Статуты Вялікага княства Літоўскага - помнікі палітычнай і юрыдычнай думкі Беларусі і Еўропы XVI ст.

Автор: Пользователь скрыл имя, 26 Февраля 2012 в 12:08, реферат

Описание работы

Гісторыя права Беларусі бярэ свой пачатак з спрадвечных часоў, калі асноўнай крыніцай права было звычайнае права. Яно складалася непасрэдна з грамадскіх адносін, якія былі ўхваленыя і зацверджаныя грамадскімі і дзяржаўнымі органамі і выкарыстоўваліся на працягу даволі доўгага часу.
На тэрыторыі Беларусі звычайнае права было пераважным да сярэдзіны ХV стагоддзя, а затым пачало паступова выцясняцца пісаным правам, у якім шматлікія нормы звычайнага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, статутаў і іншых прававых актаў.

Содержание

Уводзіны 3
1. Статут 1529 г. - першы збор законаў феадальнага права Вялікага княства Літоўскага 5
2. Другі статут Вялікага княства Літоўскага 9
3. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года — помнік юрыдычнай думкі і прававой культуры перыяду Адраджэння. 15
Заключэнне 22
Cпіс выкарыстанай літаратуры 23

Работа содержит 1 файл

Статуты ВКЛ.docx

— 61.52 Кб (Скачать)

Статут падзяляўся на раздзелы і артыкулы. Усяго было 14 раздзелаў. У першым былі сабраны артыкулы, што абвяшчаюць асноўныя прынцыпы права Вялікага княства, а таксама нормы, што належаць да дзяржаўнага права і дзяржаўных злачынстваў. У другім раздзеле змешчаны нормы, якія рэгулююць абарону земскую. У трэцім выкладзены правы шляхты і, ў прывагаасці, артыкул 12 абавязвае вялікага князя не прымаць новых законаў без сойма. У чацвёртым гаворьщца пра суддзяў і суды, асноўныя нормы працэсуальнага права; у пятым - нормы шлюбна-сямейнага права; у шостым - аб апеках; у сёмым - аб запісах і продажах, гэта значыць аб праве адчужэння маёнткаў пад умовай закладу і продажу; у восьмым - аб тэстаментах (завяшчаннях); у дзевятым - аб зямельных спрэчках; у дзесятым - аб лясных промыслах. У адзінаццатым, дванаццатым, трынаццатым і чатырнаццатым раздзелах выкладзены нормы крымінальнага права аб гвалтоўніцтвах і злачынствах супраць шляхты, аб злачынствах супраць простых людзей, аб маёмасных злачынствах і іншых злачынствах, - у прыватнасці аб дапамозе збеглым феадальна-залежным сялянам або чэлядзі нявольнай.[1,с.208-209]

Да найболын важных нормаў, выкладзеных у Статуце, належаць нормы дзяржаўнага права, што  вызначылі склад тэрыторыі дзяржавы, парадак утварэння і дзейнасць  дзяржаўных органаў, правы і прывілеі пануючага класа.

Тэрыторыя дзяржавы ў час выдання Статута 1566 г. у адміністрацыйна-прававых адносінах падзялялася на дзве часткі: цэнтральную (не ў геаграфічным, а ў дзяржаўна-прававым сэнсе) і землі «прыслухоўваючыя да таго панства». Цэнтральная частка дзяржавы ў помніках права называлася Вялікім княствам Літоўскім, таксама, як і ўся дзяржава цалкам, ці проста Літвой. У яе ўваходзілі наступныя княствы і паветы: Берасцейскі, Браслаўскі, Віленскі, Вількамірскі, Валкавыскі, Гародненскі, Кобрынскі, Клецкі, Ковенскі, Лідскі, Мінскі, Мсціслаўскі, Наваградскі, Ашмянскі, Пінскі, Рэчыцкі, Слонімскі, Слуцкі, Трокскі і Упіцкі. 3 гэтага пераліку відаць, што асноўную частку тэрыторыі цэнтральнай часткі, ці Літвы, складалі беларускія землі. У землі «прыслухоўваючыя», ўваходзілі Віцебская, Валынская, Жмудская (цаўночна-заходняя частка этнаграфічнай Літвы), Кіеўская, Полацкая, Падляшская (заходняя частка Беларусі з гарадамі Бельскам, Мельнікам і Драгічынам на Бугу) і Падолле.

