Статуты Вялікага княства Літоўскага - помнікі палітычнай і юрыдычнай думкі Беларусі і Еўропы XVI ст.

Автор: Пользователь скрыл имя, 26 Февраля 2012 в 12:08, реферат

Описание работы

Гісторыя права Беларусі бярэ свой пачатак з спрадвечных часоў, калі асноўнай крыніцай права было звычайнае права. Яно складалася непасрэдна з грамадскіх адносін, якія былі ўхваленыя і зацверджаныя грамадскімі і дзяржаўнымі органамі і выкарыстоўваліся на працягу даволі доўгага часу.
На тэрыторыі Беларусі звычайнае права было пераважным да сярэдзіны ХV стагоддзя, а затым пачало паступова выцясняцца пісаным правам, у якім шматлікія нормы звычайнага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, статутаў і іншых прававых актаў.

Содержание

Уводзіны 3
1. Статут 1529 г. - першы збор законаў феадальнага права Вялікага княства Літоўскага 5
2. Другі статут Вялікага княства Літоўскага 9
3. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года — помнік юрыдычнай думкі і прававой культуры перыяду Адраджэння. 15
Заключэнне 22
Cпіс выкарыстанай літаратуры 23

Работа содержит 1 файл

Статуты ВКЛ.docx

— 61.52 Кб (Скачать)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА " БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ  ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ"

 

Кафедра эканамічнай гісторыі

 

 

 

 

Рэферат

 

па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый

на тэму: “Статуты Вялікага княства Літоўскага - помнікі палітычнай і

юрыдычнай думкі Беларусі і Еўропы XVI ст.”

 

 

 

 

 

Студэнтка

                                                                    

 

Праверыў 

 
 
 
 
 
Мінск 2011

 

Змест

Уводзіны 3

1. Статут 1529 г. - першы збор законаў феадальнага права Вялікага княства Літоўскага 5

2. Другі  статут Вялікага княства Літоўскага 9

3. Статут  Вялікага княства Літоўскага 1588 года — помнік юрыдычнай думкі  і прававой культуры перыяду  Адраджэння. 15

Заключэнне 22

Cпіс выкарыстанай літаратуры 23

 

 

Уводзіны

 

Гісторыя права Беларусі бярэ свой пачатак з спрадвечных  часоў, калі асноўнай крыніцай права  было звычайнае права. Яно складалася непасрэдна з грамадскіх адносін, якія былі ўхваленыя і зацверджаныя грамадскімі  і дзяржаўнымі органамі і выкарыстоўваліся на працягу даволі доўгага часу.

На тэрыторыі Беларусі звычайнае права было пераважным да сярэдзіны ХV стагоддзя, а затым  пачало паступова выцясняцца пісаным  правам, у якім шматлікія нормы  звычайнага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, статутаў і іншых прававых актаў.

Неабходнасць кадыфікацыі  законаў, якая выцекала як з неаднастайнасці  права, крыніцамі якога служылі  старыя звычаі і новыя дараваныя  граматы, або "прывілеі", вялікіх  князёў, так і з імкненняў узмацнелай шляхты вызваліцца з-пад цяжару вялікакняжацкай  улады, павяла да выдання ў 1529 г. на Віленскім сойме кодэкса законаў пад імем Статута Вялікага княства Літоўскага. Статут 1529 г. не быў асабліва спрыяльны для шляхты і складаў у сабе нямала састарэлых і вельмі суровых пастаноў. Таму ўжо на Берасцейскім сойме 1544 г. літоўскія чыны прасілі караля Жыгімонта I аб выпраўленні Статуту, але перагляд і новае выданне апошняга ажыццявіліся толькі пры Жыгімонце Аўгусце на соймах 1564, 1565 і 1566 гадоў. Канчаткова зацверджаная новая рэдакцыя, вядомая пад назвай другога Статуту, прывілеям 1 сакавіка 1566г. Неўзабаве паднялося пытанне аб новым выпраўленні Статуту. Выпраўлены на павятовых сойміках і зацверджаны на галаўным з'ездзе літоўскіх чыноў у Ваўкавыску (1504), ён быў прагледжаны на варшаўскім элекцыенным сойме 1587 г. і канчаткова зацверджаны на каранацыйным сойме 1588 г. У тым жа годзе гэты "трэці Статут" быў выдадзены на беларускай мове падканцлерам Львом Сапегай ў Вільні.

