Зарыян Даленга-Хадакоўскі

Автор: Пользователь скрыл имя, 23 Января 2012 в 19:53, доклад

Описание работы

Адам Чарноцкі (1784 – 1825) – Беларуска-Польска-Руска-Украінскі археолаг, этнограф, філолаг, адзін з заснавальнікаў славяназнаўчай навукі. Ен вядомы вучонаму свету пад псеўданімам Зарыян Даленга-Хадакоўскі. Нарадзіўся ў Мінскім ваяводстве пад Гайнай, цяпер гэта Лагойскі раен, у сям’і збяднелага шляхтіца Якуба Чарноцкага і Секундзіны Бародзіч. Продкі бацькі Адама ў далекім мінулым перасяліліся з Мазовіі, родзічы маці былі з Беларусі. Шляхецкі род Чарноцкіх быў даволі вядомы ў краі. Многія яго прадстаўнікі займалі розныя дзяржаўныя і грамадскія пасады, мелі ганаровыя званні і былі ўладальнікамі шматлікіх весак і весачак, найбольш на Слутчыне. Сам Хадакоўскі называў сябе тутэйшым або слутчаком. Г

Содержание

ЗМЕСТ
1. БІЯГРАФІЧНЫЯ ЗВЕСТКІ……………………………………….
2. УКЛАД ЗАРЫЯНА ДАЛЕНГІ-ХАДАКОЎСКОГА Ў
БЕЛАРУСКАЕ МОВАЗНАЎСТВА……………………………………..
3. ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………..
4. СПІС ВЫКАРАСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………

Работа содержит 1 файл

Кантрольная па гісторыі Беларусі.doc

— 85.00 Кб (Скачать)

    Сярод  характэрных фанетычных рысаў беларускай мовы Хадатоўскі вылучаў:

    дзеканне, калі д пры змякчэнні вымаўляецца як дз;

    цеканне, калі гук т пры змякчэнні пераходзіць у ц;

    ужыванне  заднеязычнага звонкага фрыкатыўнага г  замест узрыунога; у замест губна-зубнога ў становішчы пасля галоснага ў канцы слова (купіў в горадзі быўшы). Даследчык прайшоў амаль праз усю Беларусь, поўнач Расіі захад Украіны і поўдзень Польшчы, запісау шмат народных песняў, прымхаў, замовау, абрадаў, назіраў асаблівасці мясцовых дыялектаў. Ад шматлікіх карэспандэнтаў  ён  атрымліваў матэрыялы па гімторыі, мове, фальклорэ, этнаграфіі славянскіх народаў.

    У справаздачы  ад 14 сакавіка 1821 г. Міністэрству народнай асветы Расіі, па заданні і на сродкі якога Хадатоўскі падарожнічаў па Рускай паўначы, ён паведамляў, як распытваў мясцовых жыхароў “пра вясковую гаворку і іншыя падобныя рэчы”.

    У канцы справаздачы ў асобным  артыкуле “О здешнем наречии” даследчык адзначае, што ён чуў “язычніцкую гаворку (наречие) мысцовых крывичоў ужо на берагах Цігады, якая ўпадае ў Волхваў, - яна працягваецца па розных паселішчах… у баку ад дарогі”.

    Прывывучэнні асаблівасцей лексікі беларускай мовы Хадатоускі адзначау, што ў ёй “няма татарскіх слоў: конь, ніколі лошадь; рынак, а не базар; галава, ніколі башка; …пояс часцей, чым кушак ”. І тут жа ён прыводзіў спіс слоў з тлумачэннем і рускім эквівалентамі, якія, на яго думку, “могуць называцца правінцыялізмамі, але якія, аднолькава ўжывальныя на Волхаве, у ваколіцах Полацка, Смаленска, Ноўгарад-Северска і Градка.” Сярод іх: маладзік, маладзіца, ветах, усход,захад, прыпечак, сарочка, стрэква (крапива), гутарыць, гутарка, брылі (кружева), панёва, трофіцца, зарод або азярот (сена стог), хлебазор, зарніца (сузая молния), межань (самая жаркая часть лета), слабодна, ластаўка (шитьё на рукавах), касякі (касцяки, поршни), шышко (черт), загоза, загозка (кукушка), сляга (слякоть) і інш.

