Знешняя палітыка РП

Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Октября 2011 в 18:09, доклад

Описание работы

Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не ўздзейнічала на войны, якія вяла Рэч Паспалітая. Часцей за ўсё і тэрыторыя Беларусі з'яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў.

Работа содержит 1 файл

Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі.doc

— 132.00 Кб (Скачать)

Беларусь  у складзе Рэчы Паспалітай не магла  весці самастойнай  знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не ўздзейнічала на войны, якія вяла Рэч Паспалітая. Часцей за ўсё і тэрыторыя  Беларусі з'яўлялася тэатрам ваенных  дзеянняў.

Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага княства Літоўскага, была Лівонская. Пад Лівоніяй у той час разумелася тэрыторыя сучаснай Латвіі і Эстоніі, заселеная лівамі, латыголамі, эстамі і іншымі плямёнамі і захопленая крыжакамі ў XIII ст. Намінальна Лівонія была пад уладай папы рымскага і германскага імператара.

3 сярэдзіны XIV да  канца XV ст. бесперапынныя  ўнутраныя смуты  аслабілі крыжакоў, што ў нейкім  сэнсе садзейнічала  перамозе аб'яднаных  славянскіх сіл  у 1410 г. пры Грунвальдзе  і прыпыненню крыжацкай агрэсіі на Усход. Другім важным паказчыкам унутранай слабасці крыжакоў з'явіўся пераход у васальную залежнасць ад Полыпчы ў 1466 г. прускага біскупства, залежнага раней ад Рыгі. У падзеле лівонскай спадчыны пачынаюць праяўляць зацікаўленасць яе суседзі: Швецыя, Польшча, Вялікае княства Літоўскае, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім ордэнам (1554), апошні абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай, захоўваць нейтралітэт у выпадку рускапольскай вайны, адрадзіць праваслаўныя храмы.

Ва  ўнутрыпалітычным жыцці  Лівоніі пачынаюць  барацьбу прыхільнікі  і праціўнікі збліжэння  з Полыпчай. Прыйшоўшы  да ўлады, магістр  ордэна В.Фюрстэнберг  як праціўнік польскага  ўплыву раптоўна становіцца прыхільнікам польскай арыентацыі і заключае з Польшчай абарончанаступальны саюз супраць Масквы. Парушэнне папярэдняга пагаднення з Расіяй падштурхнула ўрад Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. Руская армія захапіла Нарву, Дзерпт (Тарту), дасягнула Рэвеля (Таліна).

Зацікаўленыя ў падзеле лівонскай спадчыны дзяржавы ўцягваюцца ў канфлікт. Данія адарвала востраў Эзель (Сааремаа), а паўночная частка Лівоніі Эстляндыя перайшла пад патранат Швецыі. Пачынаецца распад ордэна. У выніку вострых унутрыпалітычных спрэчак В.Фюрстэнберг быў заменены на пасадзе магістра Г.Кетлерам, які звярнуўся да Жыгімонта II Аўгуста за дапамогай. У 1561 г. Віленскі

сейм  прыняў уладанні Лівонскага ордэна пад патранат. 3 гэтага часу праціўнікам  Расіі ў Лівонскай  вайне стала Вялікае  княства Літоўскае.

Уцягненне ВКЛ у падзел лівонскай  спадчыны было невыпадковым. Магнаты ВКЛ, асабліва ў заходняй яе частцы, дзе ажыццяўлялася  аграрная рэформа  Жыгімонта II Аўгуста, былі зацікаўлены  ў заходнееўрапейскім рынку для свайго збожжа, а выхад  Расіі да Балтыйскага мора нараджаў небяспечнага канкурэнта. Таму ВКЛ у Лівонскай вайне мела на ўвазе адразу дзве мэты: 1) далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна; 2) не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, г. зн. на заходнееўрапейскі рынак.

Пасля пераходу Лівонскага ордэна пад патранат ВКЛ Расія перанесла ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі Г ў 1563 г. захапіла самую магутную крэпасць княства — Полацк, які адкрываў шляхі рускай арміі на Вільню і Рыгу.

Але ўжо ў наступным  пасля полацкага  паражэння 1564 г. фартуна павярнулася тварам да ВКЛ, якое атрымала перамогу на р.Уле і пад . Оршай.