Як відаць права Вялікага княства Літоўскага, у тым ліку беларускае права, не стаяла на месцы, яно ўдасканальвалася, імкнулася  ахапіць усе аспекты жыцця людзей. Гэта, несумненна, адлюстравалася на развіцці дзяржавы, бо прававая сістэма - яго ядро.

Статут Вялікага княства Літоўскага - вярхоўны закон Вялікага княства  Літоўскага, які складае яго прававую аснову. У той жа час статуты  аказалі вялікі ўплыў і на Еўропу. Таму мэтай працы з'яўляецца разгляд статутаў Вялікага княства Літоўскага як помнікаў палітычнай і юрыдычнай думкі Беларусі і Еўропы. Для гэтага былі разгледжаны статуты 1529г., 1566г. і 1588г. ад прадумоў стварэння да спынення дзейнасці.

Для напісання работы ў асноуным былі выкарастаны кніга  Я.А. Юхо  “Гісторы дзяржавы і права Беларусі” і вучэбны дапаможнік А. Ф. Вішнеўскага “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі”. Аўтар лічыць, што матэрыял, прадстаўленны ў гэтых крыніцах, найбольш дакладны і аб’ектыўны. Таксама былі выкарастаны  электронныя матэрыялы статутаў. 

 

 

 1. Статут 1529 г. - першы збор законаў феадальнага права Вялікага княства Літоўскага

 

Праца па падрыхтоўцы першага  Статута Вялікага княства Літоўскага вялася на працягу некалькіх гадоў у першай чвэрці XVI ст. Да 1522 г. быў падрыхтаваны праект Статута, але яго не зацвердзілі і праца па яго складанню працягвалася. Толькі 29 верасня 1529 г. ён быў уведзены ў дзеянне.[4]

Статут складзены камісіяй пад кантролем канцлера Вялікага княства Літоўскага Альбрэхта Гаштольда.[2] Хто менавіта ўдзельнічаў у падрыхтоўцы першага Статута, цяпер вызначыць немагчыма. 3 вядомых вучоных-юрыстаў, што жылі ў той час у Вільні, дзе вялася асноўная праца па яго складанню, можна назваць толькі аднаго беларускага вучонага-гуманіста Францыска Скарыну, які стварыў у  той час першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў выдаваць кнігі на беларускай мове.[1,с.201]

Францыск Скарына меў ступень доктара медыцыны і доктара свабодных навук, у тым ліку і доктара права, а значыць, - меў самую высокую для таго часу юрыдычную адукацыю, і вельмі верагодна, што ён удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта Статута. З прац, якія апублікаваў Скарына, відаць, што ён ведаў мясцовае звычаёвае беларускае права, гісторыю рымскага права і права іншых дзяржаваў. Супастаўляючы некаторыя нормы Статута з прававымі поглядамі Скарыны, можна сказаць, што шмат ідэй, выказаных ім, былі скарыстаны ў Статуце, што дае падставу меркаваць пра удзел Скарыны ў падрыхтоўцы праекта Статута. Гэтае меркаванне пацвярджаецца яшчэ і тым, што ўрад меў намер выдаць Статут друкарскім спосабам.

Аналіз нормаў Статута  паказвае, што за асноўную крыніцу яго было ўзята звычаёвае права беларускіх земляў, якія складалі цэнтр Вялікага княства Лiтоўскага.[1,с.202] Аднак, у дадатак, Статут зрабіў і вялікі крок наперад, бо ўтрымоўваў у сабе дасягненні і Магдэбургскага права (на той момант шмат беларускіх гарадоў ужо атрымала права на самакіраванне), і Рымскае права (як складальная папярэдняга), і вызначаныя дасягненні царкоўнага права.[3] А таксама нормы пісанага права, што былі ў раней выдадзеных прывілеях. У Статуце былі запісаны асноўныя прававыя ідэі таго часу, адлюстравана праваўсведамленне насельніцтва, акрэслена воля пануючага класа, накіраваная на ўсталяванне і замацаванне парадкаў, выгодных і пажаданых феадалам.

Пры распрацоўцы Статута  ўпершыню былі вырашаны вельмі складаныя  тэарэтычныя і практычныя пытанні, такія, як размежаванне нормаў права  паміж асобнымі галінамі, размяшчэнне  іх у пэўнай сістэме. Было ўведзена шмат новых палажэнняў, раней невядомых праву Вялікага княства Літоўскага. Калі ўлічыць, што падобных сістэматызаваных зводаў мясцовых законаў у той час не было ні ў адной з еўрапейскіх дзяржаваў, дык яшчэ больш зразумелыя будуць цяжкасці, якія ўзнікалі пры падрыхтоўцы Статута, і больш відавочныя заслугі яго складальнікаў.

