Автор: Пользователь скрыл имя, 28 Марта 2011 в 13:51, контрольная работа
1. Прыкметы дзяржавы.
2. Грамадскі лад ва ўсходніх славян у VIII – IХ ст.ст.
3. З’ўленне першых славянскіх княжанняў. Нарманская і антынарманская тэорыі паходжання ўсходнеславянскай дзяржаўнасці.
4. Фарміраванне і развіццё Полацкага княства: унутраная пабудова і палітыка.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Прыватная
установа адукацыі “Інстытут прадпрымальніцкай
дзейнасці”
Кафедра гуманітарных дысцыплін
Кантрольная
работа па гісторыі Беларусі
“Станаўленне
дзяржаўнасці ва ўсходніх
славян. Полацкае княства.”
Выканаў
Студэнт (ка) I курса
факультэта эканомікі і бізнесу(скароч.)
Група №
№ заліковай
кніжкі
Праверыў
Мінск 2011
Тэма:
Станаўленне
дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае
княства.
Пытанні:
1. Прыкметы дзяржавы.
2. Грамадскі лад ва ўсходніх славян у VIII – IХ ст.ст.
3. З’ўленне першых славянскіх княжанняў. Нарманская і антынарманская тэорыі паходжання ўсходнеславянскай дзяржаўнасці.
4.
Фарміраванне і развіццё Полацкага княства:
унутраная пабудова і палітыка.
Значныя змяненні ва ўсіх сферах грамадскага жыцця адбыліся пасля трох буйных падзелаў грамадскай працы, якія па сваёй сутнасці азначалі з'яўленне ў жыцці першабытнага чалавека спецыялізацыі ў вытворчай дзейнасці. Прычым на першасных этапах спецыялізацыя мела хутчэй за ўсе стыхійны характар і была абумоўлена прыроднымі (геаграфічнымі і кліматычнымі) ўмовамі існавання асобных родаў і плямёнаў. Першы падзел грамадскай працы - аддзяленне жывёлагадоўлі ад земляробства, другі - аддзяленне рамяства ад земляробства, трэці - адасабленне групы людзей, якія сталі займацца гандлем таварамі, - гандляроў.
За даўнасцю гадоў вельмі цяжка з усёй падрабязнасцю прасачыць працэсы станаўлення адзначаных буйных падзелаў грамадскай працы. Найбольш абгрунтаванай версіяй таго, як адбываліся гэтыя працэсы, нам уяўляецца канцэпцыя Ю. Ліпса, які выказаў меркаванне аб тым, што менавіта народы-збіральнікі ўраджаю, хутчэй за ўсё, валодалі неабходнымі перадумовамі для развіцця земляробства і жывёлагадоўлі, таму што гэтая форма прысвойваючай гаспадаркі была найбольш прагрэсіўнай, а найбольш спрыяльныя ўмовы для такога пераходу былі ў Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі. На думку Ю. Ліпса, вынаходніцтва земляробства з'яўляецца заслугай жанчыны, бо яна ва ўмовах прысвойваючай эканомікі забяспечвала сям'ю расліннай ежай, а таму магла правесці ў жыццё новае вынаходніцтва. У той жа самы час мужчыны працягвалі займацца паляваннем.
Непасрэдным следствам трох буйных падзелаў грамадскай працы сталася якасная маёмасная няроўнасць сярод людзей, сутнасць якой у тым, што пэўныя групы насельніцтва пачынаюць спецыялізавацца выключна (альбо пераважна) на нейкім адным відзе вытворчай дзейнасці, яны як бы «манапалізуюць» пэўную вытворчую дзейнасць, фармуецца спецыялізацыя вытворчасці. 3 аднаго боку, яна садзейнічае значнаму павышэнню вытворчасці працы, а з другога - натуральна прыводзіць да тавараабмену. Прычым у выніку першага буйнога падзелу грамадскай працы, што адбыўся пераважна паміж рознымі родамі і плямёнамі, складваецца рэгулярны міжродавы і міжпляменны тавараабмен, другі буйны падзел грамадскай працы садзейнічае пранікненню сістэматычнага тавараабмену непасрэдна ў род і племя. Усё гэта непазбежна прыводзіць да колькаснай маёмаснай няроўнасці спачатку паміж родамі і плямёнамі, а пасля і ўнутры іх. Адбываецца пераразмеркаванне лішкавага прадукта на карысць найбольш уплывовых груп насельніцтва, асобных сем'яў, старэйшын, военачальнікаў, жрацоў, так званай «родавай арыстакратыі». Да таго ж рэгулярны тавараабмен лагічна прыводзіць да перамешвання насельніцтва, бо людзі рухаюцца разам з таварамі. На месцы адносна замкнутай родавай абшчыны фармуецца тэрытарыяльная суседская абшчына.
Заканамерным вынікам адзначаных працэсаў, якія доўжыліся тысячагоддзі, стала фармаванне якасна новага, у параўнанні з першабытным, грамадства, якое мы называем дзяржаўна-арганізаваным, або, скарочана, дзяржавай.
У гэтым грамадстве пануюць якасная і колькасная маёмасная няроўнасці, а значыць існуе і сацыяльная напружанасць (у тым ліку і барацьба) паміж багатымі і беднымі.У гэтым грамадстве няма адзіных для супольнасці багоў, ідалаў, культаў, бо побач пражываюць прадстаўнікі розных родаў і плямёнаў. А значыць у гэтым грамадстве ўжо не можа існаваць першабытная сістэма кіравання, ажыццяўлення ўлады, бо нельга ва ўмовах існавання розных, часта супярэчлівых інтарэсаў людзей і іх груповак знайсці «агульную мову», агульны аўтарытэт, прыняць рашэнне, якое б задавальняла ўсю супольнасць. Ды і ажыццяўляць кіраванне супольнасцю на «грамадскіх пачатках» немагчыма. Кіраванне пераўтвараецца ў самастойную складаную функцыю грамадства, якая патрабуе пэўнай кваліфікацыі, пэўнага часу і пэўнага матэрыяльнага забеспячэння тых, хто яе ажыццяўляе.
Дзяржаўна-арганізаванае грамадства (дзяржава) адрозніваецца ад першабытнага грамадства наступнымі прыметамі:
1. Гэта сацыяльна-неаднароднае грамадства, у якім побач суіснуюць самыя розныя групы людзей, занятыя разнастайнымі відамі чалавечай дзейнасці, са сваімі часта супрацьлеглымі інтарэсамі. Задавальняючы свае інтарэсы і інтарэсы іншых груп і індывідаў, людзі ўступаюць у розныя грамадскій адносіны паміж сабой. Інтарэсы, галоўнымі сярод якіх з'яўляюцца матэрыяльныя, аб'ядноўваюць іх у супольнасць, нейкае адзінае цэлае, і гэтыя ж самыя інтарэсы ніколі не аб'яднаюць іх, не прывядуць да аднолькавага, аднастайнага міраўспрымання і дзеяння.
2. Гэта грамадства, у якім усе індывіды падзяляюцца перш-наперш па тэрыторыі пражывання. Прыналежнасць да роду, племені, якое ў першабытным грамадстве мела першаснае значэнне для індывіда, вызначала яго ролю і месца ў вытворчым працэсе і размеркаванні матэрыяльных каштоўнасцяў, адсоўваецца на другое і трэцяе месцы па значнасці сярод сацыяльных сувязяў. Ва ўмовах сацыяльна- неаднароднага грамадства і фармавання першабытнай суседскай абшчыны родавыя сувязі не маюць свайго ранейшага значэння ў вытворчым працэсе і размеркаванні прадуктаў працы. Яны не аказваюць ранейшага ўплыву на сацыяльнае становішча асобы.
3. Гэта грамадства, у якім фармуецца якасна новая, у параўнанні з першабытным грамадствам, сістэма кіравання, ажыццяўлення ўлады. Кіраванне і ўлада, як мы ведаем, існавалі і ў першабытным грамадстве. Але там яны выражалі, па-першае, інтарэсы ўсёй супольнасці, а па-другое - яны не выдзяляліся з грамадства ў самастойную функцыю, якая б патрабавала для выканання асобнай групы людзей. Іншая справа - кіраванне і ўлада ў новых умовах. Яны проста не ў стане выражаць і задавальняць у роўнай меры інтарэсы ўсіх індывідаў, іх груп, бо гэтыя інтарэсы не супадаюць. Для ажыццяўлення ўлады і кіравання, што выдзяляюцца ў самастойную функцыю супольнасці, фармуецца асобная група людзей, якія прафесійна займаюцца кіраваннем супольнасцю. Для ажыццяўлення ўлады і кіравання ўтвараецца асобны апарат кіравання - органы дзяржавы і дзяржаўныя ўстановы, якія надзяляюцца ўладнымі паўнамоцтвамі.
4. Гэта грамадства, ажыццяўленне ўлады і кіравання ў якім патрабуе матэрыяльна-фінансавага забеспячэння. Паколькі дзяржаўны апарат ніякай вытворчай дзейнасцю не займаецца, яго патрэбна ўтрымліваць за кошт сродкаў супольнасці. Сродкі гэтыя збіраюцца з насельніцтва ў выглядзе падаткаў і іншых збораў. Карамзін так апісвае эпізод збору даніны. Няма нічога дзіўнага ў тым, што любая дзяржава імкнулася ўсталяваць дасканалую сістэму падаткаў і збораў. У старажытнаіндыйскім палітыка-прававым помніку «Артхашастра» падрабязна рэгламентуюцца віды і памеры разнастайных падаткаў і даюцца рэкамендацыі філасофска-этычнага характару, кшталту: «Подобно тому как один спелый плод за другим собирают из сада, должен (государь) собирать со своего государства... Но из боязни пострадать самому он не должен собирать неспелые плоды, так как это вызвало бы беспорядки» . На жаль, князь Ігар, хутчэй за ўсё, не быў знаёмы з усходняй мудрасцю Артхашастры.
Толькі
ў сукупнасці вышэйазначаныя прыметы
дазваляюць адрозніць дзяржаўна-арганізаванае
грамадства (дзяржаву) ад першабытнага,
бо ў іх у канцэнтраваным выглядзе ўтрымліваюцца
ўсе найбольш істотныя рысы дзяржавы.
Разам з тым у навуковай і вучэбнай літаратуры
дзяржаву разумеюць у больш вузкім сэнсе
слова, зводзяць яе практычна да якасна
новай сістэмы кіравання, ажыццяўлення
ўлады ва ўмовах сацыяльна неаднароднага
грамадства. У метадалагічных адносінах
такі падыход нельга прызнаць правільным.
Справа ў тым, што кіраванне і ўлада як
самастойныя функцыі супольнасці абумоўліваюцца
ўсёй сістэмай сацыяльна-эканамічных
адносін, развіваюцца і змяняюцца пад
іх уплывам. У адрыве ад іншых бакоў супольнага
існавання кіраванне і ўлада не існуюць.
Сутнасць іх можа быць даследавана толькі
пры ўмове шырокага сацыяльнага падыходу.
2.
Грамадскі лад ва ўсходніх славян у VIII
– IХ ст.ст.
Прыход славян на беларускія землі супаў з пачаткам хуткага разлажэння рода-племянных адносін і фарміравання феадальнага ладу. Прычынамі таму былі ўсё больш імклівы падзел працы, хуткае развіццё эканамічных стасункаў, а таксама войны, якія ўзвысілі магчымасці правадыроў племені – князёў і вузкага кола набліжаных да іх ваяроў – баяр і дружыннікаў. Сваяцкая абшчына паступова саступіла месца суседскай (мір, грамада і г. д.). Мясцовая знаць імкнулася захапіць абшчынныя ці пакуль незанятыя землі ў прыватную ўласнасць. Прыватныя землі насілі назву вотчынаў. Працавалі на гэтых землях рабы (халопы) ці залежныя ад гаспадара сяляне - закупы, радовічы і ўдачы. Закупы сяліліся на землях феадала і атрымоўвалі ад яго своеасаблівы крэдыт - купу. Звычайна яна магла складацца з розных прыладаў працы, хатняй жывёлы і г. д. Радовічы заключалі з маёмаснікам зямлі спецыяльны дагавор - рад. Пакуль закуп не выплочваў купу, а радовіч не адпрацоўваў рад, ён залежыў ад феадала. Удачы часова працавалі на гаспадара.
Большасць
сялян (смерды), пакуль захоўвалі асабістую
свабоду, працавалі на абшчынных землях
і плацілі раз у год князю даніну толькі
прадуктамі лясной гаспадаркі (палюддзе).
Сяляне вырошчвалі жыта (яравое і азімае),
пшаніцу, лён, каноплі і іншыя культуры.
У некаторых землях паша знаходзілася
недалёка ад паселішчаў. Але таксама былі
распаўсюджаны лясныя аблогі і высекі.
3.
З’ўленне першых славянскіх княжанняў.
Нарманская і антынарманская тэорыі паходжання
ўсходнеславянскай дзяржаўнасці.
Самым
буйным і магутным княствам на тэрыторыі
Беларусі ў раннім сярэднявеччы з’яўлялася
Полацкае княства. Яно ўтварылася ў
сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны ў
ІХ–Х стст., займала ўсю Паўночную
Беларусь і межавала на поўначы з
Ноўгарадскай зямлёй, на ўсходзе –
са Смаленскай, на поўдні – з Турава-Пінскай,
на захадзе і паўночным захадзе
– з землямі літоўска-
Акрамя полацкага у той час вызначалися два другіх буйных княства Кіеўскае і Тураўскае.
Тураўскае княства ўтварылася ў ІХ–Х стст. Яго тэрыторыя ў асноўным адпавядала месцам рассялення дрыгавічоў на поўдні Беларусі ў басейне Прыпяці. Палітычны цэнтр княства – Тураў, амаль сучаснік Полацка. Буйным горадам быў Пінск. Назву Турава летапісец звязваў з імем мясцовага князя Тура. Узнікненню і развіццю Турава і Пінска садзейнічала іх выгаднае размяшчэнне на водным Прыпецка-Бугскім гандлёвым шляху з Кіева і іншых рускіх зямель у заходнюю Еўропу.
Нарманская
і антынарманская тэорыі паходжання
ўсходнеславянскай
-Прыхiльнiкi нарманскай тэорыi, якая была сфармулявана ў другой чверцi XVIII ст. Г. Байерам, Г. Мiлерам i А. Шлецарам, перабольшвалi ролю скандынаускiх воiнаў у ўсталяваннi дзяржаўнасцi на Русi. Мiж тым, дзяржава як прадукт унутранага развiцця не можа быць прыўнесена знадворку. Гэта працэс доўгi i складаны. Для ўзнiкнення дзяржаўнасцi неабходны адпаведныя ўмовы: маёмаснае расслаенне, зараджэнне племянной знацi, узнiкненне дружын i гэтак далей. Даволi спрэчным з’яўляецца аргумент нарманiстаў аб тым, што варажскi князь Рурык быў запрошэны з братамi Сiневусам i Труворам, аб факты iснавання якiх гiсторыя больш нiчога не паведамляе. Як лiчаць некаторыя даследчыкi, была дапушчана памылка праз неразуменне фразы: “Рурык прыйшоў са сваякамi i дружынай”. На старажытнашведскім яна гучыць так: “Рурык прыйшоў са сваякамi (sine hus - сiне хус) i дружынай (thru varing - тру вор). Вынiкам гэтай памылкi стала з’яўленне неiснуючых iмёнаў Сiневус i Трувор.
-Антынарманiсты
даказваюць абсалютную самабытнасць славянскай
дзяржаўнасцi , адмаўляюць ролю скандынаваў
у палiтычных працэсах. Аднак, нельга поўнасцю
адмаўляць ролю варагаў у станаўленнi
Кiеўскай Русi. Большасцю спецыялiстаў
даўно прызнана, што Рурыкавiчы i сама назва
“Русь” скандынаўскага паходжання. Не
трэба i перабольшваць гэтай ролi. Вядома,
што пэўны тып дзяржаўнасцi у ўсходнiх
славян склаўся ужо ў даваражскi перыяд.
4.
Фарміраванне і развіццё Полацкага княства:
унутраная пабудова і палітыка.
Самым
буйным і магутным княствам на тэрыторыі
Беларусі ў раннім сярэднявеччы з’яўлялася
Полацкае княства. Яно ўтварылася ў
сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны ў
ІХ–Х стст., займала ўсю Паўночную
Беларусь і межавала на поўначы з
Ноўгарадскай зямлёй, на ўсходзе –
са Смаленскай, на поўдні – з Турава-Пінскай,
на захадзе і паўночным захадзе
– з землямі літоўска-
Информация о работе Станаўленне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства