Аналіз часопіса "малады араты"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2011 в 02:33, реферат

Описание работы

У 1922 г. на анове сумеснай пастановы ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ была створана газета сялянскай моладзі «Юный пахарь», рэдактарам якой стала В.Харужая. Назва газеты адлюстроўвала мэты новага выдання: аб'яднаць моладзь вёскі для выканання задач сацыялістычнага будаўніцтва. У газеце вялася «Старонка сельскагаспадарчых ведаў», пастаянна друкаваліся «Парады агранома», «Як рыхтаваць поле пад пасеў», «Як захаваць пасевы», «Што такое паравая машына», «Як працуе малацілка» і г.д. Гэта была своеасаблівая школа гаспадарчых ведаў.

Работа содержит 1 файл

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ.docx

— 26.44 Кб (Скачать)

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІНСТЫТУТ  ЖУРНАЛІСТЫКІ 
 

Аналіз  часопіса

“Малады араты” (№3, 5, 7 – 1925г.) 
 
 
 

Падрыхтаваў: студэнт 3к. 5гр.

Раман Рафеенка 
 
 
 
 
 
 
 

Мінск

2010г.

У 1922 г. на анове  сумеснай пастановы ЦК КП(б)Б і  ЦК ЛКСМБ была створана газета сялянскай  моладзі «Юный пахарь», рэдактарам якой стала В.Харужая. Назва газеты адлюстроўвала мэты новага выдання: аб'яднаць моладзь вёскі для выканання  задач сацыялістычнага будаўніцтва. У газеце вялася «Старонка сельскагаспадарчых ведаў», пастаянна друкаваліся «Парады  агранома», «Як рыхтаваць поле пад  пасеў», «Як захаваць пасевы», «Што такое паравая машына», «Як працуе малацілка» і г.д. Гэта была своеасаблівая  школа гаспадарчых ведаў.

Роля газеты «Юный пахарь» у прапагандзе  новага быту вельмі значная. Пад рубрыкамі  «Камсамол творыць новы быт», «Па  вёсках за кнігай» высвечваўся шырокі спектр жыцця сельскай моладзі. Разам  з гэтым выданне крытыкавала, высмейвала розныя недахопы, забабоны, даказвала іх шкоднасць.

Праўдзівае, аўтарытэтнае слова газеты падтрымлівалі вядомыя  пісьменнікі. Я. Купала надрукаваў у «Маладым аратым» адзін з лепшых сваіх вершаў «Маладая Беларусь». У газетах моладзі выступалі Ц. Гартны, П. Трус, К. Крапіва, У. Дубоўка, М. Чарот і інш. Пад псеўданімам «Сусед Вясёлы» друкаваў свае фельетоны і апавяданні К. Чорны: «Зарабатак», «Папоўскі вялікдзень», «Фэст» (1925 г.).

Мастацкія творы  «Малады араты» змяшчаў пад рубрыкай «Для чытання вечарам». Літаратурная тэматыка была вельмі шырокай. Аднак  галоўнай заставалася тэма працоўнага выхавання. Камсамольскі работнік, а пазней вядомы пісьменнік Платон Галавач у сваіх артыкулах сцвярджаў, што ўзняць сельскую гаспадарку можна толькі тады, калі селянін навучыцца выкарыстоўваць тэхніку і навейшыя дасягненні агранаміі.

Маладыя пісьменнікі выступалі ў друку з артыкуламі па розных накірунках дзейнасці камсамолу, аднак асноўнай тэмай было выхаванне новага чалавека. К. Крапіва змясціў у «Маладым аратым» (1925 г.) вядомыя сатырычныя вершы: «Ціт заводзіць новы быт», «Будуйце лазні», «Свет у кут - менш пакут», а таксама фельетон «Споведзь» і інш.

Удзел літаратараў  у камсамольскім друку надаваў  газетам і часопісам арыгінальнасць, яркасць, пераканаўчасць. Артыкулы, вершы, апавяданні былі прывабным агітацыйным  сродкам. Акрамя таго, паляпшаўся стыль, мова выданняў, узрастала журналісцкае майстэрства. Дзве рэспубліканскія маладзёжныя газеты станавіліся прыкметнай з'явай у грамадскім жыцці.