    Гэты  слоўнік, на думку вучонага, варты  ўвагі, бо ен дапамагае ўбачыць нашу мінуўшчыну. Трэба звярнуцца, лічыць Хадакоўскі, да “паверхні нашай зямлі, якая была сведкай першых дзеянняў славянскіх. Яна яшчэ і сення можа быць афіцыйнай сведкай тых часоў, калі звярнуцца да яе даследвання ісціны. Глянем толькі на цэлы шэраг урочышчаў або на некаторыя карэнныя словы, якія пакрываюць усю прастору зямлі нашай; … пойдзем па старажытных валасцях для праверкі; колкі тут будзе слоў язычніцкіх, адназначных і незразумелых выразаў! Вось яны: баба, багна, бачу, багор, баю, бруд, брыль, буда, буй, бля, бот, брага, блуд, вага, вепр, вежа, гад, гань, гонь, гожы і г.д. Гэты самы слоўнік, - працягваў Хадакоўскі, - знаходзіцца ў вясковых песнях, паданнях, чарадзейсвах, лекарскай і прыродазнаўчай навуцы.

    Вучоны  спрабаваў таксама вытлумачыць  паходжанне асобных слоў, хоць часам яго доследы аказваліся даволі наіўнымі. Хадакоўскі, напрыклад, даказваў, што “горе, род, горь, гарь, гореть и город родныя паміж сабой”, што “город, па сутнасці, азначае гарэнне, паленне, народам утвараемае”. Да больш удалых ээтымалагічных даследванняў Хадатоўскага трэба аднесці яго артыкул аб паходжанні слова князь, а таксама спробы ў этымалагізаванні тапанімічных назваў. Так, у працы “проект ученого путешествия по России для объяснения древней славянской истории” ў часопісе “Сын Отечества” за 1820 г. сустракаем назвы раслін, сузор’еў, розных урочышчаў, прычым прыводзіцца спіс карэнных слоў, спіс геаграфічных назваў, якія паходзяць ад назоўнікаў слова, Русь, спіс вытворных тапонімаў ад слоў голядзь, Дажджбог, Лель, радагост.

    Даследчык у “Вестнике Европы” (1820г.) выказвае думку (якая, дарэчы, падтрымліваецца і сучаснымі мовазнаўцамі) аб тым, што геаграфічныя назвы ў пераважнай большасці не маглі ўтварыцца ад уласных іменаў. Назвы некаторых усходнеславянскіх пляменаў вучоны звязваў пераважна з назвамі рэк, на берегах якіх яны жылі. Так, назву племені драўлян ен утварыў ад назвы ракі “Дрэўлі, якая непадалеку ад Корасценя”, а не ад лясоў, як лічыў Карамзін, севяран – ад назвы ракі Северац, сулічаў – ад назвы ракі Сулы. Племя дрыгавічоў Хадакоўскі выводзіў з назвы вескі Дарогі, а радзімічаў – “ад Радамлі, што ў Чавускім павеце”.

    Паходжанне  тапоніма Тураў вучоны звязваў з  назвай жывелы, якая насяляля той край, а не з іменем Нормана Тура, як сцвярджаў Карамзін. У доказ даследчык  прыводзіў шмат тапонімаў і гідронімаў з коранем тур (“азеры Тур у Куваях, Кракаўскім і лучыцкім ваяводствах, вескі Турок – у Пскоўскім і Мазырскім паветах, Турок – у Варшаўскай зямлі, Туре – у Гдоўскім, Наўгародскім, Лепельскім і Ігуменскім, Туры – ў суражскім, Туркі – ў Вілейскім паветах.”).

    Як  заўважае С. Буліч “назіранне Хадотоўскаго на сомой справе былі навінкаю у  нашай навуцы. Такого поўнага і  сістэматызаванага агляду народнай, галоўным чынам геаграфічнай тэрміналогіі, не распачынаў яшчэ ніхто да яго, і  таму поспех яго быў цалкам заслужаны нягледзячы на адсутнасць строгага навуковага метаду і лінгвістычнай адукацыі.

