Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Октября 2012 в 21:34, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы по дисциплине "История"

Работа содержит 1 файл

shpory1111.doc

— 240.50 Кб (Скачать)

 

    У 50-я гады  ХІІ ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання  Кіеву, і ў ім усталявалася  самастойная княжацкая дынастыя. У канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных феадальных, “шматковых” княстваў – Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае.

 

     Такім чынам,  Полацкае і Тураўскае княствы  мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай  улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусі.

 

Вопрос 8. Полацкае и Тураускае княствы  у 9-11 ст., их Узаемаадносины з Киевам и Ноугарадам.

 

См. выше.

Вопрос9.Феадальная раздробленнасць. Месца и роля бел зямель у барацьбе з крыжацкай агрэсияй и набегами ардынцау (к 12-п.13 ст.)

 

Пасля смерці Усяслава ў  ХІІ ст. у гісторыі старажытнай  Русі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. Феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю. На пэўны час Менск стаў значным адміністрацыйна-палітычным, вайсковым і культурным цэнтрам Беларусі(дынастыя Глебавічаў). У 12 ст. узмацняецца актыўнасць народных мас і знаці. Прычыны: слабыя эканам. і камунікац. стасункі паміж рознымі рэгіёнамі, рост мясцовых эканомік і жаданне ўдзельных князёў адасобіцца ад цэнтральнай улады. Першае распалася Полацкае княства. У другой палове ХІІ ст. распалася Тураўскае княства. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Феадальная раздробленасць мела станоўчыя і адмоўныя бакі. Яна давала больш шырокія магчымасці для развіцця розных зямель. Улада мясцовага князя была больш аператыўнай. Ён быў вымушаны абапірацца на мясцовых баяр, раздаючы ім землі і прывілегіі, што, несумненна, спрыяла развіццю феадальных адносін. Але з разбурэннем цэнтралізаванай дзяржавы парушаліся сувязі між рэгіёнамі. Паміж удзельнымі князямі ўсё часцей успыхвалі ваенныя канфлікты. Вядома, што такое становішча значна аслабіла палітычную моц беларускіх княcтваў, і яны сталі ахвярай іншаземных захопнікаў. З канца ХІІ ст. у Прыбалтыцы з’явіліся першыя каталіцкія месіянеры, услед за якімі пачалі прыбываць атрады крыжакоў. У вусці Заходняй Дзвіны ў 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу, рыцары ўстанавілі кантроль над гандлёвым шляхам і паставілі ў залежнасць ад сябе рускіх купцоў.

 

     У войсках  крыжакоў ствараліся асобныя  манашаска-рыцарскія арганізацыі:  іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Уступаючы ў ордэн, рыцар заставаўся воінам, але даваў зарок манаства: не мог мець сям’і. З гэтага часу ён пакорліва слухаў галаву ордэна – гросмайстра, ці вялікага магістра. Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім – ордэн шпітальераў-янітаў,у канцы ХІІ ст. стварыўся трэці ордэн – Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі Ордэн мечаносцаў. Ордэн мечаносцаў наблізіў свае ўладанні да Кукенойса, аднаго з падначаленых Полацку рускіх гарадоў-княстваў, і паспрабаваў перахапіць у полацкага князя права на збіранне даніны з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра асадзілі дзве нямецкія крэпасці. Аднак ордэн працягваў палітыку захопаў. Летам 1206 г. Уладзімір спусціўся на караблях па Дзвіне з вялікім войскам, і 11 дзён працягвалася асада Гольма. Але крэпасць устаяла.

 

Князь Кукенойса Вячка  некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі. У 1207 г. Вячка разам  з літоўскімі атрадамі асадзіў Рыгу, але, не атрымаўшы дапамогі ад полацкага  князя, вярнуўся назад, спаліў свой горад  і адышоў на Русь. Не змог вытрымаць  націску крыжакоў і другі рускі горад-княства на Дзвіне – Герцыке. Яго князь вымушаны быў прызнаць сябе васалам рыжскага епіскапа. Землі рускіх гарадоў-княстваў Кукенойса і Герцыке былі далучаны да ордэна.

 

1210 г-ордэн і полацкі  князь Уладзімір заключылі “вечны”  мір .

 

     У 1216 г.  полацкі князь Уладзімір пачаў  рыхтаваць сумесны паход з  эстамі і лівамі супраць крыжакоў, але раптоўная смерць перашкодзіла  яго ажыццяўленню.Ваенная экспансія  немцаў супраць Полацкага княства  і Наўгародскай зямлі прывяла  Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. вызначыўся полацкі воін Якау. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе.