У той жа час  тыраж «Красной смены» і «Юного пахаря»  абмяжоўваўся у тым, што яны друкаваліся  на рускай мове. Яшчэ раз падкрэслім, што ў 20-я гады прыкладна 80% моладзі рэспублікі пражывала ў сяле і карысталася роднай мовай. Пагэтаму пераход абедзвюх газет на беларускую мову ў 1924 г. стаў новым моцным імпульсам іх развіцця і адначасова фактарам нацыянальнага выхавання моладзі.

Штомесяц з  пачатку 1923 г. «Юный пахарь» выпускаў дадатак-брашуру «Камсамольскі вечар». Там друкаваліся вершы, песні, прыпеўкі і абавязкова п'есы для пастаноўкі ў сельскім клубе. Адной з мэт дадатка было выяўленне творчых сіл у вёсцы.

З 6 ліпеня 1925 г. замест газеты «Малады араты» два разы ў месяц пачаў выдавацца часопіс пад той жа назвай. Ён прывыбна афармляўся, у ім змяшчаліся фотаздымкі і малюнкі. Вокладка заўсёды была каляровай. «Малады араты» будзе кіраваць працай і барацьбой за новую вёску, - гаварылася ў звароце да чытачоў, - за шматполле, за асушэнне балот, за аб'яднанне сялян у кааперацыі; будзе дапамагаць моладзі ў рабоце сельскіх саветаў, у камітэце ўзаемадапамогі, у школе; будзе адлюстроўваць жыццё і працу вясковай моладзі. Шмат месца будзе адведзена выхаванню нашых карэспандэнтаў для барацьбы за новую вёску» .

Старонкі «Маладога  аратага» былі прадстаўлены селькорам, камсамольцам, маладым літаратарам. Паўлюк Трус, Змітрок Бядуля, Станіслаў  Шушкевіч, Кандрат Крапіва, Пятро  Глебка, Кузьма Чорны, Платон Галавач  і іншыя змяшчалі ў ім свае творы. Кола праблем, якія абмяркоўваліся ў  часопісе, даволі шырокае. Рэдакцыя расказвала, як у сяле адкрылі хату-чытальню, інструктавала камсамольскія ячэйкі, як арганізаваць сельскагаспадарчы  гурток, як разгарнуць палітычную працу  сярод насельніцтва. «Малады араты» друкаваў матэрыялы спецыялістаў, як адбіраць зерне для сяўбы, як правільна  рыхтаваць поле і выкарыстоўваць угнаенні.

Шмат было зроблена часопісам для ўкаранення новага быту. На яго старонках пастаянна з'яўляліся артыкулы аб камсамольскіх вяселлях, у падтрымку выступленняў супраць кулакоў, самагоншчыкаў, праціўнікаў савецкай улады. Даволі грунтоўна інфармаваў часопіс чытачоў аб міжнародных падзеях. «Малады араты» выконваў асноўную ролю сацыяльнай сувязі дзяржавы, урада, грамадскіх арганізацый з сялянскай моладдзю. Часопіс карыстаўся павагай чытачоў і выходзіў да канца 1926 г. Рэдагаваў яго вядомы паэт Андрэй Александровіч. 
 
 

На падставе праведзенага аналізу можна сцвярджаць, што ў 1925г. часопіс «Малады араты» змяшчаў наступныя рубрыкі:

– «Ленінская камсамолія»

– «За новую вёску»

– «Літаратурны аддзел»

– «Па ячэйках ленінскага камсамола»

–  «Горад»

– «Частушкі»

– «Адгадай»

– «Паштовая скрынка»

– «Вясковы тэатр»

– «Газета «Малады араты»

– «Навука і тэхніка»

Аднак трэба  адразу заўважыць, што рубрыкацыя часопіса не была трывалай і стабільнай, а  некаторыя назвы рубрык з цягам  часу змяняліся (напрыклад«За новую вёску» стала звацца «Сельская гаспадарка»).

