Утварэнне Вялікага княства Літоўскага

Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Апреля 2012 в 22:38, реферат

Описание работы

Вялікае княства Літоўскае XV – XVI стст. – гэта калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. У феадальным грамадстве ВКЛ дадзенага перыяду праходзіў працэс станаўлення і развіцця ўсіх сістэм дзяржаўнай улады і кіравання, пачынаючы з прадстаўнічых устаноў сойма і да выдання трох статутаў ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг.

Гісторыя беларускага сярэднявечча займае вельмі знатны раздзел ойчыннай гісторыі краіны. Гэты перыяд часу характарызуется гасподствам феадальных канфліктаў, рэлігійнай нецярпімасцю, аднак, менавіта ў гэты час на тэрыторыі ВКЛ узнікла сістэма саслоўна-прадстаўнічых органаў улады, шырокае развіццё атрымала заканадаўства страны, распаўсюдзіліся рамёствы, значнае развіццё атрымала эканоміка дзяржавы.

У працы разглядаюцаа пытанні аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле ВКЛ, палітычнае становішыа княства, органы кіравання дзяржавы, атрыбуты улады, роля сойма, веча і іншых устаноў, а так сама прадумовы, прычыны і працэс фарміравання беларускай дзяржаўнасці.

Содержание

1. Уводзіны........................................................................................................................ 3

2. § 1. Назва і тытул.......................................................................................................... 4

3. § 2. Прычыны ўтварэння ВКЛ..................................................................................... 5

4. § 3. Дзяржаўны і палітычны лад ВКЛ..........................................................................6

5. § 4. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел..........................................................10

6. § 5. Сімволіка ВКЛ......................................................................................................14

7. Выннік..........................................................................................................................16

8. Спіс літаратуры............................................................................................................18

Работа содержит 1 файл

реферат по итории Беларуси.doc

— 142.00 Кб (Скачать)

МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

“УА” БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ 
 

Кафедра эканамічнай гісторыі 
 
 
 
 
 

РЭФЕРАТ 

                   па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі

                   на тэму: Утварэнне Вялікага княства Літоўскага 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Студэнтка

УЭФ, 1-ы курс, ДЭТ-1                        (                           )                      В.В.Кулага

                                                                 
 

Праверыў                                             (                            )                 Ф.В.Гарбачоў

                                                                                        
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Мінск 2011

    Змест працы

    1. Уводзіны........................................................................................................................ 3

2. § 1. Назва і тытул.......................................................................................................... 4

3. § 2. Прычыны ўтварэння ВКЛ..................................................................................... 5

4. § 3. Дзяржаўны і палітычны лад ВКЛ..........................................................................6

5. §  4. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел..........................................................10

6. §  5. Сімволіка ВКЛ......................................................................................................14

7. Выннік..........................................................................................................................16

8. Спіс літаратуры............................................................................................................18 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Уводзіны

     Вялікае княства Літоўскае XV – XVI стст. – гэта калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. У феадальным грамадстве ВКЛ дадзенага перыяду праходзіў працэс станаўлення і развіцця ўсіх сістэм дзяржаўнай улады і кіравання, пачынаючы з прадстаўнічых устаноў сойма і да выдання трох статутаў ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг.

     Гісторыя  беларускага сярэднявечча займае вельмі знатны раздзел ойчыннай гісторыі краіны. Гэты перыяд часу характарызуется гасподствам  феадальных канфліктаў, рэлігійнай нецярпімасцю, аднак, менавіта ў гэты час на тэрыторыі  ВКЛ узнікла сістэма саслоўна-прадстаўнічых органаў улады, шырокае развіццё атрымала заканадаўства страны, распаўсюдзіліся рамёствы, значнае развіццё атрымала эканоміка дзяржавы.

     У працы разглядаюцаа пытанні аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле ВКЛ, палітычнае становішыа княства, органы кіравання дзяржавы, атрыбуты улады, роля сойма, веча і іншых устаноў, а так сама прадумовы, прычыны і працэс фарміравання беларускай дзяржаўнасці. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

      §1.Назва і тытул 

      Назва Вялікага Княства і тытул гаспадара змяняўся з цягам часу ў залежнасці ад ягоных межаў і дзяржаўнай будовы.

      У сяр. XIII — пач. XIV стст. дзяржава называлася толькі Літвой. Так, у грамаце вялікага князя Міндоўга (1254) ён значыцца «каралём Літвы». Па далучэнні да Вялікага Княства Літоўскага Кіеўскай і іншых украінскіх зямель гаспадар называўся «кароль ліцьвінаў і многіх русінаў» (у той час Русью называлі Ўкраіну, а Літвой — цяперашнюю Беларусь). Па далучэнні часткі Латвіі вялікі князь Гедымін пачаў называцца «кароль ліцьвінаў і русінаў, валадар і князь Зэмгаліі». Па далучэньні Жамойці (сучаснай цэнтральнай і заходняй Летувы) у сяр. XV ст. вялікі князь тытулуецца як «великий князь... всее Литовское земли и Жомойтское и многих Руских земель». У Статуце 1529 году значылася «Права писаныя даны панству Великому князьству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иныя через наяснейшого пана Жикгимонта, з Божее милости короля полского, великого князя литовского, руского, пруского, жомойтского, мазовецкого и иных».

      Аднак па складанні Люблінскай уніі (1569) і далучэнні Ўкраіны да Польшчы краіна пачала звацца толькі Вялікім Княствам Літоўскім, хоць сам гаспадар працягваў тытулявацца вялікім князем літоўскім, рускім, прускім, жамойцкім, мазавецкім, а пасьля далучэньня ў 1561 годзе Інфлянтаў — і інфлянцкім.

      У афіцыйных дакумэнтах для пазначэння дзяржавы выкарыстоўваліся назвы: «Вялікае Княства Літоўскае», «гаспадарства», «панства», «Рэч Паспалітая»; апошняя ўжывалася як пры пазначэньні толькі Княства, так і супольнай з Польшчай канфэдэратыўнай дзяржавы. У ХІІІ ст. у Еўропе пачала складвацца новая дзяржава. – Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (ВКЛ), якое аб’днала вялікі абшар славяінскіх зямель.  
 
 
 

      §2. Прычыны утварэння ВКЛ 

      Неабходна звярнуць увагу на прычыны яго ўтварэння.

      Рост  прадукцыйных сіл, умацаванне феадальных вытворчых адносін выклікалі павелічэнне грамадскага падзелу працы, што ў сваю чаргу садзейнічала развіццю гандлю і ліквідацыі адасобленасці дробных дзяржаў-княстваў, зліццю іх у больш буйныя дзяржавы.

      2. Раздробленым княствам з паўдневага ўсходу пагражалі мангола-татары, з паўночнага захаду – крыжакі. У гэтых умовах унутрыпалітычныя супярэчнасці адыходзілі на другі план перад пагрозай знішчэння. Ідэя кансалідацыі набывала больш і больш прыхільнікаў, станавілася звышактуальнай. Тыя 20 удзельных княстваў, што існавалі на тэрыторыі Беларусі ў XIІІ ст., шукалі ўсе больш цеснага кантакту як у эканамічнай, так і палітычнай сферах.

      3. Наваградская зямля разам з суседнімі ей літоўскімі стала ядром зараджэння новай дзяржавы ў верхнім і сярэднім Панямонні, якая атрымала назву Літоўскае княства. Існуе думка, што ў ХІ-ХІІ ст.ст. літоўцамі, або літвінамі, называліся славяне, якія. жылі ў цэнтры Беларусі1. Першы князь гэтага дзяржаўнага ўтварэння – Міндоўг зрабіў Наваградак сталіцай краіны.

      На працягу ХІІІ-ХІV ст.ст. у склад княства ўвайшлі ўкраінскія і некаторыя рускія землі; а ў ХV ст. яго тэрыторыя складала 900 тыс. кв.км. Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад Літоўскай дзяржавы былі розныя, але яны мелі пад сабой дабравольна-дагаварную аснову. Сучасныя заходнія этнічна літоўскія землі канчаткова далучыліся ў першай палове ХV ст. Да гэтага часу дзяржаўнае ўтварэнне называлася Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а пазней – Жамойцкім і іншых зямель. 
 
 
 

      §3. Дзяржаўны і палітычны лад ВКЛ 

      Дзяржаўны лад ВКЛ характэрызаваўся дзяленнем яго на дзве часткі: цэнтральную (галоўную) і землі мяжуючыя ("прыслухоўваючыя").

      Да  ХV ст. адносіны паміж цэнтрам і мяжуючымі землямі будаваліся па асабістай залежнасці князеў ад вялікага князя, г.зн. на аснове сюзэрэнітэту-васалітэту. У ХV ст. буйныя васальныя княствы былі ператвораны у ваяводствы, або паветы, у якіх кіравалі намеснікі вялікага князя – ваяводы, старасты.

      Дамінуючае становішча у дзяржаве займалі цэнтральныя землі, якія ў гістарычных дакументах мелі агульную назву – Літва2. У іх была сканцэнтравана асноўная маса вялікакняжацкіх і дзяржаўных маянткаў, тут жа знаходзіліся і асноўныя маенткі буйных феадалаў. Гэта тэрыторыя была параўнальна густа заселена, адсюль набіралася ясноуная частка арміі, з яе насельніцтва ішлі асноўныя даходы ў дзяржаўную казну. Буйныя феадалы гэтых земляў Алелькавічы, Друцкія, Глебавічы, Гальшанскія, Кішкі, Радзівілы, Сапегі і інш. займалі пануючае становішча ў дзяржаве. У іх руках знаходзіліся ўсе найважнейшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання.

      Землі "прыслухоўваючыя" не зліваліся ў адно з асноўным дзяржаўным ядром, захоўвалі сваю дзяржауна-прававую адасобленасць і выступалі як аўтаномныя суб’екты дззяржаўна-прававых адносін. Тут працягваў захоўвацца адасоблены мясцовы апарат дзяржаўнага кіравання, з той толькі розніцай,. што ўзначальваўся ен спачатку асобнымі князямі, а затым вялікакняжацкімі намеснікамі – старастамі або ваяводамі.

      Гісторыкі сведчаць. "Гэтыя землі не былі поунасцю самастойнымі, і іх насельніцтва знаходзілася пад уладаю цэнтральных органаў і абавязана было несці пэўныя агульнадзяржаўныя павіннасці".

      Вывад. Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага напачатку характарызаваўся наяўнасцю шырокай аўтаноміі асобных земляў-княстваў, якія ўвашлі ў яго склад. Але яго нельга разглядаць як феадальную раздробленасць, пры якой кожная зямля выступае ва ўсіх дзяржаўна-прававых адносінах самастойна. Гэта была дзяржава з не да канца завершанай цэнтралізацыяй.

      Цэнтральныя органы кіравання. Усю ўладу і дзяржаунае кіраванне ў ВКЛ узначальваў вялікі князь (гаспадар). Яму падпарадкоўваліся князі і баяры, якія кіравалі ўдзельнымі княствамі і вотчынамі.

      Функцыі вялікага князя: найвышэйшы суддзя; галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі краіны; ажыццяўляў дыпламатычныя зносіны з суседзямі; аб'яуляў вайну і мір; прызначаў на пасады і распараджаўся дзяржаўнымі маенткамі.

      Практыка сведчыць, што студэнты слаба ведаюць імены гаспадароў ВКЛ, перыяды, калі яны ўладавалі. Таму мэтазгодна прывесці схему з тэкставымі элементамі, якая дае магчымасць высвятліць імены і гады гаспадарання вялікіх князеў у ХIII-ХV ст.ст. (схема № 2, с.33).

      Выбары вялікага князя. Выбіраўся з прадстаўнікоў дому Гедзімінавічаў (пазней Ягайлавічаў) напачатку ў вузкім коле найважнейшых саноўнікаў, а з канца ХV ст. – на Вальным (агульным) Сойме з удзелам прадстаўнікоў усіх зямель.

      Вялікакняжацкая Рада. Напрыканцы ХV – на пачатку ХVІ ст. неабмежаваная княжацкая ўлада, якой яна была ў часы Гедзіміна, Альгерда, Вітаўта, паступова адыходзіла ў нябыт. У дзяржаўным кіраўніцтве ўсе большую ролю пачала адыгрываць Рада. Паны-родныя пачалі ўплываць на прызначэнне таго ці іншага прадстаўніка вялікакняжацкай дынастыі на пасаду гаспадара.

      Пункт погляду. Вышэй прыведзены матэрыял дае падставу характарызаваць форму праўлення ў ВКЛ як парламенцкую манархію. Уладу манарха (вялікага князя) абмяжоўваў парламент, які складаўся з дзвюх палат: Рады і Сойма.

      Поуны склад рады налічваў 45 чалавек, а пасля рэформы 1565 г. і стварэння новых ваяводстваў паноў-родных стала 65.

      Уся Рада збіралася эпізадычна, некалькі разоў на год, і разбірала толькі важныя справы, а ўсе бягучыя гаспадар звычайна вырашаў са сваімі дарадцамі (вузкім колам галоўных сакоўнікаў), якія ўтваралі Тайную Раду.

      Сойм. Веча (сойм) – найбольш старажытны орган дзяржаўнай улады. Яно ўзнікла адначасова з дзяржавай і існавала ва ўсіх старажытных славянскіх дзяржавах. Словамі "веча", "снем", "сойм" у даўнія часы абазначаўся ўсякі сход народа. Веча збіралася ў пэўным месцы, на гандлевай плошчы, каля царквы, Яно лічылася таксама законным, калі збіралася па нейкім прычынам і ў незвычайных месцах. Паўнапраўнымі ўдзельнікамі веча прызнаваліся толькі свабодныя людзі і не падначаленыя сямейнай уладзе. Адсутнасць прадстаўнікоў пэўнай часткі насельніцтва магла выклікаць неабавязковасць для іх таго ці іншага рашэння. Таму органы дзяржаўнага кіравання былі зацікаўлены, каб на вечы (сойме) былі прадстаўнікі розных груп насельніцтва.

      Удзел у палітычным жыцці ўсіх паўнапраўных людзей быў неабходны для нармальнай дзейнасці дзяржавы. Пры невялікім  чыноўніцкім апараце органы ўлады  вымушаны былі пастаянна шукаць падтрымку ў насельніцтва, а таму ўсе найважнейшыя справы дзяржаўнай палітыкі маглі быць ажыццяўлены толькі са згоды большасці паўнапраўных грамадзян.

      Усе пытанні на вечавых сходах вырашаліся пераважнай большасцю. Пры разыходжанні думак прымалася рашэнне, што выказвала волю найбольш моцнай часткі прысутных, якія былі ў стане прымусіпь астатніх згадіцца з іх думкай і затым дабіцца выканання рашэнняў.

      Найбольш  важнымі справамі былі: раскладка павіннасцей і падаткі, выбранне і выгнанне князя, прызначэнне і зняцце вышэйшых службовых асоб, пытанні вайны і міру, арганізацыя апалчэння і абароны, найбольш важныя судовыя справы, міжнародныя адносіны.

      Функцыі органаў кіравання выконвалі  службовыя асобы: пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун.

      Для вырашэння найбольш важных дзяржаўных спраў збіраўся Вальны Сойм. На ім выбіраўся вялікі князь, вырашаліся пытанні вайны і міру, арганізацыі абароны, надзвычайных падаткаў, Спачатку Сойм складаўся з усіх паноў і шляхцічаў. У XVI ст. у Вальны Сойм выбіраліся па два прадстаўнікі ад кожнага павету. Апроч абраных, у рабоце Сойма ўдзельнічалі па асабістых запрашэннях вялікага князя вядомыя паны паветаў.

Информация о работе Утварэнне Вялікага княства Літоўскага