 

    Паспяховай  барацьбе супраць ордэна перашкаджалі  феадальныя міжусобіцы. Так, кукенойскі  князь Вячка не ладзіў з  полацкім Уладзімірам. Герцыкскі  князь Усевалад ваяваў не толькі  супраць немцаў, але і ў саюзе з Літвой “разбураў землі рускіх хрысціян”. Захоўвалі нейтралітэт князі Турава-Пінскай зямлі. Нават перад тварам грознай небяспекі не спынялі барацьбы паміж сабой полацкія князі. Аднак Полацк змог спыніць наступленне рыцараў у глыбіню Русі і сыграў ролю перашкоды на шляху распаўсюджання нямецкай агрэсіі.

 

    У 30 – 40-я  гг. ХІІІ ст. татара-манголы абрынуліся  на Русь. У 1223 г. на р. Калка(31 мая) сышліся на першую бітву  татара-манголы і аб’яднаныя  сілы рускіх і полаўцаў. На  Калцы Русь пацярпела паражэнне па прычыне сваёй раздробленасці. Але і ворагі, не маючы сіл, не рызыкнулі ісці на Кіеў і пайшлі на Усход. З 1236 па 1240 г. татара-манголы з мячом і агнём прайшлі праз землі Паўночна-Усходняй Русі, разбурылі Разань, Маскву, Уладзімір, Суздаль і іншыя гарады. Яны рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. Татара-манголы захапілі і фактычна знішчылі Кіеў. 1240 г. – год узяцця Кіева – лічыцца пачаткам татара-мангольскага іга на Русі, якое доўжылася 240 гадоў.

 

   Расколатая на  княствы і ўдзелы, якія часта ваявалі паміж сабой, Русь не змагла аб’яднаць сілы і даць арганізаваны адпор чужынцым.

 

   Разам з тым  рускі народ абяскровіў сілы  татара-манголаў і пазбавіў іх  магчымасці ажыццявіць свае планы  заваявання Заходняй Еўропы. Пасля  некалькіх бітваў у Польшчы, Чэхіі і Венгрыі яны вярнуліся на Русь і ў нізоўях Волгі заснавалі сваю дзяржаву – Залатую Арду. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў на захад. Яны не абкладаліся данінай. Аднак некаторыя гарады Паўднёвай Беларусі былі абкладзены данінай. Маюцца звесткі аб бітвах з татара-манголамі ў нізіне р.Прыпяць, пад Мазыром. Татара-мангольскія набегі на беларускія землі адбываліся з 1275-1338 гг., але падпарадкаваць іх сабе не здолелі.

 

Вопрос 10. Духоунае жыццё усходних славян у эпоху ранняга Сярэднявечча. Прыняцце хрысциянства и распаусюджванне письменнасци.

 

Хрысціянства на Старажытную  Русь прыйшло з Візантыі у гатовым  выглядзе, з адшліфаванымі за дзевяць  стагоддзяў свайго існавання формуламі, са Старым і Новым Запаветамі, з літаратураю айцоў царквы, з культамі Хрыста і Багародзіцы, са стараславянскай мовай, прынесенай першымі місіянерамі з Візантыі.Пашырэнне хрысциянскай веры на бел землях пачалося з 10 ст.У 988 г киеуски князь Уладзимир Станислававич (Краснае Сонейка) прыняу хрысциянства. У 992 князь Изяслау заснавау у Полацку епархию- вяликую царкоуную акругу, дзе Рагнеда и ён стали першыми хрысциянами У полацким княстве. Хрысціянскаму служэнню прысвяціла сябе яшчэ адна вядомая асоба з роду полацкіх князёў – унучка Усяслава Чарадзея Прадслава, якая, пастрыгшыся ў манашкі, прыняла імя Ефрасінні. На працягу некальких стагоддзяу распаусюджвалася у саперництве з язычництвам (мнагабожжа),язычництва мела глыбокия старажытныя карани. Звычайна мясцовыя жыхары прымусова хрыстилися у новую веру, а язычницкия идалы- каменныя ци драуляныя скульптурныя выявы бажкоу-разбуралися. Многія сяляне патаемна выконвалі язычніцкія абрады. Гарадское супольнае жыццё, наадварот, схіляла да разумення і ўспрыняцця палажэнняў хрысціянскай рэлігіі, яе сімволікі. Такім чынам, стваралася двухвер’е, якое існавала на тэрыторыі Беларусі з даўнейшых часоў, існуе сёння і дазваляе славянскаму язычніцтву мірна ўжывацца з усходнім і заходнім хрысціянствам. Сёння ў памяці беларускага народа жывуць розныя язычніцкія міфалагічныя ўяўленні аб існаванні “таго свету”, святкуюцца “дзяды” і “радаўніца”, апавядаюцца гісторыі пра русалак, лесавікоў, чарцей, ведзьмаў. Захоўваюцца некаторыя язычніцкія абрады – гуканне вясны, купалле, валачобніцтва, юр’еўскія і траецкія звычаі. Але ўсе яны страцілі цяпер сваю магічную сілу, сталі хутчэй за ўсё гістарычнымі традыцыямі і абрадамі беларускага народа.

