Автор: Пользователь скрыл имя, 23 Января 2012 в 19:53, доклад
Адам Чарноцкі (1784 – 1825) – Беларуска-Польска-Руска-Украінскі археолаг, этнограф, філолаг, адзін з заснавальнікаў славяназнаўчай навукі. Ен вядомы вучонаму свету пад псеўданімам Зарыян Даленга-Хадакоўскі. Нарадзіўся ў Мінскім ваяводстве пад Гайнай, цяпер гэта Лагойскі раен, у сям’і збяднелага шляхтіца Якуба Чарноцкага і Секундзіны Бародзіч. Продкі бацькі Адама ў далекім мінулым перасяліліся з Мазовіі, родзічы маці былі з Беларусі. Шляхецкі род Чарноцкіх быў даволі вядомы ў краі. Многія яго прадстаўнікі займалі розныя дзяржаўныя і грамадскія пасады, мелі ганаровыя званні і былі ўладальнікамі шматлікіх весак і весачак, найбольш на Слутчыне. Сам Хадакоўскі называў сябе тутэйшым або слутчаком. Г
ЗМЕСТ
1. БІЯГРАФІЧНЫЯ ЗВЕСТКІ……………………………………….
2. УКЛАД ЗАРЫЯНА ДАЛЕНГІ-ХАДАКОЎСКОГА Ў
БЕЛАРУСКАЕ МОВАЗНАЎСТВА……………………………………..
3. ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………..
4. СПІС ВЫКАРАСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………
КАНТРОЛЬНАЯ
РАБОТА
па
гісторыі беларусі
Тэма:
Зарыян Даленга-Хадакоўскі
Мінск 2007
ЗМЕСТ
1. БІЯГРАФІЧНЫЯ
ЗВЕСТКІ……………………………………….
2. УКЛАД ЗАРЫЯНА ДАЛЕНГІ-ХАДАКОЎСКОГА Ў
БЕЛАРУСКАЕ МОВАЗНАЎСТВА…………………
3. ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………
4. СПІС ВЫКАРАСТАНАЙ
ЛІТАРАТУРЫ……………………………..
1. БІЯГРАФІЧНЫЯ ЗВЕСТКІ
Адам
Чарноцкі (1784 – 1825) – Беларуска-Польска-Руска-
Бацька будучага вучонага Якуб Чарноцкі працаваў аканомам і арандатарам у розных панскіх маентках. Сям’я з тяжкастю зводзіла канцы з канцамі, вандравала па Беларусі у пошуках лепшага месца. Няўдаля арэнда у 1777 – 1779 гг. Фальварка Чаркасы у памешчыка М. Ванковіча у выніку ашуканства апошняга прывяла сям’ю да разарэння. Гэта прымусіла Я. Чарноцкага наняцца аканомам у маентак Л. Ванковіча у весцы Волма пад Мінскам. Тут сям’ю Чарноцкіх нападкала новае гора: у 1787 г. памерла маці Адася. Незадоўга да смерці Секундзіна Бародзіч завяшчала усе свае пасажныя грошы “на навуку сыну”. Але распачатая Якубам яшчэ у1780 г. судовая справасупраць М. Ванковіча патрабавала вялікіх фінансавых выдаткаў. На гэта пайшлі і завешчаныя маці Адасевы грошы і сродкі, атрыманыя бацькам пасля закладу уласнага мураванага дома і двух пляцоў на вуліцы Валодскай (цяпер частка вуліцы Інтэрнацыянальная) у Мінску мясцоваму рэгенту Ю. Хадасевічу. І калі дзесяцігадовая судовая справа падыходзіла да развязкі на карысць ісца, смерць адказчыка спыніла амаль выйграны працэс. Сыны нябожчыка Ю., К. Ванковічы, калі Якуб Чарноцкі у сакавіку 1791 г. паўторна звярнуўся у суд з патрабаваннем вярнуць яму незаконна прысвоеныя іх бацькам грошы, згадзіліся выканаць яго іск. Але за тым усяляк марудзілі з вяртаннем долгу. Каб як-небудзь паправіць свае матэрыяльнае становішча, Якуб у пошуках большага заробку у 1792 г. выязджае у Мазовію, пакінуўшы васьмігадовага Адася у Мінску у доме жончынага брата ксяндза Бародзіча, дзе хлопчык атрымаў пачатковыя навыкі ў чытанні і пісьме. Аднак і паездка у Мазовію, дзе ен з 1792 па 1795 г. працаваў аканомам у розных маентках, не прынесла Чарноцкаму чакаемага прыбытку. Страціўшы апошнія зберажынні у час паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, у якім ен прымаў удзел, бацька вяртаецца у Мінск. І тут вымушаны быў пачаць судовую цяжбу са сваякамі жонкі Бародзічамі за нейкую частку грошай, завешчаных маці Адаму, і адвезці сына да больш заможных сваякоў у Слуцкі павет у маентак Лецяшын.
