Развитие белорусского языка

Автор: Пользователь скрыл имя, 23 Декабря 2011 в 23:10, контрольная работа

Описание работы

Развіццё навукі, культуры, адукацыі сярэдзіны 40-х, сярэдзіны 80-х гадоў 20 в. можна ўмоўна падзяліць на два этапы, звязаных з палітычным становішчам у краіне.
Першы этап падае на сярэдзіну 40-х – 50 –х гадоў, калі пераможнае заканчэнне вайны з фашысцкімі захопнікамі ўнесла новыя тэндэнцыі ў палітычнае жыцце грамадства. У гэтыя часы перамога значна спрыяла небываламу ўзлёту культа асобы Сталіна. Аўтарытэт яго ўзрос нават за мяжой. Аднак першыя пасляваенныя гады характарызаваліся пратэстам некаторых слаёў грамадства супраць ранейшых метадаў кіравання.

Содержание

Уводзіны 3
Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай навукі 5
Поспехі і праблемы культурнага жыцця 8
Літаратура 9
Мастацтва 10
Развіццё адукацыі: дасягненні і праблемы 12
Заключэнне 15
Спіс выкарыстанай літаратуры 16

Работа содержит 1 файл

адукацыя навука культура.doc

— 101.00 Кб (Скачать)

Змест 

Уводзіны

 
 

         Развіццё навукі, культуры, адукацыі сярэдзіны 40-х, сярэдзіны 80-х гадоў 20 в. можна ўмоўна падзяліць  на два этапы, звязаных з палітычным становішчам у краіне.

         Першы этап падае  на сярэдзіну 40-х – 50 –х гадоў, калі пераможнае заканчэнне вайны з фашысцкімі захопнікамі ўнесла новыя тэндэнцыі ў палітычнае жыцце грамадства. У гэтыя часы перамога значна спрыяла небываламу ўзлёту культа асобы Сталіна. Аўтарытэт яго ўзрос нават за мяжой. Аднак першыя пасляваенныя гады характарызаваліся пратэстам некаторых слаёў грамадства супраць ранейшых метадаў кіравання.

         Пратэст супраць  таталітарнай сістэмы выражала моладзь, асабліва з ліку навучэнцаў і студэнтаў, якія самастойна жадалі разабрацца ў з'явах, што адбываліся ў грамадствел. Ствараліся падпольныя арганізацыі, да якіх далучалася ўсё большая колькасць незадаваленых. Распрацоўваўся новы праект Канстытуцыі СССР, у якой прадугледжвалася пашырэнне правоў і свабод працоўных, аднак дакумент так і не быў надрукаваны. Узмацняюцца рэпрэсіі, выдаюцца пастановы, якія забараюць займацца некаторымі відамі дзейнасці, загінаюць вялікія таленты СССР.

         Пасля смерці Сталіна  ў сакавіку 1953 г. быў прыняты Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савега СССР "Аб амністыі". агодна з ім разам з  крымінальнымі элементамі пачалася кампанія па вызваленні вязняў, асуджаных па палітычных матывах тэрмінам да 5 гадоў.  Пачынаецца вялікая эпоха адлігі, якая павяла за сабой змену ва ўсіх колах культурнага, навуковага, адукацыйнага жыцця.

         Духоўнае развіццё тых часоў адлюстроўвала складаны і супярэчлівы працэс барацьбы двух тэндэнцый: дэмакратычнай, якая імкнулася да вызвалення ўсіх сфер жыццяад скажэнняў сталінскай эпохі, і кансерватыўнай, якая імкнулася зберагчы і прыстасаваць старыя рычагі да новых рэалій грамадскай свядомасці. Пачаўся складаны, балючы, а для многіх людзей і трагічны працэс разбурэння склаўшыхся  стэрэатыпаў   і  поглядаў.  Актыўным  правадніком ідэй аднаўлення грамадства з’яўлялася творчая інтэлігенцыя, якая асэнсоўвала прычыны маштабы гмадска-палітычных і маральных дэфармацый эпохі культу асобы, шляхі дэмакратызацыіі жыцця.    
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Асноўныя  тэндэнцыі развіцця беларускай навукі

 
 

          Ужо ў 1944 г. сваю дзейнасць  аднавіла Акадэмія навук БССР. Сусветную  вядомасць набылі працы акадэмікаў АН БССР Ц. М. Годнева, К. В. Горава, С. I. Губкіна, А. Р. Жэбрака, В. Ф. Купрэвіча, I. С. Лупіновіча,  М.  М.  Нікольскага,  У.  М.  Перцава і інш.

         Аднак у першыя пасляваенныя гады вельмі слабай была матэрыяльная   база   навукі,   не   развіваліся   і   нават  лічыліся шкоднымі   некаторыя   новыя   навукі — генетыка,   кібернетыка і інш.

         Значныя зрухі былі зроблены толькі пасля сярэдзіны 50-х гадоў. Колькасць навуковых устаноў у БССР вырасла з 76 да 167. Праводзілася значная   работа   па   забеспячэнні   новых   накірункаў  навукі кваліфікаванымі кадрамі. Рабілася гэта як шляхам падрыхтоўкі кадраў, так і дапамогі з боку навуковых цэнтраў СССР. У 50-я гг. на пастаянную работу з Ленінграда ў Мінск прыехалі вучоныя-фізікі Міхаіл Ельяшэвіч, Антон Сеўчанка, матэматыкі Мікалай Яругін, Уладзімір Крылоў і інш. Іх дзейнасць адыграла важную ролю ў развіцці новых навуковых накірункаў, ва ўмацаванні сувязі навукі з вытворчасцю ў падрыхтоўцы кадраў. У наступныя гады акадэмічныя ўстановы адкрыліся ў Віцебску, Гомелі, Магілёве.

         Беларускія вучоныя вялі шырокія даследаванні па такіх актуальных галінах навукі, як электроніка, аўтаматызацыя прамысловых працэсаў, тэхналогія хімічнай прамысловасці, па праблемах будаўніцтва і сельскай гаспадаркі. Пускам у 1962 г. атамнага рэактара ў Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР быў пакладзены пачатак развіццю ядзерных даследаванняў у рэспубліцы. Сталі развівацца новыя навуковыя напрамкі — спектраскапія, люмінесцэнцыя, тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў, вылічальная матэматыка, квантавая электроніка, фота-хімія і інш. Па шэрагу навуковых напрамкаў узніклі навуковыя школы, якія атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за мяжой1.

         На прадпрыемствах Беларусі сталі выпускацца прыборы  асабліва высокай дакладнасці. Выраблялася  прадукцыя, якая служыла выкарыстанню энергіі атама, асваенню космасу.

         3 улікам спецыфікі  Беларусі нарошчваўся навуковы патэнцыял, які займаўся даследаваннямі ў галіне сельскай гаспадаркі. У 1970 г., напрыклад, у рэспубліцы працавалі 18 спецыялізаваных навукова-даследчых інстытутаў і вопытных сганцый. Агульная колькасць навуковых супрацоўнікаў складала 2,8 тыс. чалавек, у тым ліку 59 дактароў і 873 кандыдаты навук2.

         Далейшае развіццё атрымала галіновая навука. Да канца 1975 г. на прамысловых прадпрыемствах Беларусі налічвалася 1579 лабараторый, у якіх працавалі 16 488 чалавек, а таксама 135 вопытна-эксперыментальных пад-раздзяленняў. Але належнага развіцця навуковыя даследаванні на вытворчасці не атрымалі.

         Прымаліся меры па паляпшэнні планавання і кіраўніцтва навуковымі даследаваннямі. Укараняўся праграмна-мэтавы метад фінансавання навукі, які забяспечваў канцэнтрацыю рэсурсаў на прыярытэтных напрамках. Аднак у цэлым фінансаванне навукі было недастатковым. Доля асігнаванняў на навуку ў нацыянальным даходзе БССР складала 2,2%, у той час калі па СССР выдаткоўвалася 5,1%. Навуковыя ўстановы мелі вялікую патрэбу ў дасканалых прыборах, матэрыялах, сродках вылічальнай тэхнікі. Тым не менш па некаторых напрамках навуковых распрацовак у рэспубліцы былі дасягнуты вынікі, якія атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за мяжой.

         Працы шэрага вучоных  Беларусі былі адзначаны высокімі дзяржаўнымі  ўзнагародамі. Лаўрэатамі Ленінскай  прэміі сталі акадэмік АН БССР М А. Ельяшэвіч (за новыя працы ў галіне фізічных навук); Б. Л. Шапашнік (1976, за работы ў галіне машынабудавання); акадэмік АН БССР У. П. Платонаў (1978, за цыкл работ " Арыфметыка алгебраічных груп і прыведзеная К-тэорыя).

         Пэўная работа праводзілася ў рэсубліцы па інтэграцыі навукі з вытворчасцю. Пры інстытутах АН БССР, вышэйшых навучальных установах развівалася вопытна-эксперыментальная база. Аднак па фондаўзброенасці беларуская, як і ўся савёцкая навука, больш чым у 2 разы адставала ад прамысловасці, хаця ў індустрыяльна развітых краінах назіраліся адваротныя суадносіны. Праблема ўкаранення навуковых распрацовак не атрымала кардынальнага вырашэння. Тлумачыцца гэта тым, што ва ўмовах затратнага механізму кіравання эканомікай у прадпрыемстваў адсутнічалі эканамічныя стымулы да ўкаранення распрацовак вучоных у прамысловасць і іншыя галіны народнай гаспадаркі. Эканамічна больш выгадным для іх з'яўлялася выкананне плана па валавых паказчыках пры нязначных новаўвядзеннях. Нават калі навуковая распрацоўка ўкаранялася, то ў большасці выпадкаў не адбыва-лася яе тыражыраванне на ўсю галіну.

         Такое становішча накладвала негатыўны адбітак на тэхнічнае пераўзбраенне прамысловасці рэспублікі, дзе мелася шмат тэхнічна адсталых прадпрыемстваў, аснашчаных састарэлай тэхнікай. У 1977 г. удзельная вага работнікаў прамысловасці, занятых ручной працай, дасягала 37,8% ад усяго вытворчага персаналу. За кошт навукова-тэхнічных мерапрыемстваў забяспечвалася толькі 50% прыросту прадукцыйнасці працы. Гэта адмоўна паўплывала на павышэнне прадукцыйнасці працы, вынікі ўсёй вытворчай дзейнасці калектываў. Так, сярэднегадавыя тэмпы прыросту прамысловай прадукцыі ў 1981 — 1985 гг. супраць 1961 - 1965 гг. паніэіліся амаль удвая. Марудна паляпшалася яе якасць. Вышэйшую катэгорыю выпускала толькі трэць прадпрыемстваў. 3 асвоеных у першай палове 80-х гг, новых вырабаў толькі 12% былі атэсгаваны на "Знак якасці".3 

Поспехі і праблемы культурнага  жыцця

Літаратура

 

          Першыя пасляваенныя  гады адзначаны вялікім укладам  у беларускую літаратуру Я.  Коласа, які ў 1946 г. завяршыў  шматгадовую работу над паэмай  «Рыбакова хата». П. Броўка  выдаў у тым жа 1946 г. паэму «Хлеб», а А. Куляшоў — паэм у «Новае рэчышча». Гэтыя творы ў 1949 г. былі адзначаны Сталінскай прэміяй. У росквіце творчых сіл уступілі ў мірнае жыццё К. Крапіва, М. Танк, П, Глебка, П. Панчанка, В. Вітка, А. Бялевіч.

         Галоўнай тэмай  беларускай літаратуры і мастацтва ў пасляваенны перыяд было адлюстраванне подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Менавіта гэтай тэме былі пры-свечаны 4-томны раман-эпапея М. Лынькова «Векапомныя дні» (1951—1958 гг.), раманы I, Шамякіна «Глыбокая плынь» (1950 г.), I. Мележа «Мінскі напрамак» (1952 г.) і інш. Усяго за 1946—1952 гг. у рэспубліцы было выдадзена 180 назваў твораў беларускіх літаратараў.

         Аднак неаднаразова падвяргаецца крытыцы пісьменніцкая арганізацыя рэспублікі. У пастанове ЦК УКП(б) "Аб ра боце ЦК КП(б) Беларусі" (студзень 1947 г.) адзначалася, што "адсутнічанне прынцыповай бальшавіцкай крытыкі твораў беларускіх пісьменнікаў, захвальванне слабых маламастацкіх твораў і замоўчванне памылак у творчасці пісьменнікаў прывялі да з'яўлення безыдэйных (п'еса Крапівы "Мілы чалавек") і памылковых (п'еса Кучара "Заложнікі") твораў, якія няправільна адлюстроўваюць савецкую рэчаіснасць і барацьбу беларускіх партызан"4.

         Адбываюцца шматлікія  рэпрэсіі пісьменнікаў, якія на думку  Сталіна, недастаткова адлюстроўваюць грамадскае жыццё, альбо надаюць яму іншы сэнс.

         Другая палова 50-х  гадоў знамянуецца ўзмацненнем  русіфікацыі. Творы на беларускай мове ўжо не набываюць вялікага адабрэння. Шматлікія часопісы, газеты, кнігі  друкуюцца на рускай мове. Аднак літаратурны працэс актывізуецца. Са сталінскіх засценкаў да творчай дзейнасці вярнуліся Андрэй Александровія, Рыгор Бярозкін, Юрка Гаўрук, Сяргей Грахоўскі, Уладзімір Дубоўка, Алесь Звонак, Алесь Пальчэўскі, Мікола Хведаровіч, Станіслаў Шушкевіч і іншыя літаратары. Яны прынеслі сваё бачанне праблем сталінізму, жыцця грамадства і краіны. Значнай падзеяй у літаратурным жыцці з'явілася аднаўленне ў 1956 г. прысуджэння Ленінскіх прэмій5 за найбольш выдатныя работы ў галіне літаратуры і мастацтва.