Дамінуючае становішча ў  дзяржаве займалі цэнтральныя землі. Ha іх была наибольшая колькасць вялікакняскіх маёнткаў, найбольш тут было і маёнткаў буйных уплывовых феадалаў: Радзівілаў, Галынанскіх, Слуцкіх, Друцкіх, Сапегаў, Глебавічаў, Глінскіх, Хадкевічаў, Кішкаў і інш. Гэтая тэрыторыя была параўнаўча густа заселена, адсюль збіралася асноўная частка арміі, з насельніцтва гэтых земляў браліся і галоўныя сродкі ў дзяржаўную казну. Феадалы гэтых земляў займалі пануючае становішча ў дзяржаве, у іхніх руках былі найбольш важныя органы дзяржаўнага кіраўніцтва і дзяржаўнай улады.

У гістарычнай літаратуры феадалы гэтых земляў называліся «літоўскімі» (ад назвы цэнтральнай часткі дзяржавы, а не паводле этнаграфічнай прыналежнасці), і некаторыя гісторыкі спрабавалі гісторыю Беларусі гэтага перыяду паказаць так, нібы беларускі народ прыгняталі не беларускія феадалы, а «чужыя» - літоўскія. Беларускі ж народ яны паказвалі як бяскласавы, з адных толькі сялян, таму адмаўлялі і існаванне беларускай дзяржавы. Памылковасць і шкоднасць такога пункту гледжання даказалі шмат якія вучоныя.[1,с.204]

Класавае і саслоўнае дзяленне грамадства ў XVI ст. выразна праявілася і ў помніках права - перш за ўсё ў Статутах. Адзін з ідэолагаў беларускіх феадалаў Леў Іванавіч Сапега пісаў: «... владзу і вольность у руках своих маем, а права сами сове творачы яко найбольшей можем волности своее во всем постерегаем, бо не только сусед а сполный наш обыватель в отчизне, але и сам господар пан наш жадное звирхности над нами заживати не можетъ, одно только колько ему право допущаеть»[8,с.47].

Словы Сапегі аб тым, што самі феадалы твораць пажаданае ім права і што нават вялікі князь абавязаны падпарадкоўвацца іх волі, не былі пустым выхваленнем, яны адлюстроўвалі сапраўдныя суадносіны класавых сіл у дзяржаве. У адпаведнаспі з воляй феядялаў быў выдадзены і Статут 1566г.

Паколькі асноўную частку ядра дзяржавы складалі беларускія землі, беларуская мова была прызнана за дзяржаўную на ўсёй тэрыторыі княства, а нормы  права, пажаданыя і выгодныя беларускім феадалам, зрабіліся абавязковымі для  ўсіх.

У артыкуле 2 раздзела 3 абвяшчалася захаванне ўсіх ільгот і прывілеяў, атрыманых шляхтай у ранейшыя часы. Важнае значэнне займелі нормы, што рэгулявалі парадак прыняцця новых законаў. Так, у артыкуле 2 раздзела 2 гаварылася, што гаспадар ні сам, ні сумесна з Радай не правамоцны вырашаць пытанні аб вайне і падатках. Iх мог вырашаць толькі сойм. Потым у гэтым жа артыкуле вызначаўся і склад сойма. У артыкуле 1 раздзела 3 гаспадар даваў абяцанне захоўваць Вялікае княства Літоўскае ва ўсёй яго славе, уладзе і «в границах ни в чом не вменшати и о вшем примножати».[1,с.205] А ў артыкуле 3 таго ж раздзела ён яшчэ абяцаў: «... Добра князства Литовского неуменшым и то, што будетъ через неприятелей того панства нашого отдалено разобрано и ку иншому панству от того панства нашого коли кольвек упрошоно, ку Короне ку Мазовшу ку Прусам ку Ифлянтом, то за се ку власности того Великого князства привести привлащати и границы оправити обецуем».[7,с.43]

Трэба сказаць, што для  Жыгімонта Аўгуста гэтае абяцанне было пустым гукам, бо пасля ён парушыў не толькі яго, але і сваю ўрачыстую прысягу, якую даваў, уступаючы на прастол, - аб захаванні Вялікага княства Літоўскага ў цэласці.

