Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2011 в 02:33, реферат
У 1922 г. на анове сумеснай пастановы ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ была створана газета сялянскай моладзі «Юный пахарь», рэдактарам якой стала В.Харужая. Назва газеты адлюстроўвала мэты новага выдання: аб'яднаць моладзь вёскі для выканання задач сацыялістычнага будаўніцтва. У газеце вялася «Старонка сельскагаспадарчых ведаў», пастаянна друкаваліся «Парады агранома», «Як рыхтаваць поле пад пасеў», «Як захаваць пасевы», «Што такое паравая машына», «Як працуе малацілка» і г.д. Гэта была своеасаблівая школа гаспадарчых ведаў.
З'явіўшаяся
рубрыка «Вясковы тэатр» прапанавала
чытачам 1 акт п'есы «Уцёк з
турмы». А ў пастаяннай рубрыцы
«Горад» быў надрукаваны
У гэтым нумары асабліва вылучаецца артыкул Н. К. Крупскай «Як чытаць кніжку», дзе аўтарка дае падрабязныя інструкцыі па гэтаму занятку. Прыклад:
«2. У час чытання трэба мець пад рукою: палітычны словар, вядома, маленькі і папулярны, карту СССР, Еўропы, Амерыкі.
Такія справачнікі павінны быць у кожнай бібліятэцы, хаце-чытальні.
Вось чаму карысна чытаць у бібліятэцы. Калі працуеш дома і пералічаных прыладаў ня маеш – трэба ўсё незразумелае табе запісаць у сшытак, а потым ужо ўявіць».
Таксама былі надрукаваны матэрыялы: «Чорныя дні», «За Рабоча-Сялянскую Ўладу», «На варце народнай гаспадаркі».
Рэдактарамі выступілі Самахвалаў і Іл. Барашка.
На вокладцы № 7 (1925г.) быў размешчаны фотаздымак паседжання Прэзыдыума VII Усебеларускага З'езду Саветаў. Ніжэй месцілася:
«Пяць год таму назад у нас на Беларусі гаспадарыў агідны белы арол з яго прыслужнікамі – катамі жандарамі.
Сёння поўнаўладным гаспадаром у нас Вольны Усебеларускі З'езд Саветаў Рабочых, Сялянскіх і Чырвонаармейскіх Дэпутатаў».
На другой паласе была надрукавана інфармацыя аб сельскагаспадарчым падатку 1925-26гг. з прыпіскай: «Растлумачыць сялянству аб зменах у законе на падатак 1925-26гг., дапамагчы атрымаць гаспадарцы, у выпадку якой-небудзь бяды, ільготу – адна з найгалоўнейшых і спешных прац камсамольскіх ячэек і ўсяе вясковае моладзі».
Увогуле, гэты нумар
працягваў свае публіцыстычныя традыцыі,
акрамя ўвядзення рубрыкі «Навука
і тэхніка» (навіны тэхнічнага прагрэсу).