Паводле свайго зместу, Статут 1529 г. не быў кодэксам (як яго памылкова  называюць многія гісторыкі), бо кодэкс - гэта заканадаўчы акт, у якім сістэматызавана выкладзены нормы права, што належаць да якой-небудзь адной яго галіны.[1] Складальнікі Статута не прытрымліваліся сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, а выпрацавалі сваю. У яе аснову пакладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму); адзінства права, прыярытэт пісанага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Гэтыя нормы былі не выключэннем, а састаўной часткай у сістэме Статута, хаця і не адпавядалі яго асноўным прынцыпам.[11,с.44] У Статуце сабраны і размеркаваны ў пэўным парадку нормы дзяржаўнага, зямельнага, адміністрацыйнага, цывільнага, сямейнага, крымінальнага, працэсуальнага і іншьгх галін права, што ўласціва зводу законаў. Скласці ж яго нават у наш час куды цяжэй, чым асобны кодэкс па якой-небудзь адной галіне права.[1,с.202-203]

Статут 1529 г. складаецца з 13 раздзелаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на артыкулы. Першапачаткова ў Статуце было 244 або 245 артыкулаў. У 30-х гг. XVI ст. ён быў дапоўнены, у выніку чаго колькасць артыкулаў павялічылася да 283, а па Слуцкаму спісе - да 278. Розніца у колькасці артыкулаў тлумачыцца тым, што афіцыйны тэкст Статута не быў надрукаваны і не ва ўсе спісы яго былі своечасова унесены дапаўненні.[1,с.203] Пераклады тэксту Статуту з беларускай мовы на лацінскую (1530 г.) і польскую (1532 г.) таксама засталіся ў рукапісах.[2].

У I—III раздзелах змешчаны асноўныя нормы  канстытуцыйнага права або прынцыповыя  палажэнні іншых галін права; у IV і V — шлюбна-сямейнага і спадчыннага, у VI — працэсуальнага, VII — крымінальнага, VIII — зямельнага, IX — ляснога і паляўнічага, X — грамадзянскага і ў XI—XIII — крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права.[11,с.46]

У Статуце  юрыдычна замацаваны асновы грамадскага  і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых  органаў дзяржаўнага кіравання  і суда.

Пад уплывам ідэй гуманізму ў Статут 1529 г. былі ўпершыню унесены нормы, якія некалькі абмяжоўвалі самавольства магнатаў, абвяшчалася правіла, згодна з якім, людзі, як убогія, так і багатыя, павінны былі судзіцца згодна з гэтым Статутам. Вялікі князь абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, не дапускаць іншаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць ім маёнткаў, земляў, чыноў, захоўваць існуючыя законы і выдаваць новыя толькі з панамі раднымі.[1] 

Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-працэсуальнаму праву. Суд быў  важным органам, які забяспечваў  ахову правапарадку. Дзейнасць яго  была накіравана на поўнае абмежаванне  самавольства феадалаў, наданне праву  аўтарытэту. Асаблівая ўвага надавалася парадку ажыццяўлення правасуддзя, абвяшчаўся прынцып публічнасці  правасуддзя, фармальнай роўнасці старон у працэсе, права абвінавачанага на абарону з удзелам адваката. Адначасова ў Статуце абвяшчалася  захаванне прывілей і льгот для  феадалаў, што на практыцы замацоўвала  бяспраўе простых людзей і захоўвала  паўнату правоў толькі для буйных феадалаў. Аднак у перыяд феадалізму нават абвяшчэнне ідэі правапарадку было значным крокам наперад.

Ідэі гуманізму паўплывалі на нормы  крымінальнага і грамадзянскага права. Так, у артыкуле 7 раздзела I абвяшчалася, што ніхто не павінен адказваць  за чужую віну, а крымінальнае пакаранне  трэба назначаць толькі асобам, віна якіх уста ноўлена судом. У артыкуле 7 раздзела XI зроблена спроба абмежаваць халопства. Вольнага чалавека за злачынства не павінны былі аддаваць у вечную няволю.

Даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі права ўласнасці  феадалаў. Шмат увагі нададзена сямейна-шлюбнаму праву. Падрабязна рэгламентаваўся  парадак назначэння апекуноў непаўналетнім  дзецям, якія засталіся без бацькоў.[11,с.46]

Гаворачы пра станоўчае  ў Статуце, трэба адзначыць, што  з пункту гледжання юрыдычнай  тэхнікі ў ім можна знайсці  шэраг недахопаў - нормы крымінальнага  права размешчаны ў некалькіх  раздзелах, не вылучаны ў асобныя  раздзелы нормы цывільнага права  і г. д. Але трэба мець на ўвазе, што ў пачатку XVI ст. ні ў тэорыі, ні ў практыцы не было выразнага размежавання права на асобныя галіны і складальнікі не зрабілі ніякага парушэння, змясціўшы ў першыя раздзелы Статута нормы, якія вызначалі характар зямельных праваадносін, правы і абавязкі класа феадалаў, некаторыя нормы крымінальнага і цывільнага права.[1, с.204]

Статут 1529 г. мае важнае значэнне і як помнік культуры і мовы беларускага народа. Напісаны на беларускай мове, ён дае магчымасць паўней вывучыць літаратурны стыль, лексіку і лад дзяржаўна-прававой тэрміналогіі і мовы таго часу. Выданне Статута было велізарным якасным скачком у справе кадыфікацыі і сістэматызацыі заканадаўства. Разам з тым Статут з'явіўся трывалай асновай для далейшага развіцця заканадаўства, ён быў галоўнай крыніцай, асновай пры падрыхтоўцы Статута 1566 г.[1, с.205]

 

2. Другі статут Вялікага княства Літоўскага

 

Новыя сацыяльна-эканамічныя змены ў княстве ужо ў сярэдзіне XVI ст. патрабавалі і змен у заканадаўстве. Рост і павелічэнне феадальнай уласнасці ўзмацнялі феадальны прыгнет, абеззямельванне сялянства (ствараліся фальваркі, павялічваліся панскія ўгоддзі). У палітычным жыцці аслаблялася роля знатнай арыстакратыі і ўзмацняе «новых» буйных феадалаў, такіх, як Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы, Кішкі, Пацы і іншых.

Змены, якія адбываліся ў  сацыяльна-палітычным жыцці ў 40-50-х  гг., патрабавалі ўдасканалення права.

Недахопы права адчуваў  і сам урад, таму ён неаднойчы  спрабаваў абнавіць заканадаўства. Найбольш істотныя захады па падрыхтоўцы праекта новага Статута былі зроблены ў 1551 г., калі была створана адпаведная камісія. Меркавалася, што камісія будзе складацца з дзесяці чалавек - пяці католікаў і пяці праваслаўных, але дакладна сказаць, які сапраўды быў яе склад і ў вогуле ці была яна створана, нельга. 3 тэксту Бельскага прывілея 1564 г. бачна, што ў камісіі па падрыхтоўцы праекта Статута былі і іншыя асобы.[1,с.206] «... Обраны на то были через них же самых и с посродку тых же станов особы певные, рады наши, маршалкове, врядники земские, хоружие и иные особы ряду и народу шляхетъского и доктори прав чужоземских»[9, с.135].

Працай па складанню Статута 1566 г. кіраваў выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч ваявода віленскі, канцлер Вялікага княства Літоўскага, маршалак земскі, староста берасцейскі Мікалай Янавіч Радзівіл Чорны. Яго памочнікам у гэтай справе быў маршалак дворны, пісар (потым падканцлер і пазней канцлер), староста магілёўскі Астафей Багданавіч Валовіч. У працы па складанню Статута бралі ўдзел два «докторы прав чужоземскіх» - Петр Раiзiй «гішпан з Арагона» і Аўгусцін Ратондус Мялецкі з Вiльнi. Значную працу зрабілі ўдзельнікі соймаў і службовыя асобы органаў дзяржаўнага кіравання. Яны выконвалі і ўсе арганізацыйныя справы.

Той факт, што праект Статута абмяркоўваўся на соймах пачынаючы з 1561 г., сведчыць пра актыўны удзел шляхты ў яго падрыхтоўцы. Канчаткова Статут быў ухвалены на Бельскім сойме 1564 г. Спачатку меркавалі ўвесці новы Статут у дзеянне з 11 лістапада 1564 г., але справа зацягнулася і ён пачаў дзейнічаць з 1 сакавіка 1566 г. Выдадзены ён быў з дадаткам да яго прывілеяў 1563,1564 і 1565 гг.[1, с.207]

Информация о работе Статуты Вялікага княства Літоўскага - помнікі палітычнай і юрыдычнай думкі Беларусі і Еўропы XVI ст.