    Шматлікія фальклорныя, этнаграфічныя і моўныя запісы, якія пасля смерці даследчыка з прычыны іх навуковай вартасці разышліся сярод навукоўцаў у  Рассіі і за яе межамі (частка захоўваецца ў архівах Хадатоўскага), сведчаць, што дыялектны матэрыял займаў адно з цэнтральных месцаў у яго даследваннях, хоць і адыгрываў дапаможную ролю ў вырашфнні этнічных і гістарычных праблем. Хадатоўскі, напрыклад, даказваў, што сулічаў, якія жылі па рацэ Суле, не варта аб’ядноўваць з севяранамі, як рабіў гэта Карамзін, бо дыялекты розныя: на Суле гавораць паўдневым рускім дыялктам, які распасціраецца да ракі Сана і Карпацкіх гор, а ў Чарнігаве і ад яго на поўнач і ўсход размаўляюць дыялектам беларускім. Такім жа чынам Хадатоўскі дакладняў межы рассялення валынян, цыверцаў, дулебаў, палян, вяцічаў і іншых усходнеславянскіх пляменаў, суадносіў іх з арэаламі распаўсюджвання адпаведных дыялектных рысаў.

    Аб  мэтанакіраванай дзейнасці Хадакоўскага на запашванні дыялектнага матэрыялу і вывучэння моўнага ландшафту Беларусі сведчыць яго перапіска з прфессарам Віленскага універсітэта І. Лабойкам. У лісце ад 23 студзеня 1822г. Хадакоўскі просіць Лабойку дасылаць яму запісы вуснай народнай творчасці і звесткі аб тэрытарыяльным распаўсюджанні беларускай мовы у Літве, Польшчы і на Украіне. Лабойка прапануе Хадакоўскаму выкласці пытанні, якія яго цікавяць у форме анкеты. У тым жа лісце, у сувязі з просьбай Хадакоўскага аб удакладненні арыяла распаўсюджання беларускай мовы на суседніх з Беларуссю тэрыторыях.

    Каб паскорыць справу, Хадакоўскі звяртаецца таксама да Літоўскага генерал-губернатара  Рымскага-Корсакава з просьбай аб дапамозе з боку афіцыйных уладаў. Губернатар даручае арганізаваць збор матэрыялу па анкеце Хадакоўскага Лабойку.

    Лабойка распаўсюдзіў анкету Хадакоўскага Ў  Віленскай губерніі і сумежных з  ею населенных пунктах Гродненскай, Мінскай, Ковенскай, Беластоцкай губерняў – па манастырах місіянераў. Пры  падтрымцы Рымскага-Корсакава ў  “Кур’еры Літоўскім” была апублікавана адозва да чыноўнікаў, памешчыкаў і парафіяльных святароў, каб дапамагчы Хадакоўскаму падцвердзіць выказаную ім гіпотезу і ўдакладніць “тую пагранічную лінію, якая падзяляе руска-крывіцкі дыялект і славянскае гародства ад уласнай Літвы, пачынаючы ад Друі на Дзвіне да наваколіц Вільна і Коўна, а ў Польскім царстве да Райгорада, што ў межах Літвы прускай.” Адказы на анкету Хадакоўскага пасылаліся непасрэдна ў канцылярыю Рымскага-Корсакава і ва ўніверсітэт да Лабойкі. У памяшканні канцылярыі генерал-губернатарства назбіраўся “цэлы кут данясенняў”, якія Хадакоўскі чакаў з нецярплівасцю. “Цікава, што адкрыецца добрага ў гэтай скірдзе?! – Не без таго, зразумела, - пісаў Хадакоўскі, крытычна адносячыся да часам некваліфікаваных інфарматараў, - каб варта было б пакласці іх пад пірагі і аладкі”.

    Цікавасць да матэрыялу праяўляў і Румянцаўскі  гурток, у склад якога ўваходзілі А. Вастокаў, К. Калайдовіч, І. Грыгаровіч і інш.

    Вядома, што “чарнавыя матэрыялы да даследавання аб прасторы літоўскай мовы заховаліся ў паперах Лабойкі”. Захавалася таксама і частка яго перапіскі з Хадакоўскім, дзе закранабіся, акрамя пытанняў дыялекталогіі, праблемы беларускай гісторыі, фальклору, археалогіі, інфармацыі аб навуковым тагачасным жыцці Вільні і Масквы. Аб існаванні дыялектных матэрыялаў, што ахоплівалі тэрыторыю Беластоцкай, Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Курляндскай і Мінскай губерняў, даведаўся ад Лабойкі П. Кэпен, які ў 1827г. наведаў Вільню і перапісаў іх. Пзней з імі пазнаеміўся і Я. Карскі і, трэба меркаваць, выкарыстаў іх пры складанні этнаграфічнай карты Беларусі. 
 
 
 

    3. ЗАКЛЮЧЭННЕ.