Як відаць, пераўтварыўшыся  ў двухтыднёвы часопіс, «Малады  араты» пакінуў рубрыку «Газета  «Малады араты», у якой друкаваліся  матэрыялы республіканскага і ўсесаюзнага значэння, інфармацыйныя нататкі, афіцыйная інфармацыя. Рубрыка «Ленінская камсамолія» змяшчала артыкулы па сацыяльных справах, праблематыцы функцыянавання камсамольскіх ячэек і парады па арганізацыі грамадскай працы ў вёсцы. Дастатковая роля адводзілася «Літаратурнаму аддзелу», бо на старонках часопіса друкавалася шмат мастацкай літаратуры. Значнае месца займала «Па ячэйках ленінскага камсамола», у якой фактычна змяшчаліся нататкі мясцовых карэспандэнтаў з розных рэгіёнаў БССР, дзе тлумачыліся праблемы тагачаснай сельскай моладзі. Забаўляльны характар мелі рубрыкі «Адгадай» (рэбусы, лагічныя задачы, галаваломкі) і «Частушкі» (друкаваліся тэксты камсамольскіх частушак). У рубрыцы «За новую вёску» аграном Уладзімір Даведчык даваў парады па правільнай сяўбе, даглядзе за скацінай і іншым штодзённым пытанням жыцця ў сельскай мясцовасці. «Паштовая скрынка» дапамагала рэдакцыі ўсталяваць кантакт з чытачамі і падрабязна адказвала на ўсе запытанні.

Друкаваныя нумары часопіса мелі фармат А4 і змяшчалі 17 старонак (не ўлічваючы пярэднюю і заднюю вокладкі).

№3 (1925г.) часопіса «Малады араты» распачынаўся з мастацкіх  твораў: апавяданне «Фэст» (падпісанае псеўданімам Сусед Вясёлы), вершы «Зазванеце!..» (Я. Пушча), «Майскае» (С.Дарожны), «Пановаму-вясноваму» (С.Звонак). У рубрыцы «Ленінская камсамолія» выйшаў артыкул Д. Ешчына «Палітычна-грамадская праца вясковых камсамольцаў», у якім сцвярджалася аб неабходнасці павышэння аўтарытэту камсамольцаў на вёсцы і неабходнасці іх інтэсіўнай грамадскай дзейнасці:

«Грамадская праца камсамольскай  ячэйкі павінна выяўляцца  ў актыўнай рабоце ў гушчах насельніцтва, у грамадскіх арганізацыях. А ўсё гэта паказвае і будзе паказваць  нам тыя шляхі, пры дапамозе якіх камсамольцы адшукаюць  форму барацьбы за новую вёску –  вёску з высокім  эканамічна-культурным роўнем; трэба старацца, каб вёска гэта зразумела і кааб яна падтрымала.

Ня  раз папярэджваў  нас Уладзімір Ільіч, што камунізм рукамі адных камуністых ня збудуем, і вялікую абмылку робяць тыя камсамольцы, якія думаюць, што рэвалюцыйным духам кучкі камсамольцаў у вёсцы можна перабудаваць вёску. Пакуль усё сялянства ня стане на гэты шлях – мы нічога ня зробім. Адсюль выплываюць тыя практычныя задачы, якія стаяць перад кожнай вясковай камсамольскай ячэйкай».

У рубрыцы «Па  ячэйках ленінскага камсамола» былі надрукаваны наступныя матэрыялы: «Фізічнае выхаванне павінна стаць на належнае месца» (пра спортгурток, створаны ў Бешанковіцкай ячэйцы), «Да ўвагі Самахвалавіцкага райкому («…гурток палітыкі нічога не робіць.»), «Коргурток – на паперы» (безыніцыятыўнасць гуртка карэспандэнтаў пры Крычаўскай яч.), «Мацуем сувязь з беспартыйнай моладдзю» (прапаганда камсамольцаў сярод вясковых маладых людзей для ўступлення ў ЛКСМБ).

Рубрыка «Горад»  мела матэрыял «Шкляны завод «Пролетары»  – пра працу моладзі на гэтым  заводзе. «За новую вёску» месціла  артыкул Ул. Даведчыка «Сейце травы на полі. Канюшына, віка і пялюша».

А вось некалькі прыкладаў тэкстаў з рубрыкі «Частушкі»:

«Эх, люблю хадзіць  у клюб,

Там народу многа.

Я ўзяла савецкі  шлюб

І ня веру ў бога».