Тут, у доме Ксаверыя Чарноцкага, віцебскага падстолія, разам з дзецьмі гаспадара Адам праходзіў пачатковае навучанне у хатняга настаўніка Малевіча. Потым яго аддалі адразу ў другі клас Слуцкага каталіцкага вучылішча, якое вызначылася моцным выкладчыцкім складам і грунтоўнай падрыхтоўкай яго навучэнцай. Тут выкладалі закон божы, гісторыю, геаграфію, лацінскую, польскую, французскую, нямецкую, а пасля далучэння Слуцка да Расіі у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. і рускую мовы. За два гады навучання Адам, які быў шжо даволі начытаным хлопцам, выявіў незвычайныя для яго узросту веды. Настаўнікі адразу звярнулі ўвагу на цемнавалосага з высокім ілбом і прадаўгаватым васпатым тварам, цемнымі праніклівымі вачамі юнака, які вылучаўся сваімі здольнасцямі і фенаменальнай памяццю. З навук ен больш за ўсе любіў гісторыю і геаграфію. Асабліва захапляўся кнігамі па стараэытнай гісторыі. Люімым заняткам Адама было таксама чытанне старых рукапісаў, якія захоўваліся у хатнім архіве К. Чарноцкага. Яшчэ юнаком ен імкнуўся дайсці да сутнасці гістарычных фактаў, аспрфчваючы часам агульнапрынятыя паняцці, з запалам гаварыў аб неабходнасці больш уважлівага вывучэння гісторыі, збіранні народных песень, даследвання паданняў і звычаяў, асвечаных старажытнасцю.
Аднак усе гэта часта не сустракала падтрымкі у настаўнікаў, наадварот, толькі насмешкі і асуджэнне, хоць некатрыя з іх прыкмецілі і ацанілі здольнасці дапытлівага юнака.
У 1800 г., калі Адаму было шаснадцаць гадоў, ен склаў карту з падрабязным апісаннем маенткаў К. Чарноцкага Савічы і Мажэйкоўшчына, гістарычнымі каментаыямі і спісам усіх яго уладальнікаў з 1591 па 1800 г.
Застаўшыся з малых гадоў сіратой, пазбаўлены бацькоўскай ласкі і знаходзячыся на правах беднага родзіча ў багатых сваякоў, Адам Чарноцкі часта вымушаны быў выслухваць іх незаслужаныя папрокі, упіканні кавалкам хлеба. З болем у серцы успамінаў ен пра “баярскі гонар” сваякоў, якія часта ставіліся да яго з пагардай. Адчуванне стану прыніжанасці, які зазнаў ен у час пражывання у сваіх родзічаў, засталося тяжкім успамінам на ўсе жыцце. Тонкая і уражлівая дзіцячая душа шукала выйсця з гэтага абразлівага становішча. І аддушыну адам знаходзіў у асяроддзі мясцовых сялян, да якіх станавіўся з вялікім спачуваннем і не аднойчы выступаў у іх абарону. Бяспраўнае, паднявольнае сялянскае жыцце вельмі нагадвала яму уласнае залежнае становішча, а сумныя мелодыі іх песень былі сугучныя яго настрою.