    Заклік  Хадакоўскага да вывучэння старажытнай  славяншчыны, матэрыяльнай і духоўнай культуры народа адыграў ролю праграмнага  лозунга ў славяназнаўстве як сукупнасці навуковых дысцыплін па гісторыі, мовах, літаратурах, фальклоры і этнаграфіі. Яго выступленне з новай канцэпцыей народнасці адыграла нямалую ролю ў збіранні беларускага, літоўскага і ўкраінскага фальклору віленскім таварыствам філаматаў. А. Міцкевіч, Я. Чачот, А. Ходзька, А. Петрашкевіч і іншыяы яго члены стваралі на іх асновы мастацкія творы. Як адзначаў Л. Дэмбіцкі: “Хадакоўскі непасрэдна ўздзейнічаў і на паэзію, бо віленскім і ўкраінскім рамантыкам, якія шукалі родныя матывы, собраныя ім народныя песні ўказалі залатую жылу народнай паэтычнасці, з якой дагэтуль ніхто не чэрпаў. Моладзь пойдзе яго следам, каб збіраць па коласе казкі, песні, прыказкі і паданні, а ў грудзях маладых паэтаў распаліць, так сказаць, этнаграфічную любоў”.

    Акрамя  філаматаў ідэі Хадакоўскага ўплывалі на большасць збіральнікаў ідаследчыкаў беларускай народнай творчасці, такіх, як К. і П. Тышкевічы, К. Вуйцінскі, Ю. Крашэўскі, Р. Зянькевіч, М. Федароўскі і іншыя, якія ў прадмовах да сваіх зборнікаў і ў артыкулах так ці інш успаміналі імя Хадакоўскага. Шырока выкарыстоўваліся яго ідэі ў працах віленскіх вучоных. Прафесар грамадскага права Віленскага універсітэта Ю. Ярашэвіч у сваім артыкуле “Аб уплыве хрыстыянскай рэлігіі на цывілізацыю славян” цытаваў цэлыя старонкі з прац Хадакоўскага без спасылак на яго. Знамінальна і тое, што мэтай артыкула была абарона хрыстыянства, якое атакаваў піянер славяназнаўства.

    Не  абышоў увагай Хадакоўскага амаль ніхто  з украінскіх фалькларыстаў. Яго  па праву можна лічыць заснавальнікам украінскай фалькларыстыкі.

    Вялікі  інтарэс да дзейнасці Хадакоўскага праяўлялі таксама славісты Заходняй Еўропы. Выдатны славацкі паэт і  славіст Я. Коляр з цікавасцю  азнаеміўся з дасланымі яму ўкраінскім этнографам і фалькларыстам Я. Галавацкім пісьмамі Хадакоўскага да Ракавецкага і Галамбеўскага з працай “Пра славяншчыну да хрысціянства”. Ен вельмі шкадаваў, што гэты артыкул не быў надрукаваны ў яго радзіме. Коляр ставіў Хадакоўскага на першае месца сярод даследчыкаў славянскіх старажытнасцей. Добра ведаў амаль усе асноўныя працы піянера славістыкі, высока цаніў іх і выкарыстоўваў у сваіх даследваннях П. Шафарык.

    Апісанні  язычнецкіх вераванняў, абрадаў і  звычаяў, зробленыя Хадакоўскім  у яго артыкулах, выкарыстаў усваей кнізе “Свяцілішчы і абрады язычніцкага  багаслужэння старажытных славян” выдатны рускі славіст І. Сразвеўскі, адзначыўшы вялікі ўплыў даследчыка на славістаў Усходу і Захаду.

    Пад непасрэдным уплывам ідэй Хадакоўскага склаўся як фалькларыст П. Кірэеўскі, які прызнаваўся, што без гэтага не было б яго як збіральніка і  даследчыка.

    Зарыян  Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі) быў вялікім славянскім патрыетам. Ен не аддаваў перавагі ні аднаму з народаў, бо скрозь глыбіню  стагоддзяў бачыў адзіную і моцную супольнасць славян – з адзінай  мовай, культурай, побытам. Прапагандуючы надзенныя ідэі, якія абудзіліся пад уздзеяннем нацыянальна-патрыятычнага і культурнага руху народаў, ен, несумненна, аказаўся тым прарокам,што ўказаў шляхі для славяназнаўчай навукі і нацыянальнай свядомасці. 

Информация о работе Зарыян Даленга-Хадакоўскі