«Эх, прыслалі к нам  вагон

Зусім новенькіх машын.

Кінуў піць я самагон,

Куплю плуг і лемяшы».

«Не пайду я за буржуя

Замуж за багатага.

Жыць  у цемры не хачу я – 

Выпішу  «Аратага».

Таксама ў нумары былі надрукаваны артыкулы, аўтары якіх раілі чытачам, як правесці свой вольны час: «Што чытаць па сельскай гаспадарцы?»  і «Фізічнае выхаванне і сялянская  моладзь. Як арганізаваць гурток фізічнага  выхавання».

Напрыканцы нумару, змяшчаліся водгукі (толькі станоўчыя) чытачоў аб часопісе «Малады араты». Побач знаходзіўся лозунг: «Кожная хата-чытальня, кожны камсамолец, кожны малады земляроб павінен падпісацца на «Малады араты».

Пад загалоўкам «Малады араты адказвае на запытанні  вясковай моладзі» былі размешчаны пытанні  чытачоў і адказы супрацоўнікаў  рэдакцыі. Прыклад:

«Малады араты», адкажы, што  рабіць такому хлапцу, які любіць камсамольскую  арганізацыю, увесь аддаецца для выконвання задач ЛКСМБ, але бацька не любіць свайго сына за гэта, не дае яму есці і нават выганяе з хаты?

Пытанне аб узаемаадносінах  камсамольцаў з бацькамі стаіць востра ў многіх сяброў. Як уладзіць гэтую справу так, кааб бацька не глядзеў  коса на сына ці дачку, якія састаяць у камсамоле, ходзяць у ячэйку – іншы раз можна  параіць наступнае: па-першае, сябра  ЛКСМБ павінен  быць прыкладным работнікам па сваёй гаспадарцы. Калі гэтага дасягне камсамолец, то тады бацька не будзе зваць яго «лодарам» і пакіне крычаць за тое, што яго сын у радох КСМ. Па-другое, трэба ўпэўніваць свайго бацьку, схіляць яго на бок камсамолу, даказваючы яму вялікае выхаваўчае значэнне ЛКСМБ».

Адначасова з  вышэйнапісаным выйшлі артыкулы: «Усебеларускі З'езд Саветаў», «У Заходняй Беларусі», «Дзень друку».

На вокладцы надрукавана інфармацыя аб тым, што  прымаецца падпіска на часопісы «Малады  араты», «Беларускі піянер», «Чырвоная змена» і іншыя.

Рэдактары гэтага нумару – Самхвалаў і Александровіч.

№ 5 (1925г.) пачынаецца з аб'ёмнага фотаздымку Саласмона  Энгеля. Пад фотаздымкам размешчаны тэкст:

«Год  таму назад у Лодзі, згодна прыгавору  палявога суда за забойства  правакатара. расстрэлен Саламон Энгель.

Энгелю  – 18 год. На судзе  ён трымае сябе. як належыць гэта барцу-камунару.  

– Ці лічыш ты сябе віноўным?

  – Прад рэвалюцыйнымі  масамі – рабочымі  і сялянамі –  лічу сябе вінным у тым, што не давёў справу рэвалюцыі да канца, але разам з тым упэўнен, што гэта выканаюць другія, – такі быў адказ Энгеля ў прадсмертны час белапольскага суду».

Далей былі надрукаваны  мастацкія творы: расказ Іл. Барашкі  «1905», вершы «Астрожнік» (П. Трус), «Песні лірніка» (М. Чарот), «Братам-беларусам» (П. Шукайла), «Арлянятам» (Я. Купала).

У рубрыцы «Ленінская камсамолія»знаходзіўся матэрыял А. Цэйтліна «Культурна-масавая праца на вёсцы летам», а ў «Па ячэйках ленінскага камсамола» размешчаны нататкі: «Як мы працуем», «Раздзялілі ячэйку – праца ажыла», «Камсамол за краязнаўчай працай».

Цэлы адварот  прысвячаўся рубрыцы «За новую  вёску», у якой матэрыял Ул. Даведчыка «Гутаркі агранома» дзяліўся на 2 часткі – «Аб папарах» і «Дапамога жывёле пры ўздуцці».

Информация о работе Аналіз часопіса "малады араты"