         У пачатку 60-х гг. адбылося новае "нараджэнне" паэтаў, якія дагэтуль па вядомых прычынах маўчалі. У 1961 г. убачыў свет паэтычны зборнік Уладзіміра Дубоўкі "Палеская рапсодыя", які ў наступным годзе быў ўдастоены літаратурнай прэміі імя Я. Купалы. Запявала ўзвышшаўскай паэзіі Язэп Пушча выдаў зборнікі "Вершы іпаэмы"(1960), "Пачатак легенды" (1963). Творчай актыўнасцю была адзначана дзейнасць Сяргея Грахоўскага, які ў лютым 1956 г. прыехаў у Мінск. У 1958 г. убачыў свет першы зборнік вершаў "Дзень нараджэння", які гаварыў аб новым нараджэнні паэта, які вярнуўся са сталінскіх засценкаў. Потым выходзяць зборнікі "Паэма дарог" (1970), "Зазімак" (1976), "Асеннія гнёзды" (1982), "Кругі падзеі" (1985) і інш.

         Галоўнай тэмай творчасці многіх пісьменнікаў заставалася вайна. У выніку філасофскага асэнсавання з'явіліся творы, якія па-новаму асвятлялі гэту тэму. Пішуць пра духоўны свет юнакоў і дзяўчат, якія ўступілі ў барацьбу з акупантамі, пра змаганні, пра цяжкасці і пра вялікі боль, які не можа затупіцца ніколі.

Мастацтва

 

         У пасляваенны час  хутка аднаўлялі сваю дзеннасць  тэатры рэспублікі. У Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Я. Купалы працавалі таленавітыя акцёры Б. Платонаў, Г. Глебаў, I. Ждановіч, У. Дзядзюшка, В. Пола, У. Уладамірскі, Л. Ржэцкая і інш. К 1955 г. склаўся творчы калектыў і ў Дзяржаўным тэатры ім. Я. Коласа ў Віцебску. Тут працавалі народны артыст СССР А. Ільінскі, народныя артысты БССР Ц. Сяргейчык, М. Звездачотаў, Ф. Шмакаў і інш. У 1947 г. пераехаў з Гродна ў Мінск і пачаў сваю дзейнасць Рускі драматычны тэатр БССР. У 1971 г. пачаў сваю працу Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі БССР, а ў 1982 г.— Тэатр-студыя кінаакцёра. У 1985 г. у Беларусі працавала 17 тэатраў (9 драматычных, 6 лялечных, 2 музычныя). Вялікую ролю ў культурным жыцці рэспублікі адыгрываў Тэатр оперы і балета. Тут працавалі таленавітыя артысты  3.   Бабій,   I.  Сарокін,   Н. Ткачэнка, Т. Ніжнікава, Т. ІІІымко, В. Чарнабаеў, Н. Давідзенка, В. Саркісьян і інш.

         Паспяхова развівалася  музычнае мастацтва. Першымі значнымі пасляваеннымі ворамі з'явіліся онеры «Надзея Дурава» А. Багатырова і «Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса. У 60—80-я гг. з'явілася шмат новых таленавітьх твораў: оперы Ю. Семянякі «Калючая ружа» (1960 г.), «Калі ападае лісце» (1968 г.), «Зорка Венера» (1970 г.), «Новая зямля» (1982 г.). Быў падрыхтаваны і пастаўлены на сцэне шэраг балетаў і аперэт. У песенным жанры плённа працавалі У. Алоўнікаў, Ю. Семяняка, Я. Глебаў, У. Буднік, Л. Захлеўны, І. Лучанок, Э. Ханок і інш.

         Раслі рады мастакоў Беларусі. Асноўнай тэмай іх творчасці ў пасляваенны час з'яўлялася ўвасабленне подзвігу народа ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтай тэме былі прысвечаны палотны «Абарона Брэсцкай крэпасці» I. Ахрэмчыка, «Парад беларускіх партызан у 1944 годзе ў Мінску», Я. Зайцава, «Мінск. 3 ліпеня 1944 г.» В. Волкава, «За родную Беларусь» У. Сухаверхава, «Канстанцін Заслонаў» У. Хрусталёва, «Палонных вядуць» А. Шыбнёва і інш. Шырокую вядомасць набылі творы М. Савіцкага — былога вязня фашысцкага канцлагера. Яго палотны «Партызаны», «Віцебскія вароты», «Партызанская мадонна», серыя карцін «Лічбы на сэрцы», «Агрэсія» і іншыя з'явіліся вялікім укладам у развіццё беларускага і сусветнага выяўленчага мастацтва.

Информация о работе Развитие белорусского языка