Знешняя палітыка РП

Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Октября 2011 в 18:09, доклад

Описание работы

Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не ўздзейнічала на войны, якія вяла Рэч Паспалітая. Часцей за ўсё і тэрыторыя Беларусі з'яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў.

Работа содержит 1 файл

Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі.doc

— 132.00 Кб (Скачать)

Чарговая  бітва, якая адбылася паміж войскамі цара і самазванца ,21 студзеня 1605 г. ля в.Дабрынічы  Камарыцкай воласці, прынесла бясспрэчную  перамогу царскай  арміі над 23тысячнай арміяй Лжэдзмітрыя. Тут самазванец страціў амаль усю пяхоту. Паводле сведчанняў сучаснікаў, на полі бою засталося больш за 11 тыс. чалавек. У рукіпераможцаў трапілі 15 сцягоў і штандараў, уся артылерыя 30 пушак. Але Лжэдзмітрый зноў знайшоў падтрымку насельніцтва, якое жадала мець "сапраўднага, законнага" цара, а абяцанні лепшага жыцця ўспрымаліся галодным народам велыяі прыхільна.

Новы  штуршок "смуты" надалі ралтоўная  смерць Барыса Гадунова (1605) і абранне царом  яго сына Фёдара Барысавіча. Пры маладым цару паднялі галовы незадаволеныя і пакрыўджаныя Барысам баяры, некаторыя з іх былі вернуты з ссылкі. Фёдару ў гэтых умовах цяжка было стабілізаваць палітычнае становішча. На бок "царэвіча Дзмітрыя" пачалі пераходзіць дваране, што адкрыла самазванцу цілях на Маскву. Паўстанне простага люду адчыніла маскоўскія вароты. Цар Фёдар і царыца Марыя былі звергнуты і ўзяты пад варту. 20 чэрвёня 1605 г. самазванец уступіў у Маскву. Праз месяц, 21 ліпеня, ён вянчаўся ва Успенскім саборы на прастол "продкаў сваіх" як цар і вялікі князь усёй Русі. Але толькі год цярпелі масквічы самазванца. Падман пачаў выкрывацца, і паўстаўшыя масквічы гэтак жа хутка зверглі Лжэдзмітрыя, як хутка прынялі ка царства.

1 'У  гэтых умовах баяры  паспяшаліся ўзяць  сітуацыю пад кантроль  і абвясцілі царом В.І.Шуйскага. Ён і яго прыхільнікі пачалі праводзіць курс аднаўлення старых парадкаў, з чым не захацелі мірыцца нізы. 3 аднаго боку, пачынаецца паўстанне на чале з Іванам Балотнікавым, з'.другога — узнімаецца новы вал руху пад сцягам "добрага цара" царэвіча Дзмітрыя, які нібыта ў другі раз цудам выратаваўся ад смерці. Лжэдзмітрыем II становіцца паплечнік першага самазванца дваранін Міхаіл Малчанаў.

Дзесяткі  гарадоў прысягаюць цару "Дзмітрыю", пад яго сцягі  збіраюцца масы народа. На яго бок пераходзіць частка дваран і нават баяр, па розных прычынах незадаволеных царом Васіліем Шуйскім. Цікава, што ў абставінах Сялянскай вайны, на сцягу якой было нашсана імя царэвіча Дзмітрыя, урад цара Васілія Шуйскага кананізуе "невннно убненного отрока", тым самым перакрэсліваючы вывады ^ледчай камісіі 1591 г., якую ўзначальваў учарашні баярын, а сённяшні цар Васілій Шуйскі.

; На дапамогу Лжэдзмітрыю  II прыходзяць атрады  польскіх магнатаў  Лісоўскага і Ражынскага, а пазней Яна  Сапегі, аднаго з  буйных магнатаў  ВКЛ. У в.Тушына ля Масквы, дзе размясціўся самазванец, прыязджае і прызнае яго за сапраўднага царэвіча Марына Мнішак, якая тайна вянчаецца з новым самазванцам. Ен атрымлівае падтрымку ад папы рымскага, католікаў, якіх не пакідаюць мары прывесці Расію дауніі.

Польскія і літоўскія магнаты захопліваюць рускія гарады і вёскі, рабуюць народ, паводзяць сябе як інтэрвенты. У верасні 1608 г. яны бяруць у аблогу святыню зямлі рускай ТроіцаСергіевы манастыр. Сапега і Лісоўскі мелічасам ад 15 да 30 тыс. чалавек. Але ні штурмы, ні аблога, якая працягвалася 16 месяцаў, не маглі зламаць гераічную барацьбу абаронцаўманахаў і навакольных сялян.