Лівонская вайна патрабавала  ад насельніцтва ВКЛ  напружання ўсіх сіл. Яна прывяла да рэзкага павелічэння  падаткаў, прынесла працоўным масам  разбурэнне іх гаспадарак і смерць. Але самае галоўнае заключалася ў тым, што вайна зусім не карысталася папулярнасцю не толькі сярод працоўных, але і дробнай і нават сярэдняй шляхты, яшчэ слаба акаталічанай і паланізаванай. Папскі пасол, які быў сведкам падзей, пісаў, што насельніцтва Беларусі публічна моліцца Богу, каб ён дараваў маскавітам перамогу. Яскравым прыкладам непапулярнасці Лівонскай вайны сярод беларускага насельніцтва была няўдалая спроба склікаць апалчэнне і правесці ваенную аперацыю ў 1567 г.

Магчыма, паражэнні, а таксама  выступленні крымскіх татар, уцёкі князя Курбскага ў Літву прывялі Івана Грознага да думкі аб баярскай здрадзе і паклалі пачатак апрычніне. Унутраныя справы адсунулі на нейкі час праблемы Лівонскай вайны.

Не  здолела і Вялікае  княства Літоўскае  скарыстаць расійскія  цяжкасці. Само княства апынулася перад яшчэ больш небяспечнымі праблемамі. 3 пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі Польскае каралеўства аднавіла свае інкарпаратарскія намаганні, палітыку, якую вяло ў адносінах да ВКЛ з часоў Крэўскай уніі. Розніца палітыкі Расіі і Полыпчы для ўрада ВКЛ была відавочнай: Расія імкнулася да выхаду да Балтыйскага мора і цікавілася тэрыторыяй не ВКЛ, а Лівоніі. Польскае каралеўства прэтэндавала на "мірную", без аб'яўлення вайны і ваенных дзеянняў анексію ўсяго Вялікага княства Літоўскага цалкам. Гэта падштурхнула палітыкаў ВКЛ шукаць пагаднення з Расіяй. У чэрвені 1566 г. у Маскву было накіравана пасольства ВКЛ у складзе Ю.Хадкевіча, Ю.Тышкевіча і М.Гарабурды, якое прапанавала Івану IV правесці падзел Лівоніі на падставе існуючага на той час становішча. Але цар не прыслухаўся

да  парады. Мабыць, перакананы ворагамі Расіі і  Вялікага княства  Літоўскага, ён прыняў памылковае рашэнне  працягваць вайну. Яго  падтрымаў Земскі сабор 1566 г.

Такая пазіцыя Расіі  паставіла ВКЛ  у яшчэ болып цяжкае становішча ў выніку ўзмацнення інкарпаратарскай хвалі польскіх магнатаў. У такіх умовах дэлегацыя ВКЛ на Люблінскім сейме пасля анексіі болыпай часткі княства ў Польскае каралеўства мусіла падпісаць ганебную Люблінскую унію (1569). 3 гэтага часу вайна за Лівонію павінна была стаць вайной Рэчы Паспалітай.

Уступленне  ў вайну Швецыі і крымскіх татар, а таксама апрычніна  яшчэ болып знясілілі  Расію і адкрылі  Рэчы Паспалітай добрыя перспектывы ў  вайне. Але зноў яна  не змагла выкарыстаць  спрыяльныя ўмовы, бо сама перажывала цяжкія гады бескаралеўя. Расія першая актывізавала свае ваенныя дзеянні ў Лівоніі і здолела захапіць некаторыя крэпасці, у тым ліку Пернаў (Пярну). Гэтыя ваенныя поспехі дазволілі маскоўскаму ўраду пачаць перамовы з германскім імператарам Максімільянам аб прызнанні права Расіі на Прыбалтыку. Атрымаўшы адмову, рускі ўрад пачаў новую ваенную кампанію. Ваенныя поспехі Расіі насцярожылі не толькі Рэч Паспалітую, але і Рым.

Абраны  ў 1576 г. польскі кароль Стэфан Баторый фарміруе наёмнае войска (часткова аперацыю фінансуе Ватыкан) і пачынае контрнаступленне супраць расійскай арміі ў Лівоніі і на Беларусі. Пасля 20дзённай асады цаной вялікіх страт адваёўваецца Полацк,. вызваляецца Лівонія, ваенныя дзеянні пераносяцца на ўласна рускую тэрыторыю. Заваяваўшы Вялікія Лукі і шэраг дробных крэпасцей, Стэфан Баторый распачынае аблогу Пскова і марыць аб паходзе на Ноўгарад і Маскву. Але гераічная абарона Пскова ў 1581 — 1582 гг. канчаткова вызначыла вынік вайны і прымусіла знясіленыя 25гадовай барацьбой дзяржавы пачаць мірныя перамовы. Яны праходзілі ў в.Ківерава Гара паблізу Запольскага Яма (на поўдзень ад Пскова) пры пасрэдніцтве папскага прадстаўніка езуіта А.Пасевіна. Згодна з перамір'ем (на 10 гадоў), якое ўвайшло ў гісторыю як ЯмЗапольскае, Рэч Паспалітая вяртала Расіі захопленыя рускія гарады — Вялікія Лукі, Холм, Завалочча, Ізборск, Апочку, Гдоў, Себеж і іншыя з усімі іх землямі, за выключэннем раёна г.Веліжа, дзе адраджалася мяжа, што існавала да 1514 г. Расія ў сваю чаргу адмаўлялася ад усіх зямель, захопленых у Лівоніі і на Беларусі. Мэта, якую ставіла Расія:

знайсці выхад да Балтыйскага  мора, не была дасягнута.

У выніку Лівонскай  вайны аказалася  спустошанай і  зруйнаванай паўночнаўсходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці. Венгерскія наёмнікі, якія ўварваліся першымі ў Полацк, рабавалі жыхароў, руйнавалі ўсё. Менавіта ў час рабавання горада наёмнікамі Стэфана Баторыя загінулі многія культурныя каштоўнасці, у тым ліку і Полацкі летапіс. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне

пазіцый польскіх феадалаў і  каталіцкага ўплыву, яшчэ болып глыбокі  раскол беларускага  грамадства на рэлігійнай глебе.

Аднак адна мэта, якую ставіў Ватыкан у Лівонскан  ванне, фінансуючы паход  Стэфана Баторыя, засталася недасягнутай: распаўсюджванне каталіцызму далей на Усход, падпарадкаванне Расіі папу рымскаму. Місія Пасевіна схіліць Івана Грознага да уніі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў правалілася, але ідэя не памерла.

Хутка для рэалізацыі гэтай  ідэі трапіўся зручны выпадак. На пачатку XVII ст. Расію напаткала бядаліха. На працягу трох гадоў (1600 1602) вясной і летам ішлі праліўныя дажджы, а ўвосень яны змяняліся раннімі замаразкамі. Неўраджай прывёў да страшэннага голаду. Каб не карміць халопаў, феадалы выганялі іх тысячаш са сваіх двароў. Дзесяткі тысяч халопаў, сялян, пасадскіх людзей пнулі ў тыя гады ад голаду. У адной Маскве за два гады і чатыры месяцы загінула болып за 120 тыс. чалавек. Мноства галодных і халодных людзей блукалі па дарогах Расіі. На тую бяду ў 1598 г. памёр апошні з дынастыі Рурыкавічаў цар Фёдар Іванавіч. Барыс Гадуноў, яш прыйшоў да ўлады, а потым і Васіль Шуйскі ў вельмі складаных эканамічных і палітычных абставінах не здолелі прыпыніць "смуту" барацьбу працоўных мас супраць феадалаў.

"Смута"  ў Расіі падштурхнула  польскіх і літоўскіх  феадалаў да актыўнай  рускай палітыкі, для якой склаліся  спрыяльныя ўмовы.  Справа ў тым,  што яшчэ пры  Фёдару Іванавічу  15 мая 1591 г. ва  ўдзельным Углічы  пры загадкавых  абставінах памёр  брат цара васьмігадовы царэвіч Дзмітрый фактычны наследнік рускага прастола. Адразу пасля смерці царэвіча ўзніклі дзве версіі аб яе прычынах. Згодна з адной, Дзмітрый накалоўся на ножык ў час прыпадку падучай хваробы; паводле другой, ён быў забіты падасланымі Гадуновым асобамі. Маці царэвіча сведчыла аб забойстве і адразу ж пасля смерці сына назвала імёны забойцаў, якія разам з некалькімі пасадскімі людзьмі былі забіты раз'юшаным натоўпам.

Камісія ў складзе В.Шуйскага, А.Клешніна і Е.Валузгіна  прыншла да высновы, што царэвіч Дзмітрый па нядбайнасці маці закалоўся ножыкам у час падучкі. Па распараджэнні ўрада Барыса Гадунове маці Дзмітрыя сілком пастрыглі ў манашкі, а сотні углічан, удзельнікаў хваляванняў, былі сасланы ў Сібір.

У 1600 г. пачалі распаўсюджвацца  чуткі, быццам царэвіч Дзмітрыь выратаваўся. Неўзабаве "царэвіч" слушна заявіў аб сваіх прэтэнзіяі на маскоўскі прастол. Паводле афіцыйнай версіі рускага ўрада, у рол:

самазванца  выступіў Грыгорый (Грышка) Атрэп'еў, беглы манах, як перабраўся пасля  блуканняў па Расіі  ў Рэч Паспалітую.

Пасля пераходу мяжы Атрэп'еў са сваімі спадарожнікамі тры тыдн жыў у  КіеваПячэрскім манастыры, а затым у Астрогу  і Дзермане Пакінуўшы  Дзерманскі манастыр, Атрэп'еў скінуў з  сябе манаска» адзенне  і падаўся да антытрынітарыяў. Ён стаў выконваць  іх абрадь і здабыў іх прыхільнасць. Але антытрынітарый не мог разлічваць ні

маскоўскі прастол. Ад антытрынітарыяў  Атрэп'еў накіроўваецца  да казакаў, а потым  шукае падтрымку  ў прыхільніка  праваслаўя і далёкага родзіча Івана  Грознага Адама Вішнявецкага, які варагаваў з маскоўскім царом зза зямель. Разам з тым частка ўплывовых і найболып дальнабачных палітыкаў, менавіта такіх як К.Астрожскі, каронны гетман Я.Замойскі, разглядалі падтрымку самазванца як небяспечную авантуру.

Арганізатарам паходу Лжэдзмітрыя  ў Расію становіцца другарадны чыноўнік Рэчы Паспалітай сенатар Юрый Мнішак, які абапіраўся на падтрымку свайго ўплывовага родзіча біскупа Б.Маціеўскага. Мнішак дапамог самазванцу заручыцца падтрымкай літоўскага канцлера Льва Сапегі, а затым з дапамогай папскага нунцыя (пасла) Рангоні атрымаў аўдыенцыю ў Жыгімонта III і абяцанне падтрымкі пры адпаведных умовах: пераходу самазванца ў каталіцызм, дапамогі Жыгімонту III у яго барацьбе са шведамі за спадчынны прастол у Стакгольме. Ажыццяўленне гэтых планаў адкрыла б перспектывы контррэфармацыі ў ІЦвецыі, укаранення каталіцызму на Русі і, зразумела, зацікавіла б каталіцкія колы Кракава і Рыма.

13 сакавіка 1604 г. кароль  звярнуўся да кароннага  гетмана з прапановай  узначаліць паход  на Маскву. Гетман  рашуча адхіліў  гэту прапанову, што прымусіла Жыгімонта III у той час устрымацца ад адкрытай інтэрвенцыі. Але абяцанне Лжэдзмітрыя падзяліць паміж каралём і Мнішкам Смаленскую і ЧарнігаўскаСеверскую землі, а будучай рускай царыцы Марыне Мнішак перадаць на правах удзела Наўгародскую і Пскоўскую землі прымусіла караля, магнатаў і касцёл фінансаваць намаганні авантурыста захапіць царскі прастол.

13 кастрычніка 1604 г.  войска Лжэдзмітрыя  ўварвалася ў ЧарнігаваСеверскую  зямлю, дзе на  мяжы з Рэччу  Паспалітай назбіралася  шмат беднага і галоднага люду. Прыход "сапраўднага і законнага" цара выклікаў народныя паўстанні ў Чарнігаве, Пуціўлі, Рыльску, Курску і іншых гарадах. Затым падняліся Арлоўшчына і Браншчына. Спачатку цар Барыс Гадуноў пасылаў супраць самазванца невялікія атрады, але хутка мусіў абвясціць скліканне дваранскага апалчэння. Восеньскае бездарожжа зацягвала мабілізацыю. Толькі праз два месяцы, у снежні 1604 г., адбылася бітва паміж войскамі самазванца і царскай арміяй на чале з князем Мсціслаўскім.

Бітва пад НоўгарадСеверскім неадназначна ацэньваецца ў навуковай літаратуры. Адны даследчыкі лічаць, што войска самазванца пацярпела сакрушальнае паражэнне, другія што поспех быў на баку інтэрвентаў. Тым не менш вядома, што пасля бітвы большасць наёмнікаў пакінулі Лжэдзмітрыя і накіраваліся да мяжы Рэчы Паспалітай. Ад'ехаў да Рэчы Паспалітай і галоўны натхняльнік інтэрвенцыі сенатар Мнішак. 3 самазванцам засталіся езуіты, якія прынялі ўдзел у інтэрвенцыі з самага яе пачатку. Але разбітая армія самазванца пачала папаўняцца простым рускім людам, што наіўна паверыў у байку пра цудам уцалеўшага царэвіча Дзмітрыя.

Информация о работе Знешняя палітыка РП