Аналізуючы гэты артыкул, бачым, што сярод непрыяцеляў  Вялікага княства Літоўскага называюцца Польшча (Карона) Польская вобласць (Мазоўша).[1,с.206]

У артыкуле 9 раздзела 3 далей развіта норма аб тым, што «дос-тойностей духовных и свецких, городов, дворов и кгрунтов, староств в держанъи и пожываньи и вечностей жадных чужоземцом и заграничником ани суседом таго панства давати не маем».[7,с.45] Тым самым больш поўна і выразна была паўторана норма, раней выкладзеная ў Статуце 1529 г., якая забараняла даваць маёнткі і пасады «чужаземцам» і суседзям Вялікага княства Літоўскага. Вядома, гэтыя артыкулы былі унесены ў Статут 1566 г. насуперак волі польскіх феадалаў і самога караля, які ўсімі сіламі імкнуўся да ліквідацыі самастойнага існавання княства Літоўскага. Гэтая накіраванасць нормаў Статута супраць захопніцкіх тэндэнцый польскіх феадалаў - сведчанне памылковасці тэзіса некаторых гісторыкаў, якія сцвярджалі, нібыта дробная і сярэдняя шляхта Вялікага княства Літоўскага імкнулася да уніі з Польшчай і тым самым да ўключэння Вялікага княства Літоўскага ў склад Польшчы. У Статут увайшлі некаторыя ўстарэлыя нормы, якія не адпавядалі новым эканамічным і палітычным адносінам. Яны былі своеасаблівай данінай мінуўшчыне, таму адразу ж пасля ўвядзення Статута ў дзеянне давялося ўносіць у яго некаторыя змены. Так, ужо ў чэрвені 1566 г. быў зменены артыкул 1 раздзела 7. Паводле старой рэдакцыі гэтага артыкула права землеўладальніка-шляхціца распараджацца сваімі маёнткамі было абмежавана ў адносінах спадчынных (фамільных) маёнткаў. Уладальнік такога маёнтка меў права адчужаць, мінаючы сваіх родзічаў, толькі адну трэцюю частку сваіх маёнткаў, астатнія ж дзве трэція часткі можна было перадаць у заклад за суму, што не перавышала іх кошту, з правам выкупіць родзічам. Згодна ж з новай рэдакцыяй землеўладальнікі атрымалі поўнае права вольна распараджацца сваімі маёнткамі.

Наяўнасць некаторых архаічных  нормаў у першапачатковай рэдакцыі Статута 1566 г. ніколькі не паніжала значэння гэтага гістарычнага помніка права.

Канстытуцыйныя нормы  Статута былі накіраваны на абарону  суверэнных правоў дзяржавы і інтарэсаў  буйных феадалаў, гарантавалі ім правы  і перавагі ў дзяржаўным кіраванні, садзейнічалі ўмацаванню іх становішча ў адносінах з феадаламі Польшчы, якія ўвесь час імкнуліся захапіць беларускія і ўкраінскія землі.

Пасля прыняцця Статута 1566 г. кадыфікацыя і сістэматызацыя ўласнага заканадаўства, заснаванага на звычаёвым  праве, нашмат апярэдзіла падобную працу  ў іншых феадальных дзяржавах. Гэта таксама сведчыць аб тым, што ў  Вялікім княстве Літоўскім у  той час грамадскія адносіны стаялі на даволі высокім узроўні і былі юрысты, падрыхтаваныя тэарэтычна і  практычна, каб адлюстраваць і замацаваць гэтыя адносіны ў заканадаўстве, стварыўшы другі звод законаў.[1,c.207-209]

 

 

3. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года — помнік юрыдычнай думкі і прававой культуры перыяду Адраджэння.

 

Вялікія сацыяльныя і палітычныя змены, выкліканыя правядзеннем у жыццё аграрнай рэформы 1557 г. і далучэннем беларускага Падляшша і Украіны да Польшчы, ажыццёўленым паводле незаконнага распараджэння вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Жыгімонта Аўгуста, а потым прымусовае падпісанне акта Люблінскай уніі 1 ліпеня 1569 г. выклікалі неабходнасць унесці новыя змены ў заканадаўства Вялікага княства Літоўскага. Дзеля гэтага ў 1569 г. была створана камісія, якая павінна была прывесці яго ў адпаведнасць з актам Люблінскай уніі і канчаткова аформіць ліквідацыю княства як дзяржавы. Аднак гэтая камісія ніякіх слядоў працы не пакінула.

Пасля смерці караля Жыгімонта Аўгуста ў 1572 г. артыкулы акта Люблінскай уніі, накіраваныя на ліквідацыю Вялікага княства Літоўскага, былі фактычна забыты і не выконваліся. Гэтая дзяржава заставалася самастойнай, звязанай з Польшчай толькі тым, што быў адзін кароль і агуль-ны сойм. У Вялікім княстве былі захаваны асобны ўрад, асобная армія і асобнае заканадаўства. Таму гэты ўрад і не лічыў пагрэбным узгадняць нормы Статута з польскім правам адпаведна з пастановай Люблінскага сойма.

Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста  ўзаемаадносіны паміж феадаламі  Польшчы і Вялікага княства Літоўскага былі настолькі непрыязныя, што нават  не выключалася магчымасць разрыву  саюза з Польшчай. Таму польскія феадалы, далучыўшы да Польшчы Украіну і Падляшша, былі згодны ў той час з новым тлумачэннем акта Люблінскай уніі як саюзам дзвюх раўнапраўных дзяржаваў. Вядома, пры такім становішчы адпала і неабходнасць змяняць канстытуцыйныя нормы Статута. Toe ж, што камісія не пакінула ніякіх слядоў працы, можа сведчыць толькі аб тым, што і сама камісія пасля 1572 г. перастала існаваць. [1,c.210-211]

Разам з тым вядома, што  ў 1574 і 1578 гг. у Статут уносіліся змены і дадаткі згодна з пажаданнямі феадалаў Беларусі і Літвы, насуперак патрабаванням польскіх феадалаў. Яны не датычылі нормаў канстытуцыйнага права, а толькі судовага, крымінальнага і цывільнага.

У сувязі з барацьбой кіруючых колаў Беларусі і Літвы супраць зліцця з Польшчай вялікае значэнне надавалася захаванню свайго самастойнага права. Таму амаль на ўсіх соймах Вялікага княства абмяркоўваліся пытанні паляпшэння заканадаўства. Так, у 1579-1580 гг. быў падрыхтаваны і ў 1581 г. прыняты закон аб утварэнні Галоўнага суда - Галоўнага трыбунала. У гэты ж час пачалася праца пападрыхтоўцы новага праекта Статута.

Статут 1588 г. заканадаўча аформіў  захаванне Вялікага княства   Літоўскага   як   дзяржавы   насуперак   акту Люблінскай уніі. У гэтым галоўнае значэнне яго  дзяржаўна-прававых нормаў. Складальнікі Статута не ўнеслі ў яго аніводнай  нормы, якая б магла быць скарыстана на шкоду дзяржаўнай самастойнасці. Наадварот, Статут абавязваў гасудара захоўваць недатыкальнасць тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, вяртаць раней страчаныя землі. Нормы дзяржаўнага права са Статута 1566 г. былі поўнасцю перанесены ў Статут 1588 г., яны былі толькі крыху ўдакладнены і дапоўнены. Складальнікі новага Статута нібы не заўважылі ці не зразумелі акта Люблінскай уніі аб уключэнні Вялікага княства ў склад Польшчы. I такія адносіны да рашэння Люблінскага сойма 1569 г. - яскравае сведчанне таго, што шляхта княства, якая ўдзельнічала ў працы соймаў, варожа ставілася да зліцця з Польшчай. Шляхта хацела толькі такога злучэння, пры якім Вялікае княства Літоўскае заставалася б самастойным, гэта значыць яна пагаджалася на цесны саюз дзвюх раўнапраўных дзяржаваў, а не на ліквідацьпо апошняга. Статут 1588 г. быў падрыхтаваны ў час панавання вялікага князя і караля Стэфана Баторыя (1576-1586) на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі правазнаўцамі, працай якіх кіравалі А. Б. Валовіч і Л. I. Сапега. Яны займалі ў той час адпаведна пасады канцлера і падканцлера Вялікага княства Літоўскага. [1,c.213]

Сістэма Статута была складзена  так разумна, што ў яго былі ўключаны нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго ў той час не было ні ў адной еўрапейскай дзяржаве, - адміністрацыйнага, ваеннага, судова-працэсуальнага, шлюбна-сямейнага і апякунскага, цывільнага, спадчыннага, зямельнага, ляснога і паляўнічага, крымінальнага. 

У гэтым заканадаўчым акце адлюстраваліся дзяржаўна-прававыя ідэі таго часу і нават тыя, што апярэджвалі час, выявілася багатая прававая культура беларускага народа, бо складзены ён быў на беларускай мове і прававая лексіка была пакладзена ў яго аснову. Мовай Статута ганарыліся яго сучаснікі.[1,c.214] Леў Іванавіч Сапега пісаў: «Так кождый обыватель годен ест наганенья, который вольностью се фалить и прав своих умети и розумети не хочеть, которым правом усю вольность свою обварованую маеть. А если которому народу встыд прав своих не умети, поготовю нам, которые необчым яким языком, але своим власным права списаныемаем и каждого часу, чого нам потреба ку отпору всякое кривды, ведати можем»[8,c.47-48].

Зацвярджэнне Статута  адбылося пры незвычайных абставінах. Пасля смерці караля і вялікага князя Стэфана Баторыя, які памёр 12 снежня 1586 г., кандыдатамі на прастол у Рэчы Паспалітай былі рускі цар Фёдар Іаанавіч, якога падтрымлівалі праваслаўная шляхта Беларусі і Украіны, шведскі каралевіч Жыгімонт Ваза, за якога стаялі каталіцкае духавенства і значная частка феадалаў-католікаў, і аўстрыйскі эрцгерцаг Максіміліян. Але рускі цар хутка адмовіўся ад вылучэння сваёй кандыдатуры на трон,   і   галоўная   барацьба разгарнулася  паміж прыхільнікамі Жыгімонта Вазы і Максіміліяна. Прадстаўнікі Вялікага княства, скарыстаўшы гэтую барацьбу і першымі даведаўшыся аб перамозе прыхільнікаў Жыгімонта, прапанавалі сваю падтрымку, калі толькі ён зацвердзіць Статут, на што Жыгімонт згадзіўся. 28 студзеня 1588 г., не ведаючы яшчэ аб перамозе сваіх прыхільнікаў, Жыгімонт сваёй граматай зацвердзіў Статут [1,c.214-215] і абавязаўся «права вольности и свободы их не только цело и непорушно держати, але што бы наболей примножати, справедливость и оборону чынити. Статут Великого князства Литовского новоправленый сим привильем нашим ствержаем и всим станом Великого князьства Литовского ку уживанью на ecu потомные часы выдаем. Водле которого вжеякосмы сами, господар, так и ecu станы, обыватели Великого князьства Литовского, заховатися маем»[8,c.43]. Гэтай жа граматай Статут уводзіўся ў дзеянне з 6 студзеня 1589 г. А для таго, каб хутчэй можна было ім карыстацца, было загадана яго «письмом польским и руским друковати» з прыкладаннем да яго агульнадзяржаўных прывілеяў.

Аднак Статут быў выдадзены без грамат, бо, на думку Льва Сапегі, не ўсе яны былі на карысць Вялікаму княству: у адных добрым быў пачатак, а сярэдзіна - кепскай, у другіх сярэдзіна - добрая, а пачатак або канец - дрэнныя.

Информация о работе Статуты Вялікага княства Літоўскага - помнікі палітычнай і юрыдычнай думкі Беларусі і Еўропы XVI ст.