Станаўленне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства

Автор: Пользователь скрыл имя, 28 Марта 2011 в 13:51, контрольная работа

Описание работы

1. Прыкметы дзяржавы.

2. Грамадскі лад ва ўсходніх славян у VIII – IХ ст.ст.

3. З’ўленне першых славянскіх княжанняў. Нарманская і антынарманская тэорыі паходжання ўсходнеславянскай дзяржаўнасці.

4. Фарміраванне і развіццё Полацкага княства: унутраная пабудова і палітыка.

Работа содержит 1 файл

Контрольная работа гатовая.docx

— 32.05 Кб (Скачать)

     Да  канца X ст. у Полацку правiла самастойная дынастыя князёў. Першы, хто згадваейца ў летапiсе пад 980 г., быу полацкi князь Рагвалод.

     Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага  Святаслава Ігаравіча паміж яго  сынамі Яраполкам і Уладзімірам  успыхнула барацьба за кіеўскі прастол. Першы сядзеў у Кіеве, другі –  у Ноўгарадзе. Магчыма, з мэтай  набыць сабе магутнага саюзніка, абодва браты – Яраполк і Уладзімір  – дамагаліся рукі дачкі Рагвалода  Рагнеды. Маладыя князі паслалі  сватоў да полацкай княжны. Летапіс  паведамляе: Рагнеда, даведаўшыся, што  Уладзімір быў сынам Святаслава і нявольніцы, не захацела стаць  жонкай рабыніча і з пагардай адказала так: “Не хочу разути рабынича, я  за Ярополка иду”. Калі Уладзіміру перадалі адказ Рагнеды, ён у 980 г. пайшоў паходам  на Полацк, разбіў полацкае войска, горад  зруйнаваў, забіў Рагвалода і  яго двух сыноў, а Рагнеду гвалтоўна  забраў у Кіеў і прымусіў стаць  яго жонкай

     Уступаючы полацкаму баярству, Уладзімір вымушаны быў аддаць Рагнедзе яе “отчину” –  Полоцкую зямлю і пасадзіўць там  на княжанне свайго малалетку Ізяслава. Іменна ў гэты час, пасля хрышчэння  Русі кіеўскі князь накіроўваў другіх сваіх сыноў у буйныя гарады ў  якасці намеснікаў. Ізяслаў стаў не толькі полацкім князем, але і заснавальнікам новай дынастыі Ізяславічаў. Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044–1101).

     Пакуль  быў яшчэ жывы Яраслаў Мудры, кіеускі  князь,  Усяслаў не думаў аб аддзяленні Полацкага княства ад Кіеўшчыны. Пасля яго смерці (1054) кіеўскі  прастол заняў старэйшы сын Ізяслаў, тытулаваны на вялікага князя, чарнігаўскі  – Святаслаў, пераслаўскі – Усевалад. Напачатку і з імі Усяслаў  жыў у згодзе, нават прымаў удзел  у сумесных паходах паўднёвых  князёў супраць полаўцаў, якія ўвесь  час пагражалі Кіеву. Так доўжылася  да 60-х гадоў ХІ ст. З гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка  з Кіевам, якая не сціхае да самай  смерці Усяслава.

     Летам 1067 г. Яраславічы паланілі Усяслава, адвезлі ў Кіеў і пасадзілі ў вязніцу. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.

     Пазбаўлены  кіеўскага прастола, Ізяслаў звярнуўся  за дапамогай да польскага караля Баляслава; апошні з войскамі з’явіўся пад Кіевам. Насустрач яму выступіў Усяслаў з кіеўскім апалчэннем. Сярод  кіяўлян была, відаць, нейкая нязгода. Не жадаючы ўблытвацца ў няпэўную справу, князь-чарадзей кінуў войска і сярод ночы ўцёк на радзіму –  у Полацк.

     Феадальныя  ўсобіцы працягваліся. З канца 70-х  гадоў ХІ ст. у барацьбу з полацкімі  князямі ўключыўся Уладзімір  Манамах. У яе выніку моцна пацярпелі  полацкія гарады: у 1078 г. – Лагойск, Лукомль, Друцк, а каля 1084 г. – Мінск. Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі (іх было 6), якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З’явіўся шэраг асобных княстваў: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Стрэжаўскае, Гарадзецкае. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найважнейшым палітычным цэнтрам.

     Палітычны лад Полацкага:

     Заканадаўчая  ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. Веча запрашала  князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб’яўленне вайны ці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. У Полацкім княстве веча праіснавала  да самага канца XV ст. (1488 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.

     Выканаўчая  ўлада ў Полацкім княстве належала князю. Часта князь з’яўляўся  адным з родапачынальнікаў племені. Энергія і здольнасць, асабліва ў  вайсковых справах, вылучалі яго  з агульнай масы старшынь. У некаторых  месцах, дзе жыццё было адносна  спакойным, уладаром станавіўся князь  як першы на падставе радавога старшынства  па ўзросце. У Полацкім княстве князі  займаліся вайсковай справай, хадзілі  ў паходы са сваёй дружынай у іншыя  землі. Акрамя таго, князь быў заняты адміністрацыйнай справай, вяршыў суд, ахоўваў гандлёвыя шляхі і  караваны ў сваім княстве.

     Высокае грамадскае становішча ў Полацку  займаў епіскап. Ад імя князя і  епіскапа пісаліся дагаворы, якія заключала  полацкае веча, і да дакументаў прывешваліся іх пячаткі.

Информация о работе Станаўленне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства