Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Октября 2012 в 21:34, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы по дисциплине "История"

Работа содержит 1 файл

shpory1111.doc

— 240.50 Кб (Скачать)

    На захопленай  германскімі войскамі тэрыторыі  Беларусі быў уведзены жорсткі  рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і  гвалту.

    Цажкае становішча склалася і на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. На абаронныя работы (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог і г.д.) прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Праводзіліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. 3а гады вайны значна скараціліся пасяўныя плошчы. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917г. павялічыліся ў 5 – 8 разоў у параўнанні з 1913г.

У цяжкім становішчы знаходзілася прамысловаоць Беларусі. Многія фабрікі  і заводы з-за адсутнасці паліва, сыравіны, попыту на прадукцыю скарачалі сваю вытворчасць, увогуле закрываліся. Разам з тым прадпрыемствы, якія выконвалі ваенныя заказы, хутка павялічвалі прыбыткі.

Ваенныя паражэнні царскай  арміі ў кампаніі 1915г., няўдачы  баявых дзеянняў у 1916г., велізарныя людскія  і матэрыяльныя страты выклікалі  назадаволенасць шырокай грамадскасці . Актывізаваўся рабочы і нацыянальны  рух. Успыхвалі хваляванні сярод салдат.Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Армія, як галоўная апора самадзяржауя, паступова станавілася небаяздольнай.

Такім чынам, першая сусветная  вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Новая рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай і з пункту гледжання вырашэння нацыянальнага пытання.

Пачатак Лютаўскай рэв  паклалі массавыя выступленні рабочых  ш Петраградзе. 2 сакавіка Мік2 адрокся  ад прастола=>самадзяржаўе звергнута.Улада-часовы ўрад.Выбары ў Устаноўчы сход-парламент Расіі,які павінен быў вырашыць пытанні аб зямлі,вайне,міру.

Узнікае двоеўладзе:рэв-дэм  улада – Саветы рабочых і ўлада  буржуазіі  - Грамадскіх камітэтаў  парадку.

 

42. НЭП, ее сущность и значение  для развития БССР.

 

На пачатку 1920 –х гг. Савецкая дзяржава апынулася ў крызісным  стане. У знешнепаліт. плане ён праявіўся  ў палітычнай ізаляцыі. Вельмі цяжкім было сацыяльна–эканамічнае становішча ў Беларусі. Яно было выклікана  вынікамі першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, германскай і польскай акупацыяй. У крызісным стане знаходзіўся чыгуначны і водны транспарт. Вялікая шкода была нанесена с/г.

Галоўнай прычынай і  асаблівасцю сацыяльна–эк.а крызісу  ў краіне з’яўлялася тое, што селянін  не мог больш мірыцца з харчраскладкай і палітыкай “ваеннага камунізму”. Адказам на гэтыя пытанні стала новая эканамічная палітыка – НЭП. Пачатак ёй быў пакладзены на Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. НЭП – гэта сістэма эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных мер, накіраваных на ўкараненне рыначных адносін ў народнай гаспадарцы.

У сферы  прамысловасці Беларусі новая эканамічная палітыка праявілася ў наступным:

1)Скасоўвалася празмерная  цэнтралізацыя кіравання. Былі  створаны групавыя ўпраўленні, якія  падпарадкоўвалася непасрэдна Саўнаргасу БССР. Прамысловасць рэспублікі атрымала магчымасць лепш выкарыстоўваць мясцовую сыравіну і рэсурсы.

2)Усе прамысловыя прадпрыемствы  былі падзелены на чатыры групы.  У першую групу ўваходзілі  найбольш буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія павінны былі працаваць на аснове гаспадарчага разліку / за кошт прыбытку пакрываць страты /. Да другой адносіліся тыя прадпрыемствы, якія падлягалі часовай кансервацыі. У трэцяй групе знаходзіліся прадпрыемствы, якія не мелі дзяржаўнага значэння і аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям і прыватным асобам. Да чацвёртай групы належалі прадпрыемствы, якія падлягалі закрыццю, іх рабочыя і служачыя пераводзіліся на функцыяніручыя фабрыкі і заводы.

