Автор: Пользователь скрыл имя, 01 Декабря 2011 в 07:39, реферат
Мэтай напісання майго рэферата з’яўляецца апісаць на падставе артыкула жыцце і дзейнаць Сымона Рак-Міхайлоўскага, беларускага публіцыста, рэдактара, паэта, грамадска-палітычнага дзеяча, пасол сейму Другой Рэчы Паспалітай, арганізатара і члена ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Беларускай народнай рады. Сымона Рак-Міхайлоўскага цяжка далучыць да забытых асобаў у беларускай гісторыі, якіх, на жаль, і да сённяшняга дня застаецца яшчэ шмат.
Наступныя тры месяца жыцця Рак-Міхайлоўскага, праведзеныя ім спачатку ў віленскай турме Лукішкі, а пасля ў спецыяльнай турме для палітычных зняволеных у Вронках, падрабязна апісваюцца ім самім у дзённіку, які друкуецца ніжэй. Следства па справе грамадоўцаў вялося амаль год, а судовы працэс, які ўвайшоў у гісторыю як "працэс 56-ці", адбыўся ў Вільні ў вясной 1928 г. Сымон Рак-Міхайлоўскі, як і іншыя галоўныя лідэры Грамады, быў асуджаны на 12 год зняволення.
Пасля вынясення судовага прысуду лідэры Грамады былі размеркаваныя па розных польскіх турмах. Рак-Міхайлоўскі быў накіраваны разам з Максімам Бурсевічам у новую для яго турму - у Каранова Пазнанскага ваяводства
4) Грамадска палітычная дзейнасць у БССР
Вызвалены з турмы, Сымон Рак-Міхайлоўскі прыбыў у Вільню 5 траўня 1930 г. Аднак у далейшую палітычную барацьбу не здолеў уключыцца, па прычыне пагоршыўшагася стана здароўя. Таксама яго схільнасці ў бок савецкага кіраўніцтва заахавоцілі яго пераехаць ў Мінск, Рак-Міхайлоўскі спачатку кароткі час працаваў у сектары навукі Наркамата асветы БССР, а ў лютым 1931 г. быў прызначаны дырэктарам Беларускага дзяржаўнага гістарычнага музея. Гэтая пасада натуральным вымагала ад яго і пэўнай грамадскай актыўнасці. Рак-Міхайлоўскі таксама выбіраўся сябрам ЦВК БССР, сябрам рэспубліканскага МОПРа, членам дома вучоных і секцыі навуковых работнікаў. Пасля прыезду ў Менск, магло б падацца, што нарэшце ў жыцці Сымона Рак-Міхалоўскага з'явілася светлая паласа і ён атрымаў магчымасць бесперашкодна займацца карыснай для беларускага народа дзейнасцю. Аднак жа, ведаючы тагачасную маральна-псіхалагічную атмасферу ў БССР, можна сумнявацца, што Рак-Міхайлоўскі ўвесь час пачуваў сябе ў Менску спакойна, камфортна і, галоўнае, бяспечна
Урэшце гэта скончылася тым, што ў жніўні 1933 года ўсе былыя беларускія сеймавыя паслы разам з шэрагам іншых заходнебеларускіх дзеячоў былі арыштаваны органамі АДПУ па справе т. зв. "Беларускага нацыянальнага цэнтру". Амаль паўгода Сымону Рак-Міхайлоўскаму і іншым дзеячам давялося правесці ў турме, якая месцілася ў сутарэннях будынка менскага ГПУ.
9
студзеня 1934 года рашэннем судовай
калегіі АДПУ БССР Рак-
23
красавіка 1938 г. ён быў паўторна
арыштаваны і перавезены ў
Менск, дзе 14 лістапада таго
ж года Асобай тройкай НКВД
БССР як агент ІІ аддзела
польскага Генеральнага штаба прысуджаны
да вышэйшай меры пакарання. Прысуд быў
выкананы 27 лістапада 1938 г. Злачынцам у
вачах савецкай дзяржавы Сымон Рак-Міхайлоўскі
лічыўся да 18 красавіка 1956 г., калі ён быў
афіцыйна рэабілітаваны па абедзвюх справах.
Такі
быў жыццёвы шлях Сымона Рак-Міхайлоўскага,
аднаго з найбольш вядомых і заслужаных
беларускіх нацыянальных дзеячоў ХХ
стагоддзя. З аднаго боку, заслугі Рак-Міхайлоўскага
перад беларускім народам - несумненныя.
Ён стаяў ля вытокаў беларускай вайсковай
справы, шмат зрабіў для развіцця беларускай
нацыянальнай адукацыі і культуры, актыўна
прапагандаваў беларускую нацыянальную
ідэю, імкнучыся падняць яе на масавы ўзровень.
З іншага боку, ён неаспрэчна ўклаў сваю
лепту і ў тое, што беларускі нацыянальны
рух у міжваеннай Заходняй Беларусі набыў
у асноўным выразна леварадыкальны характар,
што з цяперашняй перспектывы не ўспрымаецца
як факт адназначна станоўчы: вельмі многім
беларусам дзякуючы гэтаму давялося служыць,
як пасля аказалася, цалкам чужым для беларускіх
нацыянальных інтарэсаў ідэям і нават
пакласці за ўвасабленне камуністычнай
утопіі ўласнае жыццё. Думаецца, што адзіна
правільным і справядлівым будзе ацэньваць
учынкі і дзеянні Сымона Рак-Міхайлоўскага
толькі з улікам таго часу і тых умоваў,
у якіх яму воляй сляпога лёсу было вызначана
працаваць. Вынікі самаахвярнай беларускай
дзейнасці Рак-Міхайлоўскага і ягоных
сучаснікаў бачныя сёння хоць бы ў тым,
што беларусы як народ усё ж здолелі ацалець
у віхурах ХХ стагоддзя і напрыканцы яго
нават стварыць сваю дзяржаву.
Крыніца:
Пашкевіч А. Сымон Рак-Міхайлоўскі: старонкі жыцця і дзейнасці // Куфэрак Віленшчыны. 2007. № 1 (12). С. 4–30.
Информация о работе Жыццё і дзейнасць Сымона Рак-Міхайлоўскага