Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Апреля 2012 в 22:38, реферат
Вялікае княства Літоўскае XV – XVI стст. – гэта калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. У феадальным грамадстве ВКЛ дадзенага перыяду праходзіў працэс станаўлення і развіцця ўсіх сістэм дзяржаўнай улады і кіравання, пачынаючы з прадстаўнічых устаноў сойма і да выдання трох статутаў ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг.
Гісторыя беларускага сярэднявечча займае вельмі знатны раздзел ойчыннай гісторыі краіны. Гэты перыяд часу характарызуется гасподствам феадальных канфліктаў, рэлігійнай нецярпімасцю, аднак, менавіта ў гэты час на тэрыторыі ВКЛ узнікла сістэма саслоўна-прадстаўнічых органаў улады, шырокае развіццё атрымала заканадаўства страны, распаўсюдзіліся рамёствы, значнае развіццё атрымала эканоміка дзяржавы.
У працы разглядаюцаа пытанні аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле ВКЛ, палітычнае становішыа княства, органы кіравання дзяржавы, атрыбуты улады, роля сойма, веча і іншых устаноў, а так сама прадумовы, прычыны і працэс фарміравання беларускай дзяржаўнасці.
1. Уводзіны........................................................................................................................ 3
2. § 1. Назва і тытул.......................................................................................................... 4
3. § 2. Прычыны ўтварэння ВКЛ..................................................................................... 5
4. § 3. Дзяржаўны і палітычны лад ВКЛ..........................................................................6
5. § 4. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел..........................................................10
6. § 5. Сімволіка ВКЛ......................................................................................................14
7. Выннік..........................................................................................................................16
8. Спіс літаратуры............................................................................................................18
Такім чынам, інстытут Вальных Соймаў дазваляў сярэдняй і дробнай шляхце прымаць удзел у палітычным жыцці краіны. Гараджане не мелі сваіх прадстаўнікоў у Сойме .
Мэтазгодна
звярнуць увагу на сістэму мясцовага кіравання.
Адзначым, што яна была дакладна рэгламентавана,
кожная службовая асоба мела пэўныя правы
і абавязкі.
§4.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны
падзел
Адзінкамі мясцовага кіравання былі землі, якія падзяляліся на воласці і цівунствы (на Жмудзі). Пазней Віленскае і Трокскае ваяводствы падзяліліся на староствы3, дзяржавы4, воласці.
Ваяводствы
дзяліліся на паветы, якія былі з незначнай
тэрыторыяй і вельмі вялікія. Паводле
адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы
1564-1566 гг. дакладна вызначаны межы паветаў.
Гэты падзел застаўся да канца ХVIII ст.
і у цэлым даецца ў наступнай таблцы.
Адміністрацыйна-
Ваяводствы | Паветы | |
Віленскае | Віленскі, Ашмянскі, Лідскі, Браслаўскі | |
Трокскае | Трокскі, Гарадзенскі | |
Полацкае | Полацкі | |
Наваградскае | Наваградскі, Слонімскі ,Ваўкавыскі | |
Віцебскае | Віцебскі, Аршанскі | |
Берасцейскае | Берасцейскі, Пінскі | |
Мсціслаўскае | Мсціслаўскі | |
Менскае | Менскі, Рэчыцкі, Мазырскі |
Павет быў цэнтрам шляхецкага жыцця і шляхецкіх інтарэсаў – адміністрацыйных, судовых, палітычных і грамадскіх.
Адрознівалася ад вышэй прыведзенай сістэмы кіраванне горадам.
На чале органаў самакіравання ў горадзе стаяў войт, які назначаўся вялікім князем ці выбіраўся мяшчанамі. У прыватна-ўласніцкім горадзе войта прызначаў яго ўладальнік.
Рада выбіралася прызначанымі войтам выбаршчыкамі і мела ад 6 да 24 членаў. Яна кіравала гарадской гаспадаркай, разглядала грамадзянскія справы гараджан.
Бурмістр – выбарная асоба ў магістрат5. У абавяакі бурмістра ўваходзіла загадванне гарадской казной, старшынства на пасяджэннях суда.
Лава
– судовая калегія, якая складалася з
войта і лаўнікаў. Яна разглядала крымінальныя
справы мяшчан.
Гарадское
самакіраванне
Магістрат
Рада
войт
радцы
Такім чынам, у ХV-ХVI ст.ст. Вялікае княства Літоўскае заставалася дзяржавай, якая захоўвала свой незалежны ўрад (адміністрацыю), свой парламент, тэрыторыю з акрэсленымі межамі, свае заканадауства.
ВКЛ у вынніку гістарычных абставін заключыла з Польшчай Крэўскую (1385 г.) і Люблінскую (1569 г.) уніі. Імі не была ліквідавана самастойнаспь Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Статут 1588 г. заканадаўча аформіў яе захаванне як самастойнай і незалежнай.
Для абедзвюх дзяржаў заставаліся агульнымі толькі Сойм і кароль. Але ліцьвінскі Сойм папярэднічаў агульнаму: ен збіраўся асобна ў Слоніме. У ВКЛ захоўваліся асобныя Рада, Сойм, арсмія і заканадаўства.
Складальнікі Статута не ўнеслі ў яго аніводнай нормы, якая б магла быць выкарыстана на шкоду дзяржаўнай самастойнасці ВКЛ. Поводле Статута атрымліваць маенткі, займаць дзяржаўныя пасады ў княстве маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы і ні ў якім выпадку ¢¢чужаземцы¢¢ ці ¢¢суседзі¢¢. Каб атрымаць падтрымку ліцьвінскай шляхты, захаваць за сабой вялікакняжацкі трон у ВКЛ, польскі кароль Жыгімонт III Ваза быў вымушаны згадзіцца і зацвердзіць Статут прывілеем (граматай) 28 студзеня 1588 г. Аднак Статут быў наўмысна выдадзены (у друкарні Мамонічаў у Вільні) без каралеўскіх грамат, каб падкрэсліць самастойнасць ВКЛ.
Варта адзначыць існаванне ў ВКЛ незалежнага ўрада і мясцовай адміністрацыі, сваей установы замежных спраў – Дзяржаўнай' Канцалярыі, сваей дзяржаўнай скарбонкі, сваей сістэмы ганаровых званняў і пасадаў. А галоўнае, тут функцыянавалі ўласныя законы, сабраныя ў Статуце, якія якраз былі юрыдычным падмуркам незалежнага Беларуска-Літоўскага гаспадарства.
Можна пагадзіцца с шэрагам навукоўцаў, якія сцвярджаюць, што не адбылося новага дзяржаўнага ўтварэння, вядомага пад назвай ¢¢Рэч Паспалітая¢¢6. Нашы продкі, як сведчаць гістарычныя крыніцы, карысталіся тэрмінам "рэч паспалітая" – у дакументах на беларускай мове і тэрмінам "Rzeczpospolita" у дакументах на лаціне на працягу амаль усяго існавання Вялікага княства Літоўскага, пачынаючы ад ХIV стагоддзя, гэта значыць задоўгда 1569 г.
Дакументы сведчаць. У Статуце 1529 года (10 артыкул 1 раздзел, 6 артыкул 3 раздзел, 2 артыкул 4 раздзел) тэрмін "рэч пасполітая" ужываецца ў значэнні "гаспадарства", "дзяржава", "краіна". Тое ж паўтараецца і ў шматлікіх артыкулах Статутаў 1566 і 1588 гадоў.
Трэба адзначыпь, што палякі гэтаксама задоўга да Люблінскага Сойму ўжывалі тэрмін "рэч паспалітая" выключна як сінонім свайго гаспадарства, сваей дзяржавы.
Пасля 1569 г, існавалі дзве незалежныя дзяржавы – Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае. На працягу доўгага часу блізкія ўзаемныя стасункі былі ў аднолькавай ступені вельмі выгадныя абедзюм дзяржавам.
Каб пазбегнуць тэрміналагічнай блытаніны, захаваць навуковы падыход да гістарычных з’яваў, разбурыць некаторыя стэрэатыпы мыслення, мэтазгодна ўжываць Польская рэч паспалітая як сінонім Польскага каралеўства і Беларуская рэч паспалітая як сінонім княства Літоўскага.
Трэба звярнуць увагу студэнтаў на яшчэ адну праблему, якая мае дачыненне да дзяржаўнасці ВКЛ і вельмі актуальна сення, на этапе адраджэння беларускай дзяржаўнасці. На семінарскім занятку мэтазгодна закрануць пытанне аб сімволіцы ВКЛ: флагу і гербе.
У
выніку варварскага знішчэння рэліквій
і дакументаў у музеях і бібліятэках былога
СССР, разбурэння цэркваў і другіх гістарычных
помнікаў, якія захоўвалі многія тайны
ў адносінах да сімволікі ВКЛ, сення ў
гэтых пытаннях застаецца многа белых
плямаў.
§5.
Сімволіка ВКЛ
Няма падставы гаварыць аб якім-небудзь агульнанацыянальным флагу беларусаў раней ХХ ст. Былі толькі асабістыя флагі літоўска-беларускіх магнатаў і ваенныя сцягі.
У перыяд ВКЛ асноўным гербам з’яўлялася "Пагоня" - знак, які выкарыстоўваўся і вялікім князем – правіцелем беларуска-літоускай дзяржавы. Гэты знак сімвалізуе старажытную ўсходнеславянскую традыцыю - абараняпь межы сваей дзяржавы.
Існуе некалькі летапісных версій гістарычнага паходжання герба “Пагоня”. Адна з іх прыводзіцца ў Густынскім летапісу першай паловы ХVІІ ст., дзе гаворыцца, што князь Віцень «измысли себе герб и всему князьству печать: рыцарь збройный на коне с мечом, еже ныне наричут погоня». Некаторыя звязваюць з'яўленне герба “Пагоня” з дзейнасцю другога вялікага князя літоўскага – Нарыбута.
Герб “Пагоня” ўваходзіць у групу конных гербаў, шырока распаўсюджанных у еўрапейскай і ўсходнеславянскай геральдыцэ. Пячаткі з выявай коннага наездніка сустракаюцца ў полацкіх, наўгародскіх, мазавецкіх граматах. Фігура коннага рыцара сімвалізавала вярхоўную ўладу, вялікага князя.
Гістарычны факт “Пяцьдзесят першая харугва Жыгімонта-Нарыбута ў Груевальдскай бітве мела на сцягу каня з ездаком ва узбраненні на чырвоным полі. Сцягі у Літоускім войску Аляксандра Вітаўта былі амаль усе аднолькавыя, таму што мелі на штандарце рыцара ва узбраненні, які сядзеу на белым кані, трымаючы у паднятай руцэ меч на чырвоным полі”
Пазней, пасля адміністрацыйнай рэформы 1564-1565 гадоў, калі ўзніклі ваяводствы, кожнае з іх атрымала вялікакняжацкі сцяг з казны. Вялікі сцяг ваяводства меў дзве касіцы, а сцяг павета - адну. Агульнадзяржаўны сцяг меў чатыры касіцы, а на палотнішчы была намалявана "Пагоня" і Дзева Марыя з дзіцём Ісусам у сонцы. Ваенны сцяг Гетмана - камандуючага літоўскай арміяй -меў чатырохвугольнае блакітнае палотнішча, з аднаго боку якога была намалявана "Пагоня".
Вынік. Амаль усе паветы і ваяводствы мелі у ВКЛ рознакаляровыя сцягі з гербам "Пагоня". Традыцыі ўплывання гэтага герба, узнікшыя ў глыбокай старажытнасці, знаходзяць сваю легітымізацыю (афармленне праз заканадаўчыя акты) у ХVІ стагоддзі ў Статутах ВКЛ. Выява Пагоні фігуруе не толькі на пячатках дзяржауных устаноў і баявых штандартах ХVIII ст., яна крочыць праз дзесяцігоддзі і ў XIX ст.
Герб Пагоня знайшоў свае адлюстраванне не толькі на штандартах вайсковых часцей, але і на дзяржаўным гербе Расіі.
У
канцы 50-х гадоў XIX ст., быў распрацаваны
вялікі герб Расйс кай імперыі, дзе на
крылах царскага арла былі размешчаны
аб'яднаныя шчыты розных зямель. Сярод
іх былі і звязаныя з былой тэрыторыяй
ВКЛ.
Вынік
I) Вялікае княства Літоўскае з'яўлялася паліэтнічнай дзяржавай, спачатку федэратыўнага, а потым унітарнага тыпу. Своеасаблівы феадальны федэралізм меў месца ў перыяд уваходжання новых земляў у склад гаспадарства ў пэўны "пераходны перыяд", калі "асвойваліся" далучаныя абшары. Але ён, як правіла, з часам разбураўся пад націскам агульнай унітарнай тэндэнцыі, што пачала панаваць у Беларуска-Літоўскай дзяржаве з канца ХV ст., калі Вітаўт на працягу 1392-1396 гадоў зліквідаваў сістэму мясцовага княжання. 3 другой паловы ХV ст. цэнтралізацыйныя працэсы яшчэ больш паскорыліся, бо набылі вагу агульнагаспадарчыя законы;
2) на ўсіх землях гаспадарства, пачынаючы з ХУ ст., дзейнічаў адзіны, агульнапрыняты закон - Статут, уносіць змены у які нікому, аніякай мясцовай адміністрацыі, апрача Сойму княства, строга забаранялася;
3) у ВКЛ існавала цвердая грашова-фінансавая і падатковая сістэма, дзейнічалі адзіныя прынцыпы судовага і адміністрацыйнага ўпарадкавання, быў прыняты агульны парадак прызначэння кіраўнікоў земляў, ваяводстваў і паветаў, паўсюль існавалі правілы выбараў на соймікі і Сойм, манархам зызначаўся адзін для ўсіх парадак і нават адны і тыя ж дні правядзення паветавых шляхецкіх соймікаў, існавала адзінае войска і адзіныя вайсковыя законы;
4) усялякія сепаратысцкія памкненні далучаных да Княства земляў, ваяводстваў, паветаў ці проста асобннх моцных феадалаў лічыліся найвялікшым парушэннем законаў, дзяржаўным злачынствам і таму жорстка праследаваліся манархам і ўрадам;
5) Беларуска-Літоўскаяй дзяржаве быў уласівы адносна дэмакратычны лад, найвышэйшы ў Еуропе ўзровень развіцця тэорыі парава і дасканальнасць судовай пракыкі. Выннікам гэтага з′явілася адсутнасць жорсткай тырані і ўрадавая абарона грамадзянскіх правоў і свабод, набліжэнне да рэлігійнай талерантнасці, канфесійнай і этнічна-культурнай цярпімасці;
6) У час існавання ВКЛ як дзяржавы, да кашда ХVIII ст., не зніклі бясследна буйныя этнічныя групы насельніцтва – жамойты, татары, габраі і інш., яны карысталіся ўсімі існуючымі тады паляўніцтва і грамадзянскімі свабодамі і, наколькі змаглі, захавалі свае этнічнае аблічча;