3)Ліквідавалася ўраўнілаўка  ў аплаце працы рабочых, формы аплаты ўлічвалі кваліфікацыю рабочага, колькасць і якасць яго працы. У першыя гады НЭПа практыкавалася натуральная і грашовая аплата працы.

У сферы  с/г нэп праявілася ў наступным:

1)Замест харчраскладкі  быў уведзены харчпарадак, які  быў у два разы меньш.

2)Свабодны выбар формаў  землекарыстання

3)Свабоднае распараджэнне  сялянамі лішкамі сваёй прадукцыі.

4)Замена натуральнага  падатка грашовым

5)Дазвол арэнды зямлі  і найму рабочай сілы.

Было дазволена прадпрымальніцтва.

У 1922 – 1924 гг. была праведзена грашовая рэформа, што прывяло да фінансавай стабілізацыі ў краіне.

НЭП дазволіў спалучаць  дзяржаўныя і асабістыя інтарэсы. Дзякуючы гэтай палітыцы была паспяхова  адноўлена с/г рэспублікі, атрымала стымул для развіцця прамысловасць, панізіўся ўзровень беспрацоўя.Безумоўна, НЭП стымуляваў сацыяльнае расслаенне грамадства, у чым кіраўніцтва бальшавіцкай партыі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэт. У канцы 1920-х гг. НЭП згортваецца.

 

 

50.Восстановление  народного хо-ва БССР(1944-1950).

 

 Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных  матэрыяльных i людскiх страт(75 млрд. рублёу, загiнуу кожны 4 беларус). З 1943г. пачалося аднауленне прамысловасцi i ужо да 1950г. яна перавысiла  даваенны узровень. Быу асвоены выпуск  аутамабiляу, трактарау, лiцейнага  абсалявання, лакамабiляу i iнш. Былi пабудаваны рад прадпрыемствау лёгкай  прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя

iльнозаводау, абутковых  прадпрыемствау.

   Пачатак 50-х  гадоу характэрызуецца  разгортваннем  навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Да  сярэдзiны 50-х гадоу Беларусь  дасягнула новых поспехау. Пабудавана прадпрыемствы: Аршанскi завод швейных машын,Вiцебская шоука-ткацкая фабрыка,малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папауняюцца новым тэхн. абсталяваннем;укараняюцца паточныя метады вытворчасцi.У вынiку павышэння тэхнiчнага узроуню , павысiлася прадукцыйнасць працы.

   З сярэдзiны 50-х  гадоу пашыраецца капiтальнае  будаунiцтва, вытворчасць набывае  характар  навукова-iндустрыяльнага  тыпу. Навука  становiцца удзельнiкам  механiзаванай i аутаматызаванай  вытворчасцi.

  За 1956-65г.г. было  пабудавана  450 фабрык i заводау (Беларускi аутазавод у Жодзiне, 2 Салiгорскiя  калiйныя  камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоучы  завод i iнш.).

   Але у 40-60-ыя  гады у прамысловасцi  дзейнiчалi  сiлы тармажэння, якiя былi звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення  яе заменай у 1957г. галiновага  кiраунiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мiнiстэрствау уведзены сауноргасы) iстотных змен не прынесла.

   Вайна нанесла  вялiкi урон i сельскай  гаспадарцы. Таму на працягу  1945-50 гадоу iдзе аднауленне. Але  ужо у гэты час  сяляне пазбауляюцца  права выбару форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкау вытворчасцi, пераутвараюцца у механiчную рабочую сiлу.Калгаснiкi аказалiся у залежнасцi ад кiраунiкоу калгасау, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi.

   У пачатку 50-х  гадоу пачалi шукаць выхад з  крызiсу, якi бачыуся у павышэннi  цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю,  пераразмеркаваннi бюджэту на карысць  сяла i iнш.

 

 

 

 


Информация о работе Шпаргалка по "Истории"