 

     Увядзенне  хрысціянства садзейнічала развіццю  культуры на беларускіх землях. Вышэйшым узорам старажытнарускай культуры з’яўляецца манументальная архітэктура. У Х – ХІІІ стст. у архітэктуры Еўропы дамінаваў раманскі стыль. Грамадзянскія і культавыя раманскія пабудовы вызначаліся масіўнасцю, суровай манументальнасцю і крапаснымі рысамі. Рысы раманскага стылю ёсць у многіх помніках беларускага дойлідства.

 

    З прыняццем  хрысціянства бярэ пачатак каменна-цаглянае  будаўніцтва, узвядзенне манументальных  культавых пабудоў. Будаўніцтву  сабораў на Русі надавалася  дзяржаўнае і палітычнае значэнне. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы. У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку быў пабудаваны Сафійскі сабор. Яскравай і самабытнай з’яўлялася гродзенская архітэктурная школа. У ХІІ ст. былі пабудаваны царква Барыса і Глеба на Каложы на ўскраіне старажытнага Гродна, Крэпасныя вежы, Ніжняя царква на тэрыторыі гродзенскага дзядзінца. У ХІІІ ст. у манументальным будаўніцтве пачынаюць пераважаць абарончыя збудаванні, што звязана з узмацненнем ваеннай пагрозы з боку крыжакоў і татара-манголаў. У апошняй чвэрці ХІІІ ст. у Камянцы (каля Брэста) была ўзведзена 30-метровая вежа абарончага значэння – Белая вежа, якая захавалася да нашага часу.

 

    Састаўной  часткай культуры беларускіх  зямель з’яўлялася вусная народная  творчасць: песні, быліны, легенды,  прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні,  загадкі.

 

    З хрысціянствам  звязана ўвядзенне і пашырэнне пісьменнасці. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты.У 11 ст. на Полацкай зямли пачала асвойвацца кирыличная азбука(складзена у 863 г. Кирылам и Мяфодзием, 43 литары). Аб гэтым сведчать надписы на «Барысавых камянях»(р. зах. дзв.) и «Рагвалодавым камяни»(каля Оршы). Навуковую каштоунасць маюць берасцяныя граматы- бярозавая кара з литарами. Знойдзены у Вицебску и Мсцислаули.

 

   У п.пал. 11 ст.пачалося  летаписанне- запис падзей па  гадах у храналагичнай паслядоунасци. У п. 12 ст Манахам Нестарам створна «Аповесць минулых гадоу». Самай ранняй рукаписнай книгай на т Б. зъяуляецца «Тураускае Евангелле»(11 ст.). Матэрыялам для рукаписных книг служыу пергамент- спецыяльна вырабленая скура цялят.Вокладкай служыли 2 дошки, абцягнутыя скурай, а зачынялася з дапамогай спражки.

 

    Пашырэнню  письменнасци садзейничали рэлигийна-асветницкия  дзеячы.Напрыклад, Прадслава, унучка  Усяслава Чарадзея, даведаушыся  аб намеры бацьки выдаць яе  замуж,у 12 лет збегла з дому  у жаночы манастыр, дзе атрымала имя Ефрасиня.Яна заснавала жаночы и муж. манастыры, дзе пераписвалися царкоуныя книги.Для маладых жанч. яна адкрыла школу.Першая жанчына якую царква абвясцила святой.Турауски епискап Кирыла замуравауся у манастырскай вежы (стаупе у некальки паверхау) и жыу пустэльникам-у изаляцыи ад иншых людзей. Ён писау «словы»-звароты да верникау,малитвы-споведзи, аповесци-прытчы, якия маюць х-р павучанняу.Яго яшчэ пры жыцци празвали «Залатавустам».

 

Вопрос11. Сацыяльна-эканамичныя и палитычныя перадумовы утварэння ВКЛ . Роля усходнеславянских зямель у працэссе дзяржаунага будауництва.

 

 

Працэс утварэння ВКЛ  быў працяглым і складаным. Ён адбываўся больш за стагоддзе  – з другой чвэрці ХІІІ па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб’яднанне праходзіла рознымі шляхамі: на аснове пагадненняў паміж мясцовай палітычнай элітай і літоўскімі князямі, шляхам дынастычных шлюбаў, у некаторых выпадках – шляхам захопу.

 

Вопрос12.Сацыяльна-эканамичнае  развиццё бел зямель у складе Вкл  у 14-16 ст.

 

Дзярж. лад Вкл пры  Альгердзе,Гедымине и Витауце(1316-1430) уяуляу сабоу неабмежаваную манархию.Абавязки: абарона краины, выданне законау, распараджэнне дзярж. казной, прызначэнне на дзярж. пасады, ажыцяуленне дыплам. адносин, абъяуленне ваины и миру. Пры Аляксандры Каз. (1492-1506)  улада абмяж. Радай. У яе склад уваходзяць паны и выш. служб. асобы: канцлер, ваяводы, маршалки, гетман, падскарби-загадчык дзярж. скарбу и инш. У к 15 ст. други выш орган- агульны сойм. Таким чынам адбылося абмежаванне улады. Адзинауладдзе пераутварылася у саслоуна-прадстауничую манархию. Пры Казимиры(1440-1492) на доуги час усталявауся мир. Магчымасць заняцца уладкаваннем унутраннага жыцця.

 

  Гаспадарчае жыццё  характарызавалася иснаваннем и  пэуными суадносинами памиж розными  саслоуями- групы нас, якия мели свае спадчыныя правы и абавязки.Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у 13-16 ст. складала с/г. Асноўным сродкам вытворчасці з`яўлялася зямля, якая належыла дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўляўся вялікі князь. На працягу гэтага перыяду адбываўся працэс запрыгоньвання сялян.(Прывілей Казіміра(1447г.),якім абмяжоўваліся сял. пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласніцкія землі). Наступны этап – судзебнік(1468 г.),и гэта азначала юрыдычнае афармленнне запрыгоньвання сялян. У 1557 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст у сваіх уладаннях правёў аграрную рэформу”Валочная памера”.Уся зямля падзялялася на роуныя надзелы, валоки(21,3 га). Вынік рэформы: фальваркава-паншчынная сістэма гаспадарання. Гэты від заснаваны на працы сялян. Фальварак быў арыентаваны на рынак. За адзінку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкладання прымалася валока. Лепшая зямля адводзілася пад гаспадарскі двор(фальварак). З гэтага часу сяляне падзял. на 2 катэгорыі(цяглых і асадных). Цяглыя сяляне павінны былі сваім інвентаром і цяглом(раб. жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. Іх асноўная павіннасць – паншчына. Асадныя павінны былі плаціць у залежнасці ад якасці зямлі ад 66 да 106 коп літоўскіх грошаў. Усе астатнія павіннасці яны выконвалі ў тых самых памерах як і цяглыя. Ва ўсходніх ваяводствах рэформа не праводзілася, бо была дрэнная глеба. Менавіта з гэтага перыяду ўсходняя частка Беларусі пачала адставаць ад заходняй у развіцці сельск. гаспадаркі(пачатак развіцця капіталістычных адносін). Зараз уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе Статуты ВКЛ 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім ВКЛ.

 

  У ХІV – ХVІ стст. назіраўся значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю. Па памерах яны адрозніваліся, большая частка з іх былі невялікія. Найбольш буйнымі гарадамі на тэрыторыі Беларусі ў гэты час былі Вільня, Полацк, Магілёў, Віцебск, Мінск, Брэст, Гародня, Слуцк, Новагародак. Павялічваліся і паселішчы гарадскога тыпу – мястэчкі. Гарады і мястэчкі ўзнікалі як на дзяржаўных, так і на прыватнаўласніцкіх землях. Мястэчкі ў асноўным належалі феадалам. Каля 40% усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара. Разам з прыватнаўласніцкімі былі і дзяржаўныя, ці велікакняжацкія гарады. Іх насельніцтва лічылася асабіста вольным. З канца 14 ст. дзярж. улада ў ВКЛ пайшла на дараванне гарадам магдэбургскага права,або права на самакіраванне.Паводле яго гараджане вызвалялися ад феадальнай залежнасци и стварали свій орган улады – магістрат, а таксама суд, а рамесники- свае рамесныя абъяднанни.Магистрат зъяуляуся выбарным органам гарадскога самакиравання. Ён складаўся з Рады, якую выбирали сами гаражане і лавы-орган па судовых справах. На чале Рады стаяў войт, як правіла, прызначаны вялім князем, и бурмистр. Месцам знаходжання Рады ў гарадах былі пабудаваныя для гэтай мэты будынкі – ратушы. Сярод жыхароў гарадоў большасць (каля 80%) складалі беларусы. Акрамя таго тут жылі рускія, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, немцы, татары. Большую частку насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Жыхары гарадоў і мястэчак называліся мяшчанамі. У ХІV – ХVІ стст. развіваўся ўнутраны і знешні гандаль на беларускіх землях. Таргі і кірмашы сталі атрыбутам гаспадарчай дзейнасці гарадоў і мястэчак. Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў ХІV – ХVІ стст. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Ішоў працэс іх асабістага запрыгоньвання. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Узрастала іх роля ў эканоміцы Беларусі

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"