недахопамі ў рабоце школ былі дагматычны характар навучання, шырока распаўсюджаная "камандная педагогіка", маніпуляцыя свядомасцю моладзі. На нізкім узроўні вялося навучанне па грамадскіх дыс-цыплінах. Дагматызм, замоўчванне многіх падзей, заняпад краязнаўства тармазілі развіццё нацыянальнай свядомасці вучняў, спрыялі фарміраванню абыякавых адносін юнакоў і дзяўчат да гісторыі і спадчыны сваёй Бацькаўшчыны. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Заключэнне

 
 

         Пасляваенны первыяд  характарызаваўся рэзкім змяненнем  жыццёвага і культурнага становішка. Краіне патрабаваліся новыя моцныя героі для аднаўлення былога ўзроўня развіцця. І кожная галіна хуткімі тэмпамі набывала новыя абароты.

         У разглядаемы перыяд у рэспубліцы нямала было зроблена ў справе падрыхтоўкі навуковых кадраў, пашырэння сеткі даследчых устаноў, развіцця навуковых распрацовак. Але ў гэтай важнейшай справе мелі месца сур'ёзныя недахопы, нярэдка дробная тэматыка, невысокі ўзровень шмат якіх даследаванняў, цяжкасці з укараненнем дасягненняў навукі ў вытворчасць.   

         Сярэдзіна 50 — сярэдзіна 80-х гг. характарызавалася прыходам у літаратуру новых пакаленняў пісьменнікаў. Для лепшых з іх галоўным у творчасці заставалася вернасць прынцыпу праўдзівасці, непрыманне дагматычных жыццёвых уяўленняў. Насуперак афіцыйнай палітыцы стрымлівання і абмежавання творчай свабоды, якая ўзмацнілася з сярэдзіны 60-х гг., з'явілася нямала твораў глыбокага змястоўнага гучання.

         Сістэма адукацыі таксама  значна змянілася пад уздзеяннем новых рэформаў. Адкрываюцца новыя  вну, павышаецца ўзровень адукацыі.

         Такім чынам, канец вайны паклаў пачатак новай дарозе развіцця краіны. У людзей з’яўляецца надзея на светлую будучыню, і дзеля гэтага кожны імкнецца ўкласці нешта для ўсеагульнага развіцця. 
 
 
 
 
 
 

Спіс  выкарыстанай літаратуры

 
   
  1.  Гісторыя Беларусі/А.Л.А6ецэдарская, П.І. Барадзін, Л.А.Жылуновіч  і  інш.;   Пад рэд.  А.Г. Каханоўскага і інш.  -  Мн. :"Эканерспектыва", 1996 -496 с.    
  2. Гісторыя Беларусі: канец XVIII ст. – 1999 г./І. Л. Качалоў, Г. С. Марцуль, Н. Я. Новік і інш.; Пад рэд. Я. К. Новіка. – Мн.: Нар. асвета, 2000. – 206 с.: іл. 
  3. Гісторыя Беларусі: У 2-х частках. Ч. 1. /Пад рэд. Я. К. Новіка і Г. С. Марцуля. – Мн.: “Універсітэцкае”, 1998. С. 319-333.
  4. Гісторыя культуры Беларусі: вучэбны дапаможнік/Пад рэд. Р.В. Кіхнавец.
  5. Лыч Л., Навіцкі У.: Гісторыя культуры Беларусі. – Мн.: НКФ “Экперспектыва”, 1996. – 453 с.
  6. Саракавік І.А. - Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. - Мн.: «Современная школа», 2006. - 456 с.

Информация о работе Развитие белорусского языка