З зажапленнем слухаў юнак народныя песні, паданні, легенды і найбольш цікавыя знатоўваў ш свой сшытак, выклікаючы кпіны з боку навакольных, якія называлі хлопчыка летуценнікам і апантаным, чым глыбока ранілі яго душу. Калі б гэтыя людзі ведалі, што такія “дзівацтвы” маладога чалавека хутка зробяцца надзеннай патрэбнасцю і заняткам многіх знакамітых вучоных. Слуцкі перыяд жыцця пакінуў у памяці Чарноцкага глыбокі след, бо ў гжты час пачалі фарміравацца яго навуковыя інтарэсы. Інтэлектуальнаму росту Юнака садзейнічалі як вучоба і захапленне гісторыей, так і мясцовае культурнае жыцце. Слуцк з’яўляўся адным з даволі развітых эканамічна і культурна гарадоў Беларусі.У Слуцку тых часоў шырока адзначаліся беларускія народныя традыцыйныя святы, Ў актыўным уытку бытаваў фальклер, па самім горадзе хадзілі з батлейкай. Гэта, відавочна, таксама ні ў малой ступені паўплывала на будучае захапленне Хадакоўскага зборам фальклернага і этнаграфічнага матэрыялу, якое ен пазней часта называў сваей “малой прафессіей”.
У пачатку 1800 г. Адама нападкала яшчэ адно гора, памер бацька, які канчаткова разарыўся ў выніку пастаянных судовых цяжбаў. Апынуўшыся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, Чарноцкі мог толькі марыць аб тым, каб працягваць далей сваю адукацыю, як яго стрыгечны брат Караль, сын К. Чарноцкага, які паступіў ва ўніверсітэт.
У 1801 г. Чарноцкі закончыў Слуцкае павятовае вучылішча і пераехаў у Мінск, дзе на яго плечы ляглі клопаты па апецы мальенькіх брата і сястры, Фаустына і Анелі – дзяцей бацькі ад другога шлюбу. У 1801 – 1802 гг. Адам працаваў эатнім настаўнікам і самастойна вывучаў прававыя навукі. Абмежаваны ў сродках, ен вымушаны быў хутчэй набываць спецыяльнасць. На працягу 1802 – 1804 гг. праходзіў юрыдычную практыку у Навагрудку, вывучаў айчыннае заканадаўства, што ў той час зводзілася пераважна да ведання статута Вялікага Княства Літоўскага, які, па словах Хадатоўскага, па загаду цара быў “найласкава гэтаму краю пакінуты”.
Становішча ў грамадстве, па яго ўласных словах “прымушала прыстасоўвацца да свету і займацца тым і вывучаць толькі тое, што дае кусок хлеба”.
У канцы 1805 г. Чарноцкі здае экзамен па юрыспрудэнцыі і у пачатку наступнага года атрымлівае патэнт на “земскую рэгенцыю” (права кіравання маемасцю) у Слуцку. Але працаваць туды не едзе, а накіроўваецца у Мінск, каб у першую чаргу вырашыць справу з дамаўладзеннем – выкупіць тут свой закладзены некалі дом.
Малады чалавек цэлыя дні праводзіў у Мінскім архіве ў пошуках патрэбных яму для судовай справы папер і адначасова праглядаў гістарычныя дакументы, якія выклікалі ў яго вялікую цікавасць. Тут ен знаеміўся з выданнямі Статута Вялікага княства Літоўскага розных гадоў, чытаў старажытныя граматы і акты на старабеларускай, лацінскай і польскай мовах. З некаторых з іх рабіў копіі і перасылаў вядомаму ў тыя часы польскаму вучонаму Т. Чацкаму. Нягледзячы на заняткі нялюбай юрыдычнай казуістыкай, якой прыходзілася аддаваць шмат часу, - ен займаўся прыватнай практыкай, каб забяспечваць свае існаванне, а таксама брата і сястры, – Адам удасканальваў веды у галіне палеаграфіі. Нарэшце, адшукаўшы неабходныя дакументы і здабыўшы грошы для судовага працэсу, ен змог адсудзіць свой дом на Влодскай вуліцы у Мінску, які перадаў родным брату і сястры на пажыццевае карыстанне, адрокшыся ад усялякіх правоў на яго уладанне.
На фарміраванне навуковых поглядаў Чарноцкага як гісторыка, даследчыка славянскіх старажытнасцей значны ўплыў зрабіла кніга аднаго з членаў таварыства Т. Чацкага “аб літоўскіх і польскіх правах…”, а таксама перапіска з вучоным. Чарноцкі ў архівах Мінска, Навагрудка і Слуцка адбіраў і рыхтаваў рукапісы для другога выдання названай працы Чацкага. Сярод папер, дасланых Чацкаму, былі копіі матэрыялаў, што датычыліся гісторыі беларускіх гарадоў і весак былога Вялікага княства Літоўскага. Чарноцкі са шкадаваннем паведамляў, што яшчэ многія архіўныя матэрыялы застаюцца невядомымі вучоным, Чым натуральна, збядняецца каштоўнасць навуковых даследванняў.
У гэты час у жыцці Чарноцкага адбылася падзея, якая аказалася для яго фатальнай. У Варончы ен блізка пачябраваў з пляменнікам Несялоўскага Антонам, які, захоплены польскім патрыятызмам, перашоў праз граніцу у Варшаўскае княства і паступіў у напалеонаўскае войска. Адтуль ен клікаў да сябе Чарноцкага. Той адказаў, што жадае як мага хутчэй пакінуць Варончу і паступіць “пад загад вялікага героя Еўропы” – Напалеона, які абяцаў вызваліць сялян ад прыгоннага права і аднавіць Польшчу. Чарноцкага затрымлівалі толькі судзебныя цяжбы, пачатыя яшчэ яго бацькам. Але ен абяцаў сябру прыбыць у Варшаву ранняй вясной 1809 г., каб служыць вызваленню любімай айчыны. У пісьме Чарноцкі абураўся жзеяннямі мясцовых уладаў, якія “дзікім спосабам” паўторна бралі ў рэкруты сялян “па дзесяць ад тысячы душ у кожным павеце пад уладу суровых камендантаў на голад, галечу і ахвяру бязглуздых указаў”, і заклікаў паспяшацца “на ратунак зганьбаванай чалавечнасці і прыгнечаных землякоў”. 20 лістапада 1808 г. ен па неасцярожнасці паслаў свій адказ почтай.
Культ Напалеона авалодаў душамі многіх шляхтіцаў, пачаліся массавыя уцекі моладзі за мяжу. У сувязі з гэтым царскі ўрад указам ад 13 студзеня 1807 г. пры Міністэрстве унутраных спраў стварыў камітэт, у функцыю якога ўваходзіла затрыманне асоб, якія пераходзілі на бок Напалеона.
Ліст Чрноўкага быў перахоплены ўладамі, і 24 сакавіка 1809 г. маладога юрыста арыштавалі. Пасля кароткачасовага знаходжання ў Гродненскай турме Чарноцкі пад аховай быў накіраваны ў Пецярбург. Варце загадвалася на дарозе нідзе не спыняцца, арыштант не павінен быў ні з кім мець зносін ні словам, ні пісьмова. 30 красавіка 1809 г. Чарноцкага даставілі ў Пецярбург і змясцілі ў Сакрэтным доме (турме Аляксееўскага равеліна Петрапаўлаўскай крэпасці).
Цяжкія ўмовы заключэння – амаль без свежага паветра, харчаванне на 20 капеек у дзень, адзінота і няпэўнасць свайго становішча – узбуджалі толькі смутак і нуду. 26 кастрычніка 1809 г. арыштанта даставілі у палітычны камітэт, які выконваў царскі указ аб пакаранні ўцекачоў за мяжу. Тут і адбыўся суд над Чарноцкім, хоць пад гэты указ ен, па сутнасці, не падпадаў, бо нікуды не ўцякаў. У ходзе судовага разбору яму напомнілі аб мінулых “грахах” – выпадах супраць цара і прыгонных парадкаў, аб чым ен яшчэ у час службы ў Несялоўскай даваў падпіску, што рабіць гэтага больш не будзе. Нягледзячы на сваю юрыдычную адукацыю, Чарноцкі не мог прывесці абгрунтаваных доказаў.
10
студзеня 1810 г. Адам Чарноцкі звяртаецца
да Беларускага генерал-
На жаль, гэта пісьмо Чарноцкага не дайшло ні да генерал-губернатара, ні тым больш да ўрада. Ды і наўрадці яно паўплывала б на лес аўтара. Суд больш за ўсе быў заклапочаны нават не ўчынкам Чарноцкага, а тым, што, як і абвінавачваемы, многа жыхароў Беларусі і Літвы, далучаных да Расіі, не прысягалі цару на вернасць.
Імператар меў ласку змяніць смяротны прыгавор пажыццевай службай ў салдатах. Ва ўсемагутнага ўладара Расійскай імперыі ды і самага Чарноцкага не магло тады з’явіцца і думкі, што роўна праз дзесяць гадоў цар падпіша гэтаму “арыштанту” грамату з дазволам неабмежавана наведваць усе землі дзяржавы, карыстацца любымі матэрыяламі з архіваў і сховішчаў, музеяў і бібліятэк і прадпісаннем мясцовым уладам аказваць яму ўсялякую дапамогу і павагу.
Пад
якой зоркай павінен быў нарадзіцца
гэты чалавек, калі за двадцаць чатыры
гады свайго жыцця прайшоў праз многія
выпрабаванні лесу? Як мала было ў яго
жыцці радасцей і ўдачы, як багата прыйшлося
зведаць зняваг, абразаў і здзекаў, несправядлівых
абвінавачванняў і маны, быць пад пагрозай
смяротнай кары. Лес быццам бы выпрабоўваў
гэтага прамога і сумленнага чалавека
на трываласць, ставячы нярэдка ў безнадзейна
тупіковыя сітуацыі. Многа яшчэ духоўных
пакут давялося перанесці ў сваім жаданні
служыць духоўнаму адраджэнню славянскіх
народаў, раскрыць вытокі іх культуры.
Людзі глядзелі на яго як на дзівака, які
жыў толькі дзеля нейкай высакароднай
ідэі, не клапоцячыся аб сваім дабрабыце,
нярыдка чынілі перашкоды ў незразумелай
для іх самаадданай працы. Але гэта быў
не той, кага маглі спыніць хоць якія цяжкасці
ў дасягненні пастаўленай мэты.
2. УКЛАД ЗАРЫЯНА ДАЛЕНГІ-ХАДАКОЎСКОГА Ў БЕЛАРУСКАЕ МОВАЗНАЎСТВА
Магчыма, не ўсе, нават, настаўнікі-беларусісты, сёння ведаюць пра той уклад у беларускае мовазнауства, які зрабіў Зарыян Даленга-Ходакоўскі.
Менавіта ён ў першыню ў мовазнаустве вылучыў беларускую мову сярод іншых славянскіх моваў, вызначыў яе фанетычныя, граматычныя і лексічныя асаблівасці, арэал распаўсюджання. Адным з першых ен звярнуў увагу на мову як на адну з крыніц у вывученні старажытнай гісторыі, на ролю моўных даных увызначэнні этнічных асаблівасцей славянскіх плямёнаў.
Да Хадатоўскага філолагі, калі гаварылі аб так званай “славянскай ” мове, як правіла, не замваліся над суадносінамі розных славянскіх моваў, лічылі пераважную большасчь іх фактаў аднолькавымі. На пачатку XIXст. вызначаецца тэндэнцыя выразнага размежавання гэтых моваў. Узмацняецца цікавасць не толькі да польскай, рускай, чэшскай, але і да мовау іншых славянскіх народаў. Вялікая увага надаецца пытанням іх паходжанні гісторыі, дыферэнцыяцыі славянскай тэматыкі па асобных этнасах. У цэлым узровень тагачасных ведаў аб славянах быў невысокі. Так, беларускую мову некаторыя вучоныя лічылі адной з гаворак рускай мовы. У супрацьлегласць ім Хадатоўскі прызнаваў самастойнасць беларускай мовы, надзеленнай, на яго думку, нацыянальна-спецыфічнымі рысамі.