3 канца 1608 г. просты  люд пачынае аб'ядноўвацца  супраць няпрошаных  гасцей. Цар Шуйскі  імкнецца скарыстаць  народны рух у  барацьбе з польскалітоўскімі войскамі. Вясной 1609 г. войска на чале з пляменнікам цара князем М.В.СкопінымШуйскім разам з атрадам шведаў і апалчэнцамі нанесла паражэнне войску тушынцаў. Але СкопінШуйскі, лічачы сваю моц недастатковай для барацьбы з галоўнымі сіламі тушынцаў, пакуль што пазбягаў ісці прама да Масквы. Асцярожнасць СкопінаШуйскага была выклікана і тым, што ў верасні 1609 г. з'яўляецца новы і больш небяспечны вораг, як "тушынскі злодзей", польскі кароль Жыгімонт III, які ў рэшце рэшт распачаў адкрьітую інтэрвенцыю супраць Расіі. Ён сам узначаліў армію і, размясціўшыся ля Дняпра, направіў жыхарам Смаленска грамату, дзе імкнуўся запэўніць іх, што мае намер толькі пазбавіць Расію і рускіх людзей ад непрыемнасцей, якія ім даводзіцца перажываць. Але смаленскія ваяводы — баярын Шэін, князь Гарчакоў, а таксама архіепіскап Сергій рашуча адмовіліся здаць горад палякам.

Армія Жыгімонта несла  вялікія страты. Кароль пачаў дасылаць граматы: у в.Тушына, сваім  аднапляменнікам, цару Васілію, а таксама  патрыярху, духавенству, дваранству і ўсім жыхарам Масквы з абяцаянем вырашыць усе іх беды, калі яны прызнаюць яго вярхоўную ўладу.

Спачатку  Сапега хістаўся, не ведаючы, што рабіць. Ражынскі з паплечнікамі абвясцілі сябе канфедэратамі  і заявілі аб тым, што захопленыя імі  северскія землі яны не аддадуць каралю. Але поспехі СкопінаШуйскага іх пераканалі лепш за каралеўскія граматы, і яны хутка пацягнуліся да Смаленска. У 1609 г. тушынскі лагер пачаў раскідвацца, а "тушынскі злодзей" уцёк у Калугу.

Герой барацьбы з інтэрвентамі СкопінШуйскі, які прыйшоў у Маскву ў сакавіку 1610 г., быў атручаны. У заббйстве 23гадовага князя масквічы абвінавацілі жонку аднаго з братоў цара. Змяніўшы на пасадзе галоўнакамандуючага СкопінаШуйскага, князь Дзмітрый Шуйскі не толькі не меў таленту ваеначальніка, але ў першай жа бітве здрадзіў, пакінуўшы армію, казну без прыгляду (шведы забралі) і згубіўшы каня ў балоце.

Цар В.Шуйскі не паў духам  і не страціў мужнасці. Ён звярнуўся да народа з адозвай паўстаць на абарону Айчыны. Праўда, дні яго  ўжо былі кароткія. Гарады не адгукнуліся на яго адозвы. Цар губляў горад за горадам. Сапега разграбіў багаты Пафнуцьеў манастыр, самазванцу здаліся Каломна і Кашыра.

17 ліпеня 1610 г. у  Маскве пачаўся  мяцеж. Мяцежнікі  захапілі цара  В.Шуйскага і сілком  яго і жонку  ягоную пастрыглі ў манахі. Да

улады прыйшла група  баяр на чале з князем Ф.І.Мсціслаўскім, які  Фад націскам тушынцаў прапанаваў народу запрасіць  на рускі пра<М'ол сына Жыгімонта III, каралевіча Уладзіслава. 17 жніўня 1610 г. цаміж баярамі  і гетманам Жалкеўскім былі падпісаны пагадненне і ўмовы, на якіх Уладзіслаў мог стаць рускім царом. Вароты Масквы былі адчынены, і ў верасні 1610 г. у Маскву ўвайшоў польскі атрад •на чале з Жалкеўскім. Усёй справай у дзяржаве пачынаюць верхаводзіць інтэрвенты. Становішча яшчэ болып ускладняецца, і ў краіне зноў пачынаецца народны рух супраць інтэрвентаў. Да Масквы накіроўваецца алалчэнне, якое не паспявае на дапамогу паўстаўшаму гораду (19 сакавіка 1611 г,). 3 паўстанцамі жорстка распраўляюцца карнікі Гансеўскага. Толькі ў адным Кітайгорадзе яны забілі да 7 тыс. чалавек. Апалчэнцы ж не знайшлі паміж сабой згоды,

пасварыліся і ўрэшце разышліся  па сваіх гарадах.

3 чэрвеня 1611 г., калі  ў Смаленску засталося  200 абаронцаў, горад  паў. Жыгімонт III парушыў  дагавор ад 17 жніўня 1610 г. 1 абвясціў

еябе  рускім царом.

Летам 1611 г. над Расіяй навісла  пагроза пазбаўлення  яе нацыя

вальнай незалежнасці. Сталіца  была ў руках палякаў, на паўночным захадзе  гаспадарнічалі шведы. 3 поўдня ўрываліся  татары, англічане  планавалі захоп  рускай поўначы і  Паволжа. У гэту цяжкую часіну народ бярэ лёс Айчыны ў свае рукі. У Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца другое апалчэнне на чале з Кузьмой Мініным, "рода неславна, но смыслом мудре", і князем Дзмітрыем Пажарскім, таленавітым пал

каводцам, які "во нзмене не явнлся".

У лютым 1612 г. апалчэнне  накіравалася да Масквы і замацава

яася  ў Яраслаўлі, дзе  быў створаны часовы орган вышэйшай улады. 8 вясны становішча інтэрвентаў у Маскве пагоршылася. Яны пачалі адчуваць недахоп правіянту (здабываць яго перашкаджалі падмаскоўныя партызаны), хоць польскі гарнізон быў невялікі — 4 тыс. чалавек. Толькі летам кароль паслаў у Маскву войска на чале з гетманам Хадкевічам, які павінен быў даставіць абоз з правіянтам

ізброяй.

Сюды, пад Маскву, прыйшлі  і алалчэнцы. 2224 жніўня 1612 г.

паміж войскамі Хадкевіча  і апалчэнцамі  адбылася бітва, у  выніку якой Хадкевіч страціў увесь  абоз і з рэшткамі войска адышоў да Вязьмы. У Маскве пачаўся голад. 22 кастрычніка 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Кітайгорад, а 26 здаўся і гарнізон палякаў у крамлі. Кароль паспрабаваў арганізаваць яшчэ адзін паход на Маскву, але ён начаўся няўдала і прымусіў Жыгімонта III вярнуцца ў Полылчу.

Такім чынам, польскалітоўская інтэрвенцыя ў  Расію закончылася

безвынікова.

У студзені 1613 г. Земскі сабор у складзе  вышэйшага духавенства,

дваран, пасадскіх людзей, чарнасошных сялян  і баярскай думы абралі царом 16гадовага Міхаіла Раманава, сына патрыярха Філарэта, які быў сваяком па жаночай лініі Івана Грознага.Але сталы каралевіч Уладзіслаў не жадаў мірыцца з абраннем на рускі прастол Міхаіла Раманава і ў 1618 г. прывёў польскае войска да сцен Масквы. Пацярпеўшы няўдачу, ён вымушаны быў у снежні 1618 г. заключыць пагадненне аб перамір'і на 14 з паловай гадоў у в. Дзеўліна паблізу ТроіцаСергіева манастыра. Гэта пагадненне завяршыла 14гадовы перыяд скрытай і адкрытай польскай інтэрвенцыі, у якой прынялі ўдзел і беларускія магнаты. Паводле Дзеўлінскага дагавора, да Рэчы Паспалітай адышлі НоўгарадСеверская, Чарнігаўская і Смаленская землі.

У 1632 1634 гг. Расія зрабіла  спробу вярнуць сабе Смаленск. Гэта вайна  ўвайшла ў гісторыю пад назвай Смаленскай, але яна была беспаспяховай  і закончылася Паляноўскім мірным дагаворам, падпісаным у в.Семлеве на р.Паляноўцы. Рэч Паспалітая захавала за сабой усе землі, атрыманыя паводле Дзеўлінскага дагавора, акрамя г.Сярпейска з невялікім пагранічным раёнам Севершчыны, якія адышлі да Расіі. Дыпламатычным поспехам Расіі была адмова польскага караля ад прэтэнзіі на маскоўскі прастол, прызнанне рускім царом Міхаіла Фёдаравіча і абяцанне вярнуць акт аб абранні маскоўскімі баярамі Уладзіслава на рускі прастол.

Вайна 1654 1667 гг. у гісторыі Беларусі расцэньваецца як нацыянальнавызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў за ўз'яднанне з Расіяй. 3 пераходам болыпасці ўкраінскай і беларускай шляхты ў каталіцызм і паступовым яе апалячваннем беларускі і ўкраінскі народы не мелі дастатковых інтэлектуальных і матэрыяльных сродкаў для барацьбы з паглыбленай польскакаталіцкай экспансіяй, якая прыняла ў канцы XVI ст. форму уніяцтва. Украінскі і беларускі народы, якія ўпэўніліся ў сваіх абмежаваных магчымасцях у час казацкага паўстання Б.Хмяльніцкага, у асобе сваіх лепшых прадстаўнікоў усё часцей і часцей сталі звяртацца да Масквы за дапамогай. Пры гэтым выкарыстоўваўся рэлігійны аргумент — просьба абараніць аднаверцаў — праваслаўных хрысціян, зневажаемых у Рэчы Паспалітай. Напрыклад, у красавіку 1651 г. у Маскву прыбыў ігумен Дзісенскага манастыра Афінаген Крыжаноўскі, які аб'явіў сябе паслом ад усяго беларускага насельніцтва і расказаў аб становішчы на Беларусі і чутках аб прысязе Б.Хмяльніцкага маскоўскаму цару. Ён прасіў ад імя беларусаў праваслаўнай веры прыняць і іх пад царскую абарону.

У 1648 — 1653 гг. царскі ўрад, нягледзячы на гэтыя  пажаданні, устрымліваўся  ад умяшання ў справы Рэчы Паспалітай. Тым  не менш просьбы гэтыя  не прыпыняліся. Б.Хмяльніцкі запэўніваў рускага  цара Аляксея Міхайлавіча, што не толькі ўкраінскі, але і беларускі народ падтрымае царскае войска і стане з ляхамі біцца і будзе іх 200 тысяч, калі цар пачне вайну з Полыпчай. Шматлікія звароты беларусаў аб дапамозе ў іх барацьбе з акаталічваннем і паланізацыяй беларускага этнасу пачасціліся пасля 8 студзеня 1654 г., пасля ўз'яднання Украіны з Расіяй.

Напярэдадні вайны цар паведамляў Б.Хмяльніцкаму, што  жыхары многіх гарадоў  Беларусі "біці чалом  лрысылаюць ... іх ад няволі лятскія вызваліць". У рэшце рэшт гэта пытанне было пастаўлена царом на земскім саборы, які прыняў рашэнне аб пачатку вайны з Рэччу Паспалітай.

У маі 1654 г. пачалася рускапольская  вайна, у якой прыняла  ўдзел болыпасць  насельніцтва Беларусі. Цэнтральным быў  смаленскі напрамак, тут дзейнічалі асноўныя сілы больш за 40 тыс. чалавек на чале з самім царом. Групы войск, сканцэнтраваныя ля Ноўгарада і Белгарада, павінны былі прыкрываць паўночны і паўднёвы флангі асноўнай групы войск. Бранскай групе належала наступаць на мінскім напрамку і дапамагаць смаленскай групе армій. 3 боку Украіны планавалася аказваць казао.кую падтрымку рускім войскам на Беларусі. Ужо ў ліпені 1654 г. рускія' войскі авалодалі Полацкам, затым Віцебскам, у жніўні здаўся Магілёў, у верасні, па патрабаванні насельніцтва, Смаленск.

На  поўдні Беларусі пачалі наступленне 20 тыс. казакаў Чарнігаўскага, Нежынскага і Старадубскага палкоў на чале з гетманам Іванам Залатарэнкам. Тэрыторыя Беларусі стала галоўным тэатрам ваенных дзеянняў.

Кампанія 1654 г. для рускай арміі  праходзіла паспяхова: былі заняты 33 гарады. Гэты поспех стаўся невыпадковым.

Папершае, праваслаўная частка насельніцтва чакала рускую армію як сваю вызваліцельніцу  ад каталіцкауніяцкага наступу на праваслаўных і дапамагала ёй усімі  магчымымі сродкамі — ад інфармавання рускай арміі аб руху польскіх войск да стварэння атрадаў і ўдзелу ў ваенных дзеяннях на баку рускіх войск.

Падругое, жыхары гарадоў амаль  што без абароны  здаваліся рускім войскам і прысягалі  рускаму цару. Так  было ў Полацку, Магілёве, Оршы, Крычаве і  г. д.

Патрэцяе, царская дыпламатыя распаўсюдзіла на Беларусі грамату, у якой цар абяцаў шляхце і духавенству захаваць іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзе на царскую службу, гарантаваў новыя ўладанні. Мяшчан праваслаўнага веравызнання за добраахвотную здачу гарадоў абяцаў узнагародзіць царскім жалаваннем і паслабіць падатковы ўціск. Што датычыць простага народа, у грамаце быў дадзены наказ беларусаў хрысціянскай веры, якія не выступаюць супраць царскіх войск, не біць, не грабіць, іх жанчын і дзяцей не кранаць. Вядома, што на тых, хто са зброяй у руках выступаў супраць рускіх войск, царскія міласці не распаўсюджваліся.

Информация о работе Знешняя палітыка РП